• Газеты, часопісы і г.д.
  • Капялюш чарадзея  Тувэ Янсан

    Капялюш чарадзея

    Тувэ Янсан

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 148с.
    Мінск 2011
    61.74 МБ
    Азень за днём сонца паліла схаваны між пагоркамі дол. Усе казюркі запаўзлі ў свае халодныя норкі, а птушкі прымоўклі. Спякота зрабіла сяброў Мумітроля такімі раздражнёнымі, што яны толькі хадзілі кругамі ды агрызаліся між сабой.
    - Мама, - сказаў Мумітроль, - прыдумай для нас занятак, бо мы толькі сварымся і пакутуем ад спёкі!
    - Добра, мой любы, - сказала Мумімама. - Я гэта ўжо і сама заўважыла. Я б з вялікай радасцю трошкі ад вас адпачыла. He перабрацца б вам на пару дзён у пячору? Там не так горача, вы зможаце цэлы дзень сядзець у моры і супакойвацца як толькі пажадаеце.
    - I нанач можна будзе застацца? - з захапленнем спытаў Мумітроль.
    - Вядома! - сказала мама. -1 пакуль не станеце зноў вясёлымі, дамоў не прыходзьце.
    Было вельмі здорава па-сапраўднаму пасяліцца ў пячоры. Пасярод пясчанай падлогі паставілі газніч-ку. Кожны выкапаў ямінку па сабе, каб спаць было зручна, і зладзіў там пасцельку. Правіянт падзялілі на шэсць аднолькавых кучак. Быў тут і пудынг з разынкамі, і гарбузовае пюрэ, і бананы, і бела-чырвоныя мятныя карамелькі, і кукуруза, і, акрамя ўсяго, па аладцы на заўтрашні сняданак.
    Пад вечар над адзінокім марскім берагам падзьмуў ветрык. На захадзе апускалася чырвонае сонца, заліва-ючы цёплым святлом пячору. Снусмумрык зайграў веча-ровую песню, а фрэкен Снорк уладкавала кучаравую галоўку на каленках у Мумітроля.
    Пасля пудынгу да ўсіх вярнуўся зычлівы настрой, але назіраць, як змрок сцягваецца над морам, было ўсё ж такі страшнавата.
    - А гэта ж я знайшоў некалі Пячору! - сказаў Сніф.
    I ніхто не стаў нагадваць яму, што ўсе чулі пра гэта ўжо сто разоў.
    - Расказаць вам штосьці жудаснае? - спытаў Снус-мумрык і запаліў лямпу.
    - Наколькі жудаснае? - пацікавіўся Хемуль.
    - Ну, прыблізна як адсюль да выхаду ці трошкі даў-жэй, - сказаў Снусмумрык. - Калі гэта табе нешта гаворыць.
    - He, наадварот, - сказаў Хемуль. - Расказвай, я ска-жу, калі мне зробіцца страшна.
    - Добра, - сказаў Снусмумрык. - Зараз вы пачуеце гісторыю, якую ў маленстве мне расказала Гафса. На самым ускрайку свету ёсць страшна высокая гара. Яна чорная, нібы сажа, і гладкая, нібы шоўк. Яна крута
    82
    83
    обрываецца ў бездань, а вакол яе плаваюць аблокі. А на самай-самай вяршыні стаіць дом Чарадзея, і выглядае ён восьтак.
    Тут Снусмумрык намаляваў дом на пяску.
    - А вокны там ёсць? - спытаў Сніф.
    - He, - адказаў Снусмумрык. - I дзвярэй таксама няма, таму што Чарадзей заўсёды вяртаецца дамоў паветрам, верхам на чорнай пантэры. Начамі ён ванд-руе, збіраючы ў свой плашч рубіны.
    - Ого! -ускрыкнуў Сніф, натапырыўшы вушы. - Рубіны! Аякён іх збірае?
    - Чарадзей можа перакінуцца ў каго заўгодна, -сказаў Снусмумрык. -1 тады ён можа забрацца ў зямлю ці нават на дно марское, дзе схаваныя скарбы.
    - А што ён робіць з такой кучай каштоўных камянёў? -з зайздрасцю спытаў Сніф.
    - Нічога. Проста збірае, - сказаў Снусмумрык. - Як, напрыклад, Хемуль збірае расліны.
    - Ты нешта сказаў? - усхапіўся ў сваёй яміне Хе-муль.
    - Я тут расказваў, што ў Чарадзея поўная хата ру-бінаў, - сказаў Снусмумрык/- Яны зваленыя ў вялізныя кучы на падлозе, яны ўмураваныя ў сцены, яны ззяюць, як вочы дзікіх жывёл. Даху дом Чарадзея не мае, і аблокі, што пралятаюць уверсе, ад водбліску рубінаў робяцца чырвонымі, як кроў. Вочы ў самога Чарадзея таксама чырвоныя і свецяцца ў цемры.
    - Я чаго добрага зараз спужаюся, - сказаў Хемуль. -Будзьласкавы, расказвай паспакайней.
    - Якім жа шчаслівым павінен быць гэты Чарадзей! -уздыхнуў Сніф.
    - Зусім не, - сказаў Снусмумрык. - Ён будзе шчас-лівым не раней чым знойдзе Караля рубінаў. Гэта рубін памерам амаль з галаву чорнай пантэры, а паглядзіш на яго - знутры быццам пераліваецца агонь. Чарадзей шу-каў Караля рубінаў па ўсіх планетах, нават на Нептуне-алё не знайшоў. Ён паляцеў цяпер на Месяц, каб зазір-нуць у кратэры, але ж вялікай надзеі на ўдачу ў яго няма. Недзе глыбока ў душы Чарадзей верыць, што Кароль рубінаў ёсць на Сонцы. Але яму туды не дабрацца. Ён спрабаваў некалькі разоў, але там занадта горача. Вось што расказала мне Гафса.
    - Добрая гісторыя, - сказаў Снорк. ~ А падай мне цукерку.
    Снусмумрык памаўчаў хвіліну, а потым сказаў:
    - Гэта не гісторыя. Усё гэта праўда.
    - А я ўвесь час верыў, што гэта праўда! - усклікнуў Сніф. - Пра камяні гучала так праўдзіва!
    - Як можна быць упэўненым, што Чарадзей існуе? -з недаверам спытаў Снорк.
    - Я бачыў яго, - сказаў Снусмумрык, распальваючы сваю люльку. - Я бачыў Чарадзея і ягоную пантэру з Вост-рава Хаціфнатаў. Яны ляцелі ў самай навальніцы.
    -1 ты нічога не сказаў! - усклікнуў Мумітроль.
    Снусмумрык паціснуў плячыма.
    - Мне падабаюцца таямніцы, - сказаў ён. - Дарэчы, Гафса расказвала, што Чарадзей носіць чорны цы-ліндр.
    - He можа быць! -здзівіўся Мумітроль.
    - Напэўна, гэта той! - усклікнула фрэкен Снорк.
    - Факт, - сказаў Снорк.
    - Што такое? - пацікавіўся Хемуль. - Гэта вы пра што?
    84
    85
    - Пра цыліндр, вядома, - сказаў Сніф. - Той высокі чорны капялюш, які я знайшоў увесну! Чарадзееў капялюш! Ён, напэўна, зваліўся зЧарадзея, калітой ляцеў на Месяц!
    Снусмумрык кіўнуў.
    - Але вы толькі ўявіце, што Чарадзей можа вярнуцца і забраць капялюш! - узрушана ўсклікнула фрэкен Снорк. - Я ніколі не насмелілася б зазірнуць у ягоныя чырвоныя вочы!
    - Ён, бадай, застанецца на Месяцы, - сказаў Мумі-троль. - Аалёка датуль?
    - Ааволі... - сказаў Снусмумрык. - Між іншым, яму спатрэбіцца каля гадзіны часу, каб агледзець усе кратэры.
    На хвіліну павісла трывожная ціша. Аумкі ва ўсіх былі пра чорны капялюш, які стаяў сабе дома на камодзе пад люстрам...
    - Падкруці трошкі лямпу, - папрасіў Сніф.
    - Вы што-небудзь чуеце? - прашаптала фрэкен Снорк. -Там, знадворку...
    Яны ўгледзеліся ў чорнае горла пячоры і прыслухаліся. Ціхі-ціхі, лёгкі гук-можа, гэта пантэра падбіраецца на сваіх лапах?
    - Гэта дождж, - сказаў Мумітроль. - Дожджы к пайшоў. Аавайце спаць.
    Усе залезлі ў свае пясчаныя ямкі і завярнуліся ў коўдры. Мумітроль загасіў газнічку і пад лёгкі шолах дажджу праваліўся ў сон.
    Хемуль прачнуўся ад таго, што ягоная яміна была поў-ная вады. Цёплы летні дожджык шапацеў звонку, ён бег вузкімі струменьчыкамі, ліўся са сценаў вадаспадамі,
    87
    так што ўся вада, якая толькі была і знутры, і знадворку, сцякалася якраз у ямку Хемуля.
    - Гора мне, гора! - сам сабе сказаў Хемуль.
    Ён выкруціў сваю спадніцу і пайшоў глянуць надвор’е. Паўсюль было аднолькава мокра, шэра і непрытульна. Хемуль паразважаў, ці ёсць у яго жаданне купацца, але такога жадання не было.
    «Ніколі ладу не будзе на свеце! - сумна падумаў Хе-муль. - Учора занадта спякотна, сёння занадта мокра. Пайду лягу зноў».
    Сноркава ямка выглядала сушэйшай.
    - Пасунься, - сказаў Хемуль. - У маю пасцель нацёк дождж.
    -Твая бяда, - сказаў Снорк і павярнуўся на другі бок.
    - Таму я збіраюся паспаць у тваёй ямцы, - патлумачыў Хемуль. - He будзь ты такім фанабэрыстым сноркам!
    Але Снорк толькі прабурчаў нешта і нават не пра-чнуўся. Сэрца Хемуля загарэлася прагай помсты, і ён пракапаў канал у пяску паміж сваёй і Сноркавай ямінкамі.
    - Гэта не па-хемульску! - падхапіўся Снорку намок-лай коўдры. - Ніколі б не падумаў, што ты можаш выкі-нуць такія конікі!
    - Сам вінаваты! - зедаволена сказаў Хемуль. - Што будзем сёння рабіць?
    Снорк высунуў з пячоры нос і огледзеў неба і мора.
    I заявіў аўтарытэтным голасам:
    - Лавіць рыбу! Будзі народ, а я пайду прыьяду лодку да ладу.
    Снорк паплёўся па мокрым пяску да прычал/ збу-даванага Мумітатам, і крыху пацягнуў носам, ловячы
    марскі пах. На моры было спакойна, дождж падаў павольна, і кожная кропля пакідала на вадзе прыгожыя колцы. Снорк кіўнуў сам сабе і ўзяў з купальні самую вялікую скрынку з перамётам. Потым ён выцягнуў з-пад кладак садок і сеў чапляць на кручкі прынаду, напяваючы сабе пад нос паляўнічую песню Снусмумрыка.
    Калі астатнія выйшлі з пячоры, усё было гатова.
    - Ну, нарэшце прачнуліся, - сказаў Снорк. - Хемуль, здымай мачту і сунь вёслы ў качоты.
    - А нам абав’язкова трэба лавіць рыбу? - спытала ягоная сястра. - Калі ловіш рыбу, ніколі нічога не здараецца. Аа таго ж, мне шкада гэтых шчупачкоў!
    - Ну, сёння што-небудзь ды здарыцца! - сказаў Снорк. - Ану сядзь на нос і не блытайся пад нагамі.
    - Давайце я дапамагу! - крыкнуў Сніф і схапіўся за скрыню. Ён саскочыў на борт, лодка пахіснулася, а скрыня з лёскай перакулілася на палубу, і палова яе змесціва заблыталася ў качотах і на якары.
    88
    89
    - Выдатна, - сказаў Снорк. - Выдатна. Вопыт у марской справе, парадак на караблі і ўсё такое. Павага да пра-цы іншых асабліва. Ха.
    - Ты не насварышся на яго? - здзіўлена пацікавіўся Хемуль.
    - Сварыцца? Я? - перапытаў Снорк і змрочна за-смяяўся.-Хіба капітану даецца слова на караблі? Ніколі. Кідайце перамёт за борт як ёсць, усё адно што-нішто зачэпіцца.
    Снорк залез на карму і з галавой захінуўся ў брызент.
    - Праваліцца мне! - сказаў Мумітроль. - Мумрык, сядай на вёслы, будзем неяк выпраўляць становішча. Сніф, ты асёл.
    - Як скажаш! - удзячна адгукнуўся Сніф. - 3 якога канца пачынаць?
    - 3 сярэдзіны, - сказаў Мумітроль. - Толькі глядзі і тут хвастом не заблытайся!
    Снусмумрык налёг на вёслы і павольна пакіраваў «Прыгоду» ў адкрытае мора.
    Пакульусё гэта адбывалася, Мумімама, неверагод-на задаволеная, хадзіла па доме. У садзе ласкава ша-пацеў дождж. Паўсюль панавалі ціша, лад і спакой.
    - Ну, цяпер усё будзе расці як грыбы, - сказала сама сабе Мумімама. - Ой, як цудоўна, што яны ў пячоры!
    Яна вырашыла трошкі прыбрацца і пачала збіраць панчохі, апельсінавае лупінне, нейкія дзіўныя каменьчыкі, кавалкі кары і яшчэ шматчаго. У музычнай скрынцы яна заўважыла некалькі споравых раслін, якія Хемуль забыў пакласці пад прэс. Мама задумліва скруціла іху клубок, прыслухоўваючыся да маруднага шуму дажджу.
    - Усё пачне расці як грыбы! - паўтарыла яна і выпус-
    ціла клубок з лапаў. Ён зваліўся акурат у Чарадзееў цы-ліндр, але Мумімама гэтага не заўважыла. Яна вярну-лася ў свой пакой, каб прылегчы, бо нічога так моцна не любіла, як засынаць пад мерны постук дожджыку па даху.
    А ў глыбіні мора перамёт Снорка чакаў сваёй рыбы. Яго закінулі ўжо некалькі гадзін таму, і фрэкен Снорк памірала ад нудоты.
    - Тут усё залежыць ад цярплівасці, - патлумачыў ёй Мумітроль. - Разумееш, на кожны кручокможа што-не-будзь трапіць.