• Газеты, часопісы і г.д.
  • Капялюш чарадзея  Тувэ Янсан

    Капялюш чарадзея

    Тувэ Янсан

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 148с.
    Мінск 2011
    61.74 МБ
    Морра паглядзела на капялюш. Паглядзела на Тоф-слу і Віфслу. Паглядзела на капялюш ізноў. Было бачна, што яна старанна абдумвае прапанову.
    Нарэшце Морра схапіла Чарадзееў капялюш і без адзінага слова падалася прэч, нібы шэры халодны цень. Гэта быў апошні раз, калі яна паказалася ў Мумідоле, і апошні раз, калі яны бачылі цуды Чарадзеевага ка-пелюша.
    Фарбы адразу пацяплелі зноў-лета, поўнае розных водараў і пчалінага гуду, працягвалася.
    - Як добра, што мы пазбавіліся гэтага капелюша! -сказала Мумімама. - Хоць гэтым разам ён прыдаўся на нешта карыснае.
    - Але аблачынкі ў нас былі цудоўныя, - сказаў Сніф.
    - I гульня ў Тарзана з джунгляў, - задуменна сказаў Мумітроль.
    -Усё прайшлосла так добрасла! - радасна сказала Віфсла і ўзняла чамадан, які ўвесь гэты час стаяў на лаве падсудных.
    - Фенаменальсла! - сказала Тофсла, беручы Віфслу за руку. I яны разам пайшлі назад у мумідом, а ўсе астатнія глядзелі ім услед.
    - Што яны сказалі? - спытаў Сніф.
    - Штосьці кшталту «Добрага дня», - адказаў Хемуль.
    Раздзел апошні
    / вельмі доўгі, дзе апісваецца сыход Снусмумрыка і тое, як раскрылі таямніцу Змесціва чамадана, як Мумімама атрымала назад сваю сумку і з радасці зладзіла вялікі фэст, і, нарэшце, як у Мумідол завітаў Чарадзей.
    Быў канец жніўня. Начамі вухалі совы, а кажаны збі-раліся ў вялікія чорныя чароды і бязгучна кружлялі па-над садовымі дрэвамі. Лес быў поўны агеньчыкаў, а мора зрабілася трывожным. У паветры павіслі сум і чаканне, месяц вырас і палаў, як агонь. Мумітролю заўжды асабліва падабаліся апошнія тыдні лета, але чаму - ён не ведаў і сам.
    119
    I ў ветру, і ў мора настрой стаў іншым, усё пахла пераменамі. Дрэвы застылі ў чаканні.
    «Цікава, ці не здарыцца чаго незвычайнага», - падумаў Мумітроль.
    Ён ужо прачнуўся і цяпер ляжаў і глядзеў у столь. «Пакуль, напэўна, яшчэ вельмі рана, і дзень будзе со-нечны», - разважаў ён далей.
    Ён павярнуў галаву і заўважыў, што ложак Снусмум-рыка пусты.
    I ў той жа час пад акном пачуўся сакрэтны сігнал, адзін доўгі свіст і два кароткія, што значыла: «Якія планы на сёння?»
    Мумітроль саскочыў з ложка і выглянуў на двор. Сад яшчэ патанаў у прыцемку, было волка.
    I там чакаў Снусмумрык.
    - Агой!-крыкнуўМумітроль, вельмі ціха, каб нікога не пабудзіць. Ён спусціўся па вераўчанай лесвічцы.
    - Здароў, - сказаў Мумітроль.
    - Здароў-здароў, - адказаў Снусмумрык.
    Яны спусціліся да рэчкі, селі на парэнчы мастка і пачалі боўтаць нагамі над вадой. Сонца ўжо ўзнялося над лесам і свяціла ім проста ў твар.
    - Вось так мы сядзелі вясной, - сказаў Мумітроль. - Мы прачнуліся ад зімняй спячкі, гэта быў першы дзень. Усе астатнія яшчэ спалі.
    Снусмумрык кіўнуў. Ён рабіў з трыснягу чоўнікі і пускаў іх па рэчцы.
    - Куды яны плывуць? -спытаў Мумітроль.
    -Туды, дзе мяне няма, - сказаў Снусмумрык.
    Судны адно за адным паварочвалі на лукавіне і знікалі з вачэй.
    - Гружаныя карыцай, зубамі акул і смарагдамі, -сказаў Мумітроль.
    Снусмумрык уздыхнуў.
    - Ты пытаўся пра планы? - сказаў Мумітроль. - У цябе самога ёсць нейкія?
    - Так, - сказаў Снусмумрык. - У мяне ёсць план. Але ён з тых, што прызначаюцца для аднаго. Ну, ты ведаеш.
    Мумітроль вельмі доўга глядзеў на яго. Потым ска-заў:
    - Ты хочаш пайсці адсюль.
    Снусмумрык кіўнуў.
    Нейкі час яны сядзелі і моўчкі боўталі над рэчкай нагамі. Яна няспынна бёгла пад імі ўсё далей і далей, прэч, да чужых мясцін, па якіх так сумуе Снусмумрык і куды ён пойдзе зусім адзін.
    - Калі выпраўляешся? - спытаў Мумітроль.
    - Зараз жа! - сказаў Снусмумрык і пусціў на ваду ўсе чоўнікі разам. Ён саскочыў з парэнчаў і ўцягнуў носам ранішняе паветра. Самы дзянёк для пачатку падарожжа. Горны грэбень пунсавеў на сонцы, сцяжына бегла, завіваючыся, наверх і знікала на другім баку. Там ёсць новы дол, а потым ідуць новыя горы...
    Мумітроль назіраў, як Снусмумрык збірае свой намёт.
    - Застанься яшчэ на трошкі, - папрасіў ён.
    - He, - сказаў Снусмумрык. - Першым вясновым днём я зноў буду тут і прасвішчу пад тваім акном. Год прабяжыць вельмі хутка!
    - Ага, - сказаў Мумітроль. - Ну, бывай.
    - Бывай-бывай, - адказаў Снусмумрык.
    Мумітроль застаўся на мастку. Ён глядзеў, як Снус-
    120
    121
    ■
    
    мумрык робіцца ўсё меншым і меншым і нарэшце зусім знікае між бярозак і яблынь. Але хутка ён пачуў губны гармонік. Снусмумрык граў «Гэй, звяркі, спляціце бантам хвасты...»
    «Яму цяпер добра», - падумаў Мумітроль.
    Музыка ўсё слабела, і нарэшце зрабілася зусім ціха. Тады Мумітроль пайшоў назад вільготным ад расы садам.
    На ганку ён знайшоў Тофслу і Віфслу, якія скруціліся на сонцы ў клубочкі.
    - Прывітасла табесла, - сказала Тофсла.
    - Прывітанне й табе, - сказаў Мумітроль, бо цяпер ён ужо навучыўся разумець іх гаворку (хоць размаўляць самому было яшчэ цяжка).
    -Ты плакаўсла? - спытала Віфсла.
    - Глупства, - сказаў Мумітроль. - Снусмумрык пай-шоў.
    - Шкадасла, - сказала спачувальна Тофсла. - Цябе развесялісла трошкі, калі ты цмоксла Тофслу ў носла?
    Мумітроль цллокнуў па-сяброўску Тофслу ў нос, але не было падобна, што ён павесялеў.
    Тады Тофсла і Віфсла схіліліся адна да адной і доўгі час пра нешта шапталіся.
    Потым Віфсла сказала ўрачыста:
    - Мы вырашылісла паказацьсла табе Змесцівасла.
    - Тое, што ў чамадане? - перапытаў Мумітроль.
    Тофсла ды Вфсла горача заківалі.
    - Хадземсла, хадземсла, - паклікалі яны і кінуліся пад жывую агароджу.
    Мумітроль запоўз следам. У гэтым густым кустоўі ён знайшоў таемны схоў. Тофсла і Віфсла выслалі там
    зямлю пухам, а сярод галінак падвесілі ракавінкі і белыя каменьчыкі. Унутры стаяў паўзмрок. Ідучы каля жывой агароджы, ніхто і здагадацца не змог бы, што тут ёсць нейкае сакрэтнае месца. На лыкавым дыванку стаяў чамадан Тофслы і Віфслы.
    - Гэта дыванок фрэкен Снорк, - сказаў Мумітроль. -Яна ўчора яго шукала.
    - Агасла, - сказала Віфсла. - Яна ж ніяксла не магласла ведаць, што мы яго знайшлісла!
    - Гм, - сказаў Мумітроль. - Дык вы збіраліся паказаць мне, што ў вас там у вашым чамадане?
    Тофсла і Віфсла з захапленнем заківалі. Яны сталі з розных бакоў чамадана і з усёй сур’ёзнасцю пачалі адлік:'
    - Адзінсла! Двасла! ТРЫСЛА!
    I яны рэзка адамкнулі замок.
    - Праваліцца мне, - сказаў Мумітроль.
    Увесь гэты маленькі прытулак заліўся мяккім чырвоным святлом. Перад Мумітролем ляжаў рубін, вялікі, як галава пантэры, палкі, як заход сонца, жывы, як агонь і водбліскі на вадзе.
    - Падабаесла? - спытала Тофсла.
    - Ага, - слабым голасам адказаў Мумітроль.
    - He будзеш цяперсла плакацьсла? - спытала Вф-сла.
    Мумітроль пахітаў галавой.
    Тофсла і Віфсла ўздыхнулі з палёгкай і прыселі, каб паглядзець на каштоўны камень. Яны маўчалі і зачаравана ўглядаліся ў яго.
    Рубін быў зменлівы, як мора. Часам ён быў светлым-светлым, і над ім мітусіліся ружовыя фарбы - гэта было
    123
    як снежная вяршыня, над якой узыходзіць сонца. I рап-там з яго глыбіні выстрэльвала барвовае полымя, нібыта чорны цюльпан зтычынкамі-іскрамі.
    - О, калі б Снусмумрык мог гэта бачыць! - сказаў Мумітроль. Ён глядзеўі глядзеў.Час рухаўся такмарудна, а ягоныя думкі зрабіліся такімі вялікімі...
    Нарэшце ён сказаў:
    - Гэта чароўна. Можна мне яшчэ як-небудзь прыйсці паглядзець на яго?
    Але Тофсла і Віфсла не адказалі.
    Тады Мумітроль выбраўся з хмызоў. Ад яркага дзён-
    нага святла ў яго крыху закружылася галава, і ён мусіў прысесці на траву, каб ачомацца.
    «Праваліцца! - падумаў ён. - Я сам сябе гатовы ўку-сіць за хвост, калі гэта не той рубін, які Чарадзей шукае цяпер на Месяцы! Падумаць толькі, што ўвесь гэты час ён быў у чамадане гэтай малечы - Тофслы і Віфслы!»
    Мумітроль паглыбіўся ў роздумы. Ён не заўважыў, як цераз сад прыйшла фрэкен Снорк і села каля яго. Праз нейкі час яна асцярожна кранула яго за кутасік хваста.
    - О, гэта ты! - падскочыў Мумітроль.
    Фрэкен Снорк усміхнулася.
    - Бачыў маю новую прычоску? - спытала яна і па-круціла галавой.
    - Ого, - сказаў Мумітроль.
    - Ты думаеш пра нешта іншае, - сказала сястрычка Снорка. - Пра што, напрыклад?
    - Ружа мая светлая, я не магу гаварыць пра тое, -сказаў Мумітроль. - Але на сэрцы ў мяне цяжка, бо Снусмумрык выправіўся ў дарогу.
    - Што ты кажаш! - здзівілася фрэкен Снорк.
    - Так і ёсць. Але спярша ён развітаўся са мной. Ён нікога не стаў будзіць, акрамя мяне, каб развітацца, -сказаў Мумітроль.
    Яны сядзелі на траве і адчувалі, як узнімаецца і пры-пякае сонца. Сніф і Снорк выйшлі на ганак.
    - Салют, - сказала фрэкен Снорк. - А вы ведаеце, што Снусмумрык выправіўся ў падарожжа на поўдзень?
    - Без мяне! - абурыўся Сніф.
    - Часам трэба пабыць аднаму, - сказаў Мумітроль. -Ты яшчэ вельмі маленькі, каб гэта разумець. Дзе астатнія?
    124
    125
    - Хемуль пайшоў у грыбы, - сказаў Снорк. - А Андатар панёс свой гамаку дом, ён лічыць, што ночы ўжо робяц-ца халоднымі. Дарэчы, у тваёй мамы сёння надзвычай кепскі настрой.
    - Сярдзіты ці сумны? - здзіўлена спытаў Мумітроль.
    - Думаю, хутчэй сумны, - сказаў Снорк.
    - Тады мне трэба зараз жа пайсці да яе, - падняўся Мумітроль. - Гэта жякая бяда!
    Мумімама сядзела ў зале на канапе з самым няшчасным выглядам.
    - Што з табой? - спытаў Мумітроль.
    - Дзіцятка маё, здарылася страшнае, - сказала Мумімама. - Мая сумка знікла. А я без яе не магу! Я шукала паўсюль, але яе нідзе няма!
    - Які жах! - сказаў Мумітроль. - Мы павінныя знайсці яе для цябе!
    I пачаліся вялікія пошукі. Толькі Андатар адмовіўся ў гэтым удзельнічаць.
    - 3 усяго неістотнага, - сказаў ён, - сумка ёсць самым неістотным. Падумайце пра гэта. Час ідзе, дні чаргуюцца гэтак жа, як заўсёды, і няма розніцы, з сумкаю муміфру ці без яе.
    - Розніца тут неверагодная, - сказаў Мумітата. -Я адчуваю сябе абсалютна чужым для Мумімамы, калі яна без сумкі. Без сумкі я яе не бачыўяшчэ ніколі!
    - Многа ў ёй было? - спытаў Снорк.
    - He, - сказала Мумімама. - олькі рэчы, якія могуць спатрэбіцца раптоўна. Сухія шкарпэткі, і карамелькі, і сталёвы дрот, і парашок для страўніка, і гэтак далей.
    - Якая будзе ўзнагарода, калі мы знойдзем сумку? -пацікавіўся Сніф.
    - Што заўгодна! - сказала мама. - Я зладжу для вас вялікае свята, і вячэра будзе толькі з салодкага! Я ўсім дазволю не мыцца і не класціся рана спаць!
    Тады шукаць пачалі ўдвая больш старанна. Яны абшнарылі ўвесь дом. Яны зазірнулі пад дываны і ложкі, у печку і ў склеп, паглядзелі на акне і на столі. Яны абшукалі ўвесь сад, павець і берагі. Ніякай сумкі.