Кароткая граматыка англійскай мовы

Кароткая граматыка англійскай мовы

Выдавец: Радыёла-плюс
Памер: 104с.
Мінск 2009
15.78 МБ
g як вельмі змякчанае дж (найчасцей перад англійскімі -е, -і, -у), або як цвёрдае рускае выбухное г (у іншых пазіцыях), або як рускае выбухное г, вымаўленае ў нос (у спалучэнні літар ng), або як ф
(у некаторых выпадках пры спалучэнні літар gh: rough, tough, enough), або як нямое (fight, high, light, right; taught, caught; sign);
h як гук рэзкага выдыху (нагадвае цвёрдае беларускае х), або нямое (найчасцей пасля галосных або як у fight, high, light, right), або як мякчэйшае за беларускае ч (спалучэнне літар ch -у большасці выпадкаў), або як мякчэйшае за беларускае ш (спалучэнне літар sh), або як глухі ці звонкі міжзубны зычны (спалучэнне літар th), або як цвёрдае беларускае ф (пры спалучэнні літар ph або ў некаторых выпадках пасля ou пры спалучэнні літар gh: rough, tough, enough);
i як кароткае беларускае i (найчасцей y закрытым складзе), або як доўгае беларускае і (у такіх словах, як field, chief, thief і інш.), або як беларускае ай (найчасцей у адкрытым складзе, у тым ліку перад спалучэннем літар -ге, або перад нямым gh у словах кшталту fight, high, light, або перад такімі спалучэннямі літар, як -gn, -Id, -nd у закрытым складзе), або як беларускае й (у канцы закрытага склада пасля галоснай), або як доўгі гук э (перад -г у закрытым складзе);
о як кароткае або доўгае беларускае о, або як беларускае оў (у канцы слова ці склада, а таксама перад -а, -е, часта перад -w), або як доўгае беларускае у у канцы шэрага слоў (напрыклад: do, who, move) ці пры падваенні, або як беларускае а (у некаторых выпадках перад -w), або як доўгі гук э (у спалучэнні літар перад г + зычны); спалучэнне літар ou чытаецца як доўгае беларускае о (thought, brought) ці як доўгае беларускае у (soup, group, rouble), ці, у шэрагу выпадкаў, як кароткае беларускае a (rough, enough) або аў (found, fountain, round); пра чытанне спалучэння літар оог гл. вышэй, у канцы падпункта 1, пра чытанне спалучэння літар our у канцы падпункта 3;
s як цвёрдае беларускае с або як цвёрдае беларускае з (найчасцей паміж галоснымі або пасля звонкіх зычных, або у канцы слова, у тым ліку перад нямым англійскім -е), або як вельмі змякчанае ш (спалучэнне літар sh, ці, напрыклад, у слове sure), або як вельмі змякчанае ж (найчасцей перад суфіксам -ure);
u як кароткае беларускае а (найчасцей у закрытым складзе), або (найчасцей у адкрытым складзе) як кароткае ці доўгае ю або у (звычайна пасля г ці ch у тым ліку перад спалучэннем літар -ге), або толькі як кароткае беларускае у (full, pull, put), або як доўгі гук э (перад -г у закрытым складзе), або як беларускае ў (у пазіцыі пасля q); пра чытанне спалучэння літар ou гл. у правілах чытання літары о; пра чытанне спалучэння літар au гл. вышэй, у канцы падпункта 1;
у ў большасці выпадкаў вымаўляецца паводле тых самых правілаў, што і англійскае і (гл. вышэй), але калі гэтая літара стаіць у канцы слова, яна найчасцей вымаўляецца як кароткае беларускае і, аў пачатку слова як беларускае й.
НАЦІСК
Націск у англійскіх словах часцей падае на першы карнявы галосны, але ў шмат якіх словах (сярод іх нямала запазычаных) націск можа падаць і на другі карнявы галосны, і на суфікс, і радзей на прэфікс.
МАРФАЛОГІЯ
Існуе некалькі падыходаў да падзелу слоў англійскай мовы на часціны мовы. Мы выкарыстаем той, у якім налічваецца дзесяць часцін мовы: назоўнік (noun), прыметнік (adjective), артыкль (ar­ticle), прыслоўе (adverb), дзеяслоў (verb), займеннік (pronoun), лічэбнік (numeral), прыназоўнік (preposition), злучнік (conjunction), выклічнік (interjection).
НАЗОЎНІК
Назоўнік самастойная часціна мовы, якая аб’ядноўвае словы з прадметным значэннем. Ён непасрэдна называе прадмет, асобу, ідэю, пачуццё, якасць, апрадмечаную дзейнасць: nature прырода, an apple яблык, the king кароль, scissors нажніцы, draw­ing маляванне, love каханне. Паводле структуры назоўнікі ў англійскай мове бываюць невытворнымі простымі, вытворнымі складанымі і састаўнымі. Прыклады невытворных назоўнікаў: head галава, work праца, tooth зуб. Вытворныя назоўнікі ўяўляюць сабой словы, атрыманыя пасля далучэння пэўнага афікса (найчасцей суфікса, радзей прыстаўкі): lioness — львіца, cooker пліта, anti­fascist антыфашыст, ability магчымасць. Састаўныя назоўнікі ўяўляюць сабой суму некалькіх слоў: двух назоўнікаў, прыметніка і назоўніка (blueberry чарніцы), дзеяслова і назоўніка (showcase вітрына), двух назоўнікаў і прыназоўніка (sister-in-law нявестка), герундыя і прыназоўніка (drawing-room гасціная), субстантываванай фразы і г. д.) і могуць пісацца разам, праз злучок ці асобна (airport аэрапорт, fir-tree елка, washing powder парашок для мыцця).
Англійскія назоўнікі маюць тыя ж лексіка-граматычныя разрады, што і беларускія назоўнікі. Семантычна яны падзяляюцца наўласныя
і агульныя. Уласныя назоўнікі выкарыстоўваюцца для абазначэння пэўнай асобы, месца, рэчы ці ідэі, што з’яўляецца унікальнай (імёны, прозвішчы, псеўданімы, назвы геаграфічных аб’ектаў, кніг, газет, часопісаў, святаў, гістарычных падзей і г. д.). Звычайна яны пішуцца з вялікай літары. Часам назіраецца пераход уласнага назоўніка ў разрад агульнага:
He brought two Londons and one Woolf. Ён прынёс дзве кнігі Джэка Лондана і адну кнігу Вірджыніі Вульф.
Агульныя назоўнікі абазначаюць цэлыя класы аднародных прадметаў, з’яў. Яны падзяляюцца на падлічвальныя і непадлічвальныя. Падлічвальнымі назоўнікамі з’яўляюцца тыя, якія абазначаюць аб’екты, што паддаюцца падліку і могуць быць як канкрэтнымі (pear груша, book кніга, street вуліца), так і абстрактнымі (idea ідэя, life жыццё, feeling пачуццё). Непадлічвальныя назоўнікі падліку не паддаюцца, яны могуць быць рэчыўнымі альбо абстрактнымі. Рэчыўныя назоўнікі абазначаюць рэчывы, што маюць аднародны склад: sugar цукар, quicksilver ртуць, sand пясок, silk шоўк.
У англійскай мове таксама вылучаецца катэгорыя зборных назоўнікаў, што абазначаюць сукупнасць аднародных прадметаў ці асоб як адно цэлае. Гэта групавыя назоўнікі (family сям’я, army армія, crew каманда), множныя назоўнікі (police паліцыя, cat­tle быдла) і масавыя назоўнікі (fruit садавіна, furniture мэбля, goods тавары, belongings маёмасць).
Назоўнікі ў англійскай мове маюць толькі два склоны (агульны і прыналежны), не маюць развітай родавай сістэмы, большасць з іх можа мець формы адзіночнага і множнага ліку.
Катэгорыя роду
3	цягам стагоддзяў назоўнікі страцілі выразныя прыкметы роду. Катэгорыя роду з’яўляецца хутчэй семантычнай, чым марфалагічнай характарыстыкай назоўнікаў у сучаснай англійскай мове. Г эта значыць, толькі некаторыя назоўнікі жаночага роду пазначаюцца суфіксамі -ess
(tigress тыгрыца, lioness львіца), -ette (brunette брунетка), -ine (landgravine ланд-графіня, heroine гераіня). Існуюць таксама састаўныя назоўнікі, першая частка якіх указвае на пол: a girl-friend сяброўка, a he-goat казёл, a she-ass асліца.
Катэгорыя ліку
Назоўнікі ў англійскай мове могуць мець формы адзіночнага і множнага ліку. Тыя, што маюць абедзве формы, называюцца зменнымі назоўнікамі, іх у англійскай мове большасць, як і ў беларускай. Нязменныя назоўнікі маюць толькі адну форму адзіночнага ці множнага ліку.
Назоўнік у адзіночным ліку не мае спецыяльных паказальнікаў.
Агульнае правіла, паводле якога ўтвараюць множны лік зменныя назоўнікі, наступнае. Да асновы назоўніка дадаецца канчатак -s (звычайна) альбо -es (значна радзей). Суфікс -es дадаецца да назоўнікаў, якія заканчваюцца на -s (lens lenses лінзы), -ss (kiss kisses пацалункі), -ch (church churches цэрквы), -x (box boxesскрынкі), -sh (slash slashes касыя рыскі), -z (buzz buzzez віскат), -o (tomato tomatoes памідоры).
Аднак -e не дадаецца:
•	y назоўнікаў, якія заканчваюцца на спалучэнне галоснага гука з о (у тым ліку на падвойнае o): zoo zoos заапарк, kangaroo kan­garoos кенгуру, patio patios патыё;
•	y імёнах уласных: Navajo Navajos Наваха;
•	y музычных тэрмінах, запазычаных з італьянскай мовы: cello cellos віяланчэль, soprano sopranos сапрана;
•	у скарачэннях: photo photos фотаздымак.
У назоўніках, якія заканчваюцца на -у, якой папярэднічае зычны, у змяняецца на -ies: copies копіі, stories гісторыі, babies дзеткі.
Існуе некалькі назоўнікаў, што заканчваюцца на -f у множным ліку якіх адбываецца чаргаванне (азванчэнне) f ve. Гэта наступныя дванаццаць назоўнікаў: calf calves цялятка, elf elves эльф, half halves палова, knife knives нож, leaf leaves лісток, life lives жыццё, loaf loaves булка, self selves асоба, сам;
shelf shelves паліца, thief thieves злодзей, wife wives жонка, wolf wolves воўк.
Некаторыя назоўнікі ўтвараюць множны лік паводле больш архаічнай мадэлі з дапамогай змены каранёвага галоснага: foot feet нага, goose geese гусь, louse lice вош, man men чалавек, mouse mice мыш, tooth teeth зуб, woman women жанчына.
Шэраг назоўнікаў y множным ліку мае канчатак -еп\ brother brethren брат (ужываецца ў вузкім кантэксце рэлігійная служба, звычайная форма brothers), child children дзіця, ox oxen бык.
У некаторых назоўнікаў супадаюць формы адзіночнага і множнага ліку:
• у назоўнікаў, якія заканчваюцца на -ese, -ss і абазначаюць нацыянальнасць: Chinese Chinese кітаец, Japanese Japanese японец, Swiss -	швейцарац;
« у назоўнікаў, якія маюць колькаснае значэнне: dozen тузін, hundred сотня, million мільён, stone стоўн (6,34 кг), thousand тысяча (за выключэннем выпадкаў, калі перад імі не стаіць лічэбнік: two thousand plants thousands of plants) ',
•	y назоўнікаў, што заканчваюцца на -es: series series шэраг, серыя; species species від, род; means means спосаб, метад;
•	y назоўнікаў, якія называюць жывёл і рыб: sheep sheep авечка, deer deer алень, cod cod траска, grouse grouse курапатка, salmon salmon ласось.
Некаторыя запазычаныя з замежных моваў (лацінскай і грэцкай) назоўнікі захоўваюць незвычайныя формы множнага ліку:
-	us -і: nucleus nuclei ядро, radius radii радыус, stimulus stimuli стымул;
-	us -ora. corpus corpora цела;
-	us -era. opus opera твор;
-	a —ae. formula formulae формула, vertebra vertebrae хрыбет;
-	um -a', datum data звесткі, millennium millennia тысячагоддзе;
-	is -es: axis axes вось, basis bases аснова, thesis theses тэзіс;