Капялюш чарадзея
Тувэ Янсан
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 148с.
Мінск 2011
I Хемуль расхінуў падол спадніцы*, каб паказаць сваю
* Хемуль заўсёды надзяваў сукенку, пакінутую яму ў спад-чыну цёткай. Мне падаецца, што ўсе хемулі носяць сукенкі. Дзіўна, але што ёсць, тое ёсць. (Заўв. аўтара).
22
23
першую знаходку. У лісці і зямлі сціпла ляжала тоненькая цыбулінка.
- Gagea lutea*, - важна прамовіў Хемуль. - Нумар першы ў калекцыі. Каштоўны экземпляр.
I ён увайшоў у хату і вольнай рукой змёў усё з абе-дзеннага стала.
- Перасунься ў куток, - сказала Мумімама. - Тут будзе стаяць суп. Усе тут? Андатар яшчэ спіць?
- Як дзіця, - пацвердзіў Сніф.
- Весела пагулялі? - спытала Мумімама, напоўніўшы талеркі.
- Страшна весела! - адгукнуліся ўсе разам.
Наступным ранкам, калі Мумітроль зайшоў у павець, каб выпусціць пяць хмарак, іх там ужо не было. Ніхто і падумаць не мог, што ўся гэтая гісторыя мела сувязь з яечным шкарлупіннем, якое цяпер зноў ляжала на дне Чарадзеевага капелюша.
* Гусіная цыбуля (лац.).
Раздзел друп
дзе апавядаецца пра тое, як Мумітроль ператварыўся ў пачвару і нарэшце адпомсціў мурашынаму льву, а таксама пра загадкавую начную вандроўку Мумітроля і Снусмумрыка.
Аднойчы цёплым спакойным днём, калі на Мумідол падаў грыбны дожджык, у мумідоме вырашылі пагуляць у хованкі.
Сніф стаў у куце, уткнуўшыся носам у лапы, і пачаў адлік. Дайшоўшы да дзесяці, ён павярнуўся і рушыў на пошукі: спачатку ў звычайных схованках, потым у іншых.
Мумітроль залёг пад сталом на верандзе, але яму бы-ло не зусім спакойна. Ён адчуваў, што выбраў няправіль-нае месца. Снф абавязкова зазірне пад абрус і знойдзе
25
яго! Мумітроль акінуў позіркам веранду і заўважыў чорны цыліндр, які нехта паставіў у куце.
Шыкоўная ідэя! Сніф ніколі не здагадаецца прыўзняць капялюш. Мумітроль хуценька папоўз у кут і напяў на сябе цыліндр. Хапала яго адно да жывата, але калі прысесці і прыбраць хвост, дык, пэўна, атрымаецца зрабіцца зусім непрыкметным.
Мумітроль толькі пахіхікваў сабе ў куце, пакуль Сніф аднога за адным адшукваў астатніх. Хемуль, відавочна, зноў схаваўся пад канапаю: ён ніколі не знаходзіў лепшага месца. Цяпер усе разам бегалі па хаце ў пошуках Мумітроля.
Спачатку Мумітроль проста чакаў, але потым спу-жаўся, што сябрам надакучыць яго шукаць. Тады ён выбраўся з цыліндра, высунуў галаву за дзверы і гукнуў:
- Ку-ку!
Сніф доўга і ўважліва глядзеў на яго і нарэшце даволі непрыязна сказаў:
- Сам ты ку-ку.
- Хто гэта там? - прашаптала фрэкен Снорк.
Астатнія пахіталі галовамі і зноў вырачыліся на Мумітроля.
Небарака Мумітроль! Ён паспеў ператварыцца ў надзвычай дзіўную істоту, пакуль сядзеў пад Чарадзее-вым капелюшом. Усё, што было ў яго круглявым, стала вузкім, а ўсё, што было маленькім, стала вялікім. I самым дзіўным было тое, што сам Мумітроль нават не здагадваўся пра гэтыя метамарфозы.
- Во як вы здзівіліся, - сказаў Мумітроль і зрабіў няўпэўнены крок на сваіх доўгіх драўляных нагах. - Вам і не здагадацца, дзе я быў!
- Нас гэта не цікавіць, - сказаў Снорк. - Але ты сапраў-ды выглядаеш так гідка, што тут хоць хто здзівіцца.
- Што за варожасць? - маркотна прабубніў Му-мітроль. - Ну, зразумела, вам давялося доўга мяне шукаць. Давайце лепей прыдумаем, чым заняцца цяпер.
- Перш за ўсё ты павінен прадставіцца, - ледзяным голасам сказала фрэкен Снорк. - Мы ж зусім не ведаем, хто ты такі.
Мумітроль збянтэжана паглядзеў на яе, але, крыху паразважаўшы, вырашыў, што гэта нейкая новая гульня. Ён радасна засмяяўся і сказаў:
- Я кароль Каліфорніі!
- А я Сноркава сястра, - сказала фрэкен Снорк. -А вось мой брат.
- Мяне зваць Снф, - сказаў Сніф.
- Я Снусмумрык, - сказаў Снусмумрык.
- Фу ты, як нецікава з вамі! - сказаў Мумітроль. - Няўжо вы не можаце прыдумаць што-небудзь незвычайнае! Хадзем лепей на двор, па-мойму, займаецца добрае надвор’е.
Ён спусціўся з ганка, і ўсе выйшлі следам, здзіўлена і даволі падазрона паглядаючы на яго.
- Хто гэта? - пацікавіўся Хемуль, які стаяў перад до-мам і падлічваў тычынкі ў сланечніку.
- К-кароль Каліфорніі... - няўпэўнена адказала фрэкен Снорк.
- Ён што, будзе тут жыць? - запытаўся Хемуль.
- Гэта вырашыць Мумітроль, - сказаў Снф. - He магу толькі даўмецца, куды ж ён падзеўся.
Мумітроль развесяліўся:
26
27
- А ты часам сапраўды даволі забаўны! Будзем шукаць Мумітроля!
- Ты яго ведаеш? - спытаў Снусмумрык.
- Ну, - сказаў Мумітроль, - знайшоў што спытаць! Вядома, ведаю! - ён аж рассмяяўся з гэтай новай гульні, цалкам упэўнены, што надзвычай добра выконвае сваю ролю.
- А як вы з ім пазнаёміліся? - спытала фрэкен Снорк.
- Мы нарадзіліся ў адзін час, - адказаў Мумітроль, ледзь не лопаючыся са смеху. - Але, ведаеце, ён такі задавака! Сорамна быць з ім побач у прыстойным доме!
- Як ты можаш гаварыць такое пра Мумітроля! -абурылася фрэкен Снорк. - Ён найлепшы ў свеце троль, і мы ўсе яго страшэнна любім!
Мумітроль быў у захапленні.
- Ды што вы! - сказаў ён. - А мне ён падаецца сапраўдным прайдзісветам.
Фрэкен Снорк заплакала.
- Валі адсюль, - ашчэрыўся Снорк. - Бо зараз мы цябе ўзлахмацім!
- Ну-ну, - збянтэжана сказаў Мумітроль. - Гэта ж толькі гульня! Мне страшна прыемна, што вы так мяне любіце.
-Яшчэ чаго! Зусім мы цябе не любім! - рэзка крыкнуў Сніф.-Ануяго! Ганіце прэч пачварнага караля за паклёп на нашага Мумітроля!
I яны ўсе разам накінуліся на няшчаснага Мумітроля. Той быў занадта агаломшаны, каб абараняцца, а калі нарэшце раз’ятрыўся, дык было ўжо занадта позна: ён
ляжаў у самай сярэдзіне вэрхалу з лап і хвастоў, поўнага штуршкоў і віску.
Але тут на ганак выйшла Мумімама.
- Што вы робіце, дзеткі! - усклікнула яна. - Зараз жа перастаньце біцца!
- Яны даюць дыхту каралю Каліфорніі! - усхліпнула фрэкен Снорк. -1 правільна робяць!
Мумітроль выпаўз на белы свет, стомлены і ўзла-ваны.
- Мама! - крыкнуў ён. - Яны першыя пачалі! Тры на аднаго - гэта ж несумленна!
-Дапусцім.-сказала Мумімама.-Алежты, напэўна, раздражніў іх. I, дарэчы, дзіця, ты хто?
- Хопіць гэтай бязглуздай гульні! - закрычаў Мумі-троль. - Гэта зусім не смешна. Я Мумітроль, а на ганку стаіць мая мама. I ўсё на гэтым!
- Ты не Мумітроль, - пагардліва сказала фрэкен Снорк. - У яго такія прыгожыя маленькія вушкі, а ў цябе як бліны!
Мумітроль збянтэжана схапіўся за галаву і намацаў пару здаравенных зморшчаных вушэй.
- Але я Мумітроль! - адчайна ўсклікнуў ён. - Вы што, мне не верыце?
- У Мумітроля такі невялікі, ахайны хвосцік, а твой як па.мяло, - сказаў Снорк.
I гэта сапраўды было так! Мумітроль намацаў дрыготкімі лапамі хвост.
-У цябе вочы якталеркі,-сказаў Сніф. - Аў Мумітроля такія маленькія і цёплыя!
- Во-во, - згадзіўся Снусмумрык.
-Ты аферыст! - падсумаваў Хемуль.
28
29
- Што, мне зусім ніхто не верыць?! - усклікнуў Мумітроль. - Паглядзі ўважліва, мама, ты ж павінная пазнаць свайго сына!
Мумімама уважліва зазірнула у напалоханыя во-чы-талеркі. Яна глядзела даволі доўга, а потым ціха прамовіла:
-Так, ты Мумітроль.
I ў той жа момант з Мумітролем пачаліся дзіўныя метамарфозы. Вушы, вочы і хвост сселіся і сталі маленькія, а нос і жывот выраслі. I перад імі паўстаў Мумітроль ва ўсім сваім бляску.
- Хадзі да мяне, - паклікала Мумімама і прытуліла свайго сына. - Бачыш, усё-ткі сваё роднае мумідзіця я заўсёды пазнаю.
Крыху пазнёй Мумітроль і Снорк сядзелі ў адным са сваіх патаемных месцаў, пад кустом язміну, з усіх бакоў схаваныя зялёным лісцем, так што ўтваралася нешта падобнае да пячоры.
-Так, але жпав/нна быць нешта такое, што гэтак цябе змяніла, - казаў Снорк.
Мумітроль пахітаў галавой.
- Я нічога асаблівага не бачыў, - адказаў ён. -1 нічога незвычайнага не еў, і словаў небясгіечных не вымаўляў.
- А можа, ты выпадкова трапіў у чароўнае кбла? -дапусціў Снорк.
- Ну, не ведаю, - сказаў Мумітроль. - Я ўвесь час сядзеў пад тым чорным капелюшом, што ў нас заместа сметніцы.
- У цыліндры? - недаверліва перапытаў Снорк.
- Менавіта, - сказаў Мумітроль.
Яны некаторы час моўчкі думалі, а потым адначасова ўсклікнулі:
- Гэта ж, напэўна... -і паглядзелі адзін на аднаго.
- Хадзем! - сказаў Снорк.
Яны ўзбеглі на веранду і вельмі асцярожна наблізіліся да цыліндра.
- 3 выгляду нічога такога незвычайнага, - сказаў Снорк. - Ну, вядома, калі не ўлічваць, што сам па сабе цыліндр-даволі незвычайны капялюш.
- Але як мы даведаемся, што гэта ён? - спытаў Мумітроль. - Я туды больш не палезу!
- Магчыма, мы змаглі б завабіць туды кагось іншага, -разважаўСнорк.
- Але гэта было б подла! - запярэчыў Мумітроль. - Мы ж не ведаем, а раптам ён ніколі зноў не стане самім сабой!
- А мы возьмем ворага, - прапанаваў Снорк.
- Хм, - задумаўся Мумітроль, - ты ведаеш каго-небудзь?
- Вялікага пацука з памыйніцы, - сказаў Снорк.
Мумітроль паматляў галавой.
-Яго не падманеш.
- Ну, тады мурашынага льва, - прапанаваў Снорк.
-О, гэта было б добра,-сказаў Мумітроль.-Аднойчы ён зацягнуў маю маму ў яміну і закідаў ёй вочы пяском.
Яны скіраваліся на пошукі мурашынага льва, заха-піўшы з сабою вялікі слоік. На пясчаным беразе можна адшукаць падступныя норкі мурашынага льва, якія вядуць да самага мора. Снорку не спатрэбілася шмат часу, каб знайсці вялікую круглую яміну, і ён старанна прасігналіў Мумітролю.
30
31
накрыўку. Сумеснымі намаганнямі яны выцягнулі сло-ік наверх і пакацілі дахаты. А адтуль крычаў і лаяўся мурашыны леў, толькі голас ягоны душыў пясок.
-Жах, які ён сярдзіты! - сказаў Снорк. - Баюся і думаць, што будзе, калі ён вызваліцца!
- Ён адтуль не выйдзе, - спакойна адказаў Мумітроль. -
А калі і выйдзе, д^ік, спадзяюся, у выглядзе якога-небудзь цудзіка!
Дсібраўшыся дадому, Мумітроль, сунуўшы ў рот лапы, прасігналіў сябрам трыма доўгімі свістамі (што значыла: здарылася нешта нечуванае).
Тыя хутка прыбеглі з розных бакоў і атачылі слоік.
- А што ў вас тут? - спытау Сніф.
- Мурашыны леў! - з гонарам адказаў Мумітроль. -Сапраўдны злосны мурашыны леў, мы яго самі злавілі!
- Вы такія адважныя! -усклікнула ў захапленні фрэкен Снорк.
- Мы хочам пасадзіць яго ў цыліндр, - паведаміў Снорк.
- Каб ён ператварыўся ў пачвару, як гэта было са мной, - сказаў Мумітроль.
- Кажы канкрэтна, каб мы маглі цябе зразумець, -папрасіў Хемуль. . ]
- Ну, я ператварыўся ў тую брыдкўю істоту праз тое, што схаваўся пад цыліндрам, - патлумачыў Мумі-троль. - Нам так здаецца. А цяпер мы гэта праверым на мурашыным ільве.