Капялюш чарадзея
Тувэ Янсан
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 148с.
Мінск 2011
Снусмумрык развярнуўся і паскакаў берагам назад. Ён ледзьве паспеў схавацца ў намёце: цяжкія кроплі ўжо бамбардавалі парусіну, якая ляпала ад удараў шторму. Хоць да вечара пакуль было далёка, змрок ужо ахінуў усё вакол. Сніф увесь загарнуўся ў коўдру, бо дужа баяўся навальніцы. Астатнія насцярожана ціснуліся адно да аднаго. У намёце панаваў водар кветак, назбіраныхХемулем. Громтрашчаў зусімблізка. Штораз сховішча асвятлялася белым бляскам маланак. Навальніца з грукатам цягала па небе свае жалезныя калясніцы, а мора шалёна кідала на адзінокі востраў высокія хвалі.
- Як добра, што мы не выйшлі ў мора, - сказала Мумімама. - Ну што гэта за надвор’е!
Фрэкен Снорк паклала сваю дрыготкую лапку ў лапу Мумітроля, і ён адчуў сябе вельмі мужным і поўным адвагі.
Сніф ляжаў пад коўдрай і румзаў.
- Цяпер навальніца якраз над намі! - сказаў Му-мітата.
I ў той жа момант у востраў з шыпеннем заехала вялізная бліскавіца пад хрусткі акампанемент грому.
- Вунь туды ўдарыла! - паказсў Снорк.
62
63
Гэта папраўдзе было крыху жудосна. Хемуль сядзеў, схапіўшыся за галаву.
- Гром, грукат, шум!.. Немагчыма... -мармытаў ён.
А навальніца паволі пацягнулася на поўдзень. Гру-кат усё больш сддаляўся, бляск маланок робіўся слабейшым. I вось ужо толькі шапацеў вакол дождж ды мора вуркатала ля берагоў.
«Не буду пакуль расказваць пра Чарадзея», - падумаў Снусмумрык.
- Вылазь, Сніф, - сказаў ён. - Усё скончылася.
Сніф, лыпаючы заплаканымі вачыма, выблытаўся з коўдры. Яму было крыху сорамна, што ён так моцна плакаў, і ён пазяхаў і чухаў за вушамі.
- Колькі часу? - спытаў ён.
- Хутка восем, - адказаў Снорк.
- Думаю, нам час класціся спаць, - сказала Му-мімама. - Столькі нацярпеліся за дзень!
- Вось бы даследаваць месца, куды шуганула ма-ланка... -сказаў Мумітроль.
- Заўтра! - адказала яму мама. - Заўтра мы ўсё даследуем і паплаваем у моры. Але цяпер востраў мокры, шэры і няўтульны.
I яна захутала ўсіху коўдры і заснула сама, засунуўшы пад падушку сваю сумку.
А звонку мацнеў шторм. Дзіўныя гукі мяшаліся з грукатам хваляў. To голас, то хуткі тупат ног, то смех ці ўдары марскога звону. Снусмумрык ціха ляжаў і слухаў, засынаючы пад успаміны пра свае далёкія вандроўкі па свеце. «Хутка я зноў выпраўлюся ў падарожжа, - думаў ён.-Але не цяпер».
Раздзел чацвёрты,
дзе фрэкен Снорклысее пасля начной атакі хаціфнатаў ідзе апавядаецца пра вельмі незвычайныя знаходкі на беразе Адзінокага Вострава.
Фрэкен Снорк прачнулася пасярод ночы са страш-ным адчуваннем: нешта датыкнулася да яе твару. Яна пабаялася расплюшчыць вочы, але адчула нейкі трывожны пах. Пахла паленым! Фрэкен Снорк нацягнула коўдру на галаву і паклікала напаўголасу: «Мумітроль... Мумітроль...»
Той адразу прачнуўся.
- Што такое? - спытаў ён.
- Сюды нешта прабралася! - пачуўся з-пад коўдры голас фрэкен Снорк. - Мне падаецца, тут нешта страшнае!
64
65
Мумітроль угледзеўся ў цемру. Нешта там было! Маленькія агеньчыкі... Блякла свяціліся нейкія абрысы... Яны павольна перасоўваліся між тымі, хто спаў. Му-мітроль патузаў Снусмумрыка, каб той прачнуўся.
- Глядзі! - спалохана прашаптаў ён. - Пр’ывіды!
- He, - сказаў Снусмумрык, - гэта хаціфнаты. Іх наэлектрызавала навальніцай, вось яны і свецяцца. Ляжы ціха-ціха, а то можаш атрымаць удар токам!
Было падобна, што хаціфнаты нешта шукалі. Яны зазіралі ва ўсе кошыкі, а гарэлым пахла ўсё мацней. Раптам яны пачалі гуртавацца ў куце, дзе спаў Хемуль,
- Што яны ад яго хочуць? - абурыўся Мумітроль.
- Хутчэй за ўсё, проста шукаюць барометр, - сказаў Снусмумрык. - А я казаў Хемулю не браць яго. Глядзі, здаецца, знайшлі!
Ухапіўшыся разам, хаціфнаты пацягнулі барометр, для зручнасці забраўшыся на Хемуля - і цяпер пах паленага проста запаланіў намёт. Прачнуўся і зарумзаў Сніф.
I тут намёт аж здрыгануўся ад нейкага рыку! Гэта хаціфнат наступіў на нос Хемулю.
Усе адразу ўсхапіліся, і пачаўся такі кавардак, такі вэрхал, што не апісаць. Пытанні, поўныя трывогі, мяшалі-ся з жаласлівым плачам, калі нехта наступаў на хаціф-ната і атрымліваў апёк або электрычны разрад. Хемуль насіўся па намёце і крычаў немым голасам, так што вельмі хутка заблытаўся ў парусіне, і ўся канструкцыя абвалілася проста на іх. Усё было як у страшным сне.
Пасля Сніф сцвярджаў, што ім спатрэбілася ніяк не менш за гадзіну, каб вызваліцца адтуль (можа, ёнжрыху і перабольшваў).
Але калі яны апынуліся на волі, хаціфнаты з баромет-рам ужо зніклі ў лесе. I нікому не карцела гнацца за імі.
Хемуль павесіў нос і ўтаропіўся ў мокры пясок.
- Гэта занадта! - сказаў ён.—Чаму бедны бязвінны ба-танік не можа пражыць жыццё ў спакоі ды спагадзе?
- Жыццё само па сабе зусім не спакойнае, - ле-туценна заўважыў Снусмумрык.
- Дождж скончыўся, - паведаміў Мумітата. - Гляньце, дзеці, якое неба яснае! Хутка развіднее.
Мумімама трошкі змерзла і моцна прыціскала да сябе сваю сумку. Яна глянула на сярдзітае начное мора і спытала:
- Ну што, зробім новы дом і даспім?
- Няма цымусу, - адказаў Мумітроль. - Закруцімся ў коўдры і пачакаем сонца.
Адно каля аднаго ўсе ўладкаваліся на беражку. Снф сеў пасярэдзіне, бо падумаў, што так будзе больш на-дзейна.
- Вам не ўявіідь, як страшна, калі нешта датыкаецца ў цемры да твайго твару, - сказала фрэкен Снорк. -Бр-р, гэта горш за навальніцу было!
Усе сядзелі і назіралі, як па-над морам святлела ноч. Шторм быццам супакоіўся, толькі прыбой усё яшчэ з грукатам навальваўся на пляж. Неба на ўсходзе пачало блякнуць, зрабілася зусім халодна. I вось у святле першага промня яны ўбачылі, як хаціфнаты пакідаюць выспу. Човен за чоўнам выходзіў з-за мыса, кіруючы ў адкрытае мора.
- Выдатна! - сказаў Хемуль. - Спадзяюся, я больш не пабачу ў жыцці ніводнага хацфната!
67
-Яны, мабыць, шукаюцьсабе новы востраў-сакрэт-ны востраў, які ніхто і ніколі не знойдзе! - сказаў Снусмум-рык, праводзячы тужлівым позіркам вечных вандроўнікаў, чаўны якіх няспынна памяншаліся ў памерах.
Фрэкен Сноркспала, паклаўшы голаўна калена Му-мітроля. На ўсходзе над гарызонтам з'явілася першая палоска святла. Забытыя штормам шматкі хмар заззя-лі, як ружы, і сонца ўзняло над морам сваю бліскучую галаву.
Мумітроль нахіліўся пабудзі ць фрэкен Снорк - і заў-важыў нешта жудаснае. Яе шыкоўная пушыстая чупрын-ка была спаленая! Да яе, відавочна, дакрануліся хоцф-наты. Што ж яна скажа цяпер? Як супакоіць і суцешыць яе?! Гэта ж катастрофа!
Фрэкен Снорк росплюшчыла вочы і ўсміхнулася.
- Ведаеш, - адразу пачаў Мумітроль, - гэта даволі забаўна, але апошнім часам дзяўчаткі без валасоў мне падабаюцца значна больш, чым з валасамі!
- Вунь як! - здзівілася фрэкен Снорк. - Гэта чаму?
- 3 валасамі выглядае неахайна! - адказаў Мумі-троль.
Фрэкен Снорк адразу пацягнулася паправіць чупрын-ку - але дзе там: усё, што яна намацала, дык гэта адну абгарэлую пасмачку. Яна ўзняла на яе поўныя жаху вочы.
- У цябе плешка, - паведаміў Сніф.
-Табе сапраўды пасуе, - суцешыў Мумітроль. - О не, нетрэба плакаць!
Але фрэкен Снорк кінулася на пясок, і слёзы ручаём пацяклі з яе вачэй.
Усе збегліся да яе і паспрабавалі развесяліць бедную фрэкен.
-Аарматытак!
- Я, напрыклад, нарадзіўся з плешынкай, - сказаў Хемуль. -1 пачуваюся з ёю вельмі добра!
- Мы табе намажам лоб алеем, і валасы абавязкова адрастуць ізноў, - сказаў Мумітата.
-1 нават будуць віцца! - дадала Мумімама.
- Гэт... гэта праўда? -усхліпнула фрэкен Снорк. •
-Яшчэ 6 не праўда! -запэўніла Мумімама.-Уяўляю, якая ты мілая будзеш з кудзеркамі!
Фрэкен Снорк супакоілася і села.
- Зірніце на сонца, - сказаў Снусмумрык.
Чароўнае, абмытае морам, узнімалася яно з вады. Востраў увесь блішчэў і ззяў пасля дажджу.
- А цяпер я зайграю ранішнюю песню, - сказаў Снусмумрык і выцягнуўз кішэні губны гармонік.
68
69
I ўсе заспявалі што моцы: Крочыць ранак па зямлі.
Хаціфнаты адплылі.
Ты не румзай у куце: зноў чупрынка одрасце!
Агой!*
- Ану купацца! - крыкнуў Мумітроль.
Усе нацягнулі плаўкі і пабеглі насустрач прыбою (апроч Хемуля, Мумітаты і Мумімамы, якія лічылі, што вада яшчэ халодная для купання).
Шкляна-зялёныя белапенныя хвалі накочваді на бераг.
Якжа здорава быць мумітролем, як цудоўна прачнуцца і танчыць у бліскучых зялёных хвалях на ўзыходзе сонца!
Усе ўжо забыліся пра начное здарэнне - новы чэр-веньскі дзень прачынаўся ў іх на вачах. Быццам касаткі, яны кідаліся ў самыя хвалі і саслізгвалі з грабянёў на пляж, дзе Сніф будаваў свае арашальныя сістэмы. Снусмумрык плыў на спіне падалей ад астатніх і глядзеў у празрыста-блакітнае неба.
Тым часам Мумімама згатавала каву на камянях і цяпер шукала слоік з маслам, які яна схавала ад сонца ў мокрым пяску. Але пошукі былі дарэмнымі: навальніца забрала слоік з сабой.
-Якжа мне рабіць бу7эрброды?-расперажывалася мама.
* Пераклад ганнь; Янкута.
- He бядуй! Напэўна ж навальніца прапануе нам нешта на замену! - супакоіў яе Мумітата. - Пасля кавы пойдзем даследаваць берагі, паглядзім, што прынесла прыбоем.
Так і зрабілі.
На другім баку вострава ўздымалася з мора ад-шліфаваная да бляску спіна старажытнай скалы. За ёй схаваўся пясчаны рог, спрэс засеяны ракавінкамі, -месца, дзе русалкі вадзілі свае кррагоды. Там чарнелі патаемныя цясніны, а прыбой біўся з такой моцай, нібыта грукаў у жалезныя дзверы. Азесь між скалаў адкрыволіся пагляду невялікія пячоркі, а дзесь трапляліся крутыя абрывы, пад якімі вада вірыла, нібы кіпень у чыгунку. Усе разбрыліся шукаць рэшткі патанулых караблёў і іншыя марскія падарункі.
Гэта надзвычай захапляльны занятак: можна знайсці
71
самыя неверагодныя рэчы, а выцягваць іх з мора бывае цяжка і нават небяспечна.
Мумімама перабралася на пясчаную плямку ў цені вялізнай скалістай глыбы. Там тырчалі купкі прыбярэж-нага аўса і сініх марскіх гваздзікоў, якія звінелі і шарга-талі, калі вецер прабіраўся між іх сцяблін. Мумімама прылегла з падветранага боку глыбы. Цяпер яна магла бачыць толькі блакітныя нябёсы ды марскія гваздзікі, што калыхаліся надяе галавою.
«Я толькі крыху адпачну», - падумала мама і адразу ж салодка заснула на цёплым пясочку.
А Снорк узбег на самую высокую гару і агледзеў з яе наваколле. Ён бачыў усё ад берага да берага, і востраў, здавалася, гайдаўся хапункам кветак у неспакойным моры. Унізе ішоў Сніф - маленькі, нібы мурашка, - ён шукаў абломкі караблёў; недзе мільгануў капялюх Снусмумрыка, а вуньтамХемулькорпаўся каля рэдкай архідэі са сваім шуфлікам... А там... Няма сумневу -маланка трапіла якраз туды! Веліз^рная скала, большая нават за дзесяць мумідамоў, разрэзаная, нібыта яблык, маланкай, і абедзве паловы яе крута абрываліся, утвараючы стромкія цясніны... Снорк з трымценнем у сэрцы прабраўся ў расколіну і глянуў наверх, дзе змрочна высіліся скалістыя сцены. Туды патрапіла ма-ланка! У аголеным каменным нутры віліся чорныя, як ву-голле, жылкі. Але побач бегла іншая палоска-яна была светлая і ззяла! Гэта было золата - не магло быць нічым іншым, акрамя золата!