• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кароткая граматыка англійскай мовы

    Кароткая граматыка англійскай мовы


    Выдавец: Радыёла-плюс
    Памер: 104с.
    Мінск 2009
    15.78 МБ
    Пакажам парадкавыя лічэбнікі ў форме табліцы.
    the first
    першы
    the second
    другі
    the third
    трэці
    the forth
    чацвёрты
    the fifth
    пяты
    the sixth
    шосты
    the seventh
    сёмы
    the eighth
    восьмы
    the ninth
    дзевяты
    the tenth
    дзесяты
    the eleventh
    адзінаццаты
    the twelfth
    дванаццаты
    the thirteenth
    трынаццаты
    the fourteenth
    чатырнаццаты
    the fifteenth
    пятнаццаты
    the sixteenth
    шаснаццаты
    the seventeenth
    семнаццаты
    the eighteenth
    васемнаццаты
    the nineteenth
    дзевятнаццаты
    the twentieth
    дваццаты
    the twenty-first
    дваццаць першы
    the twenty-second
    дваццаць другі
    the twenty-third
    дваццаць трэці
    the twenty-forth
    дваццаць чацвёрты
    the twenty-fifth
    дваццаць пяты
    the twenty-sixth
    дваццаць шосты
    the twenty-seventh
    дваццаць сёмы
    the twenty-eighth
    дваццаць восьмы
    the twenty-ninth
    дваццаць дзевяты
    the thirtieth
    трыццаты
    the fortieth
    саракдвы
    the fiftieth
    пяцідзесяты
    the sixtieth
    шасцідзесяты
    the seventieth
    сямідзесяты
    the eightieth
    васьмідзесяты
    the ninetieth
    дзевяносты
    the hundredth
    соты
    the hundred and first
    сто першы
    the three hundredth
    трохсоты
    the three hundred and fifty sixth
    трыста пяцьдзесят шосты
    the thousandth
    тысячны
    the thousand and first
    тысяча першы
    the thousand and hundredth
    тысяча соты
    the five thousand and seventh
    пяць тысяч сёмы
    the millionth
    мільённы
    Як правіла, пасля назоўніка выкарыстоўваецца не парадкавы, a колькасны лічэбнік: page twenty старонка дваццатая, cassette two другая касета. Аднак пасля імён манархаў ужываецца парадкавы лічэбнік: Elizabeth the Second Элізабэт Другая.
    Сінтаксічныя функцыі парадкавых лічэбнікаў
    Парадкавыя лічэбнікі могуць выконваць у сказе наступныя функцыі:
    1)	азначэння (найчасцей): I have found the third book! Я знайшоў трэцюю кнігу!
    2)	дапаўнення: Of the numerous women he saw he liked the first best of all. 3 ycix шматлікіх жанчын, якіх ён бачыў, яму найбольш спадабалася першая;
    3)	іменнай часткі выказніка: Who will be the first to complete the task"! Хто першы справіцца з заданнем?
    4)	дзейніка: Three men entered the room. The first was the English­man. У пакой увайшлі тры чалавекі. Першы быў англічанінам.
    Дробавыя лічэбнікі
    Дробавыя лічэбнікі могуць быць простымі і складанымі. Простыя дробавыя лічэбнікі вымаўляюцца наступным чынам: лічнік з’яўляецца колькасным лічэбнікам, а назоўнік парадкавым (у форме множнага ліку, калі назоўнік большы за адзінку). Замест лічэбніка one часта выкарыстоўваецца неазначальны артыкль а. Калі поруч з дробам маецца цэлы лік, то перад дробам падстаўляецца злучнік and. Нарыклад:
    2/3 two thirds',
    3/8 three eights',
    3 1/5 three and one fifth (three and a fifth).
    Існуюць асобныя словы для абазначэння паняццяў паловы і чвэрткі.
    1/2 а/опе half (палова);
    1 1/2 one and a half (паўтара);
    1/4 a/one quarter (чвэрць).
    Больш складаныя дробы вымаўляюцца як спалучэнне двух колькасных лічэбнікаў з прыназоўнікам over. Напрыклад:
    296/357 two hundred and ninety-six over three hundred fifty-seven-, 305/423 three hundred and five over four hundred twenty-three.
    Дзесятковыя дробы вымаўляюцца асобнымі лічбамі. Цэлая частка аддзяляецца ад дробавай часткі кропкай на пісьме і словам point пры вымаўленні. Нуль у брытанскай англійскай мове гучыць як nought, a ў амерыканскай англійскай мове як zero. Таксама выкарыстоўваецца спалучэнне oh. Напрыклад:
    0.25 nought point two five/nought point twenty-five/point twenty-five-, 2% two per cent.
    Пасля звычайных дробавых лічэбнікаў назоўнік выкарыстоўваецца ў адзіночным ліку, паміж імі стаіць прыназоўнік of.
    Напрыклад: two thirds of a ton дзве трэція тоны.
    Пасля дзесятковага дроба назоўнік ставіцца ў множным ліку і прыназоўнік не выкарыстоўваецца: 2.5 two point five millimetres.
    ЗАЙМЕННІК
    Займеннік самастойная часціна мовы, якая паказвае на прадмет, прымету ці колькасць прадметаў, але не называе іх. Mae абагульненае значэнне. Як і ў беларускай мове, у англійскай мове займеннікі можна падзяліць на шэраг разрадаў: асабовыя, абагульнена-асабовыя і няпэўна-асабовыя, прыналежныя, зваротныя, узаемныя, указальныя, пытальныя, адносныя, квантыфікатары.
    Асабовыя займеннікі
    Асабовыя займеннікі ў англійскай мове розняцца паводле ліку, асобы і роду, маюць два склоны суб’ектны і аб’ектны. Займеннік I (я) заўсёды пішацца з вялікай літары, незалежна ад яго месца ў сказе. Аднак этыкет патрабуе, каб у спалучэнні асобовы займеннік/назоўнік, што абазначае асобу, злучнік and і займеннік I, той, хто гаворыць, ставіў сябе на апошняе месца: my brother and I-я і мой брат; my dog and Iя і мой сабака.
    Асоба
    Назоўны склон
    Аб’ектны склон
    1
    I я
    me мне
    2
    you ты
    you вы
    
    he ён
    him яму
    3
    she яна
    her ёй
    
    itяно
    itяму, ёй
    1
    we мы
    us нам
    2
    you ты, вы
    you табе, вам
    3
    they яны
    them ім
    He, she выкарыстоўваюцца ў адносінах да людзей. Пра немаўлят і свойскую жывёлу (за выключэннем выпадкаў глыбокай сімпатыі) кажуць з выкарыстаннем займенніка it. Традыцыйна she выкарыстоўваюць у дачыненні да караблёў (бо тыя насілі жаночыя імёны ў гонар каралеў). Звярніце ўвагу на наступныя прыклады.
    We al! respect our boss. Мы ўсе іпануем нашага шэфа.
    Come with us, she has something to show you. Хадзем з намі: яна нешта хоча нам паказаць.
    Although the Browns are quite strange people, I like them. Нягледзячы на тое, што Браўны дзівакі, яны мне падабаюцца.
    It’s me! (her!us!them). Гэта я (яна/мы/яны).
    Абагульнена-асабовыя і няпэўна-асабовыя займеннікі
    Словы one і you могуць выконваць ролю абагульнена-асабовых займеннікаў. У гэтым выпадку яны могуць адносіцца да любой асобы:
    One might not know what will happen next. Ніколі не ведаеш, чаго чакаць.
    You should respect the elderly. Старых людзей трэба паважаць.
    Займеннік they можа мець неазначальна-асабовае значэнне:
    They say you don't work anywhere. Кажуць, ты нідзе не працуеш.
    Прыналежныя займеннікі
    Прыналежныя займеннікі выяўляюць прыналежнасць назоўніка. Яны адпавядаюць асабовым займеннікам. Існуе дзве формы: адна выкарыстоўваецца ў якасці азначэння пры назоўніку (my car), другая ўжываецца незалежна абсалютная форма (This is mine). Пакажам іх у выглядзе наступнай табліцы.
    Асоба
    Асноўная форма
    Абсалютная форма
    1
    ту мой
    mine мой
    2
    yourтвой
    your — твой
    
    his яго
    his яго
    3
    her яе
    hers яе
    
    its яго, яе
    its яго, яе
    1
    our наш
    ours наш
    2
    your твой, вапі
    yours твой, ваш
    3
    their іх
    theirs іх
    Прыналежныя займеннікі ў асноўнай форме выступаюць звычайна ў ролі азначэння да назоўніка:
    I like his thick wallet. Мне падабаецца яго тоўсты кашалёк.
    Прыналежныя займеннікі ў абсалютнай форме могуць выступаць у якасці:
    1)	дзейніка:
    My skirt is new an yours is old. Мая спадніца новая, a твая старая;
    2)	дапаўнення:
    He had no pen so he decided to take mine. У яго не было ручкі, таму ён вырашыў узяць маю;
    3)	іменнай часткі выказніка:
    All I possess is yours. Усё, што мне належыць, вашае.
    Зваротныя займеннікі
    Зваротныя займеннікі ўжываюцца, калі ў межах сказа асоба ці прадмет, да якіх яны адносяцца, супадае з асобай ці прадметам, якая абазначаецца дзейнікам. На беларускую мову яны перакладаюцца словамі «сябе», «сабе». Канцавым кампанентам зваротных займеннікаў з’яўляюцца -self у адзіночным ліку і -selves у множным ліку:
    Адзіночны лік
    Множны лік
    myself
    ourselves
    yourself
    yourselves
    himself
    themselves
    herself
    
    itself
    
    Узаемныя займеннікі
    Да ўзаемных займеннікаў адносяцца займеннікі each other і one another, якія маюць значэнне «адно аднаго/адзін аднаго». Узаемны займеннік each other выкарыстоўваецца звычайна, калі гутарка ідзе пра дзвюх асоб:
    The cat and the dog were looking at each other. Кот i сабака глядзелі адно на аднаго.
    All their children like one another. Усе ix дзеці любяць адно аднаго.
    Гэтыя займеннікі могуць стаяць у форме прыналежнага склона, a таксама ўжывацца разам з прыназоўнікам:
    They looked in each other’s eyes. Яны глядзелі адно аднаму ў вочы.
    Указальныя займеннікі
    Указальныя займеннікі ўказваюць на прадмет, але не называюць яго. Яны маюць катэгорыю ліку: this гэты, these гэтыя, that той, those -чыя. Параўнайце наступныя прыклады.
    Who is that? Хто гэта?
    In those times people were more honest. У тыя часы людзі былі куды больш сумленныя.
    Sorry\ This is тіпе\ Выбачайце! Гэта маё.
    These shorts will wash well. Гэтыя шорты будуць добра мыцца.
    Пытальныя займеннікі
    Да пытальных займеннікаў адносяцца наступныя:
    Who? хто? Who is going to play? Хто хоча гуляць?
    What? што? What is in your pockets? Што ў цябе ў кішэнях?
    Whom? каму? Whom are you going to give it? Каму ты збіраешся гэта аддаць?
    Whose? чый? Whose ball is it? Чый гэта мячык?
    Which? які? каторы? Which of the cups do you like best? — Які кубак табе найбольш падабаецца?
    How? як? якім чынам? How do you do? Дзень добры. How much does it cost? Колькі гэта каштуе? How many stamps do you have? Колькі ў цябе марак?
    When? калі? When are you leaving? Калі ты з’язджаеш?
    Where? дзе? Where is my money? Дзе мае грошы?
    Why? чаму? Why do you cry, Willy? Чаму ты плачаш, Уілі?
    Калі займеннікі who і what з’яўляюцца дзейнікамі, яны дапасуюцца да выказніка ў адзіночным ліку.
    Адносныя займеннікі
    Адносныя займеннікі ўводзяць азначальныя даданыя сказы. У гэтайякасціўанглійскаймове выкарыстоўваюйцапытальныязайменнікі і займеннік that. Адносны займеннік who выкарыстоўваецца толькі ў дачыненні да людзей. Which адносіцца да неадушаўлёных прадметаў і жывёл, that можна ўжываць у абодвух выпадках. Займеннікі можна часам і апускаць:
    The person who/that you are looking for is Mr. Green. Чалавека, якога вы шукаеце, клічуць спадар Грын.
    The picture which/that had been torn is on the shelf. Малюнак, што быў парваны, ляжыць на палічцы.
    Займеннікі-квантыфікатары
    Займеннікі-квантыфікатары падзяляюцца на чатыры катэгорыі: інклюзіўныя, ацэначныя, неазначальныя, адмоўныя.
    Інклюзіўныя'. all усе; both абодва, абое; half палова; every кожны; each кожны; everybody усе; everything усё; everyone кожны; everywhere усюды.
    Ацэначныя: many шмат (з падлічвальнымі назоўнікамі); much шмат, многа (з непадлічвальнымі назоўнікамі); a lot шмат; rnostбольшасць; plenty (вельмі) шмат; a great deal, a large number, a large amount вялікая колькасць; little мала (з непадлічвальнымі назоўнікамі); a little крыху; less менш; least сама менш; few мала; a fewнекалькі;/е^гменш (з падлічвальнымі назоўнікамі), fewest найменш.