Кароткая граматыка англійскай мовы

Кароткая граматыка англійскай мовы

Выдавец: Радыёла-плюс
Памер: 104с.
Мінск 2009
15.78 МБ
Неазначальныя'. some, any крыху; either кожны, і той і другі; somebody нехта, someone хтосьці; something нешта; anywhere недзе; any time любы час; anyhow нейкім чынам; anything нешта; anybody нехта; anyone нехта.
Адмоўныя: no ніякі, ніводны; neither ніякі; none ніводны; nobody ніхто; no one ніхто; nothing нішто; never ніколі.
Займеннікі з часцінкай some ўжываюцца ў сцвярджальных сказах:
Somebody is knocking at the door. Нехта грукаецца ў дзверы.
Займеннікі з часцінкай any выкарыстоўваюцца ў пытальных і адмоўных сказах:
I don’t want anything. Нічога не хачу.
Is there anybody here? Ці ёсць тут хто?
ДЗЕЯСЛОЎ
Дзеяслоў самастойная часціна мовы, якая абазначае дзеянне альбо стан прадмета як працэс. Дзеясловы ў англійскай мове падзяляюцца на дапаможныя і асноўныя. Асноўныя дзеясловы ў сваю чаргу падзяляюцца на тыя, што абазначаюць дзеянні, і тыя, што апісваюць станы.
Параўнайце:
актыўныя дзеясловы: swim плысці, ride ехаць, smile усміхацца, draw маляваць;
статычныя дзеясловы: believe — верыць, belong — належыць, feel адчуваць, love кахаць.
Паводле ўтварэння асноўных формаў дзеясловы падзяляюцца на правільныя тыя, што ўтвараюць асноўныя формы паводле агульнага правіла, і няправільныя што маюць шэраг адхіленняў (у канцы кнігі змешчаны спіс асноўных няправільных дзеясловаў).
Параўнайце:
Інфінітыў
Просты прошлы час
Дзеепрыметнік II залежнага стану
Пераклад
to taste
tasted
tasted
каштаваць
to do
did
done
рабіць
Дзеясловы ў англійскай мове могуць утвараць станоўчую і адмоўную формы, ужывацца ў залежным (passive voice) ці незалеж-
ным стане (active voice). Яны падзяляюцца на пераходныя і непераходныя ў залежнасці ад магчымасці далучаць да сябе аб’ект. Пераходныя дзеясловы могуць мець пры сабе прамое дапаўненне, што далучаецца без дапамогі прыназоўніка. Непераходныя дзеясловы не далучаюць дапаўненне наогул, альбо разам з дапаўненнем да іх дадаецца прыназоўнік.
Параўнайце:
Help me! Ратуйце!
1 can see all these beautiful flowers. Я магу бачыць yce гэтыя прыгожыя кветкі.
Jane is sleeping. Джэйн спіць.
We are waiting for Mike. Мы чакаем Майка.
Дзеяслоўныя формы падзяляюцца на асабовыя/фінітныя і неасабовыя/нефінітныя. Да неасабовых формаў дзеяслова належаць: інфінітыў, дзеепрыметнік (Participle) і герундый (Gerund). Дзеепрыметнікі, утвораныя з дапамогай суфікса -ing, і герундый аб’ядноўваюць пад адной назвай «інгавай формы» (ing-form).
Асабовыя формы дзеяслова выяўляюць асобу, лік, стан і лад.
Параўнайце:
John is playing the piano. Джон грае на піяніна (абвесны лад).
John! Play the piano! Let us dance! Джон! Сыграй на піяніна! Давайце танчыць! (загадны лад).
I wish you could play the piano. Вось было б добра, каб ты ўмеў граць (умоўны лад).
Дапаможныя дзеясловы
Дапаможныя дзеясловы падзяляюцца на мадальныя дзеясловы (can, could магчы, умець; must, ought to быць павінным; should мусіць; may, might быць абавязаным, магчы; shall, should, will, would, need мець патрэбу; dare адважвацца) i першасныя дапаможныя дзеясловы (be, have, do). Першасныя дапаможныя дзеясловы служаць для ўтварэння складаных дзеяслоўных формаў.
Напрыклад:
I must meet my friends. Мне трэба сустрэць сваіх сяброў.
/ need a bunch of roses. Мне патрэбны букет руж.
I am writing an essay on ecology. Я пішу эсэ аб экалогіі.
They have decided to leave this planet. Яны вырашылі пакінуць планету.
Do you do your morning exercises every day? Ці робіш ты кожны дзень зарадку?
Таксама яны могуць выступаць у якасці асноўных дзеясловаў:
I am happy. Я шчаслівы.
Mary had a little lamb. У Мэры было ягнятка.
What are you doing here? Што вы тут робіце?
Асабовыя формы дзеяслова
Простыя часы
Простыя часы абазначаюць звычайнае, рэгулярнае дзеянне альбо дзеянне, якое паўтараецца, альбо паказваюць на сам факт яго здзяйснення ў цяперашнім, мінулым ці будучым часе.
Просты цяперашні час (Present Indefinite Tense)
Утвараецца ад асновы дзеяслова без часціцы to. У 3-й асобе адзіночнага ліку да асновы дзеяслова дадаецца канчатак -(e)s. Параўнайце:
I like music. Мне падабаецца музыка.
You play the piano well. Ты добра граеш на піяніна.
We work at the plant. Мы працуем на заводзе.
They hate sports. Яны ненавідзяць спорт.
He dislikes maths. Яму не падабаецца матэматыка.
She smokes. Яна паліць.
It smells. Яно смярдзіць.
Пытанні задаюцца з дапамогай дзесялова to do:
Do you like music? Табе падабаецца музыка?
Does she enjoy playing chess? Ёй падабаецца гуляць y шахматы?
Yes, she does. (Yes, I do.) Падабаецца.
Адмоўная форма ўтвараецца наступным чынам:
I don’t (do not) work anywhere. Я нідзе не працую.
She doesn’t (does not) read much. Яна мала чытае.
Просты цяперашні час ужываецца ў пералічаных ніжэй выпадках.
1)	Для абазначэння звыклых дзеянняў альбо дзеянняў, што паўтараюцца. Вызначыць такія дзеянні можна па прыслоўях always заўсёды, sometimes часам, regularly рэгулярна, constantly пастаянна, словаспалучэннях every day кожны дзень, every month кожны месяц і да т. п.
Напрыклад:
I brush my teeth every day. Я чышчу зубы кожны дзень.
2)	Для абазначэння агульнавядомых ісцін, фактаў:
Minsk is the capital of Belarus. Мінск сталіца Беларусі.
3)	3 дзеясловамі, якія не ўжываюцца ў працяглых формах:
I like dancing. Мне падабаецца танчыць.
4)	Для апісання канкрэтных будучых планаў:
The train leaves at 9. Цягнік адпраўляецца а дзевятай.
Просты прошлы час (Past Indefinite Tense)
Прошлы час правільных дзеясловаў утвараецца дадаваннем суфікса -ed да асновы дзеяслова. Няправільныя дзеясловы маюць спецыфічныя формы, спіс якіх змяшчаецца ў канцы кнігі.
We worked hard to achieve our goals. Мы старанна працавалі, каб дасягнуць мэты.
Did you really work hard? Мы праўда старанна працавалі?
Yes, we did. Так, працавалі.
No, they didn’t (did not). He, не працавалі.
They didn’t work very hard. Яны не надта цяжка працавалі.
Просты прошлы час ўжываецца ў выпадках, пералічаных ніжэй.
1)	Для абазначэння дзеянняў, якія закончыліся ў канкрэтны момант у мінулым: yesterday учора, two years ago два гады таму, last year летась, last month у прошлым месяцы, last week на мінулым тыдні, last Monday у мінулы панядзелак, in (year) 2002 у 2002 годзе, after school пасля заняткаў і да т. п. Напрыклад:
He arrived in New York in 1956. Ён прыехаў y Нью-Йорк y 1956 годзе.
2)	У пытаннях аб мінулым, якія пачынаюцца з пытальнага слова when:
When did you buy your new car? Калі ты купіў сваю новую машыну?
Просты будучы час
(Future Indefinite Tense)
Просты будучы час будуецца з выкарыстаннем дапаможнага дзеяслова will (форма shall для першай асобы практычна выйшла з ужытку) і інфінітыва дзеяслова. Напрыклад:
/ will go to the opera tonight. Сёння ўвечары я пайду ў оперу.
Will your wife join you? — Твая жонка далучыцца?
Yes, she will. Так.
No, I will not (won’t). He.
I will not listen to such a nonsense. Я не буду слухаць такую лухту.
Просты будучы час выкарыстоўваецца для апісання дзеяння ў будучым часе, ужываюцца прыслоўі tomorrow заўтра, tonight увечары, спалучэнні next week на наступным тыдні і інш.
Працяглыя (падоўжаныя) часы
Працяглыя часы абазначаюць дзеянні, якія цягнуцца некаторы перыяд, маюць значэнне працэсуальнасці. Яны ўтвараюцца пры дапамозе дзеслова to be ў адпаведнай форме простага часу і дзеепрьіметніка I незалежнага стану (-ing-формы).
Цяперашні працяглы час
(Present Continuous Tense)
Варта адзначыць, што ў цяперашнім часе дзеяслоў to be змяняецца па асобах:
I am looking at you. Я гляджу на цябе.
You are smiling. Ты ўсміхаешся.
We are laughing. Мы смяемся.
They are staring at us. Яны глядзяць (вылупліваюць вочы).
She is crying. Яна плача.
The sun is shining. Сонца свеціць.
У пытальных сказах дапаможны дзеяслоў ставіцца на першае месца:
Am I smiling! Я ўсміхаюся?
Is she crying! — Яна плача?
Are they looking at us! Яны глядзяць на нас?
Yes, they are. Глядзяць.
No, they are not. He, не глядзяць.
Цяперашні працяглы час ужываецца ў наступных выпадках.
1)	Для апісання дзеяння, якое адбываецца ў момант гутаркі:
Неу\ Are you digging potatoes! Гэй! Ты што там бульбу капаеш?
2)	Для абазначэння дзеяння, якое знаходзіцца ў працэсе:
Гт writing a long novel about King Arthur. Я пішу доўгі раман пра караля Артура.
3)	Для абазначэння дзеяння, што пастаянна паўтараецца (эмацыйна афарбаваная форма):
He is always watching TV. Ён заўжды глядзіць тэлевізар.
4)	Для апісання будучых планаў, намераў:
Гт meeting hint at the station. Я сустракаю яго сёння на станцыі.
Формаў працяглага часу не прымаюць ніжэйпералічаныя катэгорыі дзеясловаў.
1)	Дзеясловы ўспрымання: to hear чуць, to feel адчуваць, to notice заўважаць, to smell адчуваць пах, унюхваць.
Can you smell anything! Адчуваеш nax?
2)	Некаторыя дзеясловы, за якімі стаяць прыметнікі: to ap­pear падавацца, to seem здавацца, to feel адчуваць, to look выглядаць, to smell пахнуць.
The potatoes smell delicious'. Бульба пахне проста цудоўна!
3)	Дзеясловы, што называюць пачуцці: to care for клапаціцца, to dislike не любіць, to fear баяцца, to hate ненавідзець, to like любіць, to love кахаць, to mind зважаць, to want жадаць. Haпрыклад:
Do you mind my smoking! Нічога, што я куру?
4)	Дзеясловы ментальнай актыўнасці: to believe верыць, to know ведаць, to mean азначаць, to remember памятаць, to think меркаваць. Напрыклад:
I believe in God. Я веру ў Бога.
5)	Дзеясловы прыналежнасці: to belong належаць, to own валодаць. Напрыклад:
Who owns this beautiful planet! Каму належыць гэтая цудоўная планета?
Прошлы працяглы час (Past Continuous Tense)
Прошлы працяглы час утвараецца з дапамогай дзеяслова to be ў форме прошлага часу і -ing-формы асноўнага дзеяслова.
Напрыклад:
/ was drawing yesterday evening. Учора ўвечары я маляваў.
They were watching. Яны назіралі.
Were they watching! Яны назіралі?
Yes, they were. Назіралі.
No, they were not (weren’t). He, не назіралі.
Yesterday I was not (wasn’t) working at all. Учора я зусім не працаваў.
Прошлы працяглы час ужываецца:
•	для абазначэння незакончанага дзеяння, якое адбывалася ў пэўны момант у мінулым альбо адначасова з іншым дзеяннем:
When the child entered the kitchen his mother was cooking dinner. Калі дзіця зайшло ў кухню, маці гатавала абед;