• Газеты, часопісы і г.д.
  • Капялюш чарадзея  Тувэ Янсан

    Капялюш чарадзея

    Тувэ Янсан

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 148с.
    Мінск 2011
    61.74 МБ
    - Ого! - зацікаўлена сказаў Мумітата. - Маеце нейкае месца на прыкмеце?
    - Пячору, - адказаў Андатар. -Там ніхто не будзе сваі-мі недарэчнымі жартамі замінаць мне думаць. Можаце прыносіць мне паесці два разы на дзень. Але не раней за дзесяць гадзін раніцы.
    - Аобра, - пакорліва адказаў тата. - Вам прынесці туды што-небудзь з мэблі?
    - Можна было б, - ужо больш ветліва адказаў Ан-датар. - Але самую простую. Я разумею, вы не хаце-лі мяне пакрыўдзіць, але вашая сям'я вывела мяне з цярпення.
    I вось Андатар узяў сваю кнігу і коўдру і павольна рушыў угару па схіле. Мумітата паўздыхаў трошкі, ды пачаў далей паліваць тытунь і хутка на ўсё забыўся.
    Андатар забраўся ў пячору вельмі задаволены. Ён паслаў на пясочку коўдру, сеў на яе і пачаў думаць. Ду-маў ён так гадзіны з дзве. Было ціха і спакойна, а ў раз-ломе каменнага даху блішчэла сонейка, напаўняючы мяккім святлом гэты прытулак. Паціху сонечны прамень уцякаў ад Андатра, і тады той перасоўваўся следам.
    «Я застанусятутназаўсёды, назаўсёды,-думаўён.-Як гэта ўсё непатрэбна - насіцца паўсюль, часаць языком, будаваць хаты, слаць дываны і набываць маёмасць!»
    Ён задаволена агледзеў свой новы дом і заўважыў Чарадзееў капялюш, які Мумітроль і Снусмумрык пры-хавалі глыбока ў куце.
    - Сметніца, - сам сабе сказаў Андатар. - Значыць, яна цяпер тут. Ну, гэта заўсёды на што-небудзь спатрэ-біцца.
    Ён яшчэ колькі часу падумаў і нарэшце вырашыў падрамаць. Закруціўшыся ў коўдру, ён паклаў сваю штучную сківіцу ў капялюш, каб не запэцкаць яе ў пяску, дый заснуў са спакойнай душой.
    У мумідоме на сняданак былі аладкі. Кожны атрымаў па тоўсценькім жоўтым бліне з варэннем. Акрамя таго, была яшчэ ўчорашняя каша, але ніхто не хацеў яе есці, і таму яе вырашылі пакінуць на заўтра.
    44
    45
    - Сёння мне хочацца зрабіць што-небудзь незвы-чайнае, - сказала Мумімама. - Мы пазбавіліся таго брыдкага капелюша - гэта варта адсвяткаваць. Да таго ж, гэта такая нуда - сядзець увесь час на адным месцы.
    - Сапраўды! - падтрымаў Мумітата. - Пойдзем у падарожжа, га?
    - Мы ўжо бывалі паўсюль. Новых месцаў для нас няма! - сказаў Хемуль.
    - Але яны мусяць быць, - запяречыў тата. - А калі іх
    няма, дык мы самі створым. Хопіць есці, дзеці, - ежу возьмем з сабой.
    -	А можна даесці тое, што ўжо ў роце? - спытаў Сніф.
    -He кажы глупстваў,-сказала Мумімама.-Хуценька збірайце ўсё, што можа спатрэбіцца, бо тата хоча выправіцца ў падарожжа адразу ж. Толькі не бярыце нічога лішняга. Трэба пакінуць Андатру запіску, каб ।	ведаў, дзе мы.
    -	Прападзі мой хвост!—усклікнуў Мумітата, схапіўшы-ся за галаву. - Зусім забыўся! Мы ж павінныя былі аднесці яму сняданак і мэблю ў пячору!
    -	У пячору? - разам усхапіліся Мумітроль і Снус-мумрык.
    -	Так, шнурок ад гамака парваўся, - сказаў тата. -I Андатар сказаў, што больш не можа думаць і хоча адасобіцца ад мітусні гэтага свету. Маўляў, вы падкідвалі яму ў ложак шчоткі і гэтак далей. Так што ён вырашыў пераехаць жыць у пячору.
    Мумітроль і Снусмумрык збялелі і перакінуліся по-зіркамі. У вачах кожнага чыталася жудасная здагадка. Цыліндр! - думалі яны.
    -	Ну, гэта ж зусім не так страшна, - супакоіла Му-мімама. - Пойдзем на бераг мора, а ежу для Андатра прыхопім з сабою.
    -	Надакучыла на бераг, - захныкаў Сніф. - Няўжо нельга выбраць якое іншае месца!
    -	Ціха, дзеці! - строга сказаў Мумітата. - Мама хоча купацца. Зараз жа адыходзім!
    Мама кінулася збіраць рэчы.
    Яна рассоўвала па заплечніках коўдры, рондалі,
    46
    47
    бяросту для вогнішча, імбрык, ежу на доўгую дарогу, алей, запалкі і ўсё тое, на чым, з чаго і ўласна чым заўсёды ядуць. Яна брала з сабой парасон, цёплую вопратку, лекі для страўніка ў парашках, калатоўкі, падушкі, сеткі ад камароў, плаўкі, абрус і сваю сумку. Яна зазірала ва ўсе куткі, згадваючы, ці не забыла чаго, і нарэшце сказала:
    - Усё гатова! О, як гэта цудоўна - адпачыць ля мора!
    Мумітата захапіў сваю люльку і вуду.
    - Ну што, сабраліся нарэшце? - спытаў ён. - Нічога не забылі? Тады пайшлі!
    I яны выправіліся да мора. Самым апошнім ішоў Сніф - ён валок за сабою шэсць маленькіх чоўнікаў.
    - Як думаеш, у Андатра ўсё добра? - прашаптаў Снусмумрыку Мумітроль.
    - Спадзяюся! - ціха адказаў Снусмумрык. - Але ўсё ж на душы неспакойнс...
    I тут усе спыніліся так раптоўна, што Мумітата ледзь не трапіў вудай у вока Хемулю.
    - Хто гэта крычыць? - агаломшана ўсклікнула Му-мімама.
    Увесь лес затрымцеў ад дзікага выцця. Нехта ці нешта неслася проста на іх і раўло ці то ад страху, ці то ад лютасці.
    - Хавайцеся! - скамандаваў Мумітата. - Гэта нейкае страшыдла!
    Але не паспелі яны схавацца, як аднекуль вылецеў Андатар са спалоханымі вачыма і ўскудлачанай поўсцю. Ён махаў лапамі і нешта няўцямна лапатаў, так што ніхто нічога не разумеў. 3 гэтае карціны можна было зрабіць толькі адну выснову: ён або вельмі злаваўся, або напужаўся, або злаваўся ад таго, што напужаўся. Тым часам Андатар пратупаў у напрамку Мумідола.
    - Што здарылася з Андатрам? -узрушана запыталася Мумімама. - Ён зазвычай трымаецца так спакойна і годна!
    -Так перажываць праз падраны шнурок ад гамака... -прамармытаў Мумітата і пакачаў галавой.
    -Я думаю, ён раззлаваўся, штомы забыліся прынесці яму сняданак, - сказаў Сніф. - Цяпер можна самім яго з'есці.
    У трывожных думках падарожнікі рушылі далей, выводзячы новыя тэзы наконт паводзін Андатра. Толькі Мумітроль і Снусмумрык непрыкметна прабраліся наперад і пайшлі напрасткі да пячоры.
    - Праз уваход нам лепей не ісці, - сказаў Снусмум-рык. - Раптам ЯНО яшчэ там. Мы ўзлезем на гару і за-зірнем зверху з разлому.
    48
    49
    Яны асцярожна ўзлезлі наверх і па-індзейску папаўзлі да шчыліны. Доўга і пільна яны глядзелі праз яе ў пячору. Там стаяў Чарадзееў капялюш, і ён быў пусты. Коўдра, кінутая абы-як, валялася ў адным куце, кніга - у другім. Нікога ў пячоры не было.
    Але ўвесь пясок быў раскроены дзіўнымі слядамі, быццам нехта танчыў і скакаў паўсюль.
    - Гэта не Андатравы лапы! - сказаў Мумітроль.
    - Цікава, ці лапы гэта наогул, - адказаў Снусмумрык. -Выглядае страшна дзіўна.
    Яны спусціліся з гары, асцярожна аглядаючыся па баках.
    Ніякай небяспекі не было.
    Яны ніколі так і не даведаліся, чаго ж так страшна спалохаўся Андатар, бо ён не хацеў і згадваць пра гэта*.
    А тым часам астатнія дабраліся да ўзбярэжжа. Яны ўсе разам стаялі цесным гуртам ля самай вады і, жэстыкулюючы, гучна размаўлялі.
    - Яны знайшлі лодку! - ускрыкнуў Снусмумрык. -Бяжым паглядзім!
    Гэта насамрэч было так. Сапраўдная вялікая па-русная лодка з вёсламі, пафарбаваная ў белы і зялёны колеры!
    - Чыя яна? - задыхаючыся пасля бегу, запытаў Му-мітроль.
    * Калі табе цікава, чым зрабіліся штучныя зубы Андатра, спытай у мамы. Пэўна, яна ведае. (Заўв. аўтара)..
    - Нічыя! — урач ыста абвясціў Мумітата. - Яе прыбіла да нашага берага. Гэта падарунакмора!
    - Трэба даць ёй імя! - усклікнула фрэкен Снорк. -«Інтрыга» было б страшна міла!
    - Інтрыгі пляці сама, - пагардліва сказаў Снорк. -Я прапаную назву «Марскі беркут»,
    - He, тут трэба што-небудзь лацінскае, - запярэчыў Хемуль. - Muminates Maritime!
    - Я яе ўбачыў першы! - крыкнуў Сніф. - Я павінен выбіраць імя. Было б здорава назваць яе «СНІФ». Проста і з густам.
    - 3 тваім невыносным густам, што праўда, - упікнуў Мумітроль.
    - Ціха, дзеці! - супакоіў тата. - Ціха, ціха. Гэта ж відавочна, што назву выбіраць павінная мама, Гэта ж яе вандроўка.
    Мумімама зарумянілася.
    - Ці я змагу! - сціпла сказала яна. - У Снусмумрыка вельмі багатая фантазія. У яго лепей атрымаецца.
    - Ну, я нават не ведаю, - сказаў Снусмумрык. - Але праўду кажучы, я з саллага пачатку думаў, што «Асцярож-ны Воўк» будзе неверагодна трапным назовам.
    - He! - сказаў Мумітроль. - Хай выбірае мама.
    - Добра, дзіцятка маё, - сказала Мумімама. - Толькі не палічыце мяне неразумнай і старамоднай. Мне падаецца, што імя лодкі павінна нагадваць пра тое, што яна нам падорыць, - і я думаю, што «Прыгода» будзе дарэчнай назвай.
    - Цудоўна! Цудоўна! - узрадаваўся Мумітроль. -Назавемяетак! Мама! Ёсцьу цябе што-небудзь кшталту шампанскага?
    50
    51
    Мумімама пачала шукаць па ўсіх кошыках і заплеч-ніках біклажку з сокам.
    - Як шкада! - усклікнула яна. - Здаецца, я забыла ўзяць сок.
    - А я ж пытаўся, ці не забылі мы чаго! - сказаў Мумітата.
    Усе вельмі засмуціліся. Падарожжа на лодцы, якую не назвалі паводле ўсіх канонаў, можа стаць нешчаслівым.
    I тут Мумітролю ў галаву прыйшла выдатная ідэя.
    - Дай мне рондалі, - папрасіў ён.
    Мумітроль набраў поўныя рондалі марской вады і панёс у пячору, дзе стаяў Чарадзееў капялюш.
    Калі ён вярнуўся, то даў тату рондаль з ператворанай вадой і прапанаваў:
    -Пакаштуй!
    Мумітата зрабіў глыток і задаволена спытаў:
    -Дзе ты гэта ўзяў, мой сыне?
    - Сакрэт! - адказаў Мумітроль.
    Тады чароўнай вады налілі ў слоік з-пад варэння і разбілі яго аб паруснік пад гордую дэкламацыю Мумімамы: «Гэть:м надаю табе імя цяпер і назаўсёды -будзь«Прыгодай»! (Такія словы мумітролі кажуць падчас надання імя).
    3 крыкам «Урра!» усе пачалі перадаваць на борт кашы, коўдры, парасоны, вуду, падушкі, рондалі і плаўкі-і вось мумісям'я з сябрамі паплыла дзікім зялёным морам.
    Стаяў чароўны дзянёк, хоць, магчыма, і не зусім ясны: сонца завалакло лёгкай смугою. Ветразь «Прыгоды» надзьмуўся, і лодка стралой паляцела насустрач
    далягляду. Хвалі ляпалі па яе баках, вецер спяваў свае песні, а ля носа танчылі вадзянікі і русалкі.
    Сніф моцна звязаў свае пласкадонкі ў стужку, і цяпер яны адна за адной - цэлы флот - ішлі ў кільватары. Мумітата кіраваў, а Муллімама драмала: нячаста здараецца, каб вакол было так спакойна.
    У небе луналі вялікія белыя птахі.
    - Куды пакіруем? - пацікавіўся Снорк.
    -Давайце паплывем на які-небудзь востраў! - папра-сіла фрэкен Снорк. - Ніколі не была на востраве!
    -Ну вось, цяпер пабываеш,-сказаўтата.-Спынімся на першым жа востраве, які заўважым.
    Мумітроль сачыў за дном з носа лодкі. Ён зачаравана глядзеў у зялёную глыбіню, што хавалася пад белымі вусамі хваляў, на якія «Прыгода» разразала ваду.
    - Аго-ой! - захоплена ўсклікнуў Мумітроль. - Мы плывем на востраў!
    Далёка ў моры ляжаў Адзінокі Востраў Хацфнатаў, аблізаны прыбоем і светлы ад пясчаных пляжаў. Адзін раз на год тут збіраюцца хаціфнаты, перш чым выправіцца ў сваё бясконцае падарожжа вакол свету. Яны пры-бываюць з усіх куткоў зямнога шару, ціхія і сур'ёзныя, з маленькімі белымі пустымі тварамі. Навошта яны штогод збіраюцца - цяжка сказаць, бо яны не могуць ні чуць, ні размаўляць і ніколі не затрымліваюць позірк ні на чым, акрамя далёкай мэты, да якой імкнуцца. Магчыма, яны мараць пра месца, якое было б ім домам, дзе можна крыху адпачыць і сустрэць знаёмых.