Кантакты
Сіла прыцягнення Бацькаўшчыны
Лявон Юрэвіч, Наталля Гардзіенка
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 280с.
Мінск 2016
На працягу 1970-х-1980-х у складзе дэлегацыяў БССР на асамблеі ААН у Нью-Ёрк кожны раз прыяжджаў прадстаўнік беларускай культурнай сфэры, найчасьцей шсьменьнік. Мы зь Вітаўтам Кіпелем і прафэсарам Томасам Бэрдам446 выкарыстоўвалі такія нагоды, каб наладзіць ва ўнівэрсытэцкім будынку сустрэчу з такім дэлегатам для дакладу пра стан беларускай кулыуры.
Моцна запамятаўся даклад пісьменьніка Івана Чыгрынава447. Даведаліся мы ад яго найбольш пра савецкую «свабоду». Дакладчык сеў за стол, разгарнуў сшыток і манатонным голасам прачытаў нам статыстыку: гэтулькі а гэтулькі вышэйшых навучальных установаў гэтулькі клюбаў, тэатраў; кнігі выдаюцца накладамі ў дзясяткі й сотні тысячаў. Аднак, калі пачаліся пытаньні, стала відавочным, што праўды пра стан нацыянальнай культуры ад нэрвознага дакладчыка не пачуеш.
Другая памятная сустрэча з дэлегатам на Асамблею ААН адбылася праз колькі гадоў з Алесем Адамовічам448. Падрабязьней пра яе напісаў Вітаўт Кіпель у кнізе сваіх успамінаў «Жыць і дзеіць»449 Мне ж востра засела ў памяці Адамовічава празорлівае, як выяўляецца, выказваньне пра выжываньне беларускай мовы. «Майце на увазе, — сказаў ён тады, — што беларуская мова набывае ўсё болый і болый характар мовы гарадзкой, і
446 Томас Бэрд (анг Thomas Bird, нар. 1935), амерыканскі славіст, беларусіст, сябра БІНіМа.
44' Іван Чыгрынау (1934-1996), пісьменнік, драматург, публіцыст, Народны шсьменшк Беларусі. У 1978 г. у складзе дэлегацыі БССР удзельнічаў у рабоце XXXIII сесіі Генеральнай Асамблеі ААН у Нью-Ёрку.
448 Алесь Адамовіч (1926-1994), пісьменнік і грамадскі дзеяч. Працаваў у Інстытуце літаратуры АН БССР У 1982 г у складзе дэлегацыі БССР удзелыпчаў у рабоце XXXVII сесіі Генеральнай Асамблеі ААН у Нью-Ёрку
449 Маецца на ўвазе кніга: Кшель, Вітаўт. Жыць і дзеіць: успаміны / прадмоваЯнкі Запрудніка. Мінск: Зміцер Колас, 2015. —442 с.
прыйдзе час, калі яна пазбудзецца кляйліа “вясковай”, а стане мовай гарадзкой культуры ды ў гэтым статусе замацуецца». Такое выказваньне ўсім нам, устрывожаным за долю роднае мовы, зразумела, прыпала да душы Яно гучыць актуальна й па сёньняшні дзень як заклік, як кліч да маладых беларусаў і беларусак па цэлым сьвеце.
Роспыты пра Сяргея Вільчыцкага (Янку Запрудніка)
Былі таксама ў Нью-Ёрку сустрэчы з БССР-аўскімі пісьменьнікамі-дыпляматамі, якія прыяджалі на асамблеі ААН з дадатковай «нагрузкай» ад адпаведных органаў Адным з такіх выявіўся Яўген Васілёнак450, яко.му было даручана пабачыцца зь Сяргеем Вільчыцкім. На сустрэчу зь ім паклікаў мяне мой сябра Вітаўт Кіпель, які працаваў у Нью-Ёркскай публічнай бібліятэцы недалёка ад месца мае працы ў радыё «Свабода».
Васілёнак яшчэ падарозе ў рэстаран, куды ён запрасіў нас абодвух (гл. пра гэта Вітаўтаў успамін451), пачаў распытваць пра Вільчыцкага, а калі мы селі за стол, ён вярнуўся да гэтай тэмы і, дастаўшы з кішэні паперку з прозьвішчам Вільчыцкага, паказаў яе мне ды, пазіраючы ў вочы, кажа: маці ў пошуку яго вельмі сумуе, плача. He маргнуўшы вокам, я адказаў, што «так, нейкі Вільчыцкі быў калісьці ў Нью Ёрку, але некуды зьехаў». А зусім нядаўна даведаўся, што Васілёнак быў таксама ў СаўтРывэры (гадзіна язды ад Нью-Ёрку) і там распытваў беларусаў пра Сяргея Вільчыцкага. Відаць, кадэбэшнікам вельмі карцела дабрацца да яго.
Кантакты зь «Песьнярамі»
У самым канцы 1976 г. і пачатку 1977 г. славутыя беларускія «Песьняры» гастралявалі паАмэрыцы, але не асобна, а супольна з амэрыканскім гуртом «New Christi Minstrels»*52, і не павялікіх
450 Яўген Васілёнак (1917-1973), пісьменнік. У 1958—1966 гт. быў галоўным рэдактарам часопіса «Нёман».
451 Кіпель, Вітаўт. Жыць і дзеіць: успаміны... С. 273-274.
452 New Christi Minstrels — амерыканская фольк-група, заснаваная Рэндзі Спарксам у 1961 г Іх дэбютны альбом у 1962 г. атрымаў узнагароду «Грэмі».
гарадах, апапрывінцыяльных. Зразумела, гэтае мерапрыемства было санкцыянавана ўрадамі з абовух бакоў. Гэтак рабіліся крокі да паразуменьня-збліжэньня ў выніку падпісанагаў 1975 г. Гэльсінскага пагадненьня.
Пра канцэрты «Песьняроў» шмат пісалі амэрыкансюя мясцовыя газэты. Мне, рэпартэру Радыё «Свабода», вельмі хацелася мець ня толькі выразкі зь мясцовых газэт з рэпартажамі ггра гастролі, але й доступ (тэлефонны) да самых сьпевакоў. Я ведаў, што ім вельмі хочацца ведаць, якія пра іх водгукі. Давай, думаю, патэлефаную ім у гатэль. Але, добра разумеючы, што ім было небясьпечна кантактавацца з Арсенем Загорным (мой псэўдонім у PC), карэспандэнтам радыёстанцыі, якую савецкая цэнзура глушыла, я патэлефанаваў ім як «Павал Янкоўскі», карэспандэнт ньюёркскага «Беларуса». Трубку падняў кампазытар Ігар Лучанок (што гэта быў Лучанок, я даведаўся шмат гадоў пазьней у Беларусі ад самога Лучанка, які езьдзіў разам са сьпевакамі). Мне прыемна было пачуць мяккую родную мову суразмоўцы. Ён быў вельмі рады пачуць, што гастролі выклікаюць прыхільныя водгукі. У нас з Лучанком адбылося зь дзясятак гутарак, у якіх я цытаваў у перакладзе з газэтных матэрыялаў пра вельмі пасьпяховае турнэ бардаў. Усім ім, я перакананы, мусілабыць прыемна даведацца, што, прыкладам, у ньюёркскай газэце NEWS (12-ХІІ-76) загаловак артыкулу пра гастролі гучэў
iiis
Нью-Ёркская газета «Ньюз» з артыкулам пра гастрачі «Песняроў»
and a song
так: «Жалезная заслона распахнута абдымкам, пацалункам і песьняй». Прызнайма: сказана ня толькі праўдзіва, але й вельмі паэтычна!
Зусім зразумела, што ў маіх радыёрэпартажах я ні словам не абмовіўся, што кантактаваў зь «Песьнярамі». Г эта было б супраць строгага правіла — дый супраць майго
ўласнага разуменьня сытуацыі: ня ставіць пад небясьпеку з боку савецкай улады людзей за іхныя лішнія кантакты за межамі краіны.
Пра «Паўла Янкоўскага» я прызнаўся Ігару Лучанку недзе ў сярэдзіне 1990-х, калі мы зь ім спаткаліся ў Менску. Дарэчы, я захоплены ягонымі задушэўнымі песнямі. Пачуўшы пра «Янкоўскага», Ігар моцна зьдзівіўся, прыхільна засьмяяўся ды запрасіў мяне ў сваю лазьню. Я шчыра падзякаваў, але час не дазволіў скарыстаць зь ягонай ветлівасьці.
Вершы «адтуль» праз францускую дыпляматку з Варшавы
Аднойчы ў 1982 г. рэдакцыя «Беларуса» атрымала канвэрцік з Парыжа, а ў ім — восем старонак рукапіных вершаў. На адвароце залучанай візытоўкі незнаёмая жанчына напісала па-польску:
«Шаноўная Рэдакцыя.
Залучаю перададзеныя мне сп. ЖамойцінылР3 вершы паэта, які піша пад псэўдонімам Зьніч. Маю яшчэ для перасылкі Беларускі Каляндар. Усякую карэспандэтіыю прашу пасылаць намой адрас на польскай мове, нямецкай або па-француску. Д(анута). Магнэты (Mcignetti)».
Рукапіс вершаў канчаўся месйам і датай: Мінск, 1981. Я апу-
блікаваў іх у «Беларусе» (№ 303 таго боку». А неўзабаве пасьля гэтага—якое супадзеньне! —у выдаваным для замежных суродзічаў менскім «Голасе Радзімы» (№31, 5-УІІІ-82) зьявіўся ключ для расшыфроўкі «Зьніча». «Голас» у рубрыцы «Новыя вершы» зьмясьціў, разам зь вершамі іншых паэтаў, чатыры
304, 1982) пад заг. «Вершы з
А<)варотны бок візітоўкі, далучанай да рукапісу вершаў Зніча
453 Янка Жамойцін (1922-2003), пісьменнік-публіцыст, грамадскі дзеяч. У 1949-1956 іт. знаходзіўся у савецкіх лагерах. Ад 1957 г. жыў у Варшаве. Скончыў Варшаўскі ўніверсітэт. Займаўся літаратурнай творчасцю, быў актыўным удзельнікам беларускага жыцця ў Полыпчы.
z«v Фо Діт»» £ 5xz
««і, • АіХЛХЬЧ.^-ЛчЛ ,
іл •
5?у.
z> '
' %fg’4 ” ‘
. ! ЛК>|К^
Старонка рукапісу верша Зніча
6
страфы Алега Бембеля, зь якіх чацьвертая была таксама ў тым Зьнічовым «польска-парыскім» рукашсе.
Па-за зямнымі багацьцямі, за ўзнагародай і карай шэпчуцца рыфмы з паняцьцямі там, дзе адвольныя марьі.
У 1988 г., коштам Фундацыі імя П. Крэчэўскага, я выдаў з прадмовай атрыманыя Зьнічовы вершы асобнай кніжыцай (36 старонак) пад заг. «Рэха малітвы» (загаловакпершагазь вершаў). У прадмове зазначана, што яны «друкуюйца бязь ведама it згоды аўтара»™.
На пачатку 1990-х мы з Алегам Бембелем, пазнаёмілі-
ся ў Менску, пасябравалі. Калі яго гарадзкія ўлады выкідалі з бацькоўскага дому, у 1994 г. я апублікаваў на ягоную просьбу артыкул у «Беларусе» ў спробе дапамагчы яму абараніць сваё права на дом бацькі, заслужанага архітэктара. Адстаяць сваё права на дом яму. на жаль, не ўдалося.
Генадзь Бураўкін з «падпалкоўнікам» на радыё «Свабода»
Перабудовачныя працэсы ўСавецкім Саюзе й нацыянальнадзяржаўніцкае адраджэньне ў Беларусі значна аблягчылі й прысьпешылі паразуменьне паміж беларусамі «адтуль» і беларусамі «адгэтуль». I якая іронія гісторыі! Пасьля дзесяцігодзьдзяў амаль суцэльнай нематы й траскатні глушылак на друпм баку «жалезнай заслоны» насталі часы, калі я, працуючы на радыё «Свабода», мог ня толькі бліжэй кантактаваць з дыпляматамі
454 Гл. ■ Зьніч. Рэха малітвы: Вершы зь Беларусі. Нью-Ёрк: выдавецтва
«Беларус», 1988. — 34 с.
У Беларускайрэдакцыі радыё «Свабода» ў Ныо-Ёрку (справа налева): Генадзь Бураўкін, Уладзімір Сакалоўскі і падпалкоўнік «адтуль», але й запрасіць кіраўніка беларускай місіі пры ААН да мікрафону PC на інтэрвію. Праўда, зрабінь гэта можна было не без прысутнасьш «палкоўніка».
На самым пачатку 1990-х, калі гарбачоўская «перабудова» была ўжо ў поўным размаху, а беларускую місію пры ААН узначальваў патрыёт сваёй радзімы Генадзь Бураўкін455, мы, амэрыканскія беларусы, мелі даволі свабодныя й частыя кантакты, афіцыйныя й прыватныя, зь беларускімі дыпляматамі. Сувязь гэтая замацоўвалася рознымі спосабамі, у тым ліку, падарункамі дапляматам кнігаў ды мастацкіх твораў наўдэкараваньне офісаў і памешканьняў, прыкладам, кансуляту Рэспублікі Беларусь і Беларускай місіі пры ААН на 67-й вуліцы ў Мангатэне.
Аднойчы я папытаўся ў Бураўкіна, ці не згадзіўся б ён даць інтэрвію ў беларускай праграме Радыё «Свабода». Ён сказаў, што «падумае». А пасьля колькіх дзён кажа, што так, можна
455 Генадзь Бураўкін (1936-2014), паэт, дзяржаўны і грамадскі дзеяч. У 1990-1993 гг. быў афіцыйным прадстаўніком Беларусі ў ААН.
будзе пагаварыць, але ён прыйдзе ня сам. Ну што ж, гэта не перашкода.
3 Бураўкінам прыйшло двух: Уладзімір Сакалоўскі, які займаўся справамі пратаколу, і друп Ўладзімір (прозьвішча, на жаль, не захавалася ў памяці). пра якога мне сказалі, што ён «падпалкоўнік». Ну, з гэтым усё ясна: без такіх не абыходзяцца ніякія дыпслужбы.