Капялюш чарадзея
Тувэ Янсан
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 148с.
Мінск 2011
Фрэкен Снорк ціха ўздыхнула.
- Аык усё адно, - сказала яна, - калі кручок апускаеш, на ім ужо ёсць палова малька, а калі выцягваеш - там цэлы акунь. I так вядома, што там будзе гэты акунь.
- Або зусім нічога! - сказаў Снусмумрык.
- Ці пячкур, - сказаў Хемуль.
- Жаночаму розуму гэтага не зразумець, - падагуліў Снорк. - Ужо можна выцягваць. Толькі не крычыце. Павольней, павольней!
З'явіўся першы кручок.
Ён быў пусты.
Другі кручок дасталі.
Пусты таксама.
- Гэта сведчыць толькі пра тое, што рыба ходзіць на глыбіні, - сказаў Снорк. -1 яна страшна вялікая. Так, усім ціха!
Ён выцягнуў чатыры пустыя кручкі і сказаў:
- Тут нехта хітры. Усё аб'едзена, дачыста. Страшна падумаць, якіх ён памераў павінен быць!
90
91
Усе абаперліся на борт і ўгледзеліся ў чорную глыбі-ню, куды спускаўся перамёт.
- Як думаеш, што гэта за рыбіна такая? - спытаў Сніф.
- Самае малое - мамлюк, - сказаў Снорк. - Гляньце, яшчэ дзесяць кручкоў пустыя!
- Ай-я-яй, - сказала фрэкен Снорк.
- Хопіць аяяйкаць! - сярдзіта абарваў яе брат, пра-цягваючы выбіраць лёску. - Ціха ўсе, а то спудзіце яго!
Кручок за кручком хаваўся ў скрыні. Касмачы вода-расцяў. Ніякай рыбы. Зусім нічога.
Раптам Снорк ускрыкнуў:
- Глядзіце! Торкае! Праўда торкае!
- Мамлюк! - крыкнуў Снф.
- Будзем стрыманымі, - з уяўным спакоем сказаў Снррк. - Мёртвая цішыня! Вось ён!
Напружаная лёска паслабла, але ў змрочна-зялёнай глыбіні мільганула штосьці бялявае. Можа, гэта быў белы жывот Мамлюка? 3 таямнічага ландшафту марскога дна нешта горнымхрыбтом уздымалася на паверхню... нешта агромністае, пагрозлівае, нерухомае. Балотна-зялёнае і замшэлае, як стары корч, яно праслізнула пад лодкай.
- Сачок! - крыкнуў Снорк. - Азе сачок?
I ў той самы момант паветра напоўнілася грукатам і белай пенай. Велізарная хваля ўзняла «Прыгоду» на грэбень, падкінула скрыню з перамётам, і тая пера-кулілася на палубу. Гэтакжа раптоўна ўсё сціхла.
Толькі абарваная лёска абыякава павісла на борце, і вада моцна вірыла там, дзе прайіі'ло страшыдла.
- А цяпер ты таксама думаеш, шп гэта быў акунь? -
нейкім дзіўным тонам спытаў сястру Снорк. - Такая рыба мне больш ніколі не трапіцца. Аніколі я не буду па-сапраўднаму шчаслівым.
- Вось тут ён абарваў лёску, - сказаў Хемуль, пры-ўзнімаючы яе. - Нешта мне падказвае, што яна занадта тонкая.
- Ну цябе ў балота, - сказаў Снорк і закрыў вочы лапамі.
Хемуль хацеў нешта адказаць, але Снусмумрык наступіў яму на лапу. У лодцы зрабілася зусім ціха. Тады фрэкен Снорк асцярожна сказала:
- Як думаеце, можа, нам яшчэ раз паспрабаваць?
Фалінь, пэўна, вытрымае?
Снорк фыркнуў. Праз якую хвіліну ён прабурчаў:
- Ну а кручок?
- Твой сцізорык, - сказала фрэкен Снорк. - Калі
92
93
выцягнеш адразу лязо, штопар, адкрутку і шыла, то Мам-люк абавязкова за што-небудзь зачэпіцца!
Снорк адняў ад вачэй лапы:
- Ну добра, а прынада?
- Аладка, - адказала сястрычка.
Снорк узяўся абдумваць прапанову, і ўсе стаілі ды-ханне. Нарэшце ён сказаў:
- Калі толькі Мамлюк будзе есці аладкі... - і тут стала ясна, што ловы працягваюцца.
Ножык Снорка як наймацней прывязалі да фаліня кавалкам сталёвага дроту, які быў у кішэні Хемуля; блін начапілі на лязо і ўсё разам спусцілі ў мора. Усе пры-ціхнулі ў чаканні.
Раптам «Прыгода» нахілілася.
-Ч-ш-ш-ш! - прашыпеў Снорк. - Бярэцца!
Яшчэ штуршок. Мацнейшы. I тут шалёны рывок пава-ліў усіх на палубу.
- Ратуйце! - крыкнуў Сніф. - Ён нас праглыне!
«П рыгода» была кульнулася носам у ваду, але адразу выправілася, і яе з дзікай хуткасцю панесла ў адкрытае мора. Перад лодкай струной нацягнуўся фалінь, і там, дзе ён знікаў у вадзе, уздымаліся белыя бурапеністыя вусы.
Відаць, Мамлюк быў ласы да бліноў.
- Ціха! - крыкнуў Снорк. - Ціха на караблі! Заняць пасты!
-Толькі б ён не даў нырца! — ускрыкнуў Снусмумрык, забраўшыся на нос.
Але Мамлюк трымаў курс проста наперад, далей і далей у мора. Хутка бераг за імі ўжо здаваўся вузенькай палоскай.
- Як думаеце, доўга ён будзе гэтым займацца? -пацікавіўся Хемуль.
- У скрайнім выпадку абрэжам вяроўку, - ска-заў Сніф. - Інакш мы рызыкуем галавой, я вас папя-рэджваў!
- Нізашто! -заматляла чупрынкай фрэкен Снорк.
Тут Мамлюк узмахнуў у паветры агромністым хвас-том, развярнуўся і пакіраваў да берага.
- Ідзе ўжо трошкі павольней, - паведаміў з кармы Мумітроль, які сядзеў на каленках і вызіраў кільватар. -Стамляецца!
Чым больш Мамлюк стамляўся, тым мацней закіпала ў ім злосць. Ён нацягваў канаты, паварочваў то туды, то сюды, так што «Прыгода» хілілася следам з вялікай небяспекай для жыцця.
Часам Мамлюк, хітруючы, запавольваўся, каб потым ірвануцца з такою сілай, што ўздыбленыя хвалі кідаліся цераз нос у лодку. Снусмумрык дастаў губны гармонік і зайграў паляўнічую песню, а астатнія пачалі адбіваць такт нагамі, аж палуба задрыжэла. I раптам... У гэтую самую хвіліну Мамлюк перакуліўся, выставіўшы сваё вялізнае пуза насустрач небу.
Больш вялізнага проста не магло існаваць.
Нейкі момант усе моўчкі глядзелі на яго.
Тады Снорк сказаў:
-1 ўсё ж такі я яго злавіў!
- Так! - з гонаралл сказала сястра.
Пакуль Мамлюка буксіравалі да берага, дождж памацнеў. Спадніца ў Хемуля прамокла наскрозь, а Снусмумрыкаў капялюх дарэшты страціў сваю форму.
94
95
- Пэўна, у пячоры цяпер зусім мокра, - сказаў Му-мітроль, які зусім змерз, седзячы на вёслах.
Праз хвіліну ён дадаў:
- Мабыць, мама непакоіцца.
-Ты хочаш сказаць, мы можам паціху выпраўляцца дамоў? -удакладніў Сніф.
- Так, і паказаць рыбу, - сказаў Снорк.
- Пойдзем дадому, - абвясціў Хемуль. - Незвычайныя рэчы калі-нікалі ідуць на карысць. I жахлівыя гісторыі, і вільгаць, і самастойныя выратаванні, і ўсё гэтакае. Але ўрэшце яно ўсё надакучвае.
Яны падсунулі пад Мамлюка дошкі і, ухапіўшыся ра-зам, пацягнулі яго праз лес. Разяўленая пашча рыбіны бы-ла такая вялікая, што галіны дрэваў заставаліся ў яе зубах, а важыў Мамлюк столькі, што сябрам даводзілася рабіць прывал пасля кожнага зробленага кроку. Аажджыда ўсё горш і горш. Калі яны падышлі да Мумідола, дождж ахінуў увесь дом.
- Давайце пакінем яго тут ненадоўга, - прапанаваў Сніф.
- Ніколі ў жыцці! - абурыўся Мумітроль.
I яны пацягнулі Мамлюка далей цераз сад. Раптам Снорк спыніўся і сказаў:
- Мы прыйшлі не туды.
- Ты што! - сказаў Мумітроль. - Там жа вось павець, а ўнізе кладка.
- Так, але дзе ж дом? - спытаў Снорк.
Дзіўна, вельмі дзіўна. Мумідом знік. Яго не было, папросту не было. Яны паклалі Мамлюка на залаты пясок
перад ганкам. Але варта сказаць, што ганка таксама не быдо. Замест яго...
Але найперш трэба патлумачыць, што ж адбылося ў Мумідоле, пакуль яны палявалі на Мамлюка.
Мама Мумітроля апошні раз згадвалася, калі збі-ралася адпачыць. Аднак перш чым пайсці ў пакой, яна легкадумна скруціла ў клубок бяскветкавыя расліны Хемуля і выпусціла іх у Чарадзееў капялюш. Лепей бы яна ніколі не прыбіралася!
Бо пакуль дом паглыбляўся ў папаўднёвы сон, спора-выя разрасталіся самым чароўным чынам.
Яны паволі выцягвалі з цыліндра свае завіткі і паўзлі па падлозе. Вусікі і атожылкі намацвалі сабе шлях на сценах, узбіраліся па фіранках і шнурку ад юшкі, вы-соўваліся з усіх шчылінак, выцяжак і замочных адтулін. У вільготным паветры распускаліся кветкі і з казачнай хуткасцю выспявалі плады. Вялізныя пучкі лісця прабіралі-ся на ганак, павойныя расліны блыталіся ў ножках стала, зв'салі з жырандолі - не раўнуючы змеі высунуліся са свайго гнязда.
Дом паволі патанаў у зарасніку пад спакойны шоргат ягонага росту; зрэдчас нешта ледзьве чутна покалася -гэта распускалася вялізная кветка абоякі-небудзь плод— бэмсь! - падаў на дыван. Але Мумімаме падавалася, што гэта проста дождж, і яна толькі паварочвалася на другі боку сне.
У суседнім пакоі Мумітата пісаў свае мемуары. Пас-ля таго як ён пабудаваў прычал, нічога цікавага не адбы-лося, таму Мумітата апісваў сваё дзяцінства. Уласныя ўспаміны так краналі яго, што ён гатовы быў заплакаць. Ён заўсёды быў дзіцем незвычайным і таленавітым, якога
96
97
ніхто не разумеў. Калі Мумітата падрос, яго таксама не маглі зразумець, і ад таго ён страшна перажываў. Мумітата пісаў і пісаў і ўсё думаў пра тое, як бы ўсе пачалі каяцца, калі б прачыталі ягоныя мемуары. Гэтая думка ўсцешыла яго, і ён сказаў сам сабе:
-Такімітрэба!
I тут на аркуш шмякнулася сліва і пакінула тлустую пляму сіняга колеру.
- Прападзі мой хвост! -усклікнуў Мумітата. - Яны вяр-нуліся!
Але вось ён азірнуўся - і пагляд ягоны ўперся ў дзікі гушчар, абсыпаны жоўтымі ягадамі. Тата ўсхапіўся -і на стол адразу ж хлынуў дождж сініх сліваў. Шчыльна пераплеценае галлё паўзло і павольна разрасталася пад столлю, выцягваючы зялёныя парасткі да акна.
- Гэй! - крыкнуў Мумітата. - Прачынайся! Хадзі сюды!
Мумімама адразу ж усхапілася на ложку. Агалом-шана агледзела свой пакой, поўны маленькіх белых кветачак. Яны звісалі са столі прыгожымі нізкамі, ад-дзеленыя адна ад адной чароўнымі сэрцападобнымі лісточкамі.
- Ах, якая прыгажосць, - сказала Мумімама. -Напэўна, гэта Мумітроль вырашыў мяне парадаваць.
Яна асцярожна рассунула лёгкія квёткавыя фіранкі і стала на падлогу.
- Эгэ-эй! - крыкнуў з-за сценкі Мумітата. - Адчыні! Я не магу выбрацца!
Дарэмна спрабавала Мумімама штурхаць дзверы. Моцныя сцябліны павойных раслін безнадзейна за-барыкадавалі іх. Тады яна выбіла шыбу ў дзвярах, што вялі на ганак, і з вялікай цяжкасцю выбралася праз гэтую
адтуліну. Над ганкам узвышалася цэлая плантацыя фігавых дрэваў, а зала ўся ператварылася ў джунглі.
- Ай-я-яй, - сказала Мумімама. - Ясна, зноў гэты капялюш.
I яна прысела, абмахваючы лоб пальмавым лістом.
3 папараці, якою аброс ванны пакой, вынырнуў Ан-датар і жаласліва сказаў:
- Вось, ужо можна назіраць наступствы збору раслін! Ніколі ў мяне не было даверу да гэтага Хемуля!
Ліяны, што высунуліся з коміна, чапляючыся за дах, спускаліся ўніз. Яны захуталі ўвесь мумідом у пушысты зялёны кілім.
А знадворку стаяў пад дажджом Мумітроль і дзівіўся на гэты вялізны зялёны пагорак, дзе кветкі несупынна раскрывалі свае бутоны, а плады выспявалі на вачах з зялёнага да жоўтага колеру, з жоўтага да чырвонага.
- Прынамсі раней ён быў тут, - сказаў Сніф.
98
99
- Ён знутры, - змрочна сказаў Мумітроль. - Ніхто не зможа трапіць туды, ніхто не зможа выйсці адтуль.