Кароткая граматыка англійскай мовы

Кароткая граматыка англійскай мовы

Выдавец: Радыёла-плюс
Памер: 104с.
Мінск 2009
15.78 МБ
5)	Даданыя ўмовы:
If (у выпадку) калі:
If you help me to do my homework, I’ll sing you a song. Калі дапаможаш мне зрабіць хатняе заданне, я спяю табе песеньку.
Provided (that) пры ўмове, што...; пераканаўшыся, што...:
He let the burglars go provided that they had no weapons. Ён адпусціў злодзеяў, пераканаўшыся, што ў іх няма зброі.
6)	Даданыя дапаўняльныя'.
That што:
He said that they were busy. Ён сказаў, што яны занятыя.
Whether ці:
The young waitress asked whether they needed salt. Маладая афіцыянтка запыталася, ці патрэбная ім соль.
7)	Даданыя ўступкі'.
Though/although хоць, хаця:
Although they hardly made both ends meet, thay decided to buy a piano for their talented daughter. Хоць яны ледзьве перабіваліся з хлеба на ваду, яны вырашылі купіць піяніна сваёй таленавітай дачцэ.
In spite of/despite of нягледзячы на тое што:
In spite of the fact that he was young, he was the best jazzman in the USA. Нягледзячы на свае маладыя гады, ён быў найлепшым джазмэнам у ЗША.
ВЫКЛІЧНІК
Выклічнік не з’яўляецца членам сказа, служыць для выказвання пачуццяў, аднак не называе іх. Да найбольш распаўсюджаных выклічнікаў у англійскай мове адносяцца наступныя:
Ah! Ах! Ага! (згода, пазнаванне, сімпатыя).
Ah, here you are! Ara! Вось вы дзе!
Aha! Ага! (разуменне, знаходка).
Aha! Let’s use the screw-driver. Ara! Давайце возьмем адвёртку.
Ahem, h’m. Гм! (ваганне).
Ahem. I should think it over. Гм... Трэба падумаць.
Alas! Ha жаль! Ды дзе там! (жаль).
Alas! The ship sank and all of them were dead. Ды дзе там!
Карабель патануў і яны ўсе загінулі.
Неу! Гэй! (радасць, сяброўскі выгук).
Hey! What are you doing? Гэй! Што вы там робіце?
Hush! Ц-с-с! Ч-ш-ш! {просьба захоўваць цішынюў
Hush! The major is speaking! Ціха! Маёр гаворыць!
Oh! Box! Авохці! (захапленне, здзіўленне, незадаволенасцьў
Oh, poor little thing! Box, небарака!
O dear! (калі няма знаку прыпынкуў Божа мой!
Oops! Вой! (памылка, невялікае здарэннеў
Oops! I did it again! Вой! Зноў я гэта ўтварыў!
Ow, ouch! Авой! (боль).
Ouch! I’ve hurt my finger! Авой! Пальчык выцяла!
Ugh! Фу! (агіда).
Ugh! This mixture is disgusting! Фу! Брыдкая сумесь!
Uh-huh... Ara... (згода, разуменнеў
Uh-huh. I see... Ara. Разумею.
Wow! Ваў! Ого-го! (захапленне).
Wow! It looks great'. Oro-ro! Шыкоўна выглядае!
СІНТАКСІС
У залежнасці ад мэты выказвання ў англійскай мове вылучаюцца апавядальныя, пытальныя, пабуджальныя ды клічныя сказы. Паводле сінтаксічнай будовы яны падзяляюцца на простыя і складаныя. Сярод складаных у сваю чаргу вылучаюцца складаназлучаныя і складаназалежныя. Нягледзячы на тое што парадак слоў у сказе з’яўляецца фіксаваным (дзейнік папярэднічае выказніку, азначэнне азначальнаму слову, дапаўненне стаіць за словам ці словазлучэннем, да якога адносіцца), у англійскай мове існуе разнастайнасць тыпаў сказа і багацце інверсіі. Гэтак, вылучаюцца наступныя тыпы адначленных сказаў.
1)	Іменныя сказы:
Silence. Цішыня.
2)	Дзеяслоўныя:
To think of that'. Падумаць толькі!
Вылучаюцца таксама эліптычныя двучленныя сказы сказы, у якіх апушчаны дзейнік ці выказнік, аднак ён маецца на ўвазе.
Напрыклад:
You sure? Упэўнены?
Інверсія таксама ўзбагачае англійскую мову новымі тыпамі сказаў і надае ёй эмацыйнасць, жывасць і глыбіню. Існуе два тыпы інверсіі.
1)	Дзейнік і выказнік мяняюцца месцамі:
Quietly rang the bells that night. Ціхутка звінелі званочкі.
2)	Дзейнік-выканаўца і дапаможны дзеяслоў:
Rarely can there have been such a mess. Рэдка тут бывае такі гармідар.
Інверсія мае месца ў наступных выпадках.
1)	Парадак слоў парушаецца ў прысутнасці адмоўных акалічнасцей never ніколі, nor ні, neither ні, not since з той пары не, not for ні за, on no account ні пры якіх абставінах, not only не толькі, no sooner не хутчэй як. Напрыклад:
Not a word did he say. Ён не сказаў ні слова.
2)	Калі ёсць прыслоўі scarcely, hardly, seldom, only, яны выкарыстоўваюцца ў складзе фразы з іншымі словамі:
Hardly had I put down the gun before he shot. He паспеў я апусціць стрэльбу, як ён стрэліў.
3)	Калі ёсць словы so і such, што выкарыстоўваюцца са злучнікам that, маючы значэнне выніку, альбо so, у значэнні «таксама»:
So strange this proposal was that she suffocated. Ен зрабіў такую незвычайную прапанову, што ў яе аж перахапіла дыханне (заняло мову).
4)	Невялікая колькасць прыметнікаў і прыслоўяў, такія як well, many, little ў складзе некаторых устойлівых выразаў:
Little did they know that the enemy was close to them. Яны не здагадваліся, што вораг побач.
5)	Калі ёсць прыслоўі, што маюць значэнне руху і перамяшчэння: here вось, up уверх, down уніз:
Up sprang the dog\ Сабака ўскочыў!
6)	Са словам there (у тым ліку зварот there + be, які паказвае на наяўнасць/адсутнасць кагосьці/чагосьці ў нейкім месцы):
There lies the tomb of the hero. Тут знаходзіцца магіла героя.
There are no bad pupils here. Тут няма кепскіх вучняў.
7)	Калі ёсць гукаперайманні:
Pop went champagne cocks. Выбухнулі коркі шампанскага.
НЕКАТОРЫЯ ЎСТОЙЛІВЫЯ ВЫРАЗЫ АНГЛІЙСКАЙ МОВЫ
1.	Прывітанні, ветлівыя формы звароту, формулы развітання, найчасцей ужываныя выразы, выказванне згоды, нязгоды або сумневу
How do you do! Добры дзень! (надзвычай афіцыйная форма вітання)
Good morning! Добры дзень! (толькі ўранні)
Good afternoon! Добры дзень!/Дзень добры!
Good evening! Добры вечар!
Hello! Прывітанне!
Hi! Здароў! Вітаю!
How are you? Як справы?/Як маешся/маецеся?
Fine, thanks, and you? Дзякуй, добра, а ў цябе (Вас)?
Good/Bad. Добра/Кепска.
So-so./Okay. — Так сабе.
As always. Як заўжды.
Good bye\ Да пабачэння!
See you (later \)/See you soon. Да сустрэчы!
So long! Бывай!
I must be going. Мне трэба ісці.
Keep in touch. Тэлефануй!/Давай падтрымліваць сувязь!
Fil be missing you. Я буду сумаваць.
(Give) my regards to... Перадай(це) ад мяне прывітанне...
Have a good/safe trip! Шчаслівай дарогі!
Have a nice weekend! Добра адпачыць!/Удалых выхадных!
Enjoy yourself ! Добра адпачыць!
Help yourself (to smth). Частуйцеся!
Your health! За Ваша здароўе!
Bless you! Будзь здаровы! (калі суразмоўца чхнуў)
I need to go. Мне ўжо трэба ісці.
It’s time to go home. Час вяртацца дамоў.
Let me introduce you... Ці можна Bac пазнаёміць з ... ?
Glad to meet you. Рады пазнаёміцца з Вамі.
This is my... (sister, mother...) Гэта мая... (сястра, маці...)
Yes. Праўда./Так./Але.
No. He.
What is your name? Як цябе/Вас завуць?
My name is... Мяне завуць...
How old are you? Колькі Вам гадоў?
Гт... years old. Мне... гадоў.
What are you? Хто Вы па прафесіі?
Where do you come from? Адкуль Вы родам?
Гтfrom Belarus/The UnitedKingdom/the USA. Яз Беларусі/Злучанага Каралеўства/ЗША.
Doyou speak English/Belarusian/Russian/French/Spanish/Chinese?Ці размаўляеце Вы па-англійску/па-беларуску/па-руску/па-французску/па-іспанску/па-кітайску?
What foreign languages do you know? Якія замежныя мовы Вы
ведаеце?
Гт learning English, but I still can’t speak well. Я вывучаю англійскую мову, але яшчэ не магу добра размаўляць на ёй.
I speak Belarusian a bit. Я крыху гавару па-беларуску.
We need an interpreter. Нам патрэбен перакладчык.
I don’t understand you. Я не разумею.
Will you say that again, please? Ці не маглі б Вы паўтарыць?
Pardon? Што Вы сказалі?
Dear Sir/Madam! Шаноўны спадар!/Шаноўная спадарыня!
Dear colleagues! Шаноўныя калегі!
My dear friends! Дарагія сябры!
Yours sincerely... 3 найлепшымі пажданнямі...
Congratulations! Віншую/віншуем!
Happy birthday to you! 3 днём нараджэння!
Merry Christmas! 3 Калядамі!
Happy New Year! 3 Новым Годам!
Excuse me! Прашу прабачэння!/Даруйце! (з мэтай прыцягнуць увагу).
Гт sorry. Прашу прабачэння!/Даруйце!
Sorry for being late. Прабачце за спазненне.
I feel very sorry! Мне вельмі шкада.
It’s a pity Шкада.
Thank you! Дзякуй!
Thank you very much! Вялікі дзякуй!
/ appreciate. Чакаю з удзячнасцю.
Thank you for your invitation. Дзякуй за запрашэнне.
Thank you for the information. Дзякуй за інфармацыю.
You are welcome. Калі ласка.
Not at all. Няма за што.
Don’t mention it./No problem. Няма за што.
Come in, please. Калі ласка, заходзьце.
Please, have a seat. Калі ласка, сядайце./Прашу сядаць.
Welcome! Сардэчна запрашаю/запрашаем.
Wait a minute, please. Пачакайце крыху, калі ласка.
Hold on. Пачакайце крыху, калі ласка (па тэлефоне).
I’ve lost my way. Я заблукаў/заблукала.
I need a police station. Мне патрэбен паліцэйскі ўчастак./Дзе тут міліцыя?
Certainly! Вядома!
Naturally! Натуральна!
Yes, of course! Відавочна! Безумоўна!
It's wonderful! Цудоўна!
I agree. Я згодны/згодная.
That’s right. Слушна!
With pleasure! 3 задавальненнем!
Me too. — I я таксама.
Sure. Напэўна./Дакладна.
I think you are right. Напэўна, Ваша праўда/Вы маеце рацыю.
It’s a pleasure to hear it! Прыемна гэта чуць!
I don’t think so. Мне так не здаецца.
You may not do that./You are not supposed to do that. Нельга/ няможна.
No way! Hi ў якім разе!
I can’t believe it! Неверагодна!
I don’t know. He ведаю.
Impossible. Гэта немагчыма.
Sorry, but I can’t. Ha жаль, не магу.
/ don’t want to. He хачу.
I don’t have any. (У мяне) няма.
On the contrary. Якраз наадварот.
Not a bit/Nothing of that kind! Нічога падобнага!
I object! Я пратэстую!
I’m against it. Я супраць.
Leave me alone'. Пакіньце мяне ў спакоі!
Mind your own business! He вашая справа!
Maybe/perhaps. Можа./Мабыць.
It’s still a question./It is not known. Яшчэ не вядома.
Гт not sure. Я не ўпэўнены/не ўпэўненая.
I doubt. Сумняваюся.
I ’т afraid not. Баюся, што не.
It’s quite exaggerated. Напэўна, гэта перабольшанне.
That’s very bad. Гэта вельмі кепска.
It’s terrible/it’s horrible! Жах!
It’s hard to believe. Мне цяжка ў гэта паверыць.
Keep silence, please! Прашу цішыні!
Who is it? Хто гэта?
What is it? Што гэта?
What does it mean? Што гэта значыць?
May I help you? Ці патрэбная дапамога (кансультацыя ў краме)?
Who/what are you looking for? Каго/што шукаеце?
Whose passport is it? Чый гэта пашпарт?
What for? Навошта?
What about... Як наконт...
When? Калі?
Where? Дзе?/Куды?
Where do you live? Дзе Вы жывяце?