• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кароткая граматыка англійскай мовы

    Кароткая граматыка англійскай мовы


    Выдавец: Радыёла-плюс
    Памер: 104с.
    Мінск 2009
    15.78 МБ
    •	для апісання паступовага развіцця дзеяння:
    The trees were getting greener. Дрэвы пачыналі паступова прыбірацца ў зелень;
    •	у драматычных расповедах пра мінулае:
    Someone was creeping along the path. Нехта поўз уздоўж сцяжынкі.
    Будучы працяглы час
    (Future Continuous Tense)
    Будучы працяглы час утвараецца з дапамогай дзеяслова to be ў форме простага будучага часу і -ing-формы асноўнага дзеяслова. Напрыклад:
    / will be working from morning till night. Я буду працаваць з раніцы да вечара.
    Will aunt Ann be knitting in the evening! Ці будзе цётка Эн вязаць увечары?
    Yes, she will. Будзе.
    No, she will not. He, не будзе.
    She will not be knitting. Яна не будзе вязаць.
    Будучы працяглы час ужываецца:
    •	для абазначэння дзеяння, якое будзе адбывацца ў некаторы момант у будучыні:
    1 will be eating a cake at this time tomorrow. Заўтра ў гэты час я буду есці пірог;
    •	для абазначэння запланаванага ў будучыні дзеяння:
    The train will be coming near the house at this time tomorrow. Заўтра ў гэты самы час каля дома праедзе цягнік.
    Перфектныя (завершаныя) часы
    Перфектныя часы абазначаюць дзеянні, якія закончыліся да пэўнага моманту. Яны таксама ўжываюцца, каб паказаць паслядоўнасць падзеяў тое, што адно дзеянне адбылося раней за другое. Перфектныя часы ўтвараюцца з дапамогай дзеяслова to have ў адпаведным часе і дзеепрыметніка II.
    Цяперашні перфектны час (Present Perfect Tense)
    Цяперашні перфектны час утвараецца з дапамогай дзеяслова to have ў форме цяперашняга часа і дзеепрыметніка II. Звярніце ўвагу на тое, што ў трэцяй асобе адзіночнага ліку выкарыстоўваецца форма has. Напрыклад:
    I have done it! Я зрабіў гэта!
    She has written down a poem. Яна напісала верш.
    Have you signed the paper? Ты падпісаў паперу?
    Yes, I have. Падпісаў.
    No, he has not (hasn’t). He, ён не падпісаў.
    Цяперашні перфектны час ужываецца ў наступных выпадках.
    1)	Для абазначэння дзеянняў, якія закончыліся да моманту гутаркі:
    She has completed her studies. Яна закончыла навучанне.
    2)	Для апісання дзеянняў, вынікі якіх зрабіліся відавочныя:
    Have you broken your leg? Ты зламаў нагу?
    3)	Для апісання дзеянняў, якія пачаліся ў мінулым і цягнуцца да сучаснасці:
    She hasn’t written home since 1999. Яна не пісалa дахаты з 1999 года.
    Сістэму перфектнага часу можна паказаць у выглядзе наступнай табліцы:
    Цяперашні перфектны час
    Прошлы перфектны час
    Будучы перфектны час
    have/has + painted/ drawn
    had + painted/drawn
    will have + painted/ drawn
    I have drawn it.
    I had drawn it by 6 o 'clock.
    I will have drawn it by 7 o ’clock.
    Перфектна-працяглыя часы
    Дадзеная форма сумяшчае значэнне працэсуальнасці і сувязі з мінулым. Утвараецца яна з дапамогай дзеяслова to be ў адпаведнай перфектнай форме і ing-формы.
    Вышэйзгадную сістэму часоў мы таксама пакажам у выглядзе табліцы:
    Цяперашні перфектна-працяглы час
    Прошлы перфектнапрацяглы час
    Будучы перфектнапрацяглы час
    have/has been + ing-
    had been + ing-
    will have been + ing
    I’ve been looking for you for a long time!
    He had been drawing the picture for a long time.
    By the end of January we will have been working at the same place for twenty years.
    Залежны стан дзеяслова
    Усе формы залежнага стану ўтвараюцца далучэннем дзеепрыметніка II асноўнага дзеяслова да адпаведнай формы дапаможнага дзеяслова to be.
    Формы залежнага стану можна паказаць у выглядзе наступнай табліцы, дзе па гарызанталі пазначаныя формы простага, працяглага і перфектнага часоў, а па вертыкалі цяперашні, прошлы і будучы часы.
    I am drawn. Мяне малююць.
    I am being drawn. Мяне малююць.
    / have been drawn. Мяне намалявалі.
    I was drawn. Мяне малявалі.
    I was being drawn. Мяне малявалі.
    I had been drawn. Мяне намалявалі.
    1 will be drawn. Мяне будуць маляваць.
    —
    1 will have been drawn. Мяне намалююць.
    Неасабовыя формы дзеяслова
    Неасабовыя формы дзеяслова сумяшчаюць прыкметы дзвюх часцін мовы: інфінітыў дзеяслова і назоўніка, дзеепрыметнік прыметніка і дзеяслова, герундый назоўніка і дзеяслова.
    Інфінітыў
    Інфінітыў можа выкарыстоўвацца як з часцінкай to, так і без яе. Менавіта гэтая форма дзеяслова змяшчаецца ў слоўніках. Ён мае формы часу, трывання і стану.
    Незалежны стан
    Залежны стан
    to draw
    to be drawn
    to be drawing
    —
    to have drawn
    to have been drawn
    to have been drawing
    —
    Інфінітыў без часціцы to ўжываецца ў наступных выпадках.
    1)	Пасля мадальных дзеясловаў:
    May I go to the theatre in the evening? Ці можна мне ўвечары пайсці ў тэатр?
    2)	Пасля дзеяслова let:
    Do you let the children stay so long? Вы дазваляеце дзецям сядзець дапазна?
    3)	Пасля дзеяслова make ў значэнні «прымушаць», калі ён ужываецца ў незалежным стане:
    He made them plant the trees. Ён прымусіў ix садзіць дрэвы.
    4)	У канструкцыях з had better, would rather, had best:
    I’d rather read a new book. Я лепей пачытаю кніжку.
    You had better wash your face before leaving. Памый лепей твар, перш чым сыходзіць.
    5)	Пасля слова why:
    Why bother? Навошта хвалявацца?
    6)	Пасля дзеясловаў успрымання {see бачыць, hear чуць, feel адчуваць, smell унюхваць):
    We watched him draw the landscape. Мы назіралі, як ён маляваў пейзаж.
    Некаторыя дзеясловы патрабуюць пасля сябе менавіта форму інфінітыва, а не герундыя: to agree згаджацца, to refuse адмаўляцца, to promise абяцаць, to threaten пагражаць, to offer -
    прапаноўваць, to attempt спрабаваць, to manage удавацца, to failне ўдавацца, to decide вырашыць, to arrange арганізаваць, to hope спадзявацца, to appear з’яўляцца, to seem здавацца, to pretend прыкідвацца, to afford дазваляць сабе, to forget забывацца, to dare адважвацца, to tend мець схільнасць.
    Інфінітыў можа выступаць у сказе ў розных сінтаксічных функцыях:
    1)	функцыі дзейніка:
    To eat an apple every day is very useful. Вельмі карысна з’ядаць штодня па яблыку;
    2)	функцыі прамога дапаўнення:
    I tried to persuade him to follow me. Я пастараўся пераканаць яго пайсці са мной;
    3)	функцыі іменнай часткі састаўнога выказніка:
    My duty is to save you all. Мой абавязак вас ycix уратаваць;
    4)	функцыі азначэння:
    The task to be completed is not easy. Заданне, якое патрэбна выканаць, нялёгкае;
    5)	функцыі акалічнасці мэты:
    You should work hard to earn a lot. Каб шмат зарабляць, патрэбна шмат працаваць.
    Дзеепрыметнік
    Функцыі дзеепрыметніка блізкія да функцый прыметніка і прыслоўя. Існуе дзве формы дзеепрыметніка першая і другая. Дзеепрыметнік I (Participle I) цяперашняга часу незалежнага ладу ўтвараецца дадаваннем суфікса -ing да асновы дзеяслова: to read reading (той,) які чытае, to sit sitting (той,) які сядзіць. Ён мае формы залежнага і незалежнага станаў:
    The painting girl hardly noticed him. Дзяўчына, якая малявала, амаль не заўважала яго.
    The model being painted was getting cold. Мадэль, якую малявалі, пачала мерзнуць.
    Having painted the landscape, the young prodigy wanted to make a portrait. Намаляваўшы краявід, малады талент захацеў стварыць партрэт.
    Having being painted, the king hid the portrait and prohibited any­body to look at it. Пасля таго як яго намалявалі, кароль схаваў партрэт і забараніў усім глядзець на яго.
    Дзеепрыметнік I можа выконваць у сказе розныя функцыі:
    1)	азначэння:
    We lived a life of ease in the house of rising sun. Мы шчасліва жылі ў доме ўзыходзячага сонца;
    2)	акалічнасці (параўнайце з беларускім дзеепрыслоўем!):
    Waving her hand, she looked at the travellers. Махаючы рукой, яна ўглядалася ў вандроўнікаў.
    Дзеепрыметнік II (Participle II) правільных дзеясловаў утвараецца з дапамогай суфікса -ed: an opened window адчыненае акно.
    Няправільныя дзеясловы маюць адметныя формы: a broken glass разбітая шклянка, cut hair-стрыжаныя валасы.
    Ён можа выконваць у сказе ніжэйпералічаныя функцыі:
    1)	азначэння:
    He found the torn pages of the book. Ён знайшоў вырваныя з кнігі старонкі;
    2)	іменнай часткі састаўнога дзеяслова:
    The actress was extremely well-dressed. Акторка была надзвычай прыгожа апранутая;
    3)	часткі складанага дапаўнення ў канструкцыі to have smth done:
    I need my roof mended. Мне трэба адрамантаваць дах (дзеянне выконваюць асобы, адрозныя ад суб’екта).
    Герундый
    Герундый неасабовая форма дзеяслова, якая ў сваёй форме супадае з дзеепрыметнікам цяперашняга часу (дзеепрыметнікам I).
    Яна ўжываецца ў функцыі:
    1)	дзейніка:
    Swimming is much fun. Плаванне прыносіць пімат радасці;
    2)	дапаўнення:
    1	like watching the birds. Я люблю назіраць за птушкамі;
    3)	азначэння:
    You are the dancing queen. Ты тая каралева, ш го танцуе.
    Калі дзеянне, якое апісвае герундый, выконвае асоба, да якой ён адносіцца, то ўжываецца герундый незалежнага стану, а калі над асобай, да якой адносіцца герундый, то залежнагсг.
    / like being asked interesting questions. Мне падабаецца, калі мне задаюць цікавыя пытанні.
    Шэраг дзеясловаў патрабуе выкарыстання пасля сябе менавіта герундыя, а не інфінітыва. Сярод іх: to stop — перастаць, to finish закончыць, to delay адкласці, to enjoy атрымліваць асалоду, to mind пярэчыць, to suggest прапаноўваць, to fancy меркаваць, to imagine уяўляць, to regret шкадаваць, to admit прызнаваць, to deny адкладаць, to avoid пазбягаць, to consider лічыць, меркаваць; to involve уключаць, to practise практыкаваць, to give up кінуць, to go on працягваць, to put off адкладаць, to carry on працягваць, to keep on працягвайь.
    ПРЫНАЗОЎНІК
    Прыназоўнік службовая часціна мовы, якая выражае адносіны паміж іншымі часцінамі мовы і словазлучэннямі ў сказе. Найбольшую групу прыназоўнікаў у англійскай мове складаюць прыназоўнікі месца і часу.
    Найбольш шырока выкарыстоўваюцца наступныя прыназоўнікі месца і напрамку.
    Above над, вышэй за:
    The temperature is above zero. Тэмпература вышэйшая за нуль.
    There is a picture above the table. Над сталом вісіць карціна.
    Across праз, цераз:
    The little goat was walking across the river. Маленькае казляня ішло цераз мост.
    Along уздоўж, па:
    The cat was creeping along the street. Кот поўз па вуліцы.
    Among сярод, паміж:
    It’s very pleasant to live among friends. Надта прыемна знаходзіцца сярод сяброў.
    At на, у, пры, каля:
    Peter was waiting for them at the station. Пітэр чакаў ix на станцыі.