• Газеты, часопісы і г.д.
  • Капялюш чарадзея  Тувэ Янсан

    Капялюш чарадзея

    Тувэ Янсан

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 148с.
    Мінск 2011
    61.74 МБ
    Пантэра скокнула ў паветра са сваім гаспадаром на спіне.
    Хутчэй за промень несліся яны скрозь прастору Су-свету. Метэоры з шыпеннем перасякалі іхны шлях, зорны пыл наліпаў дробным снегам на Чарадзееў плашч.
    Унізе ўсё мацней і мацней ззяла чырвоная іскра. Чарадзей кіраваў проста да Мумідола, і вось пантэра мякка саскочыла, прызямляючыся, на гару.
    Жыхары Мумідола ўсё яшчэ ціха сядзелі ў роздумах перад Каралём рубінаў. Ім падавалася, што ў гэтых агнях яны бачаць усё самае прыгожае, дзёрзкае і чароўнае, перадуманае і перажытае імі калісьці.
    I цяпер ім хацелася перадумаць і перажыць усё гэта зноў. Мумітролю згадалася начная вандроўка са Снусмумрыкам, а фрэкен Снорк падумала пра сваю шыкоўную перамогу над драўлянай каралевай. А Мумімаме прыгадалася, як яна ляжала на пясочку пад сонцам і глядзела ў неба, а побач пагойдваліся марскія гваздзікі.
    Кожны паглыбіўся ў свае згадкі. I таму ўсе адразу пад-скочылі, калі з ценю выслізнула белая мышка з чырвонымі вочкамі і пабегла да Караля рубінаў. Следам выскачыў чарнюшчы кот і расцягнуўся на траве.
    У Мумідоле ніхто не ведаў ані белай мышы, ані чорнага ката.
    - Кіс-кіс! - сказаў Хемуль.
    Кот толькі вочы прымружыў і нічога не адказаў.
    -Аабрыдзень, братка! -сказаў лясны пацук.
    Белая мышка паглядзела на яго чырвонымі вочкамі -гэта быў доўгі, самотны позірк.
    Мумітата выйшаў наперад з двума келіхамі, каб пачаставаць новых гасцей пуншам, але тыя не звярнулі нб яго ніякай увагі.
    Трывожны смутак напоўз на даліну, усе здзіўлена шушукаліся. Тофсла і Віфсла занепакоіліся, зацягнулі рубін у чамадан і зашчапілі яго на замок. Але калі яны ўжо хацелі знесці чамадан прэч, белая мышка паднялася на заднія лапкі і пачала расці.
    Вось яна зрабілася вышынёю з мумідом. Вось яна зрабілася Чарадзеем у белых пальчатках з чырвонымі вачыма. I калі Чарадзей вырас канчаткова, ён сеў на траву і паглядзеў на Тофслу і Віфслу.
    - Гадсла старычысла, ідзі прэчсла! - сказала Віфсла.
    137
    136
    - Дзе вы знайшлі Караля рубінаў? - спытаў Ча-радзей.
    - He лезь сюдысла з цікаўным нослам! - сказала Тофсла.
    Тофслу і Віфслу яшчэ ніколі не бачылі такімі ад-важнымі.
    - Я шукаў яго тры сотні гадоў, - сказаў Чарадзей. -Нічога іншага ва ўсім свеце мне не трэба!
    - Намсла таксамсла! - сказала Віфсла.
    -Ты неможаш адабрацьу іх Караля рубінаў,-сказаў Мумітроль. - Ён сумленна выкуплены ў Морры!
    Мумітроль, аднак, не дадаў, што рубін быў набыты за ўласны стары цыліндр Чарадзея (да таго ж, на ім ужо быў новы).
    - Дайце мне чым падсілкавацца, - сказаў Чарадзей. -Мяне ўсё гэта пачынае нерваваць.
    Мумімама хуценька збегала па варэнне і аладкі і падала Чарадзею вялікую талерку.
    Пакуль Чарадзей частаваўся, усе наважыліся крыху наблізіцца. Той, хто любіць аладкі з варэннем, не можа быць такім ужо жудасна страшным. 3 такім і пагутарыць можна.
    - Смачнасла? - спытала Тофсла.
    - Смачна, дзякуй, - сказаў Чарадзей. - He еў аладак ужо восемдзесят пяць гадоў!
    Усе шчыра паспачувалі яму і пасунуліся яшчэ блі-жэй.
    КаліЧарадзей пад'еў, ён выцер вусы і сказаў:
    - Я не магу адабраць у вас Караля рубінаў. Тое, што куплена, можна або перакупіць, або прыняць у падарунак. Вы прадалі б мне яго, скажам, за дзве гары
    дыяментаў і за даліну, поўную самых розных каштоўных камянёў?
    - Несла! - адказалі Тофсла і Віфсла.
    - А падарыць яго вы мне можаце? - спытаў Чара-дзей.
    - Не-есла, - сказалі Тофсла і Віфсла.
    Чарадзей уздыхнуў, прысеў і задумаўся. Выглядаў ён зусім маркотным.
    А потым сказаў:
    - Хай свята працягваецца. Я трошкі для вас пачарую. Кожны атрымае свой уласны цуд. Прашу, загадвайце жаданні! Спадарства Мумітроляў першае.
    Мумімама крыху вагалася.
    - Гэта мусіць быць нешта бачнае? - спытала яна. - Ці як ідэя? Калі вам ясна, пра што я кажу.
    - Ясна, - сказаў Чарадзей. - Бачныя рэчы, вядома, начараваць прасцей, але і з ідэямі, думаю, можа атры-мацца таксама.
    - Тады я пажадала б, каб Мумітроль не смуткаваў болей па Снусмумрыку, - сказала Мумімама.
    - Я не думаў, што гэта так прыкметна, - сказаў Мумітроль, і нос у яго адразу пачырванеў.
    А Чарадзей узмахнуў сваёй мантыяй, і смутак адразу знік з сэрца Мумітроля. Ягоная туга ператварылася ў чаканне, а чакаць было нашмат прыемней, чым сумаваць.
    - Я прыдумаў! - усклікнуў Мумітроль. - Мілы Чарадзей, няхай гэты стол з усімі прысмакамі прыляціць да Снусмумрыка, дзе б ён цяпер ні быў!
    I ў той жа момант стол узняўся між кронаў і павольна паплыў на поўдзень разам з аладкамі і варэннем,
    138
    139
    пладамі, кветкамі, пуншам і карамелькамі, а таксама з кнігаю Андатра, якую той пакінуў на рагу стала.
    - Э-э, што такое! - абурыўся Андатар. - Папрашу, каб маю кнігу зараз жа адваражылі мне назад!
    - Што зроблена, тое зроблена! - сказаў Чарадзей. -Але спадар атрымае новую кнігу. Калі ласка!
    - «Трактат пра Істотнасць Існага» - прачытаў Ан-датар. - Бязглуздзіца нейкая! У маёй кніжцы вялося пра неістотнасць існага!
    Але Чарадзей толькі засмяяўся.
    - Ну што, мая чарга? - спытаў Мумітата. - Ох, як цяжка ўсё ж такі жадаць! Я напрыдумляў процьму ўсялякага, але па-сапраўднаму добрага - нічога. Цяпліцу весялей рабіць самому. I ялік таксама. I ўвогуле, у мяне ўжо усё ёсць!
    - Аык, можа, табе і не трэба нічога жадаць? -прапанаваў Сніф. - А я б мог тады загадаць яшчэ адно жаданне замест цябе.
    - Я но можна... - сказаў Мумітата. - Ды ўжо калі маеш адзіны шанецзагадацьжаданне...
    - Паспяшайся! - сказала Мумімама. - Загадай вокладку да сваіх мемуараў!
    - О, гэта і праўда было б здорава! - узрадаваўся тата.
    Усе здзіўлена ўскрыкнулі, калі Чарадзей уручыў Мумі-тату пераплёт з золата і саф'яну ў жамчужнай асадзе.
    - Зараз я! - закрычаў Сніф. - Хачу лодку! Уласную лодку, падобную да ракавіны! 3 пурпуровым ветразем! I мачта - палісандравая, а ўсе качоты - са смарагдаў!
    - Ну што ж, нямала, - ласкава сказаў Чарадзей і ўзмахнуў плашчом.
    Усе застылі ў чаканні, але ніякай лодкі не з’явілася.
    - He атрымалася, - расчаравана выгукнуў Сніф.
    - Вядома, атрымалася, - сказаў Чарадзей. - Яна на беразе. Ты знойдзеш яе там заўтра.
    - Са смарагдавымі качотамі? - спытаў Сніф.
    - Ясная рэч. Іх чатыры і адзін запасны, - сказаў Чарадзей. - Наступны.
    - Ну, - сказаў Хемуль, - калі па сутнасці, я кудысьці закінуў рыдлёўку для раслін, што пазычаў у Снорка. Таму мне пільна патрэбная новая.
    140
    141
    I ён ветліва прысеў у кніксене', калі Чарадзей падаў яму новую рыдлёўку для раслін.
    - He стаміліся чараваць? - пацікавілася фрэкен Снорк.
    - Ну што вы, з такімі простымі жаданнямі! - сказаў Чарадзей. - А чаго б хацела юная фрэкен?
    - Гэта, напэўна, вельмі цяжка, - сказала фрэ-кен Снорк. - Можна на вушка?
    Калі яна прашаптала сваё жаданне, Чарадзей трохі здзівіўся.
    - Фрэкен упэўненая?-спытаў ён.
    -Так! Вядома! — выпалі-ла фрэкен Снорк.
    - Ну што ж, - сказаў Чарадзей, - хай так!
    У наступны момант крык здзіўлення пранёсся ў на-тоўпе.
    Перад імі стаяла фрэкен Снорк, але выглядала яна зусім па-іншаму.
    - Што ты з сабой зрабіла?! - абурана ўсклікнуў Мумітроль.
    - Я папрасіла сабе вочы як у драўлянай каралевы, -сказала фрэкен Снорк. -Табе ж яна падабалася!
    * Хемуль робіць кніксен, таму што кланяцца ў спадніцы было б крыху недарэчна. (Заўв. аўтара}.
    - Так, але ж... - няшчасна прамармытаў Мумітроль.
    -Яны табе не падабаюцца? -спытала фрэкен Снорк і заплакала.
    - Ну-ну! - сказаў Чарадзей. - Калі што якое, дык брат фрэкен можа папрасіць вярнуць яе сапраўдныя вочы!
    - Так, але я задумаў сабе зусім іншае, - запратэста-ваў Снорк. - Калі яна загадвае такія дурацкія жаданні, дык гэта ніяк не мае праблемы!
    -1 што ж ты такое задумаў? - спытаў Чарадзей.
    - Вылічальную машыну! - адказаў Снорк. - Машыну, якая можа вылічыць, справядлівая рэч ці несправядлівая, добрая ці дрэнная.
    - Гэта вельмі складана, - пахітаў галавой Чарадзей. -Гэтага мне не адужаць.
    - Ну, тады друкавальную машынку, - сказаў Снорк. -Мая сястра з такімі вачыма цяпер зможа любавацца чымзаўгодна!
    - Так, але хто будзе любавацца ёй? - сказаў Чарадзей.
    - Ну калі ласка! - заплакала фрэкен Снорк з люс-тэркам у лапе. - Папрасі мае вочкі назад! У мяне жахлівы выгляд!
    - Ну ладна, - велікадушна сказаў Снорк. - Азеля захавання гонару сям'і ты атрымаеш іх. I спадзяюся, не будзеш цяпертакой ганарыстай.
    Фрэкен Снорк зноў паглядзелася ў люстэрка і ўскрык-нула ад захаплення. Яе сапраўдныя, мілыя сэрцу вочкі вярнуліся на месца, але вейкі зрабіліся трошкі даў-жэйшымі! Яна радасна схапіла ў абдымкі свайго брата і ўсклікнула:
    - Мілы! Аюбы! △рукавальная машынка будзе маім вясновым падарункам табе!
    142
    143
    - Ды ну цябе, - сумеўся Снорк. - Усе ж глядзяць. Мне проста не хацелася цябе бачыць у такім жахлівым стане, вось і ўсё.
    - Ну што, з жыхароў мумідома засталіся толькі Тофсла ды Віфсла,—сказаў Чарадзей. - Хай у вас будзе агульнае жаданне, бо самі вы як адно цэлае!
    - А ты самсла не будзеш жадацьсла? - пацікавілася Тофсла.
    - He магу, - горка прызнаўся Чарадзей. - Я магу толькі выконваць чужыя жаданні і ператварацца ў розныя рэчы!
    Тофсла і Віфсла ўважліва паглядзелі на яго. Потым, схіліўшы галовы адна да адной, доўга шапталіся.
    Нарэшце Віфсла ўрачыста прамовіла:
    - Мы вырашылісла пажадацьсла за цябе, бо ты добрысла. Мы хочам рубінсла, такі ж вялікісла і цу-доўнысла, як нашсла!
    Усе бачылі, як Чарадзей смяецца, але ніхто не падумаў бы, што ён умее яшчэ і ўсміхацца. А цяпер па ягоным твары распаўзлася шырокая ўсмешка. Ён увесь ззяў ад радасці: гэта было бачна і па вушах, і па капелюшы, і па ягоных ботах! He сказаўшы ні слова, ён узмахнуў плашчом над травой - і гляньце: сад зноў заліло ружовае полымя - перад імі ляжала блізнятка Караля рубінаў- Каралева рубінаў.
    - Цяперсла ты зусім шчаслівысла! - сказала Тоф-сла.
    -- А то ж! - усклікнуў Чарадзей, пяшчотна загарнуўшы свой зіхоткі скарб у мантыю. - А дяпер няхай кожны малы кнют, кожны лясны пацук, кожная кузурка ў гэтым доле папросіць нешта, чаго б толькі ён, яна або яно ні
    прыдумала! Буду чараваць да самага світання, бо да ўзыходу сонца мне трэба выправіцца дадому.
    I тут пачалося свята дык свята!
    ПерадЧарадзеемдоўгайчаргой змяіўся лясны народ: хто курыў, хто смяяўся, хто мармытаў, хто крычаў - усе чакалі, каб Чарадзей здзейсніў іх жаданні. Тым, у каго жаданне атрымалася недарэчным, дазвалялася зага-даць новае, бо Чарадзей быў у гуморы. Хутка зноў пача-ліся танцы, і пад дрэвы выкацілі новыя тачкі з аладкамі. Хемуль бахаў салюты адзін за адным, а Мумітата выцягнуў свае мемуары ў шыкоўнай вокладцы і гучна чытаў пра сваё дзяцінства.