Капялюш чарадзея
Тувэ Янсан
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 148с.
Мінск 2011
- Твая праўда, - сказаў ён. - Няма патрэбы нічога ўпрыгожваць.
* Паводле старой шведскай прымаўкі: Зязюля на ўсход - вясёлы будзе год, зязюля з усходу нясе мір і згоду, зязюля на поўдзень - жыць год у нязгодзе, зязюля з поўдня - будзе год журботны. (Заўв. перакладчыка).
12
13
-Хто задаволены сабою, той сам сябе ўпрыгожвае, -прыязна заўважыла Мумімама. - Ешце болей яек, дзеткі, вы пражылі на хвоі ўсю зіму!
I яна зноў знікла на кухні.
- Але што ж нам рабіць з гэтым? - спытаў Сніф. - Такі цудоўны капялюш!
- Хай будзе нам за сметніцу, - вырашыў тата. I вярнуў-ся на свой апошні паверх пісаць мемуары (гэта такая тоўстая кніга, дзе расказваецца пра бурную маладосць Мумітаты).
Снусмумрык паставіў цыліндр на падлогу паміж ка-модай і дзвярыма ў кухню.
- Вось і зноў у нас мэблі дадалося, - пасміхнуўся ён.
Яму было цяжка зразумець радасць ад валодання рэчамі. Ён быў задаволены той старэнькай апранахай,
што меў ад нараджэння (дзе і як нарадзіўся Снусмум-рык- невядома), а адзінай маёмасцю, якую ён заўсёды насіў пры сабе, быў губны гармонік.
- Ну што, калі са сняданкам разабраліся, хадземце зірнем, што там робяць сноркі, - прапанаваў Мумі-троль.
Але перш чым выйсці ў сад, ён кінуў шкарлупінкі ад яек у сметніцу, бо быў ён (калі-нікалі) ахайным му-мітролем.
Зала спусцела.
У хаце паміж камодай і дзвярыма ў кухню застаўся толькі Чарадзееў капялюш з яечнымі шкарлупінкамі на дне. I тут здарылася нешта сапраўды незвычайнае. Шкарлупінкі пачалі змяняцца.
Рэч у тым, што калі нешта паляжыць у гэтым цыліндры даволі доўга, яно ператвараецца ў што-небудзь зусім іншае - і ніколі нельга сказаць наперад, у што дакладна ператворыцца гэтая рэч. Проста шчасце, што капялюш не ўпасаваў Мумітату, бо калі б той патрымаў цыліндр на галаве крыху даўжэй, толькі заступнік усіх зверанят ведаў бы, што сталася б з татам. А так ён проста атрымаў лёгкі галаўны боль (які, дарэчы, па абедзе знік).
А вось яечныя шкарлупінкі - тыя паляжалі ў цыліндры даўжэй, і ўрэшце іх форма паволі пачала змяняцца. Шкарлупінкі захавалі белы колер, але ўсё набрыньвалі, набрыньвалі і зрабіліся мяккімі і пульхнымі. Неўзабаве яны цалкам запоўнілі капялюш. I вось над палямі цыліндра ўзняліся пяць невялічкіх круглявых хмарак, выплылі на веранду, мякка саскочылі з ганка і спыніліся ў паветры зусім нізка над зямлёю. А Чарадзееў капялюш застаўся пусты.
14
15
- Праваліцца мне! - вымавіў Мумітроль.
-Можа, пажар? — трывожна спытаўся Снорк.
Перад імі нерухома, змяняючы толькі свае абрысы, завіслі хмаркі - нібыта чакалі.
Фрэкен Снорк асцярожна выцягнула лапку і дакра-нулася да той, што была бліжэй.
- Навобмацак як вата, - сказала яна здзіўлена.
Тут і астатнія падышлі да хмарак і памацалі іх таксама.
- Зусім як пухоўка, - сказаў Сніф.
Снусмумрык ціхенька штурхануў адну хмарку. Яна трошкі адляцела і зноў спынілася.
- Чые яны? - спытаў Сніф. -1 як трапілі на веранду?
Мумітроль пахітаў галавой.
- Гэта самае незвычайнае, што са мной здаралася, -сказаў ён. - Мабыць, трэба паклікаць маму.
- He, не! - ускрыкнула фрэкен Снорк. - Мы павінныя іхсамі паглядзець.
Яна прыціснула адну аблачыну да зямлі і пагладзіла яе лапамі.
--Якая мяккая!
У наступную секунду фрэкен Снорк ужо сядзела на хмарцы і, хіхікаючы, падскоквала на ёй.
-1 я! - крыкнуў Снф і захапіў другую хмарку. - Гэй-гоп!
Але калі ён толькі ўсклікнуў «гоп!», хмарка ўзнялася і зрабіла над зямлёй элегантную дугу.
- Мамачкі! - ускрыкчуў Сніф. - Яна рухаецца!
Тут усе разабралі сабе па хмарцы і закрычалі «Гоп! Гэй-гоп!»
Аблачыны вялікімі, па-заечаму лёгкімі скачкамі падаліся ў розныя бакі. Снорк першы скеміў, як мож-
на імі кіраваць. Лёгкі штуршок лапай - і хмарка зава-рочвае ўбок. Дзвюма лапамі - поўны наперад. Крыху падскочыш - хмарка прыпыніцца і будзе стаяць на месцы, пакуль ты сам сядзіш спакойна.
Усё гэта было жудасна весела.
Яны адважыліся ўзняцца да вершалінаў дрэваў і даху мумідома.
Мумітроль спыніў сваю хмарку перад акном Мумі-таты і гукнуў:
- Кукарэку!
(Ён быў у такім захапленні, што не змог прыдумаць нічога лепшага).
Мумітата выпусціў свой мемуарны аловак і кінуўся да акна.
- Прападзі мой хвост! - крыкнуў ён. - Прападзі мой хвост!
Больш ён нічога не мог вымавіць.
- Выдатны будзе раздзельчык для тваіх мемуараў! -сказаў Мумітроль.
Ён скіраваў сваю хмарку да вокнаў кухні і паклікаў маму,
Мумімама спрытна завіхалася ля агню: яна смажыла мяса з бульбаю і цыбуляй.
- Што ты там яшчэ знайшоў, мой мумісынку? - спыта-ла яна. - Глядзі не скінься адтуль незнарок!
А тым часам у садзе Снорк са Снусмумрыкам вы-найшлі новую забаўлянку. Яны на ўвесь дух разганяліся на сваіх хмарках і мякка сутыкаліся адзін з адным. Той, хто падаў першы, прайграваў.
- Ну ты ў мяне зараз пабачыш! - крыкнуў Снусмумрык і моцна сціснуў лапамі сваю хмарку. - Давай!
16
17
Але Снорк спрытна адхінуўся ўбок і падступна напаў спаднізу.
Снусмумрыкава хмарка перакулілася, і ён так уторкнуўся галавою ў кветнік, што капялюх насунуўся яму на самы нос.
-Трэці раўнд! - крыкнуў Сніф (ён быў арбітрам і лётаў крыху вышэй за гульцоў). Два-адзін! Сталі? Рыхтуйсь!.. Пайшлі!
- Палётаем трошкі разам? - прапанаваў Мумітроль фрэкен Снорк.
- 3 прыемнасцю! - адказала яна і падляцела да Му-мітроля. - А куды паляцім?
- Можна адшукаць Хемуля: вось ён здзівіцца, -прыдумаў Мумітроль.
Яны абляцелі ўвесь сад, але не знайшлі Хемуля на ягоных улюбёных месцах.
- Звычайна ён нікуды далёка не сыходзіць, - сказала фрэкен Снорк. - Апошні раз я бачыла яго, калі ён разбіраў свае паштовыя маркі.
- Гэта ж было паўгода таму! - заўважыў Мумітроль.
- Ой, і праўда! - усклікнула фрэкен Снорк. - Мы ж доўга спалі.
- А табе добра спалося? - пацікавіўся Мумітроль.
Фрэкен Снорк далікатна пераляцела макаўку дрэва і, крыху падумаўшы, адказала:
- Гэта быў самы жудасны сон у маім жыцці! Нібыта нейкі агідны дзядзька ў высокім чорным цыліндры стаяў і смяяўся з мяне.
- Азіўна... - прамовіў Мумітроль. - Я бачыў такі самы сон. У яго яшчэ белыя пальчаткі былі?
- Ага... - паківала ў адказ фрэкен Снорк.
Яны некаторы час думалі пра свой дзіўны сон, па-вольна кіруючы між дрэваў.
Але нечакана ім на вочы трапіўся Хемуль. Ён ішоў марудна, счапіўшы лапы за спінай і павесіўшы нос. Мумітроль і фрэкен Снорк саслізнулі на аблачынкахуніз з двух бакоў ад Хемуля і ў адзін голас гучна павіталіся:
- Здароў!
- Цьху! - усхапіўся Хемуль. - Фу ты, як напужаўся! Вы ж ведаеце, што нельга так нечакана ўзнікаць перада мной, у мяне сэрца з грудзей выскоквае.
- Ой, выбачай, - сказала фрэкен Снорк. - А ты заўва-жыў, на чым мы едзем?!
- Ну, рэч і праўда незвычайная, - адказаў Хемуль, - але я ўжо прывык, што вы заўсёды знаходзіце што-небудзь дзіўнае. А вось я ў маркоце.
18
19
- Чаму? - спачувальна запытала фрэкен Снорк. -У такі чароўны дзень?
Хемуль патрос галавой:
-Усё адно вы не зразумееце.
- Мы паспрабуем, - сказаў Мумітроль. -Ты зноў згубіў новы экземпляр?
- Наадварот, - уздыхнуў Хемуль. - Усё пры мне. Кож-ная марка. Мая калекцыя поўная. Няма такой маркі, якой бы я не меў.
-Ды годзетабе! -засмяялася фрэкен Снорк.
- Я ж казаў, вы не зразумееце, - прабурчаў Хемуль.
Мумітроль і фрэкен Снорк занепакоена перагля-нуліся. Яны сцішылі рух і паплылі за Хемулем на нека-торай адлегласці з павагі да ягонага смутку. Хемуль плёўся далей, а Мумітроль і фрэкен Снорк чакалі, калі ён адкрые ім душу.
I праз пэўны час Хемуль усклікнуў:
-Ха! Няма сэнсу.
А пасля дадаў:
- Як гэта ўсё безнадзейна! Можаце карыстацца маёй калекцыяй у прыбіральні заместа паперы.
- Хемуль! - абурылася фрэкен Снорк. - He кажы так! Твая калекцыя найлепшая ў свеце!
- Вось-вось! - адчайна вымавіў Хемуль. - Яна завер-шаная. Няма ніводнай маркі, ніводнай бракаванкі, якой бы ў мяне не было. Ні-вод-най! I што мне цяпер рабіць?
- Па-мойму, я пачынаю здагадвацца... - сказаў Мумітроль. - Ты больш не калекцыянер, а проста ўладальнік, і гэта зусім не так весела.
- Ага... - панура прамармытаў Хемуль. - Зусім не весела.
Ён спыніўся і павярнуў да іх насуплены твар.
- Мілы Хемуль, - сказала фрэкен Снорк і пагладзіла яго па лапе. - У мяне ўзнікла думка. Можа, табе распа-чаць новую калекцыю, нешта зусім іншае?
- А гэта ідэя, - пагадзіўся Хемуль. Але твар у яго быў па-ранейшаму напружана-хмурны (ён лічыў, што нельга радавацца адразу пасля такой вялікай маркоты).
- Матылькоў, напрыклад, - прапанаваў Мумітроль.
- Hi ў якім разе, - адказаў Хемуль і спахмурнеў яшчэ больш. - Іх збірае мой стрыечны брат. А я цярпець яго не магу.
- Можа, ядвабныя стужкі? - спытала фрэкен Снорк.
Хемуль толькі гмыкнуў.
- Упрыгожанні? - з надзеяй прамовіла фрэкен Снорк. - Яны ніколі не скончацца!
- Глупства, - фыркнуў Хемуль.
- Ну, не ведаю, што яшчэ прапанаваць... - сказала фрэкен Снорк.
21
- Нічога, мы прыдумаем для цябе занятак, - суцешыў Хемуля Мумітроль.-Мама пэўна падкажа што-небудзь. Аарэчы, ты не бачыў Андатра?
- Спіць яшчэ, - сумным голасам адказаў Хемуль. - Ён сказаў, што няма патрэбы прачынацца так рана, і, магу зазначыць, меў рацыю.
I Хемуль пайшоў далей па лесе адзін.
Мумітроль і фрэкен Снорк узляцелі да самых мака-вак дрэваў і, лёгка пагойдваючыся, паплылі ў сонечным
святле. Па дарозе яны разважалі пра тое, што б мог збіраць Хемуль.
- Ракавінкі можна, - сказала фрэкен Снорк.
- Або гузікі ад штаноў, - знайшоўся Мумітроль.
Але іх ужо размарыла ад цеплыні. Ім хацелася спаць і зусім не думалася. Яны паваліліся спінкамі на свае аблачынкі і пачалі глядзець у вясновае неба, поўнае жаўруковых спеваў.
I раптам яны заўважылі першага матылька. А кожны ведае, што калі першы матылёк, якога сустрэў, жоўты, значыць, лета выдасца добрае. А калі белы - значыць, лета пройдзе спакойна і звыкла (пра чорных і брунатных матылькоў і казаць не варта, бо гэта заўсёды кепскі знак).
Але гэты матылёк быў залацісты.
- Што б гэта значыла? - зацікавіўся Мумітроль. - Мне ніколі раней не трапляліся залатыя матылькі.
- Залаты - гэта яшчэ лепей за жоўтага, - адказала фрэкен Снорк. - Вось пабачыш!
Калі Мумітроль і фрэкен Снорк вярнуліся да абеду, на ганку іх сустракаў Хемуль. Ён проста свяціўся ад радасці.
- Ну? - сказаў Мумітроль. - Што ў цябе?
- Расліны! - выпаліў Хемуль. - Я буду займацца батанікай! Снорк падказаў. У мяне будзе найлепшы ў свеце гербарый!