• Газеты, часопісы і г.д.
  • Капялюш чарадзея  Тувэ Янсан

    Капялюш чарадзея

    Тувэ Янсан

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 148с.
    Мінск 2011
    61.74 МБ
    - Нам трэба ўзброіцца і перасунуць да дзвярэй мэблю, - сказаў Мумітата. -Такая вялізная морра можа быць небяспечнай. У зале я павешу сігнальны званок. Тофсла і Віфсла хай спяць пад маім ложкам.
    Але Тофсла і Віфсла ўжо залезлі ў шуфлядку камоды і адмовіліся пакінуць яе.
    Мумітата пакачаў галавой і пайшоў у павець па стрэльбу.
    На двор ужо спусціўся жнівеньскі змрок, а сад па-тануў у аксамітных чорных ценях. Нявесела шумеў лес, светлякі запалілі свае ліхтарыкі.
    Па дарозе ў павець тата ніяк не мог пазбавіцца адчування лёгкай вусцішы. Што, калі гэтая морра схавалася ў кустах за ягонай спінай! Бо невядома ж, як яна выглядае. I, галоўнае, якіх яна памераў.
    Калі Мумітата вярнуўся на веранду, ён прыставіў да дзвярэй канапу і сказаў:
    - Хай святло гарыць усю ноч! Усім да аднаго быць гатовымі да сігналу трывогі! Снусмумрык хай сёння паспіць у доме.
    Усе былі ў жудасным напружанні. Мумітата пагрукаў у шуфлядку камоды і сказаў:
    -Мы вас абаронім!
    Але ў шуфлядцы было зусім ціха. Тады Мумітата выцягнуў яе, каб паглядзець, ці не выкралі ўжо Тофслу і Віфслу. Але яны мірна спалі каля свайго чамадана.
    - Ну што, нам таксама трэба ўжо класціся, - сказаў тата. - Але ўсе павінныя ўзброіцца!
    He змаўкаючы ні на хвіліну, з вялікай трывогай на сэрцы ўсе пасунуліся да сваіх пакояў, і праз нейкі час у мумідоме запанавала цішыня. Толькі ў зале на стале самотна гарэла газавая лямпа.
    Вось і поўнач. Вось прабіла га/.зіну. Неўзабаве пасля дзвюх прачнуўся Андатар і адчуў, што яму трэба спусціцца ўніз. Ён сонна прайшоў на веранду. I тут у вя-лікім здзіўленні ён спыніўся перад канапай. Яна стаяла перад самымі дзвярыма. I яна была цяжкая.
    - Отужо гэтыя забавы, - прамармытаў Андатар, з усяе моцы ўхапіўся за канапу і пацягнуў.
    I тут, ясная справа, зазваніў сігнальны званок, уста-ляваны Мумітатам.
    Аом адразу ж патануў у крыках, стрэлах і тупаценні
    шматлікіх ног. Усе збегліся ўніз з сякерамі, нажніцамі, камянямі, рыдлёўкамі, нажамі ды граблямі - спыніліся і ўтаропіліся ў Андатра.
    -Дзе Морра? - крыкнуў Мумітроль.
    - Якое глупства, гэта ўсяго толькі я, - сярдзіта сказаў Андатар. - Мне трэба было проста схадзіць да ветру. Дужа я памятаю пра вашую дурацкую морру.
    - Тады выходзь зараз жа, - сказаў Снорк. - Толькі каб гэта было апошні раз!
    Ён шырока адчыніў дзверы.
    I тут яны ўбачылі Морру. Усе да адзінага ўбачылі яе. Яна нерухома сядзела на пясчанай сцяжынцы перад ганкам, вылупіўшы на іх круглыя абыякавыя вочы.
    Была яна не такой ужо і вялікай і выглядала зусім не так небяспечна, як думалася. Затое адчувалася, што яна страшна злая і чакаць можа бясконца.
    I гэта было жудасна.
    110
    Ніхто не накінуўся на яе. Морра пасядзела яшчэ крыху і плаўна падалася ў садовую цемрадзь. На тым месцы, дзе яна сядзела, замерзла зямля.
    Снорк зачыніў дзверы і абтросся.
    - Бедныя Тофсла і Віфсла, - сказаў ён. - Хемуль, паглядзі, можа, яны ўжо не спяць?
    Яны не спалі.
    - Яна пайшласла? - спытала Віфсла.
    - Спіцесла спакойсла, - сказаў Хемуль.
    Тофсла лёгка ўздыхнула і сказала:
    -Дзяксла!
    Яны зацягнулі чамадан глыбока ў шуфлядку і заснулі зноў.
    - Можна ўжо зноў класціся? - спытала Мумімама, паклаўшы сваю сякеру.
    - Прыляж, - сказаў Мумітроль. - Мы са Снусмумры-кам будзем вас вартаваць, пакуль не падымецца сонца. Але на ўсялякі выпадак схавай сваю сумку пад падушку.
    Яны засталіся ў зале адны і да самага ранку рэзаліся ў покер. У гэтую ноч Морра больш не прыходзіла.
    Наступным ранкам на кухню забег усхваляваны Хемуль і сказаў:
    - Я размаўляў з Тофслай і Вфслай!
    - Ну, што яшчэ такое?-уздыхнула Мумімама.
    - Морра хоча адабраць іхны чамадан, яна таму і прыходзіла, - сказаў Хемуль.
    - Ну што за чарціна, а! - усклікнула Мумімама. -Выкрасці іхнюю і без таго мізэрную маёмасць!
    - I не кажыце, - адазваўся Хемуль. - Але ёсць адна рэч, якая ўскладняе ўсю справу. Верагодна, чамадан належыць Морры.
    - Гм, - задумалася Мумімама. - Сапраўды, гэта ўсё ўскладняе. Трэба пагаварыць са Сноркам, ён заўсёды ўсё добра ўлагоджвае.
    Снорк вельмі зацікавіўся гэтай справай.
    - Надзвычай дзіўны выпадак, - сказаў ён. - Трэба арганізаваць нараду. А трэцяй гадзіне ўсе павінныя сабрацца каля бэзу для абмеркавання гэтага пытання.
    Азянёк выдаўся цёплы і прыемны, поўны розных водараў і пчалінага гуду. Сад зіхцеў прыгажосцю, нібы вясельны букет, увесь у глыбокіх фарбах позняга лета.
    Андатраў гамак нацягнулі паміж кустамі і павесілі на ім плакат, які абвяшчаў: «Абвінаваўца Морры». Сам Снорк у парыку з драўнянай стружкі сядзеў на скрыні і чакаў.
    Кожнаму было ясна, што гэта суддзя. Якраз супроць яго сядзелі Тофсла і Вфсла. Яны елі вішні за дошкаю, якая мусіла адгароджваць лаву падсудных.
    - Я хацеў бы выступіць іх абвінаваўцам, - сказаў Сніф (ён яшчэ не забыўся, як Тофсла і Віфсла абазвалі яго старым пляшывым пацуком).
    - У такім выпадку я буду іхным адвакатам, - сказаў Хемуль.
    - А я? - спытала фрэкен Снорк.
    - Ты будзеш Голасам Народа, - адказаў ёй брат. -Мумісям'я будзе сведчыць. Што да Снусмумрыка, ён мо-жа запісваць ход судовага працэсу. Але падрабязна!
    - А чаму, цікава, Морра не можа мець свайго адваката? - запытаў Снф.
    - Ён ёй не патрэбны, - адказаў Снорк. - Праўда на баку Морры. Ну што, усё вырашылі? Гатова. Мы пачы-наем. ,
    112
    113
    Ён тройчы пастукаў малатком па скрыні.
    -Ты ўсёсла зразумеласла? -спытала Тофсла.
    -1 не блізкасла! - адказала Віфсла і запусціла вішнё-вай костачкай у суддзю.
    - Вы можаце выказвацца толькі з майго дазволу, -сказаў Снорк. - Адказваць толькі «таю> або «не». Нічога лішняга. Згаданы чамадан належыць вам ці Морры?
    - Таксла! - сказала Тофсла.
    - Несла! - сказала Вфсла.
    - Запішы, што яны даюць супяоэчлівыя паказанні! -крыкнуў Сніф.
    Снорк застукаў по скрыні.
    - Ціха! - крыкнуў ён. - Я пытаюся апошні раз: чый гэта чамадан?
    - Нашсла! - сказала Віфсла.
    -Яны сказалі, што чамадан іхны, - пераклаў Хемуль. -Ранкам яны сцвярджалі адваротнае.
    - Аобра, значыць, нам не спатрэбіцца аддаваць яго
    Морры, - з палёгкай сказаў Снорк. - Шкада толькі ўсіх маіх ндмаганняў.
    Тофсла пацягнулася і нешта прашаптала Хемулю.
    - Тофсла кажа вось што, - сказаў Хемуль, - толькі Змесціва чамадана належыць Морры.
    - Ха, - сказаў Сніф. - Я мог бы здагадацца. Далей можна не разбірацца, усё і так ясна! Морра атрымае сваё Змесціва, а слімацкія морды пакінуць сабе свой струхлелы чамадан!
    - Зусім не ўсё так ясна! - адважна крыкнуў Хемуль. -Пытанне не ў тым, хто ўласнік гэтага Змесціва, а ў тым, хто мае больш права на яго. Давдйце паставім усё на свае месцы! Вы ўсе бачылі Морру. I вось я пытаюся ў вас: ці падобна да таго, што яна мае права валодаць Змесцівам?
    - Вядома, так, -здзіўлена сказаў Сніф. - Што за хітрыкі ў цябе! Толькі падумайце, як самотна Морры толькі ад таго, што яна нікому не падабаецца і ніхто не падабаец-ца ёй. Магчыма, Змесціва - адзінае, што ў яе ёсць! Няўжо і гэта мусіць быць у яе адабрана? Адзінота, пакінутасць, ноч... - дрыготкім голасам тлумачыў Снф, - і адзінае, што ў яе было, адабрана тофсламі і віфсламі...
    Ён высмаркаўся, не ў стане больш працягваць.
    Снорк пастукаў па скрыні.
    - Морра не мае патрэбы ні ў якіх апраўданнях, -сказаў ён. - Акрамя таго, твой погляд неаб’ектыўны, таксама як і Хемуля. Сведкі, выходзьце! Вам слова!
    - Нам страшна падабаюцца Тофсла і Вфсла, -адказала мумісям’я. - Морру мы не палюбілі з самага пачатку. Шкада, калі яна павінная будзе забраць назад сваё Змесціва.
    114
    115
    - Праўда мусіць перамагчы, - урачыста абвясціў Снорк.-Трэба быць аб'ектыўнымі. Асабліва прымаючы да ўвагі, што Тофсла і Віфсла не могуць адрозніць праў-ду ад няпраўды. Яны такімі нарадзіліся, і тут ужо нічым не дапаможаш. Абвінаваўца, што вы маеце сказаць?
    Але Андатар ужо спаў у сваім гамаку.
    - Ну добра, - сказаў Снорк. - Вынік справы яго не цікавіць. Мы сказалі ўсё, што павінныя былі сказаць, перш чым я вынесу прысуд?
    - Перапрашаю, - сказаў Голас Народа, - але ці не-льга нам высветліць, што ж там усё-ткі за Змесціва?
    Тофсла зноў нешта шапнула, Хемуль кіўнуў.
    - Гэта сакрэт, - сказаў ён. - Тофсла і Віфсла лічаць Змесціва самым прыгожым, што толькі можа існаваць у свеце. Але для Морры важная толькі каштоўнасць гэта й рэчы.
    Снорк паківаў і нахмурыў лоб.
    - Цяжкі выпадак, - сказаў ён. - Тофсла і Віфсла разважаюць абсалютна цвяроза, але ў любым разе дзеянні іх незаконныя. Але праўда мусіць перамагчы. Мне трэба падумаць. Вы пакуль памаўчыце.
    Пад бэзам усталявалася поўная цішыня. Гулі пчолы, сад палаў у сонечным ззянні.
    Раптам пацягнула халодным скавышом, які прыгладзіў траву, сонца схавалася ў аблоках, і сад зрабіўся зусім шэрым.
    - Што гэта? -спытаў Снусмумрык, адарваўшы аловак ад пратаколу.
    - Яна вярнулася, - прашаптала фрэкен Снорк.
    У змерзлай траве сядзела Морра і глядзела проста на іх.
    Яна павольна перавяла вочы на Тофслу і Віфслу, потым загыркала і бясшумна падабралася бліжэй.
    - Памажысла! - крыкнула Тофсла. - Ратуйсла нас!
    - Стоп, Морра, - сказаў Снорк. - Я хачу табе нешта сказаць!
    Морра спынілася.
    . - Я ўсё абдумаў, - працягваў Снорк. - Ці згодная ты, каб Тофсла і Віфсла выкупілі Змесціва чамадана? Колькі ты просіш?
    - Шмат! - сказала вантробным голасам Морра.
    - Хопіць маёй залатой гары на Востраве Хаціф-натаў?
    Морра пахітала галавой.
    - Так пахаладала, - сказала Мумімама. - Пайду вазьму шаль.
    Яна пабегла праз сад міма заінелых слядоў Морры і паднялася на веранду.
    I тут да яе прыйшла адна думка. Яна ў запале схапіла Чарадзееў капялюш. Хоць бы Морры ён спадабаўся! КалІ мама вярнулася на месца судовых перамоваў, яна паставіла на траву цыліндр і сказала:
    - Гэта самая дарагая рэч ва ўсім Мумідоле! Ці вя-дома Морры, што можа стварыць гэты вось капялюш? Найпрыгажэйшыя аблачынкі, якімі можна кіраваць! Чароўную ваду і пладовы лес! Адзіны ў свеце чароўны капялюш!
    - Дакажы! - кпліва сказала Морра.
    Муллімама ўзяла пару вішанек і паклала іх у цыліндр. Усе застылі ў чаканні.
    - Толькі б не выйшла з іх чаго брыдкага, - прашаптаў Хемулю Снусмумрык.
    116
    117
    Але ім пашчасціло. Калі Морра зазірнула ў капялюш, там ляжала поўная жменя пунсовых рубінаў.
    - Ну вось! - радасна сказала Мумімама. - А ты толькі падумай, што атрымаецца, калі туды пакласці, напрыклад, гарбуз!