• Газеты, часопісы і г.д.
  • Капялюш чарадзея  Тувэ Янсан

    Капялюш чарадзея

    Тувэ Янсан

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 148с.
    Мінск 2011
    61.74 МБ
    ТУВЭ ЯНСАН
    КАПЯЛЮШ
    ЧАРАДЗЕЯ
    Тувэ Янсан
    КАПЯЛЮШ
    ЧАРАДЗЕЯ
    Пераклад з шведскай
    Выдавец Зміцер Колас
    2011
    УДК 821.113.6-93
    ББК 84(4Фпн)-44
    Я65
    Пераклад з шведскай Алесі Башарымавай
    Кніга выдадзеная пры дапамозе
    FILI
    FINNISH LITERATURE EXCHANGE
    Пераклад зроблены з выдання: Tove Jansson. Trollkarlens halt. Alfabeta Bokforlag AB. 2006.
    Ілюстрацыі Тувэ Янсан
    ©Tove Jansson 1946, 1968
    First published by Schildts Forlag Ab. All rights reserved.
    ISBN 978-985-6783-88-6
    ©Tove Jansson, 1946,1968.
    ©Алеся Башарымава, пераклад на беларускую мову, 2011.
    © Афармленне. Выдавец Зміцер Колас, 2011.
    Пралог
    Шэрым ранкам на Мумідол апаў першы снег. Ён падабраўся ціха і быў такі густы, што на колькі гадзін усё завалакло белым.
    Мумітроль стаяў на ганку, назіраючы, як дол хаваец-ца пад зімняю прасціной, і думаў: увечары заляжам у бярлог. (У лістападзе мумітролі заўсёды кладуцца ў спячку, што, дарэчы, даволі разумна, калі не любіш змроку і халадоў). Мумітроль прычыніў дзверы, крадком прабраўся да мамы і паведаміў:
    -Снег прыйшоў.
    5
    - Ведаю, - сказала Мумімама. - Я ўжо і ложкі ўсім падрыхтавала. Можаш спаць у заходнім пакоі, на гарышчы, разам са Сніфам.
    - Але Сніф страшна храпе, - сказаў Мумітроль. -Можна, я лепей са Снусмумрыкам?
    - Як сабе хочаш, - сказала Мумімама. - Тады Сніф можа пайсці ва ўсходні пакой.
    Сям'я мумітроляў і ўсе іх сябры-знаёмыя грунтоўна й сур'ёзна рыхтаваліся да гэтай доўгай зімы. На верандзе Мумімама сабрала на стол, але ў кожным кубку былі толькі хвойныя голкі (вельмі важна мець поўны жывот хвоі, калі збіраешся тры месяцы запар правесці ў сне). Пасля абеду (гэтым разам не надта смачнага) усе больш урачыста, чым звычайна, пажадалі адно аднаму добрай ночы, і мама адправіла іхчысціць зубы. Потым Мумітата абышоў дом, зачыніў усе дзверы і форткі, а жырандолю ахінуў сеткай ад камароў, каб не насела пылу.
    I вось кожны запоўз у свой ложак, зрабіў сабе ўтуль-ную ямінку, нацягнуў коўдру на вушы і пачаў думаць пра што-небудзь прыемнае. Толькі Мумітроль уздыхнуў і прамовіў:
    - Падумаць толькі, якую процьму часу мы страч-ваем!
    - Ды не, - адказаў Снусмумрык. - Мы бачым сны. А калі прачнемся-будзе вясна...
    - Ага... - прамармытаў Мумітроль, ужо глыбока правальваючыся ў цьмяны сон.
    На дварэ густа валіў сыпкі снег. Вось ён ужо ўзлез на ганак, наваліўся на дах і на шыбы. Хутка ўвесь мумідом ператворыцца ў мяккую круглую гурбу. Адзін за адным гадзіннікі спынялі рух і замаўкалі - прыйшла зіма.
    Раздзел першы,
    у якім апавялаецца, як Мумітроль, Снусмумрык і Сніф знайшлі капялюш Чарадзея, а таксама пра нечаканае з'яўленне пяцімаленькіх хмарак і пра тое, як Хемуль знайшоў сабе новы занятак.
    Вясновым ранкам а чацвёртай гадзіне ў Мумідол за-ляцела першая зязюля. Яна прымасцілася на сінім даху мумідома і восем разоў пракукавала (безумоўна, крыху сіпата, бо вясна яшчэ толькі-толькі пачыналася).
    А потым зязюля паляцела далей на ўсход.
    Мумітроль прачнуўся і доўгі час яшчэ ляжаў, гледзячы
    6
    7
    ў столь і згадваючы, дзе знаходзіцца. Ён праспаў сотню начэй і сотню дзён, і сны ўсё яшчэ вірылі вакол яго і зноў хацелі зацягнуць у свой дрымотны свет.
    Але калі Мумітроль заварочаўся, каб уладкавацца зручней, на вочы яму трапіла нешта, ад чаго ён адразу прачнуўся. Снусмумрыкаў дожак быў пусты.
    Мумітроль усхапіўся і сеў.
    - Ну так, і капелюха ягонага няма! Праваліцца мне, -сказаў Мумітроль.
    Ён падышоў да адчыненага акна і глянуў у двор. Ага, Снусмумрык выбраўся па вераўчанай лесвічцы. Мумітрольтаксама пералез цераз падваконне і на сваіх караценькіх лапках асцярожна спусціўся ўніз. Сляды Снусмумрыка выразна адбіліся на вільготнай зямлі. Сям і там імі быў пакрыты ўвесь дол, так што было цяжкавата вызначыць, куды ён пайшоў. Сляды то скрыжоўваліся, то адскоквалі далёка ўбок.
    - Весяліўся, - вызначыў Мумітроль. - А тут, няйначай, разок кульнуўся.
    Раптам Мумітроль задраў нос і прыслухаўся. Недзе далёка Снусмумрык граў на губным гармоніку - граў самую вясёлую сваю песню: «Гэй, звяркі, спляціце бантам хвасты...» Мумітроль пабег на музыку.
    Унізе ля рэчкі ён і сустрэў Снусмумрыка. Той сядзеў на парэнчах мастка ў сваім старым капедюху, нацягнутым на самыя вушы, і боўтаў над вадой нагамі.
    - Здароў, - сказаў Мумітроль і сеў побач.
    - Здароў-здароў, - адказаў Снусмумрык і зайграў далей.
    Сонца тодькі што ўзышло над вершалінамі і сыпала ў вочы сваімі промнямі. Сябры мружыліся, варушылі
    нагамі над бліскучай цёплай ракой і адчувалі сябе спакойна і ўтульна.
    Калісьці яны плавалі па гэтай рэчцы насустрач шматлікім дзівосным прыгодам. I ў кожным падарожжы знаходзілі новых сяброў і прывозілі іх з сабою сюды, у Мумідол. Мумітата з Мумімамай прымалі новых знаёмых лёгка і спакойна: проста прыносілі новыя ложкі і рабілі шырэйшым стол. Так і атрымалася, што ў мумідоме заўсёды была процьма народу, усе рабілі што ў галаву ўроіцца і рэдка хваляваліся пра заўтрашні дзень. I, вядома, часам тут здараліся неверагодныя, нават жудасныя рэчы, але ж затое ніколі не было сумна (і гэта, безумоўна, вельмі здорава).
    Дайграўшы апошні купдет вясновай песні, Снусмум-рык схаваў гармонік у кішэню і спытаў:
    -Сніф прачнуўся?
    - Наўрад ці, - адказаў Мумітроль. - Ён заўсёды спіць на тыдзень больш за астатніх.
    -Тады хадзем будзіць, - рашуча сказаў Снусмумрык і саскочыў з парэнчаў. - Сёння нам трэба зрабіць штось незвычайнае, каб гэты дзень быў сапраўды цудоўны.
    Стаўшы пад вокнамі ўсходняга пакоя, Мумітроль су-нуў лапы ў рот і падаў сігнал згодна з прынятай у іх сак-рэтнай сістэмай: тры звычайныя свісты і адзін доўгі (што значыла -«ёсць справа»). Сніф перастаў храпці, але каб ён там наверсе паварушыўся, чуваць не было.
    - Яшчэ разок! - і яны паўтарылі сігнал з падвойнай сілай.
    Акно з грукатам адчынілася.
    - Я сплю! - крыкнуў Сніф сярдзіта.
    - Давай спускайся да нас і не злуйся! - сказаў Снус-
    8
    9
    мумрык. - Мы збіраемся зрабіць штось незвычайнае.
    Тады Сніф разгладзіў свае змятыя ад сну вушы і спусціўся па вераўчанай лесвічцы (а трэба, мабыць, сказаць, што такія лесвічкі тут былі пры кожным акне, бо спускацца ці падымацца па прыступках- гэта проста марнаванне часу).
    Дзень і праўда пачынаўся цудоўны. Паўсюль сноўдалі-ся і мімаходзь віталі адна адну крыху марудныя пасля зімняй спячкі казюркі. Нехта вывешваў праветрыцца вопратку, нехта расчэсваў ускудлачаныя валасы, нехта папраўляў сваю хату - карацей, усе на свой лад рыхтаваліся да вясны.
    Раз-пораз сябры спыняліся паглядзець на будоўлю ці паслухаць чыю-небудзь сварку (а гэта нярэдкая з’ява ў першыя дні вясны, бо калі толькі адыходзіш ад спячкі, настрой можа быць вельмі кепскі).
    Рассеўшыся па галінах, лесавіцы часалі свае доўгія валасы, а ў плямах снегу з паўночнага боку камлёў корпаліся, пракладаючы доўгія хады, мышаняты і розная падобная драбяза.
    - Добрай вясны! - павітаўся нейкі пажылы вуж. - Як зімавалася?
    - Дзякуй, цудоўна, - адказаў Мумітроль. - А вам, дзядзьку, ці добра спалося?
    - Выдатна! - сказаў вуж. - Здаровейка тваім родным!
    Прыкладна так яны перакідваліся словамі з мноствам тых, хто сустракаўся ім па дарозе. Але чым вышэй яны падымаліся ўгару, тым радзейшымі рабіліся сустрэчы, і цяпер ім зрэдку траплялася толькі якая-небудзь руплівая мама-мыш за вясновай уборкай.
    Паўсюль было волка.
    - Фу ты, як непрыемна! - фыкаў Мумітроль, высока падымаючы лапы над мокрым снегам. - Калі столькі снегу, мумітролям нічога добрага не свеціць. Так мама казала, - і ён чхнуў.
    - Слухай, Мумітроль, - сказаў Снусмумрык, - ёсць думка. Мы можам забрацца на гару і скласці там з камянёў крушню - ну, каб усім было ясна, што першымі на вяршыні былі мы.
    - Так і зробім! - ускрыкнуў Сніф і адразу рушыў наперад, каб паспець раней за іншых.
    На вяршыні вольна карагодзіў вясновы вецер, і куды ні кінь вокам - далягляд знікаў у блакітным тумане. На захадзе раскінулася мора, на ўсходзе між Адзінокіх Гор вілася рака, на поўначы шырокім вясновым дываном слаўся стары лес, а з паўднёвага боку ўздымаўся дымок з коміну мумідома: Мумімама якраз варыла ранішнюю каву. Але Сніф нічога гэтага не заўважаў. Бо на горнай вяршыні ляжаў капялюш - высокі чорны цыліндр.
    - Нехта быў тут да нас! - закрычаў ён.
    Мумітроль падняў цыліндр і пачаў яго разглядаць.
    - Які прыгожы капялюш, - сказаў ён. - Мумрык, можа, ён якраз на цябе?
    - Не-не! - запярэчыў Снусмумрык, які вельмі любіў свой стары зялёны капялюх. - Гэты занадта новы!
    - Можа, яго тата ўпадабае? - разважаў Мумітроль.
    - Возьмем з сабой, - сказаў Сніф. - А цяпер я хачу дадому. Бо ў мяне жывот аж вуркоча - так хоча кавы. Аў вас?
    - А то ж! - горача адказалі Мумітроль і Снусмумрык.
    Вось так сябры знайшлі Чарадзееў капялюш і ўзялі яго з сабой дадому, не здагадваючыся нават, што гэтым
    10
    11
    ператвораць Мумідол у месца неверагодных, дзіўных і чароўных падзеяў.
    Калі Мумітроль, Снусмумрык і Сніф, вярнуўшыся, зайшлі на веранду, астатнія папілі ўжо кавы і разышліся кожны па сваіх справах. Толькі Мумітата быў яшчэ на месцы і чытаў газету.
    - Ага, і вы ўжо прачнуліся, - сказаў ён. - Надзіва мала цікавага сёння ў газеце. Ручай разбурыў запруду і знішчыў мурашынае паселішча. Абышлося без ахвяр. Далей, першая вясновая зязюля праляцела праз даліну а чацвёртай гадзіне і пакіравала на ўсход. (Безумоўна,
    добра, калі зязюля нясе мір і згоду, але калі яна прыносіць вясёлы год - гэта яшчэ лепей)*.
    - Глядзі, што мы знайшлі! - з гонарам сказаў Му-мітроль. - Цудоўны чорны цыліндр - якраз для цябе!
    Мумітата ўважліва пакруціў капялюш і прымераў перад люстрам у зале. Капялюш быў, мабыць, крыху завялікі і сядзеў грувастка, але ўвогуле ўражваў.
    - Мама! - паклікаў Мумітроль. - Хадзі глянь на тату!
    Мама адчыніла дзверы кухні і ў здзіўленні нібыта прымерзла да парогу.
    - Ну як, пасуе мне? - запытаў Мумітата.
    - Глядзіцца нічога, - сказала Мумімама. - Ты вельмі мужны ў гэтым уборы. Толькі ён табе нібыта трошкі вялікі.
    - Можа, так лепей? - спытаўся тата і ссунуў капялюш на патыліцу.
    -Хм-м,-задумалася Мумімама.-І гэтакдобра, але, па-мойму, без капелюша ты выглядаеш нашмат больш годна.
    Тата яшчэ пакруціўся перад люстэркам - паглядзеў і спераду, і ззаду, і з бакоў - і, уздыхнуўшы, паставіў цыліндр на камоду.