• Газеты, часопісы і г.д.
  • Капялюш чарадзея  Тувэ Янсан

    Капялюш чарадзея

    Тувэ Янсан

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 148с.
    Мінск 2011
    61.74 МБ
    Снорк калупнуў фінскім сцізорыкам у жыліне. Ма-ленькая крупка звалілася яму ў лапу. Ён пачаў лёгка адколваць драбінку за драбінкай. Ён увайшоў у азарт,
    кавалачкі адломваліся ўсё большыя і большыя. Хутка Снорк забыўся на ўсё, акрамя бліскучых пражылінак, падараваных сённяшняй маланкай. Ён не быў больш разбойнікам і піратам, ён быў золаташукальнікам!
    Тым часам Сніф зрабіў даволі-такі сціплую знаходку, але радаваўся ёй, бадай, гэтакжа шчыра. Ён знайшоў коркавы пояс. Праўда, той трошкі папсаваўся ад мар-ской вады, але затое добра падышоў Сніфу. «Цяпер я змагу плаваць на глыбіні! - падумаў Сніф. - Цяпер я абавязкова навучуся плаваць гэтак жа добра, як астатнія! Вось жа Мумітроль здзівіцца!»
    Крыху далей адсюль, сярод бяросты, паплаўкоў ды фукусу, Снф знайшоў сплецены з лазы дыванок, амаль што цэлы апалонік і старэнькі чаравік з адарваным аб-
    72
    73
    цасам. Чароўныя скарбы, калі забіраеш іх у самога мора!
    Сніф здалёк заўважыў Мумітроля, які нешта ўпарта валок з вады. Штосьці вялікае! «Як шкада, што я не заўважыў гэта першым! - падумаў Сніф. - Трэба ж!»
    Мумітроль вывалак з вады сваю знаходку і пакаціў пе-рад сабой па пяску. Сніф і так і сяк выцягваў шыю -і нарэш-це ўбачыў, што гэта такое. Буй! Прыгожы вялізны буй!*
    - Агой! - крыкнуў Мумітроль. - Што скажаш?
    - Нішто сабе, - крытычна прамовіў Снф, схіліўшы голаў набок. - А вось што ты думаеш пра гэта?
    I расклаў на пяску свае набыткі.
    - Коркавы пояс добры, - сказаў Мумітроль. - Але што ты збіраешся рабіць з паловай чарпака?
    - Калі чэрпаць хутка, ён будзе добра служыць, -адказаў Сніф. - Паслухай! Як наконт абмену? Аыванок, апалонік і чаравік на гэты вось гнілы буй!
    - Нізашто! - адмовіўся Мумітроль. - Але магу ў абмен на твой пояс прапанаваць гэты чароўны талісман, які прыплыў сюды з далёкіх краёў.
    Ён дастаў дзівосную штуковіну з пустога ў сярэдзіне шкла і патрос ёю. У шкляным шарыку мноства сняжынак узвіліся і зноў спакойна апалі на дах маленькай хаткі з акенцам, зробленым са срэбнай паперы.
    -О,-сказаўСніф.
    Цяжкая барацьба разыгралася ў ягоным сэрцы, якое з усёй моцай цягнулася да кожнай каштоўнасці.
    - Глядзі! - сказаў Мумітроль і зноў узвіхрыў снег.
    - He ведаю! - адчайна ўсклікнуў Сніф. - Праўда, не ве-даю, што мне падабаецца больш - выратавальны пояс ці талісман з віхурай! Маё сэрца рвецца напалам!
    - Гэта, напэўна, апошні ў свеце снежны талісман, -сказаў Муллітроль.
    - Але як я табе саступлю пояс для плавання? - заску-голіў Сніф. - КаХі ласка, Мумітрольку, давай падзелім з табой гэтую маленькую віхуру!
    - Гм, - задумаўся Мумітроль.
    - Я магу толькі час ад часу браць яе ў цябе, - папрасіў Сніф.-У нядзелі!
    Мумітроль трошкі паразважаў і нарэшце сказаў:
    - Ну добра. Можаш браць талісман у сераду і ў ня-дзелю.
    Аалёка адсюльхадзіўСнусмумрык. Ён ішоўля самых хваляў, яны шыпелі і хапалі яго за боты -тады Снусмумрык адскокваў і смяяўся. О, як гэта іх раздражняла!
    Паблізу адмыса СнусмумрыксустрэўМумітату-той цягаў з вады бярвенне і дошкі.
    -Чароўна, а? - адсопваючыся, вымавіў тата. - 3 гэтага я зраблю для «Прыгоды» прычал!
    - Можа, мне дапамагчы пацягаць дошкі? - прапана-ваў Снусмумрык.
    - He, што ты! -спалохана адказаў Мумітата. - Я спраў-люся адзін. Ідзі пашукай што-небудзь сам дый выцягвай сабе!
    3 мора можна было шмат чаго панацягаць, але нічога Снусмўмрыка не вабіла. Невялікія бочкі, палова крэсла, кошыкз прабітым дном, прасавальная дошка. Панылыя, невыносныя рэчы.
    Снусмумрык сунуў лапы ў кішэні і свіснуў. Ён адскок-ваў ад хваляў, а потым бег за імі і дражніўся. А калі яны хацелі схапіць яго, адскокваў зноў. Так яны і гулялі ўздоўж усяго адзінокага пясчанага берага.
    74
    75
    А фрэкен Снорк прабіралася між уцёсаў на мысе. Яна схавала сваю спаленую чупрынку пад гарлачыка-вым вяночкам і шукала што-небудзь такое, чаму б усе здзівіліся і пазайздросцілі. А калі ўсе ўволю назахапля-юцца, яна аддасць гэта Мумітролю (зразумела, калі гэта будуць не якія-небудзь каралі). Няпроста было лез-ці сярод камянёў, дый вянок увесь час здзімала. Але ўсё-ткі вецер цяпер паслабеў. Мора змяніла змрочную пенна-зялёную афарбоўку на спакойна-блакітную, а хвалі цяпер уздымалі грабяні не з пагрозай, а толькі каб пакрасавацца. Фрэкен Снорк спусцілася ў вузкую жвірыстую лагчынку, што аблямоўвала бераг. Але там былі толькі фукус і трыснёг, ды яшчэ некалькі абломкаў дошак. Засмучаная, яна паплялася далей на мыс. «Прык-ра, што ва ўсіх заўжды ўсё атрымліваецца так добра, а ў мяне — не,—думала фрэкен Снорк. — Яны скачуць па крыгах, будуюць на ручаях запруды, ловяць мурашынага льва. Зрабіць бы што-небудзь нечуванае, і зрабіць гэта зусім адной, і каб Мумітролю спадабалася!»
    Уздыхнуўшы, яна кінула позірк на пустэльны бераг. I раптам яна спынілася, а сэрца яе загрукала. Там, на мысе... О не, які жах! Нехта ляжаў у вадзе і пляскаўся галавой аб камяні! I гэты нехта быў страшна вялікі -у дзесяць разоў большы за маленькую фрэкен Сноркі
    «Трэба бегчы паклікаць іншых», - падумала яна. Але не пабегла.
    «Зараз табе нельга баяцца! - сказала сама сабе фрэкен Снорк. - Ты павінная глянуць, хто гэта!» I яна з трымценнем наблізілася да гэтага жаху. Гэта была вя-лікая жанчына...
    Вялікая жанчына без ног... як вусцішна! Фрэкен
    Снорк зрабіла колькі баязлівых крокаў і спынілася ў неверагодным здзіўленні. Жанчына была драўляная! I да таго ж чароўнай прыгажосці. Скрозь празрыстую ваду свяціўся яе спакойны, усмешлівы твар з чырвонымі шчокамі і вуснамі, з шырока расплюшчанымі круглымі вачымР блакітнага колеру. Аоўгія валасы былі таксама пафарбаваныя ў блакітны, яны рассыпаліся завітушкамі па плячах.
    - Каралева, -зачаравана сказала фрэкен Снорк.
    Прыгожыя рукіжанчыны крыжамляжалі на грудзях, што ззялі рознымі залатымі кветкамі і ланцужкамі. 3 тонкай таліі спадала сукенка ў мяккіх чырвоных складках. I ўсё
    76
    77
    гэта было намалявана на дрэве. Адзінае, што здзіўляла, -у яе зусім не было спіны.
    - Гэта, бадай, занадта шыкоўны падарунак ддя Мумітроля, - падумала фрэкен Снорк. - Але ён усё адно яго атрымае!
    Пад вечар у бухту, седзячы на жываце драўлянай каралевы, загрэбла гордая фрэкен Снорк.
    - Ты што, знайшла лодку? - спытаў Снорк.
    - Нічога сабе, ты змагла зусім адна прыгнаць яе сюды? - з захапленнем сказаў Мумітроль.
    - Гэта насавое ўпрыгожанне судна! - патлумачыў Мумітата (у маладосці яму даводзілася бываць у мо-ры). — Маракі звычайна прыладжваюць да носа карабля якую-небудзь прыгожанькую драўляную каралеву.
    - А нашто? - спытаў Сніф.
    - Каб было па-сапраўднаму прыгожа, - адказаў тата.
    - Але чаму яна без спіны? - пацікавіўся Хемуль.
    - Ну як жа, гэта каб добранька прычапіць яе, - сказаў Снорк. - Гэта ж і сляпому мышаняці ясна!
    - Для «Прыгоды» яна занадта вялікая, - заўважыў Снусмумрык. - А шкада.
    - Ах, якая прыгожая дама! - уздыхнула Мумімама. -Уявіце толькі - быць такэй чароўнай і не мець з гэтага ніякай радасці!
    - А што ты будзеш з ёй рабіць? - спытаў Сніф.
    Фрэкен Снорк апусціла вочы і сціпла ўсміхнулася, а потым сказала:
    - Мумітролю аддам.
    Мумітролю аж мову заняло. Заліўшыся чырванню, ён падышоў да яе і пакланіўся. Фрэкен Снорк збянтэжана
    прысела ў кніксене, і ўсё гэта выглядала так, быццам яны трапілі на званы вечар.
    — Сястрыч ка! — сказаў Снорк. -Ты яшчэ не бачыла, што знайшоўя!
    I ён з гонарам паказаў на вялікую бліскучую горку золата, насыпаную на пяску.
    У фрэкен Снорк вочы зрабіліся па яблыку.
    - Сапраўднае золата! - ледзьве дыхаючы вымавіла яна.
    - Там ёсць яшчэ значна, значна больш! - пахваліўся Снорк. - Гара золата!
    - А ўсё, што згубіцца па дарозе, я пазбіраю, і гэта будзе маім! - сказаў Сніф.
    О, я к яны захапляліся знаходкамі кожнага! Так раптоў-на мумісям’я пабагацела. Але самымі каштоўнымі ўсё ж такі былі драўляная каралева і маленькая віхура ў шкляным шары.
    78
    79
    Нарэшце ад берага Адзінокага Вострава адплыў цяжка нагружаны паруснік і ў водгаласе прамінулай навальніцы пакіраваў далоў. Следам за ім цягнуўся цэлы флот з дошак і бярвення, а ў лодцы ляжалі: золата, снежны талісман, дыхтоўны буй, чаравік, палова чарпа-ка, ратавальны пояс, плецены дыванок і драўляная жан-чына, якую паклалі на носе, так што цяпер яна выглядвала ў мора. Побач з ёй сядзеў Мумітроль, паклаўшы лапу на яе прыгожыя блакітныя валасы. Ён быўтакі шчаслівы!
    Час ад часу фрэкен Снорк кідала на іх позірк.
    «Ах, вось бы мне быць такой жа прыгожай, як драўля-ная каралева, - думала яна. - А цяпер у мяне нават чупрынкі не засталося..». Ёй было ўжо зусім не так весела, як нядаўна. Наадварот, яна была гатовая заплакаць.
    - Яна табе падабаецца? - спытала яна.
    - Вельмі! - адказаў Мумітроль, не адрываючы ад каралевы вачэй.
    - Але ты сам казаў, што не любіш дзяўчат з валасамі! -сказала фрэкен Снорк. - Да таго ж, яе валасы нама-ляваныя!
    - Але як прыгожа намаляваныя! - сказаў Мумітроль.
    Фрэкен Снорк спахмурнела. Яна глядзела на мора з комам у горле і павольна набывала шэры колер.
    - Каралева выглядае бязглузда! - сказала яна сяр-дзіта.
    Мумітроль падняў вочы.
    - Чаго гэта ты такая шэрая? - здзіўлена спытаў ён.
    - Нічога! - адказала фрэкен Снорк.
    Тады Мумітроль спусціўся з носа і сеў поруч з ёю.
    - Ведаеш, - сказаў ён праз хвіліну, - каралева са-праўды выглядае надзвычай бязглузда!
    - Ты праўда так думаеш? - спытала фрэкен Снорк і зноў паружавела.
    Сонца хілілася да захаду, і марская паверхня мігцела золатам і агнём. Усё залілося гэтым агнём і золатам: ветразь, лодка і тыя, хто ў ёй сядзеў.
    - Памятаеш, мы з табой бачылі залацістага матыль-ка? - спытаў Мумітроль.
    Фрэкен Снорк, стомленая і шчаслівая, згодна па-ківала.	,
    Аалёка ззаду палаў у заходніх промнях Адзінокі Востраў.
    - А што вы думаеце рабіць з золатам Снорка? -пацікавіўся Снусмумрык.
    - Аздобім кветнікі, - адказала Мумімама. - Вядома, толькі тымі кавалкамі, што паболей. Дробныя будуць выглядаць як смецце.
    Усе прыцішыліся і пачалі проста назіраць, як сонца патанае ў моры, а фарбы павольна робяцца сінімі і ліловымі, пакуль «Прыгода» мякка гойдаецца на хвалях і нясе іх дадому.
    80
    Раздзел пяты,
    у якім апавядаецца пра Караля рубінаў і пра юе, як Снорклавіў перамётам рыбу, а таксама пра смерць Мамлюка і пра тое, як мумідом ператварыўся ўджунглі.
    Аднойчы ў канцы ліпеня ў Мумідоле запанавала незвычайная спякота. Нават мухі гудзець былі не ў стане. Арэвы стаялі стомленыя і пакрытыя пылам, а рэчка дарэшты перасохла - брудным вузенькім ручайком цякла яна сярод пажухлых лугавін. 3 такой вады нават сок не хацеў рабіцца ў чароўным капелюшы (той быў памілаваны і стаяў на камодзе пад люстэркалл).