Кароткая граматыка беларускай мовы Фаналогія. Марфаналогія. Марфалогія. У 2 ч. Ч. 1.

Кароткая граматыка беларускай мовы

Фаналогія. Марфаналогія. Марфалогія. У 2 ч. Ч. 1.
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 351с.
Мінск 2007
102.26 МБ
ГРАМАТЫКА БЕЛАРУСКАЙ
ЖК	W
ЧАСТКА
НАЦЫЯНАЛЬНАЯ АКАДЭМІЯ НАВУК БЕЛАРУСІ Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа
КАРОТКАЯ ГРАМАТЫКА БЕААРУСКАЙ М * О * В * Ы
У дзвюх частках
ФАНААОГІЯ МАРФАНААОГІЯ МАРФААОГІЯ
ЧАСТКА
Мінск
«Беларуская навука» 2007
УДК 811.161.3’36
ББК 81.2Бен-2
К25
Навуковы р э д а к т а р
доктар філалагічных навук A. А. Лукашанец
Р э ц э н з е н т ы:
кандыдат філалагічных навук 3. I. Бадзевіч, кандыдат філалагічных навук I. У. Кандраценя
Выпуск выдання ажыццёўлены па заказу і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Кароткая граматыка беларускай мовы. У 2 ч. Ч. 1. ФаК25 налогія. Марфаналогія. Марфалогія / навук. рэд. A. А. Лукашанец. — Мінск : Беларус. навука, 2007. — 351 с.
ISBN 978-985-08-0904-9.
Граматыка падрыхтавана з улікам сучаснай .моўнай практыкі і тых тэндэнцый, што праявіліся ў сістэме беларускай мовы ў апошнія два дзесяцігоддзі, а таксама вопыту раней выдадзеных акадэмічных граматык беларускай мовы. Mac нарматыўную накіраванасць, адлюстроўвае стан нор.м літаратурнай мовы канца XX — пачатку XXI ст., варыянтнасць словазмянення.
Разлічана на спецыялістаў-мовазнаўцаў, выкладчыкаў і студэнтаў ВНУ, настаўнікаў, усіх, хто карыстаецца беларускай мовай.
УДК 811.161.3’36
ББК 81.2Бен-2
ISBN 978-985-08-0904-9 (ч. 1)
ISBN 978-985-08-0896-7
© Інстытут мовазнаўства
імя Я Коласа НАН Беларусі, 2007 © Афармленне. РУП «Выдавецкі дом «Беларуская навука», 2007
ПРАДМОВА
Сістэма беларускай літаратурнай мовы другой паловы XX ст. дастаткова поўна і ўсебакова апісана ў такіх фундаментальных акадэмічных працах, як «Граматыка беларускай мовы» ў двух тамах (т. I. Мн., 1962. Пад рэдакцыяй К. К. Атраховіча (Крапівы) і М. Г. Булахава; т. 2. Мн., 1964. Пад рэдакцыяй К. К. Атраховіча, М. Г. Булахава і П. П. Шубы) і «Беларуская граматыка» ў дзвюх частках (ч. 1. Мн., 1985. Пад рэдакцыяй М. В. Бірылы і П. П. Шубы; ч. 2. Мн., 1986. Пад рэдакцыяй М. В. Бірылы і П. П. Шубы). Гэтыя працы разам з фундаментальнымі лексікаграфічнымі даведнікамі, падрыхтаванымі ў Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі, адыгралі выключна важную ролю ў нармалізацыі беларускай літаратурнай мовы, забяспечылі функцыянаванне беларускай пісьмовай мовы ў другой палове XX ст. ва ўсіх сферах ужытку, у першую чаргу ў сферы школьнага навучання, а таксама прэстыж беларускай мовы як высокаразвітай літаратурнай мовы са стабільнымі нор.мамі словазмянення і словаўжывання, якая можа паспяхова абслугоўваць усе камунікатыўныя патрэбы сучаснага грамадства. Названыя граматыкі сталі тэарэтычнай і факталагічнай базай вучэбнай літаратуры па беларускай мове для ўсіх узроўняў адукацыі.
Разам з тым інтэнсіўная моўная практыка, супярэчлівыя тэндэнцыі развіцця сістэмы беларускай мовы ў канцы XX — пачатку XXI ст., асаблівасці функцыянавання беларускай мовы ў сучасным грамадстве зрабілі актуальнай падрыхтоўку новай граматыкі беларускай літаратурнай мовы, якая б, па-першае, замацавала нормы беларускага літаратурнага словазмянення, а, па-другое, дала нарматыўную ацэнку шматлікім інавацыям апошніх дзесяцігоддзяў у сферы марфалогіі і словаўтварэння, унесла пэўныя ўдакладненні.
Ідэя стварэння новай кароткай акадэмічнай граматыкі беларускай мовы належала акадэміку A. I. Падлужнаму, які з’яўляецца аўтарам канцэпцыі гэтай граматыкі. Пад яго кіраўніцтвам была ажыццёўлена асноўная аўтарская праца па падрыхтоўцы ўсіх раздзелаў граматыкі. A. I. Падлужны правёў і першаснае рэдагаванне рукапісу. На завяршальным этапе вялікую работу па да-
працоўцы асобных раздзелаў і падрыхтоўцы рукапісу да выдання прарабіла загадчык аддзела сучаснай беларускай мовы, доктар філалагічных навук В. П. Русак.
Гэтая кароткая граматыка беларускай мовы абапіраецца на папярэднія акадэмічныя граматыкі беларускай мовы і сучасныя манаграфічныя даследаванні, якія забяспечьглі яе тэарэтычную базу, а таксама ўлічвае вопыт моўнай практыкі апошніх гадоў. Менавіта патрэбамі сучаснай моўнай практыкі абумоўлена структура працы, паўната распрацоўкі асобных раздзелаў. Асаблівасцю дадзенай кароткай граматыкі з’яўляецца тое, што ў ёй адсутнічае асобны раздзел «Словаўтварэнне», паколькі словаўтваральная сістэма сучаснай беларускай мовы знайшла дастаткова поўнае і ўсебаковае адлюстраванне ў папярэдняй «Беларускай граматыцы» (ч. I. Мн., 1985). Неабходныя звесткі пра словаўтварэнне асобных часцін мовы змешчаны ў адпаведных частках раздзела «Марфалогія». У граматыцы невыпадкова вялікая ўвага ўдзелена апісанню марфаналогіі беларускага словаўтварэння і словазмянення, паколькі менавіта гэтыя аспекты, якія асабліва актуальныя для сучаснай моўнай практыкі і непасрэдна ўплываюць на культуру беларускага вуснага і пісьмовага маўлення, не знайшлі дастатковага асвятлення ў папярэдніх граматыках беларускай мовы. У раздзелах, прысвечаных апісанню часцін мовы, істотная ўвага надаецца праблеме варыянтнасці, якая стала адметнай рысай развіцця і функцыянавання беларускай літаратурнай мовы на сучасным этапе.
Кароткая граматыка беларускай мовы складаецца з дзвюх частак.
Першая частка ўключае раздзельг «Фаналогія», «Марфаналогія», «Марфалогія». Аўтарамі з’яўляюцца A. I. Падлужны («Фаналогія», «Дзеяслоў»), В. П. Русак («Марфаналогія»), Г. У Арашонкава («Назоўнік»), A. А. Лукашанец («Словаўтварэнне назоўнікаў»), A. М. Булыка («Прыметнік»), В. М. Нікалаева («Лічэбнік»), Л. П. Кунцэвіч («Займеннік», «Прыслоўе»), П. П. Шуба («Службовыя часціны мовы»).
Друтая частка граматыкі прысвечана сінтаксісу беларускай мовы.
Кароткая граматыка беларускай мовы адлюстроўвае стан сучаснага беларускага словазмянення і з’яўляецца дапаможнікам для сістэмнага авалодання нормамі сучаснай беларускай мовы. Яна адрасавана перш за ўсё мовазнаўцам, выкладчыкам беларускай мовы, настаўнікам, студэнтам і школьнікам, а таксама ўсім тым, хто жадае авалодаць нормамі сучаснага беларускага словазмянення.
Заўвагі і пажаданні аўтарскі калектыў просіць дасылаць на адрас: 220072, Мінск, вул. Сурганава, 1, корп. 2, Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі.
ФАНАЛОГІЯ
Фанетыка і граматыка
Гукавая абалонка мовы як яе неад’емны элемент — з’ява шматгранная. Розныя яе бакі маюць неаднолькавае дачыненне да граматыкі. Аспектамі гукавога ладу мовы, якія вывучае фанетыка ў межах мовазнаўства, з’яўляюцца артыкуляцыя гукаў, іх акустычныя ўласцівасці, успрыманне гэтых уласцівасцей носьбітамі мовы, функцыянальнае значэнне гукаў у мове. Непасрэднае дачыненне да граматыкі мае функцыянаваннне гукаў у мове, якім займаецца спецыяльны раздзел фанетыкі — фаналогія, паколькі граматыка звычайна апісвае ўласцівасці пісьмовай формы мовы. Праз фаналогію ажыццяўляецца сувязь граматыкі з іншымі фанетычнымі аспектамі гукавога ладу, толькі праз яе выяўляюцца сувязі паміж вуснай і пісьмовай формамі мовы. Праз вусную мову становяцца больш зразумелымі і многія з’явы ў словаўтварэнні, словазмяненні і ў іншых раздзелах граматыкі, бо пісьмо ў многіх выпадках дае недакладнае ўяўленне аб гукавым складзе моўных адзінак.
Нельга не ўлічваць і той факт, што, хоць граматыка апісвае пісьмовую форму мовы, яна вьгмушана выкарыстоўваць паняцці фанетыкі і непасрэдна (не праз фаналогію), бо, па-першае, пісьмовая форма з’яўляецца вытворнай ад вуснай і абапіраецца на яе; па-другое, матэрыяльныя сродкі выражэння пісьмовай мовы бяднейшыя, чым вуснай; па-трэцяе, авалоданню пісьмовай мовай папярэднічае веданне вуснай мовы.
Пры разглядзе словазмянення нельга абысціся без паняцця націску, вьгвучэнне сінтаксісу не праводзіцца без спасылак на інтанацыю ў значна шырэйшым аб’ёме, чым той, для якога ёсць пісьмовыя сродкі яе абазначэння. Склад як фанетычная адзінка і законы яго гукавой арганізацыі дазваляюць больш грунтоўна разабрацца ў заканамернасцях і тэндэнцыях словаўтварэння і словазмянення. Напрыклад, вядома, што ў родным склоне множнага ліку назоўнікаў другога скланення атрымаў пашырэнне канчатак -аў. Аднак па структуры склада ў беларускай мове формы хатаў і коўдраў зусім рознай прыроды. У форме коўдраў
канчатак -аў абумоўлены тым, што ў выпадку чыстай асновы ўзнікае закрыты склад коўдр з неўласцівым беларускай мове каннавым спалучэнне зычных ўдр, у якім немагчыма паяўленне беглага галоснага (немагчыма коўдзер або коўдар). Таму з’яўленне канчатка -аў яўна абумоўлена фанетыкай слова. Паяўленне ж паралельнай формы хатаў можа разглядацца толькі як вынік дзеяння марфалагічнай аналогіі або дыялектнага ўплыву, што стварае варыянтнасць нормы.
I ўсё ж большасць фанетьгчных панянцяў і тэрмінаў выкарыстоўваецца ў граматыцьг праз фаналогію. Фаналогія як вучэнне аб функцыянаванні гукаў з’яўляецца адначасова і тэорыяй рацыянальнага пісьма. Хоць сцвярджаецца, што ў беларускай арфаграфіі шырока прадстаўлены фанетычныя напісанні, фанетычны прынцып «пішы, як чуеш» не адлюстроўвае сапраўднага становішча ў арфаграфіі і пішучая асоба не можа ім кіравацца. Даследаванні па ўспрыманні вуснай мовы паказваюць, што розныя людзі не толькі не зусім аднолькава вымаўляюць, але і чуюць адно і тое ж па-рознаму. Відавочна, што рэалізацыя гэтага прынцыпу прывяла б у лепшым выпадку да пісьма, падобнага на транскрыпцыю. На самай справе ў пісьмовай форме перадаюцца не ўсе асаблівасці гукаў, якія можа пачуць той або іншы носьбіт мовы, а толькі тыя, якія звязаны ў мове з пэўным сацыяльна значымым зместам. Таму больш правільна было б гаварыць аб фаналагічным, а не фанетычным прынцыпе арфаграфіі.
Такім чынам, граматыка пісьмовай мовы цесна звязана з фаналогіяй. Сапраўды, любое апісанне граматыкі не абыходзіцца без спасылак на яўна фаналагічную тэрміналогію. Напрыклад, пры аналізе тыпаў скланення назоўнікаў па неабходнасці выдзяляюцца асновы на цвёрды, мяккі, зацвярдзелы і заднеязычны зычныя. Пры гэтым характэрна, што тэрміны «цвёрды», «мяккі», «заднеязычны» ўжываюцца граматыстамі ў строга фаналагічным значэнні, і толькі слова «зацвярдзелы» не зусім адпавядае патрабаванням фаналогіі.
Паняцці фаналогіі шырока выкарыстоўваюцца пры вывучэнні словаўтварэння і словазмянення. Напрыклад, толькі фанетыка і фаналогія дазваляюць паказаць, што ў творным склоне -ем у формах полем і пер’ем маюць зусім розны змест. У форме Іпол’ем/ -ем выступае ў якасці канчатка, у той час як у форме /пер’йем/ -ем складаецца з суфікса -йса значэннем зборнасці і канчатка -ем. У слове краіна толькі праз фанетычны запіс можна выявіць марфемны склад: /крайіна/ = край + ін + а.