Капялюш чарадзея
Тувэ Янсан
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 148с.
Мінск 2011
- Можа, ты залазіла з ёй на дрэва ці брала з сабой, калі купалася? - спытаў Сніф.
- He, - сказала Мумімама. - О, якое няшчасце!
- Мы разашлем тэлеграму! - прапанаваў Снорк.
Яны так і зрабілі, і тэлеграма змяшчала ў сабе адразу дзве важныя навіны:
СНУСМУМРЫК ПАКІНУЎ МУМІДОЛ! -
паведамляла першая. -
ТАЯМНІЧЫ АДЫХОД НА СВІТАНКУ! -
і большым шрьфтам:
ЗНІКЛА СУМКА МУМІМАМЫ!
НІЯКАЙ ПУЦЯВОДНАЙ НІТКІ! ІДУЦЬ ПОШУКІ!
НЕЧУВАНЫ ЖНІВЕНЬСКІ ФЭСТ У ЯКАСЦІ ЎЗНАГАРОДЫ!
Толькі паспела гэтая навіна разляцецца - а ўжо і ў лесе, і на беразе, і каля мора ўсчалася страшэнная мітусня. Усе да аднаго лясныя пацукі выпаўзлі з норак на пошукі. Толькі старыя ды знямоглыя засталіся дома, і па ўсім Мумідоле кацілася рэха ад крыкаў і тупацення.
- Ай-я-яй, - сказала Мумімама, - Ну і вэрхал я ўчы-ніла!
Але ўсё-ткі яна была вельмі задаволеная.
- Што яны шукаюцьсла? - спытала Віфсла.
126
127
- Маю сумку, зразумела, - сказала Мумімама.
- Чорнслую такую? - спытала Тофсла. - 3 чатыр-масла маленькімі кішэньсламі? Бліскучслую, як люс-тэркасла?
- Як ты кажаш? - перапытала Мумімама. Яна вельмі хвалявалася і не магла засяродзіцца.
- Чорнслая з чатырмасла кішэньсламі, - сказала Тофсла.
- Ага-ага, - сказала Мумімама. - Бяжыце пагуляйце, мілыя малюткі, і не трывожцеся за мяне!
- Што думаешсла? - ужо ў садзе спытала Віфсла.
- He магу болей бачыцьсла яе такой журботслай,-сказала Тофсла.
- Лепей аддацьсла, - уздыхнуўшы, згадзілася Тоф-сла. - Але было ўтульсла спацьсла ў гэтых кішэнь-слах.
I Тофсла ды Віфсла пайшлі да свайго сакрэтнага месца, якое пакуль ніхто не знайшоў, і выцягнулі Му-мімаміну сумку з-пад куста ружы.
Было якраз дванаццаць, калі Тофсла і Віфсла цяг-нулі сумку цераз сад. Іх адразу заўважыў ястраб і разнёс навіну па ўсім Мумідоле. Паўсюль разышлася новая тэлеграма: «СУМКА МУМІМАМЫ ЗНАЙШЛАСЯ! Яе адшукалі Тофсла і Віфсла! Кранальная сцэна ў мумідоме!»
-Няўжо гэта праўда?-усклікнула Мумімама.-О, гэта ж страшна здорава! Дзе вы яе знайшлі?
- У кустахсла, - сказала Тофсла. - Было так утульсла спацьсла...
Але тут з віншаваннямі ў дзверы кінуўся цэлы натоўп, і Мумімама так ніколі і не даведалася, што яе сумка
служыла спальняй Тофсле ды Віфсле (і, напэўна, так было нават лепей).
Зрэшты, ніхто і не мог думаць пра штось акрамя жнівеньскага фэсту. Усё мусіла быць гатова да ўзыходу месяца. Падумаць толькі, як здорава ладзіць такі вялікі фэст і ведаць наперад, што будзе весела і прыйдуць усе дарагія сэрцу госці!
Нават Андатар зацікавіўся.
- Трэба паставіць паболей сталоў, - сказаў ён. -Маленькіх і вялікіх. У нечаканых кутках. На вялікім фэсце ніхто не захоча сядзець увесь час на адным месцы. Баю-ся, яны будуць сунуць паўсюль свае насы старанней, чым заўсёды. Спярша вам трэба іх пачаставаць самым смачным, што ў вас ёсць. А потым ужо без розніцы, што даваць, яны ўсё адно будуць рады. I не назаляйце ім прадстаўленнямі, спевамі і гэтак далей, няхай весяляцца па сваёй праграме.
Падзяліўшыся гэтай незвычайнай жыццёвай мудра-сцю, Андатар падаўся назад у свой гамакчытацьТрактат пра Неістотнасць Існага.
- Як мне прыбрацца? - знервавана спыталася фрэкен Снорк.-Упрыгожыць валасы блакітнымі пёрамі ці надзець жамчужную дыядэму?
- Давай пер'е, - сказаў Мумітроль. - Толькі падвесь яго каля вушэй і на шчыкалаткі. Можна два-тры заплесці ў хвост.
- Дзякуй! - сказала фрэкен Снорк і кінулася прэч. У дзвярахяна сутыкнулася са Сноркам, які нёс каляровыя ліхтарыкі з паперы.
- Глядзі куды ляціш! - сказаў ён. - 3 ліхтарыкаў кашу зробіш! He разумею, навошта гэтыя сёстры!
128
129
I ён выйшаў у сад і пачаў развешваць ліхтарыкі на дрэвах. А Хемуль тым часам рыхтаваў на прыдатных месцах феерверкі. Былі тут і блакітны зорны дождж, і вогненныя змеі, і віхура з бенгальскіх агнёў, і срэбныя фантаны, і ракеты з бумкалкамі.
- Я страшна перажываю! - сказаў Хемуль. - Мы не можам адзін праверыць?
- У дзённым святле іх не будзе бачна, - сказаў Мумітата. - Але калі хочаш, можаш за паліць у бульбяным склепе аднаго змея.
Мумітата каля ганка змешваўу бочкахчырвоны пунш. Ён кінуўтуды разынак і міндалю, варэння з лотаці, імбіру, цукру і кветак ллускату, пару лімонаў і колькі літраў рабінавага лікёру для жывінкі.
Час ад часу ён спрабаваў гэты кактэйль на смак.
Смак быў адмысловы.
- Сумна, - сказаў Сніф. - Мы без музыкі. Снусмумры-ка няма.
- А мы паслухаем нашу старую музычную скрынку, -сказаў Мумітата. - Усе ўладкаваліся? Аругі тост будзе за Снусмумрыка!
- А за каго першы? - са спадзяваннем спытаўся Сніф.
- За Тофслу і Віфслу, канечне, - сказаў тата.
Падрыхтоўка была ў самым разгары. Усе жыхары долу і лесу, гор і ўзбярэжжа прынеслі з сабой што папіць і паесці і ўсё гэта расставілі на сталах у садзе. Там паклалі купы бліскучых пладоў і пакінулі вялізныя споды з бутэрбродамі, да таго ж на мноства маленькіх столікаў пад кустамі сабралі арэшкі і букеты з лісця, нізкі ягад на саломінках, салодкія карэньчыкі і пшанічнае калоссе.
Мумімама рашчыніла цеста на бліны ў балейцы, бо чыгункоў не хапала. Потым яна прынесла са скле-па адзінаццаць шыкоўных гаршчкоў з варэннем (два-наццаты, на жаль, покнуўся, калі Хемуль запускаў змеяў, ды гэта не страшна, бо Тофсла з Віфслай збольшага ўсё павылізвалі).
- Толькі падумайсла! - сказала Тофсла. - Столькі мітуснісла ў наш гонарсла!
- Так, цяжкасла гэта зразумецьсла, - сказала Віф-сла.
Тофсле ды Віфсле адвялі пачэсныя месцы за самым вялікім сталом.
Калі сцямнела дастаткова для таго, каб запаліць ліхтары, Хемуль ударыў у гонг, і значыла гэта «Мы пачынаем!»
Спачатку ўсё было вельмі ўрачыста.
Усе апрануді найлепшае, што ў іх было, і адчувалі сябе дзіўнавата. Вітаючыся, яны схілялі голаў, а потым казалі: «Так добра, што няма дажджу! Падумаць толькі, сумка ўрршце знайшлася!»
Ніхто не наважваўся заняць сваё месца.
Мумітата зрабіў невялічкую прамову, дзе расказаў, у гонар чаго быў зладжаны гэты фэст, і падзякаваў Тофсле ды Віфсле.
Потым тата дадаў нешта пра такое кароткае паў-ночнае лета, загадаў, каб усе павесяліліся ад душы, і ўзяўся апавядаць пра сваё юнацтва.
А потым Мумімама выкаціла цэлую тачку аладак, і ўсе адразу пачалі пляскаць у далонькі.
Урачыстасці раптам нашмат паменела, і вельмі хутка ўсе ўжо святкавалі напоўніцу. Па ўсім садзе - ды
130
131
што там - па ўсім доле свяціліся агеньчыкі на століках. Паўсюль зіхцелі трапічныя жукі і светлякі, а ў дрэвах начны сівер пагойдваў ліхтарыкі, нібыта чароўныя плады.
Ракета стрэліла ў жнівеньскае неба, горда праляцела па крывой і недзе бясконца высока выбухнула дажджом белых зорак, якія ціха й павольна апускаліся і раставалі над долам. Кожная казюлінка павярнулася носікам да гэтага зорнага проліўня і закрычала «урра!» - о, гэта было чароўна!
Вось рынуўся ўгору срэбны фантан, вось закружыла-ся бенгальская завіруха па-над дрэвамі! I вось на садовай сцежцы паказаўся тата. Ён каціў вялізную бочку з чырвоным пуншам. Усе падбеглі да яго са сваім посудам, і Мумітата напоўніў каму кубак, каму міску, каму берасцяную латушку, каму ракавінку, а каму і ліст, згорнуты кулёчкам.
- За Тофслу і Віфслу! - закрычалі ўсім Мумідолам. -Ура! Ура! Урра!
- Уррасла! - падхапілі Тофсла і Віфсла і звялі свае кубкі.
Мумітроль стаў на крэсла і сказаў:
-Я прапаную ўзняць нашы келіхіза Снусмумрыка, што крочыць уночы на поўдзень зусім адзін, але бадай што такі ж шчаслівы, як і мы цяпер. Давайце яму пажадаем добрага месца для намёта і лёгкасці на сэрны!
I зноў увесь дол узняў свае кубкі.
- Добрая прамова, - пахваліла фрэкен Снорк, калі Мумітроль сеў.
- Ну што ты, - сціпла сказаў Мумітроль. - Але прыду-маў гэта я сам!
Мумітата вынес у сад музычную скрынку і ўсталя-
133
ваў вялізны рэпрадуктар. Умомант дол заварушыўся ўтанцы: усе заскакалі, затупалі, закруціліся і замахалі лапамі. Лесавіцы танчылі ў паветры, а іх валасы развяваліся. Мышыныя пары няўпэўнена кружыліся ў альтанках.
- Дазвольце запрасіць, - сказаў Мумітроль фрэкен Снорк і пакланіўся.
Але ўзняўшы голаў, ён раптам заўважыў над лесам нейкае ззянне.
Жнівеньская поўня.
Большая, чым калі, яна выплывала з-за дрэваў, жоўта-памаранчавая і трошкі махрыстая па краях, падобная да мочанага абрыкоса. У ззянні месяца Мумідол, аплецены святлом і ценямі, падаваўся зачараваным.
- Уночы можна нават кратэры на Месяцы разгле-дзець, - сказала фрэкен Снорк. - Глядзі!
- Там, пэўна, страшна пустынна, - сказаў Мумі-троль. - Бядак Чарадзей, лётае там недзе, шукае!
- Можа, каб быў добры бінокль, мы б яго нават убачылі, - сказала фрэкен Снорк.
- Можа, - пагадзіўся Мумітроль. - А зараз давай танчыць!
I свята працягвалася яшчэ весялей.
-Ты стаміласла?-спытала Віфсла.
- Што тысла, - сказала Тофсла. - Я думаюсла. Усе так добрасла да нас ставяцсла. Трэба парадавацьсла іх трошкісла!
Тофсла і Віфсла крыху пашапталіся, кіўнулі адна адной і зашапталіся зноў.
А потым яны перабраліся ў сваё патаемнае месца. Выйшлі адтуль яны ўжо з чамаданам.
Было ўжо ладна за поўнач, калі ўвесь сад раптам заліўся ружова-чырвоным святлом. Усе адразу спынілі танцы, бо падумалі, што гэта такі новы салют. Але гэта ўсяго толькі Тофсла і Віфсла адчынілі свой чамадан. Кароль рубінаў ляжаў на траве, і хараство яго ўражвала як ніколі. Агні, ліхтары, ды што там - сам Месяц -пабляклі і ззялі ўжо не так моцна. Стаіўшы дыханне, усе падыходзілі да каштоўнага каменя, гурт вакол яго рос, ператвараючыся ў натоўп.
- Бывае ж на свеце такая прыгажосць! - усклікнула Мумімама.
А Снф глыбока ўздыхнуў:
- Шчаслівыя гэтыя Тофсла і Віфсла!
Скрозь начны морак Зямлі чырвоным вокам свяціўся Кароль рубінаў - і Чарадзей заўважыў яго з Месяца. Ён ужо адмовіўся ад далейшых пошукаў і цяпер сядзеў, стомлены і самотны, на краі кратэра і адпачываў, пакуль ягоная чорная пантэра драмала непадалёк.
Раптоўна Чарадзей зразумеў, што гэта за чырвоная кролка там, на Зямлі. Гэта найвялікшы ў Сусвеце рубін, Кароль рубінаў, які ён шукае ўжо колькі стагоддзяў! Ён ірвануўся з месца і ўперыўся палкімі вачыма ў Зямлю, нацягваючы пальчаткі і накідваючы на плечы плашч. Усе загорнутыя ў яго каштоўнасці Чарадзей высыпаў на дол. Яму патрэбны быў толькі адзін камень: той, што будзе ў ягоных руках меней як праз паўгадзіны.