Кароткая граматыка англійскай мовы
Выдавец: Радыёла-плюс
Памер: 104с.
Мінск 2009
- on -a: criterion criteria крытзр, phenomenon phenomena з’ява;
- ex -ices', index indices індэкс, прыкмета, указальнік;
- ix -ices: appendix appendices дадатак, апендыкс.
Нязменныя назоўнікі
Да нязменных назоўнікаў, якія маюць толькі форму адзіночнага ліку (singularia tantum), адносяцца:
• рэчыўныя назоўнікі: sugar цукар, quicksilver ртуць, sand пясок, silk шоўк;
• абстрактныя назоўнікі: music музыка, creativity творчасць;
• уласныя імёны: Paris Парыж, Japan Японія;
е субстантываваныя прыметнікі з абстрактным значэннем: the inevitable непазбежнае, the true праўда;
• некаторыя назоўнікі, якія заканчваюцца на -s:
- назвы гульняў: darts дроцікі, draughts шашкі, skittles кеглі;
- назвы хвароб: measles адзёр, rabies шаленства, diabetes дыябет, shingles лішай, шалуды;
— назоўнік news — навіны;
• некаторыя імёны ўласныя: the United States Злучаныя Штаты Амерыкі, Athens Афіны, Brussels Брусэль, Wales Уэльс, the United Nations Арганізацыя Аб’яднаных Нацый;
• назвы прадметаў, якія заканчваюцца на -ics: mathematics матэматыка, phonetics фанетыка, statistics статыстыка.
Да назоўнікаў, якія маюць толькі форму множнага ліку (pluralia tantum), адносяцца:
• назоўнікі, якія апісваюць парныя прадметы: braces фігурныя дужкі, flannels фланэлевыя нагавіцы, glasses акуляры, jeans джынсы, leggings-гетры, overalls-роЬл, opera-glasses-тэатральны бінокль, scissors нажніцы, tongs шчыпцы, trousers штаны;
• некаторыя імёны ўласныя, якія стаяць у множным ліку: the Netherlands Нідэрланды; the Midlands Мідлэндс, Цэнтральныя графствы Вялікабрытаніі; the HebridesГебрыдскія астравы; the West/East Indies Вест/Ост-Індыя;
• множныя назоўнікі: cattle быдла; police паліцыя; gentry джэнтры, спадарства; clergy духавенства; poultry свойская птушка; livestock быдла; vermin шкоднікі;
• субстантываваныя прыметнікі, якія абазначаюць асоб: the disabled інваліды, the rich багатыя, the poor бедныя, the old старыя, the young маладыя;
• некаторыя іншыя назоўнікі: annals летапісы, antics антыкварыят, archives архівы, arms зброя, ashes рэшткі, customs -мытня, earnings -заробак, goods -тавары, looks -знешнасць, manners манера, minutes пратакол, outskirts прадмесце, riches багацці, stairs сходы, surroundings наваколле, thanks удзячнасць, the Middle Ages сярэднявечча.
Агульны i прыналежны склоны
Агульны склон прыметніка форма назоўніка, які выкарыстаны незалежна, а не ў якасці азначэння да другога прыметніка. У англійскай мове агульны склон не мае ніякіх паказальнікаў.
Прыналежны склон утвараецца звычайна ад адушаўлёных назоўнікаў, назоўнікаў, якія абазначаюць групы людзей, краіны, арганізацыі. Таксама прыналежны склон выкарыстоўваецца са словамі, што абазначаюць час альбо адлегласць: tomorrow’s business справа заўтрашняга дня, a day’s work дзённая праца, ten days’ absence адсутнасць цягам дзесяці дзён.
Прыналежны склон утвараецца наступным чынам: да назоўніка дадаюцца апостраф і канчатак -s: Barbara’s dolls Барбарыны лялькі, my son’s daughter дачка майго сына (мая ўнучка), the child’s toys цацкі дзіцяці.
Да назоўнікаў, якія стаяць у множным ліку, якія заканчваюцца на -s, дадаецца толькі апостраф: boys’ knives нажы хлопчыкаў, kangaroos’ children кенгураняты.
Гэтак жа будуюць прыналежны склон некаторыя назоўнікі ў адзіночным ліку, што заканчваюцца на -s:
• шматскладовыя імёны грэцкага паходжання: Archimedes’ Law закон Архімеда, Achilles’ heel — Ахілесава пята;
• устойлівыя выразы тыпу: for... sake: for goodness’ sake дзеля Bora.
У прыналежным склоне можа стаяць таксама пашыраная іменная група: Tom and Mary’s house дом Тома і Мэры; The United Kingdom Commander-in-Chief’s congratulation віншаванне галоўнакамандуючага Злучанага Каралеўства.
Існуе таксама так званы падвойны прыналежны склон, які складаецца з камбінацыі простага прыналежнага склона з фразай, што пачынаецца з of: an old cat of John’s стары Джонаў кот.
АРТЫКЛЬ
Артыкль службовая часціна мовы, якая служыць для абазначэння назоўніка. Яна выяўляе катэгорыю азначальнасці/неазначальнасці. Артыклі падзяляюцца на азначальныя і неазначальныя. Існуе таксама нулявы артыкль.
Неазначальны артыкль мае дзве формы: а (выкарыстоўваецца перад зычнай) і an (ставіцца перад галоснай). Неазначальны артыкль выкарыстоўваецца ў англійскай мове толькі перад падлічвальнымі назоўнікамі ў адзіночным ліку.
1) Калі прадмет/істота/месца называецца ўпершыню:
There is a modern sewing machine in the laboratory. — У лабараторыі знаходзіцца новая швейная машына.
2) 3 дзеясловам to be ў складзе састаўнога іменнага выказніка для класіфікацыі істот, прадметаў:
She is a writer. Яна пісьменніца.
3) Для абазначэння тыповага прадстаўніка класа:
A lion is a mammal. Леў млекакормячае.
4) У клічных сказах са словамі what, such:
What a wonderful weather we are having! Якое сёння цудоўнае надвор’е!
5) Замест слова per, калі абазначае адзін:
They ran at a speed of fifteen kilometers an hour. Яны беглі з хуткасцю 15 кіламетраў у гадзіну.
6) 3 рэчыўнымі назоўнікамі, калі маецца на ўвазе адна порцыя (шклянка, кубак):
rd like a tea and two cookies. Мне гарбату i два кексы.
Азначальны артыкль the ўжываецца з падлічвальнымі і непадлічвальнымі назоўнікамі ў адзіночным і множным ліку ў наступных выпадках.
1) Калі маецца на ўвазе прадмет, дакладна вядомы суразмоўцам ці адзіны магчымы ў дадзенай сітуацыі:
Look at the blackboard! Паглядзі на дошку!
2) Калі называюцца унікальныя прадметы: the Acropolis Акропаль, the Earth Зямля, the galaxy галактыка, the Moon Месяц, the sky неба, the Sun Сонца, the Universe Сусвет.
3) Калі прадмет гутаркі называўся раней:
/ see a bird. The bird is grey. Я бачу птушку. Яна шэрая.
4) Для абазначэння сям’і: the Browns, the Blacksmiths.
5) Перад назвамі кіно, гатэляў, тэатраў, газет і часопісаў: the Odeon, the Ritz, the Globe, the Louvre, The Daily News.
6) Перад назвамі геаграфічных аб’ектаў: рэк (the Thames), мораў (the Red Sea), груп астравоў (the Hebrides), горных хрыбтоў (the Appalachians), акіянаў (the Pacific Ціхі акіян), пустынь (the Sahara), каналаў (the Panama Cannal).
7) Перад назвамі музычных інструментаў, танцаў; play the piano піяніна, dance the waltz вальс.
8) Перад назвамі тытулаў: the Pope Папа Рымскі, the Queen каралева.
9) Перад назвамі частак сутак: in the morning уранні, in the afternoon папаўдні, in the evening пад вечар. Але: at night позна ўвечары, уначы.
10) Перад словамі only (адзіны), last (апошні),/7г«/(першы):
This was the last drop. Гэта было апошняй кропляй.
Нулявы артыкль
Артыкль не выкарыстоўваецца ў наступных выпадках.
1) Перад падлічвальнымі назоўнікамі ў множным ліку, калі ў адзіночным ліку яны мелі б неазначальны артыкль:
I see trees of green. Я бачу зялёныя дрэвы.
2) Перад непадлічвальнымі назоўнікамі:
We can use sand for the building. Можна выкарыстаць для будоўлі пясок.
3) Перад назвамі дзён тыдня, месяцаў, пораў года, святаў: Mondayпанядзелак, January студзень, winter зіма, Easter Вялікдзень.
4) Перад уласнымі імёнамі:
John comes from London. Джон з Лондана.
5) Перад назвамі краін (Belarus), гарадоў (Madrid), вуліц (Regent Street), плошчаў (Victory Square), мастоў (London Bridge), паркаў (Regent's Park), прыпынкаў (Waterloo Station), горных вяршынь (Everest), астравоў (Malta), азёр (Lake Ontario) i кантынентаў (Europe).
6) Перад прыналежнымі займеннікамі:
This is my car. Гэта мая машына.
7) Перад назвамі рэстаранаў, крам, банкаў, гатэляў, калі яны носяць імя свайго ўладальніка ў прыналежным склоне: Harry's Pub.
8) 3 шэрагам назоўнікаў, калі дадзеныя ўстановы (месцы) наведваюць паводле іх галоўнага прызначэння: go to bed (пайсці спаць), church (царква), college (каледж), court {суду hospital (бальніца, шпіталь), school (школа), university (універсітэт).
9) 3 назвамі транспартных сродкаў: to go/travel by bus/car/train! plane (ехаць аўтобусам/машынай/цягніком/ляцець самалётам).
ПРЫМЕТНІК
Прыметнік самастойная часціна мовы, якая абазначае якасць альбо стан рэчыва. Марфалагічна прыметнікі падзяляюцца на простыя {cold халодны, blue блакітны, gay вясёлы), вытворныя {musical музычны, sinless бязгрэшны, awesome цудоўны) і састаўныя {deaf-mute глуханямы, heart-breaking кранальны, nerve-wrecking жахлівы). Семантычна прыметнікі ў англійскай мове, як і ў беларускай, падзяляюцца на якасныя {narrow вузкі, simple просты, polite ветлівы) і адносныя {wooden драўляны, dailyштодзённы, English англійскі). Прыметнікі не скланяюцца і не змяняюцца па родах. Аднак некаторыя якасныя прыметнікі маюць ступені параўнання: звычайную форму, вышэйшую і найвышэйшую ступені. Звярніце ўвагу на тое, што прыметнікі ў найвышэйшай ступені суправаджаюцца азначалыіым артыклем.
Наступныя прыметнікі ўтвараюць ступені параўнання сінтэтычным шляхам (з дапамогай суфіксаў -er і -est адпаведна):
• аднаскладовыя прыметнікі: great greater the greatest вялікі болыйы найбольшы, найвялікшы:
• двухскладовыя прыметнікі, якія заканчваюцца на -у, -ow, -1е, -er, -some: lovely жывы, narrow вузкі, simple просты, clever разумны, handsome прывабны;
• двухскладовыя прыметнікі з націскам на апошнім складзе: polite ветлівы;
• двухскладовыя прыметнікі, якія часта ўжываюцца: wicked злосны.
Калі прыметнік мае кароткі галосны і заканчваецца на адзін зычны, то ў вышэйшай і найвышэйшай ступенях параўнання адбываецца падваенне: fat -fatter the fattest (тоўсты, тлусты).
Калі прыметнік заканчваецца на -у з папярэднім зычным, то адбываецца чаргаванне -у і -і. easy easier the easiest (лёгкі).
Калі прыметнік заканчваецца на -е, то ў вышэйшай і найвышэйшай ступенях параўнання яшчэ адно е не дадаецца: large larger the largest (вялікі).
Аналітычным шляхам (з дапамогай слоў more і most адпаведна) утвараюць ступені параўнання якасныя прыметнікі, якія:
• маюць два склады (акрамя пералічаных вышэй): careful (асцярожны),
• шматскладовыя прыметнікі: beautiful (прыгожы),
• вытворныя прыметнікі: tired more tired — the most tired (стомлены).
Некаторыя прыметнікі, аднак, утвараюць ступені параўнання суплетыўна (са зменай кораня):
bad worse the worst (кепскі, дрэнны);
far farther/further the farthest/the furthest (далёкі);