• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кароткая граматыка англійскай мовы

    Кароткая граматыка англійскай мовы


    Выдавец: Радыёла-плюс
    Памер: 104с.
    Мінск 2009
    15.78 МБ
    good better the best (добры);
    late later the latest/the last (позні);
    little less the least (малы);
    near nearer the nearest/the next (блізкі);
    old older/elder the oldest/ the eldest (стары).
    Параўнанне таксама можна перадаць у англійскай мове з дапамогай шэрага спецыяльных канструкцый:
    As... as...: Bob is as smart as Ann. Боб такі ж разумны, як Эн.
    Not so... as...: Her English is not so fluent as yours. Яго англійская мова не такая беглая, як твая.
    The... (-er) the... (-er): The sooner we get there the better. Чым хутчэй мы туды дабяромся, тым лепш.
    Twice as... as...: Her hair is twice as long as her mother’s. Яе валасы ўдвая даўжэйшыя, чымсьці ў яе маці.
    Less... than: The duckling is less beautiful than the swans. Качанё не такое прыгожае, як лебедзі.
    The... -est of: John is the most capable student of all. Джон самы здатны вучань з усіх.
    The... -est in: She is the most talented woman in the whole world. Яна самая таленавітая жанчына ў свеце.
    The... -est ever: This is the longest song ever written. Гэта самая доўгая песня, якая калі-кольвек была напісаная.
    The... -est that: This is the longest carrot that I’ve ever seen. Гэта самая доўгая морква, якую я калі-небудзь бачыла.
    Прыметнікі звычайна стаяць перад азначаемым словам, прычым яны пільнуюцца пэўнага парадку паводле значэння: суб’ектыўныя адносіны памер узрост колер форма паходжанне матэрыял прызначэнне. Напрыклад: beautiful long brown hair прыгожыя доўгія каштанавыя валасы, an old French beer mug стары французскі піўны келіх, a nice big ancient chestnut rectangular Italian wooden wardrobe прыгожая вялікая старажытная каштанавая прамавугольная італьянская драўляная шафа для адзення.
    ПРЫСЛОЎЕ
    Прыслоўе самастойная часціна мовы, якая абазначае прымету дзеяслова, прыметніка (дзеепрыметніка) ці іншага прыслоўя, а таксама цэлага сказа. Напрыклад:
    They all lived happily. Яны ўсе жылі шчасліва.
    It was snowing heavily outside. Ha вуліцы ішоў моцны снег.
    Прыслоўі ўтвараюцца ад прыметнікаў з дапамогай суфікса -Іу: happy happily, шчаслівы шчасліва;
    brave — bravely, адважны адважна.
    Некаторыя назоўнікі самі заканчваюцца на -Іу і не ўтвараюць прыслоўяў: lonely самотны, ugly агідны, silly дурны.
    Шэраг прыметнікаў выкарыстоўваецца ў якасці прыслоўяў без змянення формы: daily штодзённа, weekly штотыдзень, yearly штогод, monthly штомесяц, early рана, kindly добра, leisurely няспешна.
    Ад некаторых прыметнікаў прыслоўі ўтвараюцца без суфікса -Іу: fast хутка, long доўга, low нізка, straight прама, проста.
    Варта памятаць, што існуе шэраг прыслоўяў, утвораных ад прыметнікаў з дапамогай суфікса -Іу, якія адрозніваюцца паводле значэння ад прыслоўяў, што супадаюць з прыметнікамі паводле гучання і напісання.
    Прыметнік
    Прыслоўе
    Прыслоўе на -Іу
    clean чысты
    clean цалкам
    cleanly чыста
    close — блізкі
    close блізка
    closely старанна
    direct прамы
    direct прама, проста
    directly непасрэдна
    easy лёгкі
    easy спакойна
    easily лёгка
    fine добры, тонкі
    fine выдатна
    finely тонка
    free — свабодны
    free бясплатна
    freely свабодна
    hard цяжкі
    hard цяжка
    hardly ледзьве
    high высокі
    high высока
    highly надзвычай
    loud гучны
    loud гучна
    loudly крыкліва
    near блізкі
    near блізка
    nearly амаль
    pretty прыемны
    pretty даволі, досыць
    prettily прыемна
    right — прамы; слушны
    right прама, слушна
    rightly справядліва
    sharp востры
    sharp востра
    sharply катэгарычна
    short кароткі
    short коратка
    shortly неўзабаве
    wide шырокі
    wide шырока
    widely надзвычай
    wrong — няслушны
    wrong — няслушна
    wrongly незаслужана
    Прыслоўі могуць займаць тры пазіцыі ў сказе: у пачатку, у канцы і ў сярэдзіне. Яны могуць адносіцца да розных членаў сказа альбо да сказа цалкам. Прыслоўі падзяляюцца на шэраг катэгорый.
    1)	Прыслоўі спосабу дзеяння звычайна ўжываюцца ў канцавой пазіцыі:
    He actedbadly/carefully/slowly. Ён дзейнічаў кепска/асцярожна/ марудна.
    2)	Прыслоўі месца і напрамку (abroad за мяжой, back назад, upstairs наверх, home дамоў) звычайна сустракаюцца ў канцы ці ў пачатку сказа:
    Why did you run away? Чаму ты ўцёк?
    3)	Прыслоўі часу (already ужо, immediately адразу, just толькі што, lately нядаўна, now цяпер, presently цяпер, recent­ly нядаўна, still дагэтуль, soon неўзабаве, then потым, to­day сёння, tonight сёння ўвечары, yesterday учора, yet яшчэ) звычайна знаходзяцца ў канцы ці ў пачатку сказа. Аднак некаторыя з іх выкарыстоўваюцца ў сярэдзіннай пазіцыі:
    I have just cooked the dinner. Я толькі што згатавала абед.
    4)	Прыслоўі частотнасці (always — заўсёды, constantly — безупынна, daily штодзённа, ever калі-небудзь, frequently часта, never ніколі, occasionally зрэдку, often часта, once аднойчы, seldom рэдка, sometimes часам, twice двойчы, usually звычайна):
    I sometimes go to bed late. Я часам позна іду спаць.
    5)	Прыслоўі меры і ступені (almost — амаль, altogether — цалкам, enough дастаткова, even нават, fairly даволі, hardly ледзьве, much шмат, nearly амаль што, quite зусім, rather даволі, too надта, very вельмі, дужа):
    You’ve nearly convinced me. — Ты мяне амаль што пераканаў.
    Ступені параўнання прыслоўяў
    Як і прыметнікі, прыслоўі маюць вышэйшую і найвышэйшую ступені параўнання. Сінтэтычна ўтвараюць ступені параўнання аднаскладовыя і некаторыя двухскладовыя прыметнікі: loud loudly loudest (гучна); early earlier earliest (рана).
    Аналітычна ступені параўнання ўтвараюцца ў шматскладовых прыслоўяў: tenderly more tenderly most tenderly (пяшчотна).
    Суплетыўна ўтвараюцца формы параўнання ў наступных словаў: badly worse worst (кепска); well better the best (добра); little less the least (мала); much more the most (многа); far farther/ further the farthest/the furthest (далёка).
    ЛІЧЭБНІК
    Лічэбнік самастойная часціна мовы, якая абазначае абстрактныя лікі, колькасць, сукупнасць ці парадак прадметаў пры лічэнні. Як і ў беларускай, у англійскай мове лічэбнікі падзяляюцца на колькасныя і парадкавыя.
    Колькасныя лічэбнікі
    Колькасныя лічэбнікі абазначаюць колькасць асоб ці прадметаў (адказваюць на пытанне колькі? How much..? How many..?). Колькасныя лічэбнікі да трынаццаці ўяўляюць сабой невытворныя простыя словы:
    one адзін
    seven сем
    two два
    eight восем
    three тры
    nine дзевяць
    four чатыры
    ten дзесяць
    five пяць
    eleven адзінаццаць
    six шэсць
    twelve дванаццаць
    Колькасныя лічэбнікі ад трынаццаці да дзевятнаццаці ўтвараюцца з дапамогай націскнога суфікса -teen, што адпавядае беларускаму -ццаць (звярніце ўвагу на змяненне кораня ў лічэбніках thirteen, fifteen і eighteen).
    thirteen трынаццаць
    seventeen семнаццаць
    fourteen чатырнаццаць
    eighteen васемнаццаць
    fifteen пятнаццаць
    nineteen дзевятнаццаць
    sixteen шаснаццаць
    
    Лічэбнікі, якія абазаначаюць дзесяткі, утвараюцца з дапамогай ненаціскнога суфікса -ty (у лічэбніку twenty змяняецца корань, у лічэбніку forty выпадае літара u):
    twenty дваццаць
    sixty шэсцьдзесят
    thirty трыццаць
    seventy семдзесят
    forty -сорак
    eighty восемдзесят
    fifty пяцьдзесят
    ninety дзевяноста
    Колькасныя лічэбнікі, большыя за дваццаць, утвараюцца далучэннем натуральных лікаў да дзевяці да дзесяткаў і пішуцца праз злучок:
    twenty-one дваццаць адзін
    twenty-six дваццаць шесць
    twenty-two дваццаць два
    twenty-seven дваццаць сем
    twenty-three дваццаць тры
    twenty-eight дваццаць восем
    twenty-four дваццаць чатыры
    twenty-nine дваццаць дзевяць
    twenty-five дваццаць пяць
    
    Нуль называецца словамі nought (у гутарковым стылі), zero (пры апісанні тэмператур), oh (у назвах гадоў); сто hundred, тысяча thousand, мільён million, мільярд milliard (брыт. англ. мова)/6/7Ііоп (амер. англ. мова).
    Прывядзем некалькі прыкладаў складаных лічэбнікаў: 975 nine hundred seventy five, 1001 a/one thousand and one, 1100 eleven hundred / one thousand, one hundred, 4006 four thousand and six. У складаных лічэбніках пасля соцень перад дзесяткамі (і перад адзінкамі пры адсутнасці дзесяткаў) у брытанскім варыянце англійскай мовы выкарыстоўваецца злучнік and. Асаблівасцю англійскай мовы з’яўляецца даволі частае ўжыванне лічэбніка dozen тузін і радзейшае лічэбніка gross грос (12 тузінаў), што засталіся як рудыменты дванаццатковай сістэмы злічэння.
    Колькасныя лічэбнікі выкарыстоўваюцца перад назоўнікамі без артыкля ці прыналежнага ці ўказальнага займенніка: twelve little In­dians дванаццаць маленькіх індзейцаў, three blind mice тры сляпыя мышкі.
    Перад назоўнікам з артыклем ці прыналежным альбо ўказальным займеннікам, асабовым займеннікам колькасныя лічэбнікі выкарыстоўваюцца з прыназоўнікам of: two of us двое з нас, ten of his CDs дзесяць з ягоных дыскаў.
    Самі лічэбнікі могуць стаяць за прыналежнымі ці ўказальнымі займеннікамі ці артыклямі перад назоўнікамі: our twelve candles нашыя дванаццаць свечак, these ten hens гэтыя тры курыцы, the eleven little bandits адзінаццаць маленькіх бандытаў.
    Існуе два варыянты выкарыстання назоўнікаў hundred, thousand і інш.: з неазначальным артыклем а і парадкавым лічэбнікам one: a hundred legs сотня ног і one hundred legs. У складзе складаных лічэбнікаў звычайна перавага аддаецца one.
    Чатырохзначныя лічбы могуць чытацца двума спосабамі: 2467 two thousand four hundred and sixty-seven i twenty-four hundred sixty­seven, 8703 eight thousand seven hundred and three i eighty-seven hundred and three.
    Сінтаксічныя функцыі колькасных лічэбнікаў
    Колькасныя лічэбнікі могуць выконваць у сказе наступныя сінтаксічныя функцыі:
    1)	дзейніка: I have six apples. Two are for you and four for aunt Elizabeth. У мяне ёсць шэсць яблыкаў. Два для цябе, а чатыры для цёткі Альжбэты;
    2)	дапаўнення: We wanted to pick up many flowers, but I gathered only eleven. Мы хацелі сабраць шмат кветак, але я сарваў толькі адзінаццаць;
    3)	іменнай часткі выказніка: There are five of us here. Hac тут пяцёра;
    4)	азначэння: Three little piglets lived in a hut. Тры малыя парсючкі жылі ў хацінцы.
    Парадкавыя лічэбнікі
    Парадкавыя лічэбнікі (ordinal numerals) абазначаюць парадак прадметаў пры падліку. Яны ўтвараюцца ад адпаведных колькасных лічэбнікаў з дапамогай канчатка -th. Ад іншых асноў утвараюцца лічэбнікі first першы, second другі, third трэці, чаргаванне ve-f адбываецца ў парадкавых лічэбніках fifth пяты і twelfth дванаццаты, выпадае канечны галосны е ў лічэбніку ninth дзевяты. Колькасныя лічэбнікі, якія заканчваюцца на -ty (абазначаюць дзесяткі), змяняюць пры ўтварэнні парадкавых лічэбнікаў -у на -іс. twenty twentieth дваццаты, thirty thirtieth трыццаты. Звычайна парадкавыя лічэбнікі ў англійскай мове выкарыстоўваюцца з азначальным артыклем the.