Кароткая граматыка англійскай мовы

Кароткая граматыка англійскай мовы

Выдавец: Радыёла-плюс
Памер: 104с.
Мінск 2009
15.78 МБ
Behind (ззаду) за:
See you behind the bars'. Да сустрэчы за кратамі!
Below пад, унізе:
The water reaches to just below the knees. Вада даходзіць амаль да каленяў.
Beside побач, каля:
The old fat woman was sitting beside me. Каля мяне сядзела старая грузная жанчына.
Between (па)між:
He was squeezed between two passengers. Ен быў заціснуты паміж двума пасажырамі.
Beyond за, над:
It was beyond his understanding. Гэта было вышэй ад яго разумення.
By каля, пры:
Just stay by me... Проста заставайся поруч...
Down -уніз, пад, з:
Down the Mississippy the ship went. Уніз па Місісіпі плыў карабель.
From ад, з:
It was wet from top to bottom. Яно прамокла ад верху да нізу.
Where are you from? Адкуль ты родам?
ln-у, на:
The bird was singing in the tree. — Птах спяваў на дрэве.
In front of перад, паперадзе:
The soldiers were marching in front of the palace. Салдаты маршыравалі перад палацам.
Into у, унутр; на:
The river flows into the ocean. Рака ўпадае ў акіян.
Inside унутры, у:
I have some present for you inside the green box. У мяне для цябе падарунак у гэтай зялёнай скрынцы.
Off з, ад:
Take it off the table'. Прыбяры гэта ca стала!
On на, y:
There was a clean rag on the floor. Ha падлозе ляжаў чысты дыван.
Opposite насупраць, на іншым баку:
An old gentleman was sitting opposite to him. Насупраць яго сядзеў стары.
Outside звонку, па-за:
It’s quite warm outside. Ha вуліцы зусім цёпла.
Out of за, па-за межамі:
Try to take the rabbit out of the hat. Паспрабуй дастаць з капелюша труса.
Over над, зверху:
The eagle was flying over the mountains. Над гарамі лятаў арол.
Through праз, цераз, скрозь:
Alice walked through the mirrow. Аліса прайшла скрозь люстэрка.
To да, у бок, у кірунку да:
Give it to те\ Аддай яго мне!
Towards у кірунку да:
The train moved towards the station. Цягнік рухаўся ў кірунку станцыі.
Under пад, знізу:
Someone was hiding under the umbrella. Пад парасонам нехта хаваўся.
Up уверх, угару:
The goblins went up the stairs. Гобліны падымаліся наверх.
Via праз, цераз:
I’m going to New York via Warsaw. Я еду ў Нью-Йорк праз Варшаву.
Прыназоўнікі часу
After пасля:
After supper he went for a walk. Пасля вячэры ён выйшаў на шпацыр.
At-y, a:
He usually had dinner at six o’clock. Ён звычайна абедаў a шостай гадзіне.
Before перад:
Don’t forget to brush your teeth before you go to bed. He забудзься пачысціць зубы перад тым, як пойдзепі спаць.
By да, прыблізна.
You should be at home by nine p.m. Ты павінен быць дома да дзевятай вечара.
During падчас, на працягу, цягам:
A student was sleeping during the lecture. Адзін студэнт спаў падчас лекцыі.
For за, на працягу, цягам:
He’s managed to have a nap for a few minutes. Яму ўдалося падрамаць некалькі хвілін.
From з:
She is working from dusk to dawn. Яна працуе з ранку да вечара.
In у; праз:
ГП be there in a few minutes. Я прыйду туды праз некалькі хвілін.
We visited Spain in August. У жніўні мы ездзілі ў Іспанію.
On на:
Caroline had a party on Monday. У панядзелак y Караліны была імпрэза.
Since з, ад, пасля:
No one has seen him since then. 3 тае пары яго ніхто не бачыў.
Тііі-да:
He was driving the car from morning till night. Ен ездзіў на машыне з раніцы да вечара.
Until да:
He was cleaning the mess until the bell rang. — Пакуль не зазваніў званок, ён наводзіў парадак.
Іншыя прыназоўнікі
About пра, аб:
Tell me about yourself. Раскажы мне пра сябе.
Except за выключэннем, з выняткам, акрамя, апрача:
Everyone except Jane liked the salad. — Усім, акрамя Джэйн, спадабалася салата.
Besides акрамя, апрача:
Who can play the piano besides Luke! Хто, акрамя Люка, умее граць на піяніна?
By намаганнямі, высілкамі, працай (каго-н.):
The lightbulb was invented by the scientist. Лямпачка была прыдуманая навукоўцам.
For-для:
This is for you. Гэта табе.
In spite of нягледзячы на, не зважаючы на; хоць:
In spite of all the complications he survived. Нягледзячы на ўскладненні, ён выжыў.
Instead of замест:
Hell come instead of me. Ён прыйдзе замест мяне.
Of-з:
Two of the boys are present. Двое з хлопчыкаў прысутнічаюць.
Over над, па:
Don’t cry over spilt milk. Зняўшы галаву, па валасах не плачуць.
With з, з дапамогай:
I can survive with the help of my friends. — 3 дапамогай сяброў, я магу выжыць.
She wrote him a note with a pencil. Яна напісала яму запіску алоўкам.
Without без, пры адсутнасці:
How many things I can do without. Без якой колькасці рэчаў я магу абысціся.
Некаторыя прыназоўнікі могуць выкарыстоўвацца перад -ingформай. Яны ўказваюць на характар адносін паміж дзеяннем, што выражае -ing-форма, і дзеяннем, якое апісвае дзеяслоў у асабовай форме. Сярод гэтых прыназоўнікаў: after, before, besides, by, in, in spite of, instead of, on, through, until, with, without. Напрыклад:
He only survived by eating grass. Ён уратаваўся толькі дзякуючы таму, што еў траву.
Звычайна прыназоўнік знаходзіцца перад словам, да якога ён адносіцца.
ЗЛУЧНІК
Злучнік службовая часціна мовы, якая патрэбна для сувязі аднародных членаў сказа і частак складанага сказа. Злучнікі падзяляюцца на злучальныя і падпарадкавальныя.
Злучальныя злучнікі
Злучальныя злучнікі служаць для сувязі аднародных членаў сказа альбо частак складаназлучанага сказа. У іх складзе можна вылучыць наступныя катэгорыі (як у англійскай мове, так і ў беларускай): простыя (simple) і састаўныя (compound):
1)	Простыя злучальныя злучнікі:
And і, ды:
There are books and books. Ёсць кнігі i кнігі.
The girl went to school and the kitten stayed at home. Дзяўчынка пайшла ў школу, а кацяня засталося дома.
But але, аднак, а, ды:
He likes alcohol but he hates coffee. Ён любіць алкаголь, але ненавідзіць каву.
She is very intelligent but not very pretty. Яна вельмі разумная, але не дужа прыгожая.
Or ці, або:
Would you like tea or coffee! Вам гарбату ці каву?
Mind your own business or else I’ll hityou\ He сунь носа ў чужое проса, бо наб’ю!
Than чым, ад:
Jane is taller than Ann. Джэйн вышэйшая ад Эн.
Whereas у той час як:
Whereas he had received a very handsome fortune with his wife, he had now spent every penny of it. Атрымаўшы вялікую спадчыну ад жонкі, ён змарнаваў яе да апошняга грошыка.
While у той час як:
While ther is life there is hope. Пакуль дыхаю, спадзяюся.
2)	Састаўныя злучальныя злучнікі:
As well as як... так і...:
As well be hanged for a sheep as for a lamb. Хай будзе што будзе.
Both... and...-i... i...:
Both the new director and the chief manager like bossing peo­ple around. I новы дырэктар, i галоўны менэджэр любяць камандаваць людзьмі.
Either... or... альбо... альбо..., ці... ці...:
You should either stay here with Juliet or go to Spain with Loren­zo. Ты павінен альбо застацца тут з Джульетай, альбо з’ехаць у Іспанію з Ларэнца.
Neither... nor... ні... ні...:
Bob neither knows nor cares about his daughter. Боб ведаць не ведае пра сваю дачку і не клапоціцца пра яе.
Neither fish nor flash. Hi тое, ні сёе.
Not only... but also... не толькі... але i...:
Not only they gave him the lift, but also lent him some money. Яны не толькі падвезлі яго, але і пазычылі грошы.
Падпарадкавальныя злучнікі
Падпарадкавальныя злучнікі спалучаюць даданыя сказы ў складзе складаназалежных сказаў.
1)	Даданыя часу спалучаюцца з галоўнай часткай складаназлучанага сказа з дапамогай наступных падпарадкавальных злучнікаў:
After пасля таго як:
After he had come home he washed his dishes. Вярнуўшыся дамоў, ён памыў посуд.
As у той час як:
As the Litte Red Riding Hood was walking along the path, the hun­gry wolf was creeping in the bushes. Пакуль Чырвоны каптурок ішла па сцяжынны, галодны воўк поўз па кустах.
As soon as як толькі:
As soon as she approached the wolf he swallowed her up. Як тол ькі яна падышла да воўка, ён яе праглынуў.
Before перад тым як:
Before you go to bed don 4forget to close the windows. He забудзься зачыніць вокны да таго, як пойдзеш спаць.
Since з тае пары, як:
Since she came to France she has written no letters. 3 тае пары, як яна з’ехала ў Францыю, яна не напісала ніводнага ліста.
Till / until да той пары, пакуль:
Don’t start eating until father returns home. He пачынайце есці, пакуль бацька не вернецца дамоў.
When (у час) калі:
When he came in, he saw a terrible mess. Калі ён увайшоў, to ўбачыў жахлівы беспарадак.
While пакуль, у той час як:
While mother was washing the floor the children were trying to clean the carpets. Пакуль мама мыла падлогу, дзеці спрабавалі пачысціць дываны.
2)	Даданыя прычыны далучаюцца з дапамогай наступных злучнікаў:
Because бо, паколькі, таму што:
I couldn’t clean the mess, because I was busy reading. Я не мог прыбрацца, бо быў заняты чытаннем.
As паколькі:
As you don’t like sweets, I can eat your bar of chocolate as well. Паколькі ты не любіш салодкага, я магу з’есці і тваю плітку шакалада.
Since з прычыны таго што:
Since they didn’t speak Chinese, they couldn’t ask the way. Паколькі яны не размаўлялі па-кітайску, то не маглі запытацца дарогі.
3)	Даданыя мэты далучаюцца з дапамогай наступных падпарадкавальных злучнікаў:
In order to дзеля таго каб:
In order to pass the exams with flying colours she studied day and night.-Для таго каб бліскуча здаць экзамены, яна вучылася дзень і ноч.
So as to/so that каб:
So as not to lose his face the President had to lie. Каб не страціць твару, Прэзідэнту давялося маніць.
4)	Даданыя выніку ўводзяцца наступнымі злучнікамі:
So такім чынам:
I was getting tired so I went home. Я пачаў стамляцца, таму пайшоў дадому.
Therefore таму:
He lacked some money therefore he took some from his mother’s purse. Яму бракавала грошай, таму ён узяў іх з мацярынскай сумачкі.
As a result як вынік, у выніку (таго, што):
As a result of the disaster, there was no electricity in the town. У выніку бедства ў горадзе няма электрычнасці.
Consequently адпаведна, значыць, вось жа:
I have no driving license, consequently, I can’t drive you home. У мяне няма правоў на машыну, таму я не магу адвезці цябе дахаты.
So/such... that... гэтак... што:
He is such a witty person that everybody wants to invite him to some party. Ён такі дасціпны чалавек, што ўсе жадаюць запрасіць яго на якую-небудзь імпрэзу.