Кантакты
Сіла прыцягнення Бацькаўшчыны
Лявон Юрэвіч, Наталля Гардзіенка
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 280с.
Мінск 2016
Я запэўніў Бураўкіна яшчэ раз, што мы з Адамам Акулічам, штатным супрацоўнікам Беларускай рэдакцыі, ніякіх правакацыйных пытаньняў задаваць ня будзем, гутарка будзе мець характар чыста інфармацыйны: пра бягучыя падзеі ў Беларусі ды міжнародныя кантакты. Калі дайшло да адказу так-ці-не, Бураўкін, бачу, зірнуў на падпалкоўніка, той лёгка кіўнуў галавой, і мы ўсе пайшлі ў студыю запісаць інтэрвію (ньюёрскія перадачыPC запісваліся тады спачатку на стужку). Інтэрвію «на тэму дня» прайшло спакойна безь ніякіх інцыдэнтаў. Шкадую, што не захавалася кошя яго.
У студыі PC перад пачаткам запісу інтэрв ’ю з Генадзем Бураўкіным (злева направа): падпалкоўнік, Адам Акуліч, Янка Занруднік. Генадзь Бураукін, Уладзімір Сакалоускі. Фота з бюлетэня «Каропікія хвалі» Радыё «Вольная Эўропа» / Радыё «Сеабода»
Абмежаваная «нармалізацыя» кантактаў
Пачынаючы з 1990 г. кантакты зь людзьмі «адтуль» пачалі паступова нармалізавацца. У шырокім сэнсе, катэгорыі «адтуль» і «адгэтуль» страцілі сваю палярнасьць, хоць кантрасты засталіся і дасюль ня сьцерліся. Быў час у пачатку й сярэдзіне 1990-х, калі ў Злучаныя Штаты, найбольш у Нью Ёрк, прыяжджалі дэпутаты ВярхоўнагаСавету, палітыкі, журналісты, культурныя дзеячы, артысты, мастакі, шукальнікі дабрадзеяў на дапамогу ахвярам Чарнобыля, а сярод іх цімала й розных дзяльцоў дзеля свае нажывы. Амэрыканскія беларусы, «галодныя» на сустрэчы з суродзічамі, былі радыя кожнаму земляку й асаблівасардэчна прыймалі прадстаўнікоў БНФ, актывістаў адраджэнскага руху. Разам з кантактамі наладзілася супрацоўніцтва, якое дало немалы плён на культурнай і гуманітарна дапамаговай ніве. Але з прыходам даўлады Аляксандра Лукашэнкі настаў «карэкцыйны» пэрыяд, што трывае дасюль, зь ягонымі патэнцыяльнымі магчымасьцямі й абмежаваньнямі.
ШТО СКАЗАЎ БОГ БЕЛАРУСУ456
I сказаў Бог беларусу... (1)
1. I сказаў Бог беларусу: Я стварыў цябе паводле вобразу й падабенства Майго, удыхнуў у цябе дыханьне жыцьця й зрабіў цябе душою жывою.
2. Я даў табе розум, і волю, і працавітасьць, каб ты карыстаўся імі дзеля дабра бліжніх сваіх.
3. Прыглядайся да навакольля. Бач, як стварэньні Mae множаццапаводле роду іхняга: усякае быльлё, кустоўе, дрэвы, усякая рыба, жывёла й птушка крылатая. і плямёны людзкія — усё працягваецца паводле роду іхняга.
4. У разнастайнасьці прыроды — Мая сутнасьць. Будзь верны ёй, стварай паводле роду свайго й будзеш дабраславёны за гэта.
5. Я ўдыхнуў у цябе здольнасьць называць рэчы й зьявы сваімі імёнамі, каб захоўвалася повязь паміж табой і тваімі нашчадкамі.
6. Нашчадкі будуць тваім замапльным жыцьцём, будуць перахоўваць тваю вечнасьць.
7. Рух і тварэньне — існасьць усяго жывога. У руху й тварэньні ты будзеш апраўдваць сваё існаваньне, свой боскі пачатак.
8. Я даў табе жанчыну як спадарожніцу на тваім зямным шляху.
9. Вы й дзеці вашы будзеце працягваць Маю працу — тварыць паводле вобразу й падабенства вашага. I зямля ваша будзе ў дастатку.
10. Тое, што вы створыце, будзе вашым Эдэмам, у якім Я пастаўлю дрэва жыцьця, каб квітнеў і ня зьвёўся род ваш.
11. Закладаю ў вас энэрпю й творчы талент, каб вы ўзбагачалі Маё тварэньне. Вы будзеце ўнікальныя ў Маім шматстайным сьвеце й будзеце адказныя за захаваньне шматстайнасьці.
12. Узнагародай вам за вернасьць Маім запаветам будзе радасьць творчай працы й быцьцё працягам Мяне Самога.
Вычытана зь Бібліі ў верасьні лета Божага 2006
456 Тэкст публікаваўся на сайце газеты «Наша Ніва». Гл.: http:// nn.by/?c=ar&i=4418.
I сказаў Бог беларусу... (2)
Да 100-годзьдзя «Нашай Нівы»
1. 1 сказаў Бог беларусу: дзьве найгалаўнейшыя рэальнасьці пакладзены ў аснову Майго сьвету — чалавек і народ. Імі вымяраецца Мой лад на зямлі.
2. На шырокіх прасторах Майго валадарства Я стварыў мноства языкоў, 1 ніводзін ЗЬ ІХ НЯ ЛІШНІ.
3. Гукі розных моваў мілыя Мне. Яны зьмяшчаюць у сабе сутнасьць Майго творчага акту, існасьць Mae творчае Свабоды.
4. Мова твая — паказальнік Mae прыхільнасьці да цябе. Шануй яе, як Мой сьвяты дар табе.
5. У мове тваёй закладзены гукі й хварбы зямлі, на якой ты жывеш. Мова твая — голас Mae прыроды.
6. Мовай сваею ты будзеш услаўляць Мяне, каб прыймальнай была твая ўдзячнасьць Мне.
7. У аснову запавету пра шанаваньне прародзічаў Я паклаў перахоўваньне мовы продкаў, каб душы іхнія маглі спачываць спакойна.
8. Праз мову ты будзеш трымаць лучнасьць з прашчурамі да саракавогакаленайглыбейу вякі. У мове — тваяйтваіх нашчадкаў вечнасьць. Памятай пра гэта, узгадоўваючы дзяцей сваіх.
9. У цябе будуць цэлыя пакаленьні тварцоў мовы, ахоўнікаў Маёй духовасьці. Гукамі мовы ты перадасі самыя глыбінныя пачуцьці свае несьмяротнае душы, самыя высокія ўзьлёты творчае думкі.
10. Па мове тваёй будуць пазнаваць цябе іншыя народы.
11 Творчасьць словамі, якія Я даю табе на зямны шлях, будзе сьведчаньнем твае вернасьці Мне За гэтаЯ ўзнагароджу цябе квітненьнем культуры й духовай сілаю ды павагай сярод усіх языкоў Маіх.
12. Як прадаўжальніку вечнасыц аднаго з Маіх народаў Я закладаю ў тваю душу адчуваньне волі, каб ты ніколі не забываўся, што мова — Свабоды аснова.
Вычытана зь Бібліі ў кастрычніку лета Божага 2006
МАНІФЭСТ ТУТЭЙШАГА, або КАНТЫНЭНТ ДУШЫ
Ваганьне паміж Захадам і Усходам і шчырая няпрыхільнасьць ні да аднаго, ні да другога зьяўляецца асноўнаю адзнакаю псторыі беларускага народу, Ігнат Абдзіраювіч451
Беларусь павінна стаць мостам, які зьвязвае Усход і Захад.
Аляксандар Лукашэнка^
Рэспубліка Беларусь знаходзіцца паміж двума цэнтрамі ўплыву — Эўразьвязам і Расеяй.
Сяргей Мартынау459
Гзта «між» залезла ў косьці, Пакуляла ўсё ўверх дном.
Правяць баль у хаце госьці, Гаспадар жа — пад сталом.
Сяргей Законьнікау460
Каб быць ПАМІЖ, трэба спачатку БЫЦЬ. Бытаваньне ПАМІЖ шкодзіць самому ББІЦЬЦЮ. пазбаўляючы яго паўнаты. ПАМІЖнасьць — гэта памежнасьць, пэрыфэрыйнае існаваньне й мысьленьне.
МОСТ гэта — месца транзыту, а не бытаваньня. На ім не спыняюцца, па ім толькі рухаюцца да іншага берагу.
457 Ігнат Абдзіраловіч. Адвечным шляхам. Дасьледзіны беларускага сьветаіляду. Мінск: Навука і тэхніка, 1993. С. 9.
458 Аляксандр Лукашэнка, прэзідэнт Рэспублікі Беларусь, у пасланні да народу 23.04.2009.
459 Сяргей Мартынаў міністр замежных справаў Рэспублікі Беларусь, у інтэрв’ю венскаму wApmstoDer Standard. Радыё «Свабода», 08.02.2010.
460 3 верша Сяргея Законнікава «Між Варшавай і Масквой» у кнізе «Дол».
Ёсьць геаграфія прасторы й геаграфія душы. У геаграфіі душы няма ПАМІЖнасьці, нямаМАСТОЎ, уся духовая прастора запаўняецца ТУТнасьцю. Сутнасьць ТУТнасьці у цэнтрызьме мысьленьня. Цэнтрычнае мысьленьне накіроўвае думку й пачуцьці на БЕЛАРУСЬ, а не на ПАМІЖнасьць і не на МОСТ. Я, ТУТны беларус, не хачу быць на ПАМІЖным МОСЬЦЕ, хачу быць ТУТ — на духовым КАНТЫНЭНЦЕ, сучаснае імя якому БЕЛАРУСЬ.
ТУТнасьць завастрае адказнасьць за долю Бацькаўшчыны, узбуджае творчую думку, працуе на будучыню праз надаваньне поўнацэннасьці пстарычнай рэтраспэктыве, замацоўвае адчуваньне прысутнасьці.
ТУТ — гэта зямля й жыцьцёвы лад, у якім жылі мае продкі ТУТ — гэта мова, якую яны тварылі й якой я карыстаюся. ТУТ — гэта маплы прашчураў, што лучаць мяне з народам як гістарычнай адзінкай. ТУТ — гэта маё мастацкія каштоўнасьці й эстэтычныя густы, маё формы, колеры, вузоры, творчыя вытокі й імпульсы. Пакуль жыву, буду ТУТнічаць, буду памятаць, што мой быційны цэнтар — гэта ўвесь кантынэнт народнай душы.
Народ зьяўляецца біяляпчна-сацыяльнай рэальнасьцю, якая пры зьменлівых формах захоўвае пстарычную цягласьць. У якой бы ладавай структуры ні бытавалі мае продкі, я неразлучнаспалучаны зь імі. Я— акумулятар іхняй быційнай і творчай энэргіі. Я, ТУТны беларус — біялягічны й духовы спадчыньнік стагодзьдзяў, я — сувязны461 мінуўшчыны й будучыні.
Новыя формы жыцьця паўстаюць на духовай глебе, апрацаванай продкамі. Зьменлівасьць гістарычных формаў бытаваньня не мяняла іхняе ТУТнасьці, іхняе сувязі зь зямлёй, якую яны любілі й баранілі ды якую я маральна абавязаны перадаць нашчадкам.
461 Быць « сувязным мінуўшчыны й будучыні» — гэта быць не «паміж» чужымі берагамі, а быць у цэнтры свайго пстарычнага працэсу, дбаючы захоўваць і мацаваць спалучанасць пакаленняў народа.
Культурныя элемэнты, перанятыя зь іншых духовых кантынэнтаў, у моц іхняга прыняцьця, становяцца кампанэнтамі маёй кулыуры, арганічнай часткай маёй ТУТнасьці. У век глябалізацыі не ўцячэш ад вонкавага сьвету. Дык не ўцякайма — праз МОСТ — ад сябе саміх!
Наша месца на Кантынэнце Беларускай Душы.
2010-2015
Янка Запруднік
ІМЕННЫ ПАКАЗНІК
A. 3. 27
A. P. 12
Абрамчык, Мікола 200-202
Абэцэдарскі, Лаўрэнці 169
Агароднікаў, Аляксандр 89
Адамовіч, Алесь 86, 258
Адамовіч, Антон 111, 174, 180, 182, 202-204, 240, 242, 243
Акінэр, Шырын 181, 189
Акула, Кастусь 28, 120-123, 129, 206,208,214
Акуліч, Адам 264
Алейнікава, Эльвіра 235
Александровіч, Сцяпан 171
Андропаў, Юры 51, 65
Андрусышын, Багдан (Данчык) 144, 145, 192
Андрусышын, Юля 191
Андэрс, Уладзіслаў 211
Анішчык, Аляксей (Чэмер, Андрэй)206,218,220
Антонава, Таццяна 236
Анунцыё, Франк 28, 68
Арлоў, Уладзімір 217, 238
Арсеннева, Наталля 4
Асмалоўскі, М. 23
Астроўскі, Радаслаў 206
Астрэйка, Сяргей 204
Аўрэлій, Марк 193
Аўсішчар, Леў 32
Бабіч, Юры 200
Багдановіч, Максім 122, 183, 241
Балуценка, Анатоль 247
Бальзак, Анарэ дэ 45
Барадулін, Рыгор 171, 237
Бармнчев, В. 171
Бартуль, Вера 13, 98, 102, 108
Барычэўскі, Васіль 34
Баханчык, Аляксандр 206, 208
Баяроўская, Тамара 142, 145,
148
Баяроўскі, Міхась 142
Бембель, Алег (Зніч) 27, 144,
261,262
Бергер, Аляксандр 32
Берыя, Лаўрэнці 101
Бетакі, Васіль 10
Біяджы, Марыё 29, 55, 56
Бойка, Рая 41
Бонэр, Елена 27, 33, 58
Браўн, Каралін 79, 87, 93, 103
Брачэня 16
Бродскі, Іосіф 116
Броўка, Пятрусь 141, 170, 171
Брылеўская, Лангша 32
Брылеўскі, Уладзімір 32, 206, 211,217
Брэжнеў, Леанід 23, 52, 56, 166
Будны, Сымон 216
Бузіннікаў, Аўген 15-18, 27, 29,
32, 50, 57
Букоўскі, Уладзімір 117
Бураўкін, Генадзь 253, 262-264
Бурлацкі, Фёдар 71
Буш, Барбара 90
Буш, Джордж 72, 90
Быкаў, Васіль 86, 94, 95
Бэрд, Томас 177,240,258
Бэрман, Рывэ 64
Бядуля, Змітрок 175, 183
Бяляцкі, Алесь 238