• Газеты, часопісы і г.д.
  • Капялюш чарадзея  Тувэ Янсан

    Капялюш чарадзея

    Тувэ Янсан

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 148с.
    Мінск 2011
    61.74 МБ
    Штогадовыя сходы яны заўсёды ладзяць у чэрвені, так што мумісям'я прыбыла на гэты адзінокі востраў прыкладна ў адзін час з хаціфнатамі. Дзікі і вабны, высіўся
    52
    53
    ён над морам, упрыгожаны святочным вянком з белых хваляў прыбою і зялёных гушчароў.
    - Зямля! - абвясціў Мумітроль.
    Усе звесіліся з бартоў, углядаючыся наперад.
    - Там пясчаны бераг! - усклікнула фрэкен Снорк.
    -1 цудоўная гавань! - сказаў Мумітата і, па-майстэр-ску абыходзячымяліны, прычаліўда вострава.«Прыгода» мякка тыцнулася ў пясок, і Мумітроль з фалінем у руках саскочыў на зямлю. Хутка бераг ажывіла руплівая мітус-ня. Мумімама нацягала камянёў для печкі, каб раза-грэць бліны, назбірала сухога галля і трэсак, а на пяску паслала абрус. Кожны кутокяна прыціснула маленькім каменьчыкам, каб абрус не надзімаўся пухіром. Яна шэрагам выставіла ўсе кубкі і закапала слоік з маслам у вільготны пясок, там, дзе валун адкінуў свой цень. I, нарэшце, сярэдзіну стала Мумімама ўпрыгожыла букетам гарлачыкаў.
    -Трэба яшчэ якая дапамога? -спытаў Мумітроль, калі ўсё гэта было гатова.
    - Вы павінныя даследаваць востраў, - адказала ма-ма (яна добра ведала, што яны толькі гэтага й чакалі). — Вельмі важна зразумець, дзе ты апынуўся. Што ні кажы, а тут можа быць небяспечна.
    - Слушна! - пагадзіўся Мумітроль. I ён разам са сноркамі і Сніфам рушыў паўднёвым берагам, а Снус-мумрык, якому падабалася рабіць адкрыцці сама-стойна, скіраваўся ў вандроўку па паўночным баку востра е а. Хемуль узяў сваю скрынку для раслін, прыхапіў зялёны шуфлік і павелічальнае шкло і падыбаў проста ў лес. Ён меркаваў, што там абавязкова знойдуцца незвычайныя, пакуль яшчэ не вядомыя свету расліны.
    5 1
    к ««-'-ммі^^МНММ^М
    A Мумітата ўладкаваўся на валуне, каб палавіць ры-бы. Сонца павольна сцякала з зеніту, пакуль удалечыні па-над морам збіраліся-набіраліся хмары.
    У цэнтры вострава палегла роўная зялёная паляна, агорнутая шчыльнымі суплётамі кветак. Тут было сакрэт-нае месца сустрэч хаціфнатаў, дзе яны збіраліся разам кожнае лета. Недзе зтры сотні ўжо прыбыло, і прыблізна чатырыста пяцьдзясят яшчэ чакалася. Яны бязгучна соўгаліся па траве і ўрачыста схіляліся адзін перад ад-ным у паклонах. Пасярод паляны хаціфнаты ўсталявалі высокі слуп, на якім павесілі вялікі барометр.
    Кожнага разу, праходзячы побач з тым барометрам, яны згіналіся перад іму глыбокім паклоне (што выглядала даволі пацешна).
    Тым часам Хемуль бадзяўся па лесе і захапляўся рэдкімі кветкамі, што раслі тут паўсюдна. Кветкі гэтыя былі зусім не такія, як у Мумідоле, - яны мелі дзіўныя абрысы і насычаны цёмны колер. Але Хемуль не заўважаў гэтае прыгажосці - ён лічыў тычынкі ды пялёст-кі, мармычучы сабе пад нос: «Дзвесце дзевятнаццаты нумар гербарыя!»
    Нарэшце ён дабраўся да паляны хаціфнатаў і пай-шоў па ёй, старанна разглядаючы кожную травіну. Хе-муль не ўздымаў вачэй ад зямлі, аж пакуль не бомкнуўся ілбом аб слуп. I тады ён збянтэжана агледзеўся вакол. Ніколі ў жыцці ён не бачыў адразу столькі хаціфнатаў. Яны кішэлі паўсюль, і ўсе да адзінага вырачылі на яго свае бляклыя вочкі. «Цікава, яны злыя ці не? -трывожна падумаў Хемуль. - Маленькія, але іх да прыкрага шмат!»
    Ён зірнуў на вялікі бліскучы барометр з чырвонага дрэва. Той паказваў на дождж і вецер.
    - Арыгінальна, - сказаў Хемуль, мружачы вочы пад сонечным бляскам.
    Ён пастукаў па барометры, і стрэлка моцна ўпала. Хаціфнаты адразу пагрозліва зашамацелі і ступілі крок да Хемуля.
    - He звяртайце ўвагі, - спалохана вымавіў Хемуль. -Я не забяру ваш барометр!
    Але хаціфнаты яго не чулі. Шэраг за шэрагам яны з шоргатам набліжаліся, махаючы лапамі. У Хемуля cep-no падкаціла да горла. Ён хутка агледзеўся ў пошуках паратунку. Вораг сцяною абкружаў яго і падбіраўся ўсё бліжэй. А між дрэваў ужо варушыліся новыя хаціфнаты, маўклівыя, з нерухомымі тварамі.
    - Прэч вы! - крыкнуў Хемуль. - Кышш! Кышш!
    Але хаціфнаты бязгучна наступалі. Тады Хемуль падабраў свае спадніцы і пачаў караскацца на слуп.
    Слуп быў слізкі і гідкі, але спалох надаў Хемулю няхемульскіх сілаў, так што хутка ён ужо сядзеў і калаціў-ся на вяршыні, трымаючыся за барометр.
    Хаціфнаты ўжо прыспелі да падножжа слупа. Яны чакалі. Яны запаланілі ўсю паляну- цяпер яна падавалася белым дываном. Хемулю зрабілася блага ад думкі пра тое, што яны могуць зрабіць, зваліся ён уніз.
    - Памажыце, - слабым голасам паклікаў ён. -Памажыце! Ратуйце!
    Але ў лесе было ціха.
    Тады ён сунуў у рот два пальцы і прасвісцеў: тры кароткія сігналы, тры доўгія і зноў тры кароткія. Тры хуткія, тры працяглыя, тры хуткія. SOS.
    Снусмумрык, які рухаўся паўночным берагам, пачуў гэтыя сігналы. Ён спыніўся, каб дакладна вызначыць
    56
    57
    напрамак, адкуль яны ішлі, і куляй кінуўся на дапамогу. Свіст, што быў спачатку слабенькі, гучаў усё мацней. «Цяпер зусім блізка», - падумаў Снусмумрык і пачаў асцярожна пракрадацца наперад. Вось пробліск між дрэваў-і перад ім паляна, хаціфнаты і Хемуль, які моцна ўчапіўся за слуп. «Горш і быць не магло», - прамармытаў Снусмумрык і крыкнуў:
    - Гэй! Я тут! I як ты здолеў так раззлаваць ціхамірных хаціфнатаў?
    - Я толькі стукнуў па барометры, - праскуголіў Хемуль. - Стрэлка апусцілася. Паспрабуй прагнаць гэтых брыдкіх казюрак, мілы мумрык!
    - Зараз, трэба падумаць, - сказаў Снусмумрык.
    3 гэтай размовы хаціфнаты нічога не чулі: яны ж не мелі вушэй.
    Праз хвілю Хемуль узвыў:
    - Аумай хутчэй, мумрык, бо зараз я саслізну!
    - Слухай! - сказаў Снусмумрык. - Памятаеш, як у на-шым лесе завяліся палёўкі? Мумітата паставіў ллноства слупоў з круцёлкамі-ветракамі. I вось калі яны пачалі круціцца, зямля задрыжэла, мышы занепакоіліся і не вытрымалі - толькі і бачылі іх!
    -Твае гісторыі заўсёды вельмі цікавыя,-сказаў Хемуль гаротна, - толькі я не разумею, якім чынам гэта дапамо-жа мне ў маім сумным становішчы!
    - Самым істотным чынам, - сказаў Снусмумрык. -Няўжо не разумееш? Хаціфнаты не могуць ні размаў-ляць, ні чуць, дый бачаць вельмі кепска. Аднак адчуваюць яны выдатна! Паспрабуй гайдаць слуп лёгкімі штуршка-мі. Хутчэй за ўсё, хаціфнаты адчуюць дрыжанне зямлі і пачнуць ратавацца. Жыватом адчуюць, вось пабачыш!
    Хемуль паспрабаваў гушкаць слуп сюды-туды.
    - Я падаю! - спалохана ўсклікнуў ён.
    - Хутчэй, хутчэй! - крыкнуў Снусмумрык. - Рабі маленькія штуршкі!
    Хемуль расхістаў слуп, і праз нейкі час хаціфнаты адчулі нешта непрыемнае ў пятках. Яны зашаргацелі мацней, трывожна заварушыліся і раптам стрымгалоў пабегліўпрочкі, рыхтыктыя палёўкі.
    Праз імгненне паляна засталася пустой. Снусмумрык адчуў дотыкі хаціфнатаў да сваіх ног, калі беглякі несліся напралом у лес, - яны джгаліся зусім як крапіва-жыгучка.
    Хемуль адчуў такую стому і такую палёгку, што проста зваліўся ўніз на траву.
    - О, маё сэрца! - застагнаў ён. - Зноў яно правалілася некуды. Ніколі яшчэ не здаралася са мной у мумісям’і нічога настолькі абуральнага і жудаснага.
    - Ш-ш-ш, - супакоіў Снусмумрык. - Усё абышлося.
    - Брыдкія стварэнні! - вылаяўся Хемуль. - На злосць ім забяру гэты барометр!
    - Пакінь ты яго лепей, - параіў Снусмумрык.
    Але Хемуль адчапіў бліскучы барометр і пераможна сунуўяго пад паху.
    - Вяртаемся, - сказаў ён. - Жах як хочацца есці.
    Калі Снусмумрык і Хемуль з’явіліся, астатнія ўжо ся-дзелі каля абруса і частаваліся шчупаком, якога злавіў Мумітата.
    - Здароў! - крыкнуў ім Мумітроль. - Мы абышлі цэлы востраў! На тым баку ёсць страшэнна дзікія скалы, яны спускаюцца ў самае мора!
    - А яшчэ мы бачылі процьму хаціфнатаў! - дадаў Сніф. - Сама менш сотню!
    58
    59
    - Ox, не кажы мне пра іх... - цяжка ўздыхнуў Хемуль. -Майму сэрцу гэтага не вытрываць. Вы лепей гляньце на мой ваенны трафей!
    Хемуль з гонарам паклаў свой барометр на сярэдзі-ну абруса.
    - О, як зіхціць! Як прыгожа! - усклікнула фрэкен Снорк. - Гэта што, гадзіннік?
    - He, гэта - барометр, - сказаў Мумітата. - Па ім можна вызначыць, яснае будзе надвор'е ці здарыцца навальніца. Бывае наваттакое, што барометр паказвае ўсё абсалютна правільна!
    Ён пастукаў па барометры, і хмурынка засяроджа-насці прабегла па яго твары.
    - Паказвае шторм, - сказаў Мумітата.
    - Моцны шторм? - занепакоіўся Сніф.
    - Глянь сюды, - сказаў Мумітата. - Стрэлкі спыніліся, дзе адзначана «нуль-нуль» — ніжэй ім падаць няма куды. Калі гэта толькі не ягоныя махлярскія жарты.
    Але насамрэч гэта зусім не было падобна да жар-таў. Лёгкая смуга сабралася ў жоўта-шэрую павалоку, мора падазрона чарнела на даляглядзе.
    - Трэба адчальваць, - сказаў Снорк.
    - Пабудзем яшчэ! - папрасіла фрэкен Снорк. - Мы яшчэ не даследавалі як трэба скалы, што на тым баку вострава! Мы нават не паспелі пакупацца!
    - Можна ж і праўда пачакаць трошкі, паглядзець, што там будзе, - падтрымаў яе Мумітроль. - Неяк прыкра вяртацца дамоў, толькі адкрыўшы востраў!
    - Але калі пачнецца шторм, мы ўжо не зможам ад-плысці, - пачаў даводзіць Снорк.
    - I здорава! - усклікнуў Сніф. - Застанемся тут на-заўсёды!
    - Ціха, дзеці, мне трэба падумаць, - сказаў Мумі-тата.
    Ён спусціўся да мора і пацягнуў носам паветра, пакруціў галавою ва ўсе бакі і нахмурыў лоб.
    Недзе далёка загрукатала.
    - Навальніца!.. - вымавіў Сніф. - Ух, як страшна!
    Над даляглядам сцяною па грозліва ўздымалася цём-на-сіняя хмара. Яна гнала перад сабой шматкі праз-рыстых аблачын, а над морам там і сям ледзьве бачна шархалі далёкія бліскавіцы.
    - Застаемся! - вырашыў тата.
    - На цэлую ноч! - ускрыкнуў Сніф.
    - Думаю, што так, - сказаў Мумітата. - Трэба паспя-шацца зладзіць якое сховішча -хутка пачнецца дождж!
    «Прыгоду» ўсцягнулі як найвышэй на бераг, а на ўзлеску зрабілі намёт з ветразя і коўдраў. Мумімама пазатыкала шчыліны мохам, а Снорк абкапаў сховішча ровам, каб у яго сцякала вада. Усе насіліся туды-сюды, хаваючы свае рэчы пад дах. I вось між дрэваў трывожна зашапацеў ветрык. Гром прагрукатаў бліжэй.
    - Пайду на мыс, гляну, яктам надвор'е,-сказаў Снус-мумрык,
    Ён насунуў на вушы свой нязменны капялюх і знік. Адзінокі і шчаслівы, пакрочыў Снусмумрык на самы далёкі мыс і спыніўся там, прыхіліўшыся спінаю да валуна.
    Мора змяніла сваё аблічча. Яно зрабілася цёмна-зя-лёным і пеністым, а жоўты пясок водмеляў прасвечваў скрозь ваду, як фосфар, Пад урачыстыя выбухі грому
    60
    61
    з поўдня набліжалася навальніца. Яна нацягнула над морам свой чорны ветразь, што разросся да паловы неба, яна злавесна выдыхала бліскавіцы. «Ідзе наўпрост да вострава», - падумаў Снусмумрык у захапленні. Ён глядзеўутвар гэтай навалачы, што паўзла па-над морам яму насустрач. I раптам заўважыў удалечыні абрысы чорнага вершніка на чорным кані. Толькі імгненне яны былі бачныя насупраць белай, нібы вапна, чупрыны хмар: плашч вершніка ўзвіваўся, якузмах крыла, конь узнімаўся вышэй... I вось яны зніклі ў асляпляльным хаосе маланак, сонца зусім схавалася, а дождж шэрай заслонай захінуў мора. «Гэта быўЧарадзей! - падумаў Снусмумрык. - Да-кладна, тое быў Чарадзей і ягоная чорная пантэра! Зна-чыць, ён насамрэч існуе, гэта зусім не легенда...»