• Газеты, часопісы і г.д.
  • Капялюш чарадзея  Тувэ Янсан

    Капялюш чарадзея

    Тувэ Янсан

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 148с.
    Мінск 2011
    61.74 МБ
    - Але ён можа змяніцца на кагс заўгодна! -ускрыкнуў Сніф. - Ёп можа стаць кімсьці страшнейшым за мурашынагс льва і з'есці нас!
    Усе спужача сцішыліся і паглядзелі на слоік, з якога даносіліся прыглушаныя крыкі.
    - Вой-вой! - трывожна ўсклікнула фрэкен Снорк і страціла колер*.
    - Давайце схаваемся пад стол, пакуль ён будзе змяняцца, а на цыліндр пакладзем якую-небудзь таў-шчэзную кніжку, - прапанаваў Снусмумрык. - Хто эксперыментуе, той заўсёды рызыкуе! Куляйце яго ў цыліндр!
    Сніф кінуўся пад стол і прыціхнуў. Мумітроль, Снус-мумрык і Хемуль трымалі слоік над капелюшом Чара-дзея, а фрэкен Снорк асцярожна адкручвала накрыўку. Мурашыны леў вываліўся ў цыліндр у аблачыне пяску, і Снорк з маланкавай хуткасцю паклаў зверху слоўнік замежных словаў. I тады ўсе разам кінуся пад стол і заціхлі. Але нічога незвычайнага не адбывалася.
    Яны выглядвалі з-пад абруса і трывожна чакалі. Але нічога не змянялася.
    - Глупства гэта, - сказаў Сніф.
    I тут слоўнік замежных словаў пачаў камячыцца і скурчвацца. Сніф у захапленні куснуў Хемуля за палец.
    - Гэй, - сярдзіта адазваўся той, - ты ўкусіў мяне за палец!
    - Ой, выбачай! - сказаў Сніф. - Я думаў, гэта мой!
    Тым часам слоўнік скручваўся ўсё болей і болей. Старонкі пачалі нагадваць звялае лісце. Адтуль выпаўзлі замежныя сдовы, і цяпер яны варушыдіся вакол на падлозе.
    * Сноркі часта змяняюць афарбоўку, калі хвалююцца. (Заўв. аўтара).
    34
    35
    - Праваліцца мне! - сказаў Мумітроль.
    Але тут здарылася яшчэ нешта. 3 палёў цыліндра закапала. Пацякло. Рэчкі вады хлынулі на дыван, так што замежным сдовам давялося ш/каць паратунку на сценах.
    - Мурашыны леў стаў проста вадой, - расчаравана сказаў Снусмумрык.
    -Я думаю, гэта пясок,-прашаптсўСнорк.-Мурашы-ны леў, напэўна, хутка выпаўзе.
    Яны зноў пачалі чакаць у невыносным напружанні. Фрэкен Снорк схавала голаў у абдымках Мумітродя, а Сніф спужана папіскваў. I раптам на палях капелюша паказаўся самы маленькі ў свеце вожык. Ён вынюхваў паветра і мружыў вочы, увесь мокры і змерзлы.
    Колькі секунд стаяла мёртвая цішыня. А потым Снусмумрык зосмяяўся. А калі ён змоўк, каб набраць паветра, ужо смяяліся астатнія. Янь. проста вылі і каталіся
    пад сталом ад смеху. Тодькі Хемуль не падзяляў агульнай радасці. Ён здзіўлена паглядзеў на сяброў і сказаў:
    - Мы ж і так чакалі, што гэты леў перайначыцца! He ллагу даўмецца, чаму вы заўсёды робіце столькі шуму зусялякай драбязы.
    Тым часам вожык урачыста і крышку самотна пра-шпацыраваў да дзвярэй і спусціўся з ганка. Вада перастала ліцца і раскінулася возерам на падлозе веранды. А ўся столь зацягнулася замежнымі словамі.
    Калі пра гэта расказалі Мумітату і Мумімаме, яны ўспрынялі гісторыю сур'ёзна і вырашылі, што чароўны капялюш робіць шкоду. Яго асцярожна прыкацілі да рэчкі і скінулі ў ваду.
    - Значыць, вось адкуль з’явіліся хмаркі і пачвара, -сказала Мумімама, калі ўсе стаялі на беразе і сачылі, як адплывае з цячэннем капялюш.
    - Забаўныя былі хмаркі, - крыху засмучана сказаў Мумітроль. - Хай бы яны заставаліся!
    - Ага, і вада таксама, і замежныя словы, - сказала Мумімама. - Толькі гляньце, што стала з верандай! He магу ўявіць, што мне рабіць з гэтымі казюркамі. Лезуць пад ногі, мітусяцца па ўсім доме!
    - Аде ўсё роўна, хмаркі былі вясёлыя, - упарта прамармытаў Мумітроль.
    Увечары Мумітроль ніяк не мог заснуць. Ён ляжаў і глядзеў у светлую чэрвеньскую ноч, поўную адзінокіх крыкаў, крокаў, танцаў і салодкага водару кветак.
    Снусмумрыкяшчэ не прыйшоў. У такія ночы ён часта вандруе адзін са сваім губным гармонікам. Але гэтым разам не было чуваць яго песняў. Напэўна, ён шукае што-небудзь незвычайнае. Хутка ён раскіне намёт на
    36
    37
    беразе рэчкі і адмовіцца начаваць у доме... Мумітроль уздыхнуў. Яму чамусьці зрабілася самотна.
    Якраз тады пад акном пачуўся ціхі свіст. У Мумітро-ля сэрца падскочыла ад радасці. Ён асцярожна пра-браўся да акна і выглянуў на двор. Свіст паведамляў: «Таямніца!» Снусмурык чакаў каля вераўчанай лес-віцы.
    - Зможаш захаваць таямніцу? - прашаптаў ён, калі Мумітроль ужо стаяў на траве.
    Мумітроль нецярпліва заківаў.
    Снусмумрык нахіліўся да яго і прашаптаў яшчэ цішэй:
    - Капялюш прыбіла да пясчанай водмелі крыху ніжэй па рацэ.
    У Мумітроля заблішчэлі вочы.
    - Ну што, згодны? - спытаў бровамі Снусмумрык.
    - А то ж! - паварушыў у адказ вушамі Мумітроль.
    Нібыта цені, яны прабраліся росным садам да ракі.
    - Гэта праз дзве лукі адсюль, - прыглушана сказаў Снусмумрык. - Мы ж проста абавязаныя выратаваць капялюш, бо ўся вада, што трапляе ў яго, робіцца чыр-вонай. Тыя, хто жыве ніжэй па рацэ, спужаюцца гэтай жудаснайвады.
    - Мы мусілі падумаць пра гэта, - сказаў Мумітроль. Ён адчуваў гонар і радасць ад таго, што прыйшоў сюды разам са Снусмумрыкам гэтай глыбокай ноччу. Раней Снусмумрык у свае начныя падарожжы заўсёды хадзіў адзін.
    - Гэта недзе тут, - сказаў Снусмумрык. - Якраз там, дзе пачынаецца цёмная палоска на вздзе. Бачыш?
    - He вельмі, - адказаў Мумітроль, спатыкаючыся
    ў змроку. - Мае вочы не бачаць у цемры так добра, як твае.
    - Цікава, як мы будзем яго даставаць, - разважаў Снусмумрык, пазіраючы на плынь ракі. -Так недарэчна, што твой тата не мае чоўна.
    Мумітроль вагаўся.
    - Я даволі добра плаваю, калі вада не дужа халодная, -сказаў ён.
    - Ты не адважышся, - недаверліва сказаў Снус-мумрык.
    - Вядома, адважуся! -усклікнуў Мумітроль, і вочы яго загарэліся рашучасцю. - У якім гэта баку?
    - Вунь там, наўскось, - сказаў Снусмумрык. - Ты даволі хутка зможаш дастаць да дна водмелі. Але асця-рожна там, не сунь лапы ў капялюш. Трымай з бакоў.
    Мумітроль саслізнуў у цёплую летнюю ваду і паплыў па-сабачаму. Плынь была хуткая, і ён адчуваў сябе крыху неспакойна. Але вось ён убачыў пясчаную водмель, а на ёй нешта чорнае. Ён узяў гэты кірунак з дапамогай хваста і адразу адчуў пад лапамі дно.
    - Усё добра? - асцярожна крыкнуў Снусмумрык з берага.
    - Усё добра! - адказаў Мумітроль і выйшаў на вод-мель.
    Ён убачыў цёмны струмень, які віўся вакол капелюша і падхопліваўся ракой. Гэта была тая самая перайна-чаная чырвоная вада. Муллітроль засунуў туды лапу і ас-цярожна лізнуў.
    - Праваліцца мне! - прамармытаў ён. - Гэта ж сок! Падумаць толькі, цяпер мы зможам атрымаць соку колькі пажадаем, проста набраўшы ў капялюш вады!
    38
    39
    - Ну, знайшоў ты там? - занепакоена гукнуў Снус-мумрык.
    - Ужо плыву! - адказаў Мумітроль і зноў зайшоў у ваду, моцна абвязаўшы хвастом Чарадзееў капялюш. Было нязручна плыць супроць цячэння ды яшчэ цягнуць з сабой гэты важкі капялюш, так што ён выкараскаўся на бераг страшэнна стомлены, хоць і горды сабой.
    - Вось, - цяжка выдыхнуў Мумітроль.
    - Выдатна, - сказаў Снусмумрык. - Але куды нам яго падзець?
    - Толькі не ў мумідом, - сказаў Мумітроль. -1 наўрад ці можна схаваць яго ў садзе. Яшчэ знойдзе хто.
    - Як наконт пячоры? - прапанаваў Снусмумрык.
    - Тады давядзецца паведаміць Сніфу, - сказаў Мумітроль. - Гэта ж ягоная пячора.
    - Напэўна, там і схаваем, - задуменна сказаў Снусмумрык. - Але ён яшчэ занадта маленькі, каб ведаць пра такія вялікія сакрэты.
    - Ну так, - сур'ёзна сказаў Мумітроль. - Ведаеш, а я ж упершыню раблю тое, пра што не магу расказаць тату і маме.
    Снусмумрык узяў капялюш у ахапак і пайшоў уздоўж ракі. Аайшоўшы да моста, ён раптоўна спыніўся.
    - Што такое? - устрывожана прашаптаў Мумітроль.
    - Канарэйкі! - усклікнуў Снусмумрык. - Вунь там, на парэнчах мастка! Тры жоўтыя канарэйкі. Так дзіўна іх бачыцьуначы.
    - Я зусім не канарэйка, - піскнула найбліжэйшая птушка.-Я плотка!
    - Мы ўсе тры - самыя сапраўдныя годныя рыбіны! -зайшлася ў трэлі яе сяброўка.
    41
    Снусмумрык пакачаў галавой.
    - Бачыш, што нарабіў капялюш, - сказаў ён. - Хутчэй за ўсё, тры маленькія рыбіны заплылі ў яго і ператварыліся ў птушак. Таму пайшлі хутчэй да пячоры, схаваем там цыліндр!
    Пакуль ішлі праз лес, Мумітроль трымаўся блізка ля Снусмумрыка. Па абодва бакі раз-пораз чулася шаргаценне асцярожных крокаў, і ад таго рабілася ніякавата. Часам з-пад каранёў на іх уважліва пазіралі маленькія бліскучыя вочы, а часам нехта клікаў іх то з зямлі, то з галінастых дрэваў.
    - Якая чароўная ноч! - пачуў Мумітроль голас за сваёй спінай.
    - Цудоўная! - адважыўся ён адказаць. Маленькі цень праслізнуў міма і знік у змроку.
    А на беразе світала. Мора злілося з небам у адну бліскучую блакітную прастору. Аднекульздалёкданосі-ліся рэдкія ўскрыкі птушак. Набліжаўся ранак. Снусмум-рык і Мумітроль зацягнулі капялюш у пячору і паставілі адтулінай уніз у самым глыбокім куце, каб нічога туды незнарок не трапіла.
    - Напэўна, гэта найлепшае, што мы маглі зрабіць, -сказаў Снусмумрык. - Ты толькі ўяві, як будзе здорава, калі ў нас атрымаецца вярнуць нашыя хмаркі!
    -Ага!-сказаў Мумітроль, стоячы каля выхадуз пячоры і гледзячы ў ноч. - Хоць я сумняваюся, што можа быць лепей, чым цяпер...
    Раздзел трэці.
    дзе апавядаецца пра тое, як Андатар аддаліўся ад свету і перажыў нешта невыказнае;
    як «Прыгода» прывяла мумісям 'ю на Адзінокі Востраў Хайіфнатаў і як Хемуль там абпаліўся, а таксама пра в^лікую навальніцу.
    Наступным ранкам, калі Андатар, як заўсёды, вый-шаў на двор і ўладкаваўся са сваёй кнігай у гамаку, каб пачытаць Трактат пра Неістотнасць Існага, шнуры абарваліся, і ён шмякнуўся на зямлю.
    - Недаравальна! - сказаў Андатар і вызваліўся з коўдры.
    43
    - Спачуваю, - сказаў Мумітата, які паліваў парасткі тытуню. - Спадзяюся, вы не пабіліся?
    - Я не пра юе, - змрочна сказаў Андатар і ўздыхнуў у вусы.-Хоцьты зямля трэсні, мне і справы няма. Але мне зусім не даспадобы трапляць у такія бязглуздыя сітуацыі. Гэта прыніжае маю годнасць!
    - Але ж гэта бачыў толькі я, - суцешыў Мумітата.
    -1 гэтага хопіць! - сказаў Андатар. - Мне і так нямала давялося сцярпець у вашым доме. Таго году, напрыклад, на мяне звалілася камета. Але гэта яшчэ нічога. Вы, магчыма, памятаеце, як я сеў проста ў шакаладны торт вашай жонкі! Мне было вельмі няёмка! Я ў сваёй пасцелі знаходжу шчоткі-даволі недарэчны жарт, мушу зазначыць. Калі ўжо не казаць пра...
    - Я ведаю, ведаю, - абарваў прыніжана Мумітата. -У нас і праўда вельмі неспакойны дом. I вяроўкі, здараецца, танчэюць з гадамі...
    - Нялла ім на тое дазволу! - сказаў Андатар. - Калі б я і зусім забіўся, гэта б, вядома, нічога не значыла. Але падумайце толькі, калі б мяне бачыла ваша сям'я! Аднак цяпер я збіраюся падацца зноў у пустэльнікі і пражыць жыццё ў адзіноце і спакоі, далёка ад мітусні гэтага свету. Гэта я цвёрда вырашыў.