• Газеты, часопісы і г.д.
  • Капялюш чарадзея  Тувэ Янсан

    Капялюш чарадзея

    Тувэ Янсан

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 148с.
    Мінск 2011
    61.74 МБ
    Снусмумрык падышоў да пагорка і цікаўна паветрыў носам. Hi вокнаў, ні дзвярэй. Толькі шчыльнае покрыва дзікай расліннасці. Ён моцна ўхапіўся за лазу і пацягнуў. Яна была пругкая, не раўнуючы гумовая, і зусім не паддавалася. Мімаходзь яна абвілася вакол капелюха ізбілаяго долу.
    - Зноў чарадзейства, - сказаў Снусмумрык. - Гэта ўжо стамляць пачынае.
    Тым часам Сніф абабег аброслую веранду.
    - Праход у склеп! - крыкнуў ён. - Там адчынена!
    Мумітроль кінуўся туды і зазірнуў у чорны праём.
    - Давайце, заходзьма! - рашуча сказаў ён. - Толькі хутка, а то тут таксама зарасце!
    Адно за адным яны спусціліся ў падвальны змрок.
    - Гэй! - крыкнуў Хемуль, які быў апошнім. - Я не магу пралезці!
    - Тады заставайся там і вартуй Мамлюка, - сказаў Снорк. - Можаш дадаць да гербарыя дом!
    I пакуль небарака Хемуль ціха хныкаў пад дажджом, астатнія падымаліся па прыступкахсклепа.
    - Нам проста шчасціць! - сказаў Мумітроль. - Дзверы адчыненыя. Бачыце, усё ж такі добра калі-нікалі быць нядбайным!
    - А гэта я забыў зачыніць! - паведаміў Сніф. - Так што пашана-мне!
    Перад імі паўстала дзіўнае відовішча. Андатар сядзеў на рагатай галіне і жаваў грушу.
    - Дзе мама? - спытаў Мумітроль.
    - Спрабуе высекчы з кабінета твайго тату, - гаротна
    вымавіў Андатар. - Спадзяюся, рай для андатраў -спакойнае месца, бо хутка мне прыйдзе канец.
    Яны прыслухаліся. Лісце ўздрыгвала ад моцныхуда-раў сякеры. Трэск, радасны ўскрык. Мумітата вызва-лены!
    - Мама! Тата! - крыкнуў Мумітроль, прадзіраючыся скрозь джунглі да ганка. - Што ж вы тут нарабілі без мяне!
    -1 не кажы, мой слаўны, - сказала Мумімама. - Мы тут зноў неасцярожна абышліся з цыліндрам. Але што вы там стаіце, падымайцеся сюды! Я знайшла ў шафе кусточак ажыны!
    Гэта быў чароўны дзянёк. Мумітроль быў Тарзанам, а фрэкен Снорк - Джэйн. Сніфу аддалі ролю сына Тарзана, а Снусмумрык быў шымпанзэ па мянушцы Чыта. Снорк з устаўнымі сківіцамі з апельсінавых лупінак* поўзаў пад шатамі расліннасці і ўяўляў сабой зборны вобраз ворага.
    - Tarzan hungry, - сказаў Мумітроль і палез уверх па ліяне. - Tarzan eat now!**
    - Што ён кажа? - спытаў Сніф.
    - Кажа, што зараз будзе есці, - адказала фрэкен Снорк. - Разумееш, гэта адзінае, што ён можа сказаць. Гэта ж па-ангельску, а ўсе, хто трапляе ў джунглі, толькі па-ангельску й размаўляюць.
    Седзячы на шафе, Тарзан закрычаў, як пячорны чала-век, і Джэйн з дзікімі сябрамі падхапіла гэты лямант.
    - Горай у любым выпадку ўжо не будзе, - прамармы-
    * Спытай у мамы, яна ведае, як іх зрабіць! (Заўв. аўтара).
    ** Тарзан галодны. Тарзан зараз есці (скажоная анг.).
    100
    101
    
    таў Андатар. Ён зноў схаваўся ў лесе папарацяў і абкру-ціў галаву ручніком, каб нічога не разраслося ў вушах.
    - Зараз я скраду Джэйн! - крыкнуў Снорк, схапіў хвастом сястру і павалок за сабой пад стол. Калі Му-мітроль вярнуўся ў сваё жытло на жырандолі, то адразу зразумеў, штотутздарылася. На зладжаным пад'ёмніку ён спусціўся ўніз, баявым клічам прымушаючы джунглі дрыжаць, і кінуўся на дапамогу Джэйн.
    - Ай-я-яй! - сказала Мумімама. - Аднак ім быццам бы весела.
    -1 я так думаю, -сказаў Мумітата. - Зрабі ласку, падай мне бананчык.
    Такім вось чынам яны забаўляліся да самага вечара. Ніхто не турбаваўся, што дзверы ў склеп зноў зараслі, і ніхто не ўспомніў пра беднага Хемуля.
    А той усё сядзеў і вартаваў Мамлюка, і мокрая спад-ніца абляпіла яму ногі. Час ад часу ён грыз яблык ці лічыў тычынкі якой-небудзь дзікай кветкі, але чым далей, тым часцей ён уздыхаў.
    Дождж перастаў, звечарэла. I ўтой момант, якзакаці-лася сонца, нешта здарылася з зялёным пагоркам, у якім схаваўся мумідом. Ён пачаў ссыхацца гэтак жа хутка, як рос. Плады зморшчваліся і падалі на зямлю. Кветкі хілілі галовы, а лісце скурчвалася. Зноў дом напоўнілі шоргат і хруст. Хемуль паглядзеў-паглядзеў, а потым падышоў і асцярожна пацягнуў нейкую галіну. Яна адразу злама-лася, бо была сухая, як кнот. I тут Хемуля асяніла. Ён са-браў кучу сухога галля, зайшоў па запалкі ў павець і рас-клаў пасярод садовай сцяжынкі траскучае вогнішча.
    Радасны, задаволены, Хемуль сядзеў ля агню і сушыў сваю вопратку. Праз нейкі час яго асяніла зноў. Цаною ня-
    103
    хемульскіх намаганняў ён зацягнуў хвост Мамлюка ў вог-нішча. Смажаная рыба была яго ўлюбёным ласункам.
    Вось так атрымалася, што калі мумісям’я са сваімі дзікімі сябрамі прабралася цераз веранду і пхнула дзверы, іх позіркам адкрыўся вельмі шчаслівы Хемуль, які паспеў ужо з'есці сёмую частку Мамлюка.
    - Ах ты казыр такі! - сказаў Снорк. - Я цяпер не змагу ўзважыць маю рыбу!
    - Узваж мяне і дадай, - прапанаваў Хемуль, у якога сёння быў адзін з яго светлых дзён.
    - Ну, а цяпер давайце спалім наш першабытны лес! -сказаў Мумітата.
    Яны вывалаклі з дому ўсё ламачча і зрабілі такое вялізнае вогнішча, якога ў Мумідоле яшчэ не бачылі.
    Мамлюка расцягнулі на вуголлі ва ўсю даўжыню. Яго з'елі да самага кончыка носа. Але яшчэ доўга пасля вяліся спрэчкі, якіх памераў ён усё ж такі быў: ад ганка да самай павеці ці толькі да кустоў бэзу.
    Раздзел шосты,
    дзе ў нашае апавяданне, ратуючыся ад Морры, трапляюйь Тофсла ды Віфсла з таямнічым чамаданам, а Снорк вядзе судовы працэс.
    Адным золкам на пачатку жніўня Тофсла і Віфсла ўзабраліся на гару прыблізна ў тым самым месцы, дзе Сніф знайшоў Чарадзееў капялюш.
    Яны спыніліся на вяршыні і агледзелі Мумідол, які раскінуўся ўнізе. Тофсла мела на галаве чырвоную шапачку, а Віфсла цягнула вялізны чамадан. Яны прай-шлі вельмі доўгую дарогу і моцна стаміліся. Унізе пад імі, між бярозкамі і яблынямі, з коміна мумідома віўся ранішні дымок.
    -Дымсла,-сказала Віфсла.
    - Нешта гатуюцьсла, - згадзілася Тофсла.
    I яны пачалі спускацца ў дол, перакідваючыся такімі вось своеасаблівымі фразамі, уласцівымі ўсім тоф-слам і віфслам. Вядома, не ўсе маглі зразумець такія размовы, але ж галоўнае, што самі яны выдатна ведалі, пра што гаворка.
    - Як думаешсла, нам туды можнасла? - пацікавілася Тофсла.
    - Паглядзімсла, - сказала Віфсла. - He пужайсла, калі яны раззлуюсла на насла.
    Вельмі асцярожна падабраліся яны да дому і баязліва спыніліся каля ганка.
    - Ну штосла, пастукаемсла? - спытала Тофсла. -А раптам нехта выйдзесла і пачнесла крычацьсла?
    Тут Мумімама якраз высунула галаву ў акенца і крыкнула:
    - Кава!
    Тофсла і Віфсла так страшна перапужаліся, што кінуліся праз адтуліну ў склеп, дзе захоўвалася бульба.
    - Цьху ты! - аж падскочыла Мумімама. - Здаецца, два пацукі заскочылі ў склеп. Снф, збегай уніз, прынясі ім трошкі малака!
    Тут яна заўважыла чамадан, які так і стаяў сабе перад ганкам. «3 багажом, - падумала Мумімама. - Ай-я-яй. Выходзіць, яны збіраюцца застацца».
    I яна пайшла прасіць Мумітату, каб ён падрыхтаваў яшчэ два ложкі. Толькі вельмі, вельмі маленькія.
    Тым часам Тофсла і Віфсла схаваліся ў бульбе, так што толькі вочкі свяціліся, і з жудасцю чакалі свайго лёсу.
    - У дюбымсла выпадку, яны робяцьсла кавусла, -прамармытала Віфсла.
    - Нехта йдзесла! - прашаптала Тофсла. - Ціха як мышсла!
    Дзверы ў склеп зарыпелі. На верхняй прыступцы стаяў Сніф. У адной лапе ён трымаў ліхтар, а ў другой -сподачак з малаком.
    - Гэй! Вы дзе? - паклікаў Сніф.
    Тофсла і Віфсла забраліся яшчэ глыбей у бульбу і моцна ўхапіліся адна за адну.
    - Хочаце малака? - крыху гучней крыкнуў Сніф.
    - Ён нас падманваесла, - прашаптала Віфсла.
    - Калі вы думаеце, што я тут паўдня буду стаяць, то вы памыляецеся! - сярдзіта сказаў Снф. - Вы або злюкі, або дурныя. Аурныя лядашчыя пацукі, нават не можаце ўвайсці з параднага!
    Вфсле гэта зусім не спадабалася, і яна сказала:
    -Самсла пацуксла!
    - Ого, дык яны да таго ж іншаземцы, - сказаў Сніф. -Думаю, лепей паклікаць сюды Мумімаму.
    Ён зачыніў дзверы і пабег на кухню.
    - Ну як, упадабалі яны малако? - спытала Мумімама.
    - Яны размаўляюць не па-нашаму, - сказаў Сніф. -Хто іх ведае!
    - Як гэта? - спытаў Мумітроль. Ён якраз тоўк з Хемулем кардамон.
    - Самсла пацуксла,- сказаў Сніф.
    Мумімама ўздыхнула:
    -Авохцімне! Якя цяпердаведаюся,якіхпрысмакаўім захочацца на імяніны? I колькі падушак ім трэба?
    - А мы вывучым іх мову, - сказаў Мумітроль. - Гэта проста. Тысла, штосла, тамсла.
    - Мне думаецца, я іх разумею, - асцярожна сжазаў
    106
    107
    Хемуль. - Хутчэй за ўсё, яны мелі на ўвазе, што Сніф -стары пляшывы пацук.
    Сніф пачырванеў і ўзняў галаву.
    - Калі такі разумны, ідзі і сам з імі размаўляй, - ска-заў ён.
    Хемуль трушком падбег да падвальных дзвярэй і прыязна крыкнуў:
    - Шчырасла запрашаемсла!
    Тофсла і Віфсла высунулі тварыкі з бульбяной кучы і паглядзелі на яго.
    - Малакосла! Смачнасла! - працягваў Хемуль.
    Тофсла і Віфсла асцярожна падняліся на ганак іўвайшліўзалу.
    Сніф паглядзеў на іх і заўважыў, што яны значна меншыя за яго. Ён нават крыху прасякнуўся сяброўскімі пачуццямі і паблажліва сказаў:
    - Прывітанне. Прыемна вас бачыць.
    - Дзяксла, узаемсла! - сказала Тофсла.
    - Вы варыцесла кавусла? - пацікавілася Віфсла.
    - Што яны кажуць? - спытала Мумімама.
    - Яны галодныя, - адказаў Хемуль. - Але яны ўсё яшчэ не лічаць, што выгляд Сніфа чагосьці варты.
    - Перадай ім, - абурана адазваўся Сніф, - што ніколі ў жыцці я яшчэ не бачыў дзвюхтакіх слімацкіх пысаў! Усё, я пайшоў.
    - Сніфсла злысла, - сказаў Хемуль. - Дурнысла!
    - Калі ласка, хадземце піць каву! - знервавана запрасіла Мумімама.
    Яна пайшла паказваць Тофсле ды Віфсле дарогу на верзнду ў суправаджэнні Хемуля, вельмі гордага сваім новым чынам перакладчыка.
    Вось так Тофсла і Віфсла ўвайшлі ў мумідом. Яны паводзілі сябе ціха: проста хадзілі вакол, узяўшыся за рукі. I паўсюль цягалі з сабой свой чамадан. Але надвячоркам яны прыкметна ўстрывожыліся, забегалі туды-сюды па сходах, пакуль урэшце не знайшлі прытулак пад дываном.
    - Што з вамісла? - пацікавіўся Хемуль.
    - Морра йдзесла! - прашаптала Віфсла.
    - Морра? Гэта хто? - затрывожыўся Хемуль.
    Тофсла вырачыла вочы, ашчэрылася і надзьмулася яктолькі магла.
    ■ - Злослая і жудаслая! - сказала Віфсла. - Зачынісла дзверысла!
    Хемуль падбег да Мумімамы і сказаў:
    - Яны сцвярджаюць, што сюды йдзе нейкая злосная і жудасная морра. Трэба зашчапіць нанач усе дзверы!
    - Але ж ключы ў нас ёсць толькі ад склепа! - зане-пакоілася Мумімама. - Заўсёды так з гэтымі інша-земцамі.
    I яна пайшла параіцца з Мумітатам на гэты конт.