• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кароткая граматыка англійскай мовы

    Кароткая граматыка англійскай мовы


    Выдавец: Радыёла-плюс
    Памер: 104с.
    Мінск 2009
    15.78 МБ
    М. П. Васючэнка
    Кароткая ГРАМАТЫКА АНГЛІЙСКАЙ мовы
    GB
    Англійская мова роднасная з беларускай яны належаць да адной індаеўрапейскай моўнай сям'і, падзяляюць пэўны пласт лексікі і пэўныя граматычныя канструкцыі. Вывучэнне мовы аналітычнага тыпу, якая карыстаецца лацінскім алфавітам і з'яўляецца сучаснай лінгва франка, узбагаціць кожнага беларуса.
    Серыя «Беларускія ЕўраГраматыкі»
    М. П. Васючэнка
    Кароткая ГРАМАТЫКА АНГЛІЙСКАЙ мовы
    Мінск «Радыёла-плюс» 2009
    УДК8Н. 111’36
    ББК 81.2Англ-2
    В20
    Серыя заснавана ў 2008 годзе
    Куратар серыі Уладзімір Сіўчыкаў
    Пад агульнай рэдакцыяй кандыдата філалагічных навук
    Лявона Баршчэўскага
    Выдавецтва выказвае глыбокую ўдзячнасць за спрыянне і карысныя парады Д-ру Найджэлу Гулд-Дэвісу, Ціму Дакету, Іне Рамашэўскай і Касі Бяспалавай
    Васючэнка, М. П.
    В20 Кароткая граматыка англійскай мовы / М. П. Васючэнка — Мінск : Радыёла-плюс, 2009. — 104 с. — (Серыя «Беларускія ЕўраГраматыкі»).
    ISBN 978-985-448-094-7.
    Англійская мова роднасная з беларускай — яны належаць да адной індаеўрапейскай моўнай сям’і, падзяляюць пэўны пласт лексікі і пэўныя граматычныя канструкцыі. Вывучэнне мовы аналітычнага тыпу, якая карыстаецца лацінскім алфавітам і з’яўляецца сучаснай лінгва франка, узбагаціць кожнага беларуса.
    Выданне адрасуецца ўсім, хто цікавіцца англійскай мовай і хоча авалодаць ёю.
    УДК 811.111’36
    ББК 81.2Англ-2
    ISBN 978-985-448-094-7 © Васючэнка М. П., 2009
    © Афармленне. ПУП «Радыёла-плюс», 2009
    УВОДЗІНЫ
    Англійская мова — старажытная і прыгожая мова, якая належыць да заходнегерманскай падгрупы германскай галіны індаеўрапейскай моўнай сям’і. Яна з’яўляецца роднаснай нідэрландскай, нямецкай, ідышу, фрызскай і шэрагу іншых моваў. Літаратурная англійская мова развілася ў 16 стагоддзі з лонданскага дыялекта. Перыяд яе развіцця прынята падзяляць на тры этапы: стараанглійскі (VXI стагоддзі), сярэднеанглійскі (XI-XVI стагоддзі) і новаанглійскі (з XVI стагоддзя).
    Немажліва пераацаніць ролю англійскай мовы ў сучасным грамадстве. Па-першае, яна з’яўляецца роднай мовай для 322 мільёнаў чалавек і другой мовай для 180 мільёнаў, а агульная колькасць асоб, што ёю валодаюць, можа дасягаць 1,8 мільярда, дзякуючы чаму яна набыла рэпутацыю «лінгва франка». Па-другое, яна носіць статус дзяржаўнай мовы прыблізна ў 53-х краінах, сярод якіх такія дзяржавы і тэрыторыі, як Англія, Злучаныя Штаты Амерыкі, краіны Садружнасці Нацый (Канада, Аўстралія, Індыя) і інш. Яна таксама ўжываецца ў якасці працоўнай мовы шэрага міжнародных арганізацый (Арганізацыя Аб’яднаных Нацый, Еўрапейскі Саюз).
    Англійская мова належыць да аналітычнага тыпу моваў (у адрозненне ад беларускай мовы), хоць зараджалася як сінтэтычная. У ёй граматычныя значэнні выяўляюцца ў асноўным па-за словам, у сказе. Як і большасць еўрапейскіх моваў, яна мае намінатыўную пабудову: суб’ект гаворкі ставіцца ў асноўнай форме.
    Англійская мова існуе ў шэрагу дыялектаў, сярод якіх кокні, сасэкскі, нью-йоркскі, норфалкскі, бостанскі і іншыя, кожны з якіх мае непараўнальны каларыт.
    Беларуская дыяспара, якая ў сваёй большасці жыве сёння менавіта ў англамоўных краінах (ЗША, Канада, Аўстралія, Вялікабрытанія), актыўна і паспяхова карыстаецца гэтай мовай, а ў размоўную беларускую мову трывала ўвайшлі такія англіцызмы (амерыканізмы).
    як: трафік (аўтамабільны рух з заторамі), кар (аўтамабіль), Гард (ахова), эгзыт (з’езд з аўтастрады) і да т. п.
    Уражвае таксама эстэтычная каштоўнасць англійскай мовы: сярод аўтараў, што пісалі на ёй, кожны, пэўна, згадае Уільяма Шэкспіра, Джона Мілтана, Джорджа Гордана Байрана, Джэка Лондана, О. Генры, Джэймса Джойса, Уільяма Фолкнера і іншых. Аматары паэзіі атрымаюць эстэтычную асалоду ад тонкіх нюансаў творцаў «азёрнай школы», Эмілі Дыкінсан, Томаса Хардзі і Уолта Уітмана. Аматары «лёгкай» літаратуры не абмінуць увагай майстроў дэтэктыўнага жанру Эдгара Алана По, Артура Конан Дойла, Агату Крысці, зубра фэнтэзі Джона Роналда Руэла Толкіна, фантаста і футуролага Рэя Брэдберы і аўтараў твораў, што спарадзілі папулярныя фільмы, Стывена Кінга і Джоан Кэтлінг Роўлінг...
    Багацце і разнастайнасць лексікі з’яўляецца яшчэ адным стымулам для вывучэння англійскай мовы: для кантактавання на побытавым узроўні можа хапіць дзвюх тысяч слоў, а агульны запас іх, што пастаянна папаўняецца, дасягае 425 тысяч слоў (слоўнік Уэбстэра). Вялікі Шэкспір ужываў у сваіх творах прыблізна 30 тысяч. Аднак авалоданне лексікай аблегчанае вялікай колькасцю запазычанняў (у тым ліку французска-лацінскага, германскага, старагрэцкага паходжання), наяўнасцю інтэрнацыяналізмаў, што стварае агульны слоўнікавы пласт з беларускай мовай.
    Складаная арфаграфія мовы паспрыяе развіццю памяці і інтуіцыі, а ўжыванне лацінскага алфавіту дапаможа авалодаць беларускай лацінкай і больш упэўнена адчуваць сябе ў Інтэрнэт-прасторы.
    He варта забывацца, што англійская мова шырока ўжываецца ў сферах навукі, сучасных тэхналогій і праграмавання, што можа паслужыць стымулам для ўдасканалення ведаў і ўменняў у гэтых сферах. Цікавы пласт для вывучэння ўяўляюць скарачэнні і сімвалы, што ўсё больш актыўна ўваходзяць у нашае жыццё (Xmas як напамінак пра Хрыста, @ як сімвал электроннай пошты і інш.).
    Веданне англійскай мовы з’яўляецца таксама выдатным шанцам атрымаць адукацыю ці ўдасканаліцца ў прафесійнай сферы ў большасці краін свету.
    Дзелавыя паездкі і турыстычныя вандроўкі таксама будуць аздобленыя магчымасцю кантактаваць з насельніцтвам англамоўных краін.
    ФАНЕТЫКА I ПРАВАПІС
    АЛФАВІТ
    Сучасны англійскі алфавіт складаецца з 26 літар (6 галосных і 20 зычных), якія абазначаюць 44 гукі (20 галосных і 24 зычныя).
    Літары
    Назвы літар
    Літары
    Назвы літар
    A a
    эй
    N п
    эн
    В b
    бі:
    Оо
    оў
    Сс
    сі:
    Рр
    пі:
    Dd
    ды:
    Qq
    к’ю
    Е е
    і:
    R г
    а:
    Ff
    эф
    Ss
    эс
    Gg
    джы:
    Tt
    ты:
    Н h
    эйч
    U u
    ю:
    I і
    ай
    Vv
    ві:
    Jj
    джэй
    W w
    дабл’ю
    К k
    кэй
    Xx
    экс
    LI
    эль
    Yy
    ўай
    M m
    эм
    Zz
    зэд
    АД ЛІТАРЫ ДА ГУКУ
    Англійскае вымаўленне досыць няпростае, таму пры кожным слове ў англійска-іншамоўных слоўніках у квадратных дужках падаецца транскрыпцыя, якая дапамагае правільна вымаўляць гукі і рабіць націскі ў канкрэтных словах. Тым не менш існуюць і пэўныя правілы вымаўлення, якія дзейнічаюць у большасці або ў вялікай колькасці выпадкаў.
    Беларускія адпаведнікі англійскіх гукаў, пададзеныя ніжэй, натуральна, вельмі прыблізныя!
    1.	Літары, якія заўсёды вымаўляюцца аднолькава:
    f як цвёрдае беларускае ф;
    j як моцна змякчанае беларускае дж;
    m як цвёрдае беларускае м;
    q як цвёрдае беларускае к;
    v як цвёрдае беларускае в;
    z як цвёрдае беларускае з;
    спалучэнне літар are чытаецца як [эа], еег як [іа], оог як [ya], адпаведна з доўгімі націскнымі беларускімі э, і і у і слабым ненаціскным а; спалучэнне літар au (у тым ліку перад нямым -gh) чытаецца як доўгае беларускае о.
    2.	Літары, якія вымаўляюцца двума спосабамі:
    b як цвёрдае беларускае б (у канцы слоў у спалучэнні літар mb не чытаецца));
    k як цвёрдае беларускае к (у пачатку слоў у спалучэнні літар kn не чытаецца!);
    1 як крыху змякчанае беларускае л (у пэўных выпадках не чытаецца напрыклад, у словах could, calf, calk, calm);
    n як цвёрдае беларускае н або як рускае выбухное г, вымаўленае ў нос у спалучэнні літар ng;
    р як цвёрдае беларускае п або як цвёрдае беларускае ф (у выпадку спалучэння літар ph);
    г як беларускае р, вымаўленае без вібрацыі кончыка языка (таксама нагадвае слаба прамоўленае беларускае ж) або нямое (у канцы закрытага склада ці слова або перад англійскім е, у тым ліку нямым);
    х як кс або гз (найчасцей паміж галоснымі);
    w — як беларускае ў (у тым ліку на пачатку слова і пасля зычных) або не чытаецца (на пачатку слова перад г);
    спалучэнне літар еа найчасцей чытаецца як доўгае беларускае і, але ў асобных выпадках (head, формы простага мінулага часу дзеясловаў lead, read) як вузкае кароткае э; спалучэнне літар ear чытаецца ў адкрытым складзе як [іа] з доўгім націскным беларускім і, у закрытым як доўгі гук э1.
    3.	Літары, якія вымаўляюцца трыма спосабамі:
    с як цвёрдае беларускае с (перад англійскімі е, і, у), або як цвёрдае беларускае к (у іншых пазіцыях, у тым ліку у спалучэннях літар ск ці у некаторых выпадках ch), або як вельмі мяккае ч (спалучэнне літар ch у большасці выпадкаў2);
    d як цвёрдае беларускае д, або як цвёрдае беларускае т (у аддзеяслоўным суфіксе -ed пасля глухога зычнага і нямога -е), або як вельмі змякчанае дж (у шэрагу выпадкаў перад літарай u найчасцей перад суфіксам -ure);
    1 Гук э вымаўляецца як нешта прамежкавае паміж беларускімі ы і ё: пад націскам мацней чуваць ё (зычны перад ім ніколі не змякчаецца!).
    2 У слове Czech (чэшскі) спалучэнне літар cz вымаўляецца як змякчанае ч.
    t як цвёрдае беларускае т, або як глухі ці звонкі міжзубны зычны (у выпадку спалучэння літар th), або як мякчэйшае за беларускае ч (найчасцей перад суфіксам -ure);
    our чытаецца як ['аўа] (our, hour), або як ['уа] (tour), або як доўгае беларускае о (four, court).
    4.	Літары, якія вымаўляюцца чатырма ці болей спосабамі:
    a як беларускае шырокае э (найчасцей у закрытым складзе або перад спалучэннем літар -ге), або як беларускае эй (найчасцей у адкрытым складзе або ў спалучэнні з наступным англійскім і), або як доўгае беларускае а (найчасцей перад -r, -ss, -sp, -st, -sk, -If, -Im, -nt y канцы склада або слова, ці ў такіх словах, як heart, hearth), або (перад зычным w) як доўгае беларускае о, або (пасля зычнага w) як кароткае беларускае о, або як доўгае беларускае о (на пачатку слова пасля w(h)або, часта, у канцы слова перад -11, -Ik, -It), або як вузкае кароткае э (у форме дзеяслова ate); пра чытанне спалучэнняў літар are, au гл. вышэй, у канцы падпункта 1, пра чытанне спалучэнняў літар еа, ear у канцы падпункта 2;
    е як кароткае і вельмі вузкае э (падобнае да беларускага е, прамоўленага без пачатковага прыгуку й найчасцей у закрытым складзе, а таксама, у рэдкіх выпадках, перад беларускім а), або як беларускае доўгае і (найчасцей у адкрытым складзе, пры падваенні ці ў спалучэнні з наступным і, ці перад спалучэннем літар -ге), або (у спалучэнні з зычным w) як беларускія доўгія ю ці у (звычайна пасля гці ch-), або нямое (найчасцей у канцы слова або склада, а таксама звычайна ў аддзеяслоўным суфіксе -ed), або як доўгі гук э (перад -г у закрытым складзе, у тым ліку пры спалучэнні літар еа), або як кароткае і напрыклад, у слове pretty; пра чытанне спалучэння літар еег гл. вышэй, у канцы падпункта 1;