Кароткая граматыка беларускай мовы Фаналогія. Марфаналогія. Марфалогія. У 2 ч. Ч. 1.

Кароткая граматыка беларускай мовы

Фаналогія. Марфаналогія. Марфалогія. У 2 ч. Ч. 1.
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 351с.
Мінск 2007
102.26 МБ
3 гэтай уласцівасцю санорных звязана паяўленне прыстаўных галосных. Пацвярджэннем гэтага з’яўляецца той факт, што ў звязнай мове яны бываюць перад збегам зычных, першым з якіх з’яўляецца санорны, толькі ў тых выпадках, калі папярэдняе слова заканчваецца на зычны. Калі ж папярэдняе слова заканчваецца на галосны і адсутнічае паўза, то санорны знаходзіцца ў суседстве з галосным і прыстаўны гадосны не ўзнікае, параўн.: ён ірваў і яна рвала, дождж імжыць і перастала мжыць.
У марфалогіі з асаблівасцямі функцыянавання санорных непасрэдна звязана ўжыванне некаторых канчаткаў, напрыклад -аў, -яў у родным склоне множнага ліку назоўнікаў жаночага роду: урнаў, багнаў, чапляў, лазняў, коўдраў, выдраў. Відавочна, распаўсюджванне канчаткаў -аў, -яў у назоўніках жаночага роду выклікаецца і пэўнымі марфалагічнымі прычынамі, аднак у некаторых назоўніках прычынай развіцця гэтых канчаткаў з’явіліся чыста фанетычныя ўмовы — тэндэнцыя санорных да ўжывання па суседству з галоснымі. Гэта меркаванне падмацоўваецца і тым фактам, што існуюць шматлікія дублетныя формы назоўнікаў
жаночага роду ў родным склоне множнага ліку з канчаткам -аў, -яў або з нулявым, але з беглым галосным у канцавым спалучэнні зычных: соснаў і сосен, вёснаў і вёсен, вёдраў і вёдзер.
Карэляцыя шыпячых і свісцячых зычных
Шыпячыя і свісцячыя ўтвараюць наступныя суадносныя пары фанем: /с/ — /ш/, /з/ — /ж/, /дж/ — /дз/, /ч/ — /ц/.
Проціпастаўленне гукаў [дж| — |дз| практычна не прадстаўлена, бо абодва гэтыя гукі вельмі рэдкія, прычым /дж/ у большасці выпадкаў абмежаваны пэўнымі словаўтваральнымі тыпамі слоў. Па-за парамі застаюцца свісцячыя /с’/ і /з’/. Але функцыянальна яны цесна звязаны з /ш/ і /ж/, у сувязі з чым можна гаварыць і аб парах /с’/ — /ш/, /з’/ — /ж/ побач з парамі /с/ — /ш/, /з/ — /ж/. Пра гэта сведчыць, напрыклад, поўная асіміляцыя /ш/ наступным /с’/ у зваротных дзеясловах 2-й асобы адзіночнага ліку (купаеш — купаешся [купайес’с’а], мыеш — мыешся [мыйес’с’а]) і ў форме загаднага ладу (зарэж [зарэш] — зарэжся [зарэс’с’а]), якая шырока распаўсюджана ў маўленні многіх носьбітаў літаратурнай мовы. Чаргаванне /з’/ — /ж/ магчыма толькі зрэдку на стыках двух слоў у звязнай мове пры досыць хуткім вымаўленні ([зав’ажжа] — завязь жа), таму карэляцыйная пара /з’/ — /ж/ хоць і цалкам апраўдана, але не падмацоўваецца практыкай ужывання ў мове.
Карэлятыўныя адносіны паміж астатнімі парамі шыпячых і свісцячых падмацоўваюцца шэрагам фактаў. У сувязі з рознымі марфалагічнымі зменамі шыпячыя могуць аказацца перад свісцячымі, а свісцячыя — перад шыпячымі. У гэтым выпадку дзейнічае заканамернасць, згодна з якой шыпячыя перад свісцячымі вымаўляюцца як свісцячыя, а свісцячыя перад шыпячамі — як шыпячыя: спытаць — сшыць [шшыц’], язда — езджу [йежджу], печка — печцы [п’еццы]. Толькі ў дава^ьным склоне назоўнікаў звычайна захоўваецца /ш/ перад /ц/: [ношцы], [кошцы].
Такім чынам, карэляцыя шыпячых і свісцячых парных зычных не мае істотнага значэння для марфалогіі, але яе неабходна ўлічваць пры вывучэнні правапісу, паколькі правілы перадачы на пісьме шыпячых і свісцячых заснаваны на марфалагічным прынцыпе.
Паколькі ў беларускай мове афрыкаты /ч/, /дж/ з’яўляюцца шыпячымі, а /ц/, /дз/ — свісцячымі, то карэляцыя адпаведных афрыкатыўных фанем з выбухнымі аказваецца вельмі блізкай да карэляцыі шыпячых і свісцячых зычных фанем.
Калі выбухныя зычныя аказваюцца перад афрыкатамі, то яны змяняюцца на адпаведныя афрыкаты: ад + чуць [аччуц’], ад +
2 Зак. 3881
33
чыніць [аччын’ іц’|, налад + чык [налаччык), ксірыт + ца [карыцца], склад + цы |склаццы|. У выніку поўнай асіміляцыі ўзнікае карэляцыйная сувязь паміж фанемамі /д/, /т/, з аднаго боку, і /ч/, /ц/ — з другога. Яна знаходзіць праяўленне і ў сцяжэнні вьгбухных з фрыкатыўнымі пры словаўтварэнні: горад + ск + і = гарадскі [гарацкі], грамад + ств + a = грамадства [грамацтва]. У выніку падобнага працэсу паявілася і спалучэнне -ццу інфінітыве і ў форме 3-й асобы адзіночнага і множнага ліку зваротных дзеясловаў: купацца — купаецца — купаюцца, мыцца — мыецца — мыюцца.
Аднак падобная з’ява характэрна толькі для канца слова. У яго пачатку сцяжэнне звычайна не адбываецца і проціпастаўленне афрыкат і спалучэнняў выбухных са шчыліннымі захоўваецца. На слых добра адрозніваюцца, напрыклад, словы ачумець і адшумець [атшум’ец’] або [ачшум’ец’], пацадзіць і падсадзіць [патсадз’іц’] або [пацсадз’іц’].
Чаргаванне фанем
Як ужо адзначалася, у залежнасці ад фанетьгчных умоў змяняецца і якасць гукаў. Напрыклад, у становішчы паміж цвёрдымі зычнымі прадстаўлены галосныя /а/, /о/, /э/, /у/, /ы/, паміж мяккімі зычнымі выступаюць галосныя больш пярэдняга рада, якія характарызуюцца наяўнасцю пачатковага і канцавога і-падобных пераходных участкаў. Пасля цвёрдых зычных перад мяккімі выступаюць галосныя з і-падобным канцавым пераходным участкам, пасля мяккіх зычных перад цвёрдымі яны маюць і-падобны пачатковы пераходны ўчастак. Гэтыя фізічна розныя гукі нясуць адну і тую ж функцыянальную нагрузку і аб’ядноўваюцца ў адну і тую ж фанему.
Паколькі якасць гукаў цесна звязана з фанетычнымі ўмовамі, яны ўтвараюць паралельныя рады, колькасць гукаў у кожным з якіх аднолькавая. У прыведзеным прыкладзе ў кожнай з фанетычных пазіцый пяці галосных гукаў, якія суадносяцца з пяццю фанемамі /і/, /е/, /о/, /а/, /у/. Такі тып адрозненняў гукаў ніяк не звязаны з марфемнай структурай слова і ніяк не выкарыстоўваецца ў марфалогіі. Адрозненні гэтыя часткова назіраюцца ў розных словах, а часткова ў формах аднаго і таго ж слова (параўн.: садзіць — сядзіць і сядзіць — сяджу, садзіць — саджў), аднак усе магчымыя варыянты гукаў могуць быць выяўлены толькі з прыцягненнем розных слоў.
Другі тып пазіцьгйных змен характарызуецца тым, што яны адбываюцца звычайна на стыках марфем і колькасць проці-
пастаўленых адзінак аказваецца рознай у розных пазіцыях. Адбываецца гэта таму, што некаторыя пары гукаў, якія проціпастаўлены ў пэўных пазіцыях, супадаюць у адным гуку — адбываецца нейтралізацыя проціпастаўленняў. Такім шляхам утвараюцца перасякальныя рады чаргаванняў. Па наяўнасці перасякальных радоў пары фанем, з якіх яны складаюцца, утвараюць розныя карэляцыі. Перасякальнымі такія чаргаванні называюцца таму, што два або некалькі гукаў, якія прадстаўлены ў адной пазіцыі, як бы перасякаюцца ў адным гуку ў іншай пазіцыі. Да такіх чаргаванняў адносяцца чаргаванні звонкіх і глухіх, цвёрдых і мяккіх, шыпячых і свісцячых зычных. Напрыклад, перад галоснымі /с/ і /з/ проціпастаўлены, перад глухімі зычнымі можа быць толькі /с/, перад звонкімі — /з/. Падобныя чаргаванні схематычна маюць выгляд:
/с/	/с/
— /с/ (перад глухімі)	/з/ (перад звонкімі)
/з/	/з/
Супадзенне не пад надіскам галосных /о/, /е/, /а/, /у/, /а/ таксама ўяўляе сабой перасякальны рад чаргаванняў:
/о/ /э/ /а/ /а/
Гэтыя чаргаванні, як і паралельныя, носяць рэгулярны характар. Але яны істотна адрозніваюцца ад паралельных тым, што назіраюцца не ў розных словах, а ў формах аднаго і таго ж слова: /сады/, але /cam/, /вада/, але /вадз’е/, Іцэгла/, але /цагл’яны/, /грыбы/, але /грыпк’і/.
Перасякальныя чаргаванні падзяляюць на пазіцыйныя і камбінаторныя. Калі чаргаванне адбываецца ў залежнасці ад становішча гука ў слове, яно адносіцца да пазіцыйных. Гэта чаргаванне галосных /о/, /э/, /а/ з /а/ (аканне), чаргаванне звонкіх зычных з глухімі на канцы словы і некаторыя інш. Камбінаторнымі называюцца чаргаванні, якія ўзнікаюць у выніку асіміляцыі. Прыкладам могуць служыць чаргаванні звонкіх з глухімі зычнымі ў становішы перад глухімі, глухіх са звонкімі, цвёрдых з мяккімі перад мяккімі зычнымі, шыпячых са свісцячымі і г. д.
Гэтыя чаргаванні, адбываючыся заўсёды ў межах адной і той жа марфемы, характэрны для словаўтварэння і формаўтварэння. Далучэнне або адпадзенне марфем стварае фанетычньгя ўмовы для супадзення двух або некалькіх гукаў у адным. А гэта азначае, што, з аднаго боку, пазіцыя нейтралізацыі ўзнікае дзякуючы
марфалагічным умовам, з другога, узнікшая пазіцыя з’яўляецца фанетычнай па сваім характары.
Дваісты характар чаргаванняў з перасякльнымі радамі знаходзіць сваё адлюстраванне ў неадназначным іх тэарэтычным асэнсаванні. Згодна з поглядамі адных тэарэтыкаў (маскоўская, пражская фаналагічная школы), гэты тып чаргаванняў разглядаецца ў фаналогіі, а гук, у якім адбываецца супадзенне двух або некалькіх гукаў, разглядаецца як асобная фаналагічная адзінка (гіперфанема, архіфанема). 3 пункту погляду іншых вучоных (ленінградская фаналагічная школа) гэты тып чаргавання не цалкам знаходзіцца ў кампетэнцыі фаналогіі, бо ўяўляе сабой чаргаванне фанем, а гук, у якім супадаюць два або некалькі гукаў, адносіцца імі да адной з фанем, якая нейтралізуецца. Гэты пункт погляду болын адпавядае працэсу ўспрьгмання гукаў. Першы ж пункт погляду больш адлюстроўвае не ўспрыманне гукавой тэорыі мовы, а правілы пераўтварэння абстрактных марфем у рэальныя ў час маўлення, калі дапусціць, што носьбіт мовы кожны раз ажыццяўляе працэс утварэння слоў на аснове запасу марфем.
Трэцім відам чаргаванняў з’яўляюцца гістрычныя, да якіх адносяць такія чаргаванні, якія ні камбінаторнымі ўласцівасцямі, ні пазіцыйным становішчам з пункту погляду сучаснага стану мовы вытлумачыць нельга. Яньг праяўляюцца таксама ў межах адной марфемы. Ужыванне той або іншай фанемы ў складзе марфемы ў гэтым выпадку абумоўлена суседствам іншых марфем і з’яўляецца абавязковым для носьбітаў мовы, але ніяк не апраўдваецца фанетычным становішчам і захоўваецца толькі па традыцыі.
Разгледзім дзеяслоўныя формы насіць — нашу, касіць — кашу. У параўнанні з інфінітывам у 1-й асобе адзіночнага ліку /с’/ мяняецца на /ш/. Чаргаванне /с’/ — /ш/ характэрна для ўсіх носьбітаў беларускай мовы, аднак з’яўленне /ш/ ніяк не звязана з тым, што за ім ідзе галосны /у/, бо перад /у/ можа быць і /с’/: /с’юды/, /лас’ю/. Таму прынцыпова магчыма і форма насю, касю, але па традыцыі захоўваецца нашу, кашу. У выніку дзеяння аналогіі часта назіраецца выроўніванне формазмянення і гістарычнае чаргаванне страчваецца, параўн.: дыял. пяку — пякеш, пякець і літ. пяку — пячэш, пячэ.
Гістарычныя чаргаванні і чаргаванні з перасякальнымі радамі маюць шмат агульнага. I тыя і другія ўзніклі ў выніку гістарычнага развіцця мовы. Так, аглушэнне звонкіх зычных перад глухімі і ў канцы слова стала магчымым толькі пасля падзення рэдукаваных галосных, а чаргаванне заднеязычных з шыпячымі —