Кароткая граматыка беларускай мовы
Фаналогія. Марфаналогія. Марфалогія. У 2 ч. Ч. 1.
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 351с.
Мінск 2007
Болын складаная сітуацыя ўзнікае пры фаналагічным аналізе адносін паміж фанемамі /ц/, /ц’/ і /т/. 3 пункту погляду артыкуляцыі і акустычных уласцівасцей гукі [ц] і [ц’] розняцца паміж сабой у такой жа ступені, як і іншыя пары цвёрдых і мяккіх зычных: [с] — [с’], [з) — [з’], [н] — [н’ |. 3 пункту погляду фаналогіі /ц/ і /ц’/ несумненна проціпастаўлены: цэлы — целы, цыркаць — цір, цэгла — цягло. Хоць і без чаргавання, але ўсё ж назіраюцца
выпадкі пераходу [ц| у [ц’]: [ц’в’ік], [ц’в’іц’ен’н’е|, [ц’в’іл’|. У дыялектнай мове і ў прастамоўі назіраецца і адваротны пераход [ц'] у [ц|: [санцым’етр|. Літаратурным лічыцца вьгмаўленне ціпка, ціпачка, ціп-ціп з цыпка, цыпачка, цып-цып, якія або ўжываюцца як фанетычныя дублеты, або набылі іншае значэнне. Гэта дазваляе сцвярджаць, што пэўнае функцыянальнае збліжэнне паміж фанемамі /ц/ і /ц’/ адбылося. Аднак карэляцыйная сувязь усё ж захоўваецца паміж [т| і [ц’|. I гэта не таму, што [ц’] у большасці выпадкаў паходзіць з [т]. Галоўнай прычынай захавання карэляцыі [т| — [ц’| застаюцца шматлікія чаргаванні [т| з [ц’] пры змене формы слова і пры словаўтварэнні, калі змяняюцца і фанетычныя ўмовы ўжывання /т/ : хата — у хаце, свята — аб свяце, брат — брацік, кот — кацяня.
Адносіны паміж фанемамі /дз/, /дз’/ і /д/ значна больш відавочныя і празрыстыя. Паколькі /дз/ сустракаецца выключна рэдка, ніякіх функцыянальных адносін паміж фанемамі /дз/ і /дз’/ не ўстанавілася, хоць фанетычнае падабенства паміж гукамі [дз] і [дз’] такое, як паміж [ц] і [ц’]. На аснове чаргавання ў саставе марфем /д/ — /дз’/ адназначна вызначаецца карэляцыя фанем /д/ — /дз’/.
Па-за карэляцыяй цвёрдых і мяккіх зычных, акрамя фанемы /й/, пра якую гаварылася вьгшэй, знаходзяцца фанемы, якія не маюць парных мяккіх — няпарныя па цвёрдасці—мяккасці. Шырока распаўсюджана іх назва — зацвярдзелыя зычныя, з якой звязаны рад няправільных сцвярджэнняў адносна іх уласцівасцей.
Да цвёрдых зычных, якія ў беларускай мове ніколі не змякчаюцца, належаць [ж], [ш], [дж], [ч], [ц], [р]_ Зычныя [ж], [ш], [дж|, [ч], [ц] у розныя гістарычныя перыяды былі толькі мяккімі, але затым зацвярдзелі. Таму ў беларускай мове за імі і замацавалася назва зацвярдзелыя. Што да [р], дык ён раней меў мяккі адпаведнік [р’], які затым зацвярдзеў. Таму зацвярдзелым з’яўляецца не ўсякі [p], а толькі той, які ўзнік з мяккага [р’|.
Вельмі ўмоўна можна назваць зацвярдзелым і [ц]. У некаторых выпадках яўна адбылося яго памякчэнне перад [в’]. Параўн.: запазычанае цвік [ц’в’ік] і вытворныя ад яго, цвінтар, а таксама слав. цвіль, цвет і ўсе іх вытворныя.
Таму відавочна, што назва «зацвярдзелыя зычныя» з’яўляецца вельмі ўмоўнай і не апраўдваецца ні з пункту погляду гісторыі зычных, ні з пункту погляду іх сучаснага ўжывання. Цалкам гэта назва магла б быць прыменена толькі да шыпячых. Ва ўсякім разе не прыходзіцца гаварыць аб якой-небудзь спецыфіцы іх ужывання ў беларускай мове параўнальна з цвёрдымі. 3 сучаснага
пункту погляду да іх лепш прымяняць гэрмін «няпарныя па цвёрдасці—мяккасці цвёрдыя зычныя».
3 катэгорыяй цвёрдых і мяккіх зычных цесна звязаны асаблівасці скланення назоўнікаў (назоўнікі з асновай на [г|, [к], [х] тут не разглядаюцца, бо асаблівасці іх скланення звязаны не толькі з цвёрдасцю—мяккасцю зычных).
У назоўніках з цвёрдай і мяккай асновай назіраецца адрозненне ў канчатках меснага склону адзіночнага ліку другога скланення, меснага і давальнага склону адзіночнага ліку першага скланення. Параўн. скланенне назоўнікаў з цвёрдай і мяккай асновамі першага скланення сын, алень і другога скланення ніва, хваля:
Д. сыну, аленю, ніве, хвалі
М. (аб) сыне, алені, ніве, хвалі
3 цвёрдасцю і мяккасцю зычных асновы звычайна звязваецца і выкарыстанне канчаткаў -е або -у назоўнікаў, якія з’яўляюцца агульнымі або ўласнымі назвамі асоб, параўн.: аб вучню, кавалю, Міхасю і аб вучне, гарманісце, Міколе.
У скланенні назоўнікаў на зацвярдзелы выяўляюцца асаблівасці, звязаныя з былой мяккасцю гэтых гукаў. Яны звычайна маюць канчаткі, якія фаналагічна супадаюць з канчаткамі назоўнікаў з асновай на мяккі, а не на цвёрды зычны. Параўн. скланенне назоўнікаў завод (цвёрдая аснова), корч (аснова на зацвярдзелы зычны), дзень (мяккая аснова):
н.
завод
корч
дзень
р.
завода
карча
дня
д.
заводу
карчу
дню
в.
завод
корч
дзень
т.
заводам
карчом
днём
М. (аб)
заводзе
карчы
дні
Тое ж назіраецца і ў другім скланенні:
Н.
сцяна
шаша
зямля
Р.
сцяны
шашы
зямлі
д.
сцяне
шашы
зямлі
В.
сцяну
шашу
зямлю
т.
сцяной
шашой
зямлёй
М. (аб)
сцяне
шашы
зямлі
Характэрна, што назоўнікі з асновай на [р] незалежна ад яго паходжання (зацвярдзелы ці не) скланяюцца як назоўнікі з мяк-
кай асновай. Толькі ў назоўніку двор яшчэ зрэдку праяўляецца прыналежнасць [р| да цвёрдай асновы (на дварэ). Зразумела, трэба браць пад увагу той факт, што гукі [ы| і [і| адносяцца да адной фанемьг /і/.
Глухія і звонкія фанемы
Звонкія і глухія фанемы ўтвараюць суадносны рад, які складаецца з адзінаццаці пар фанем: /б/ — /п/, /б’/ — /п’/, /д/ — /т/, /дз’/ — /ц’/, /з/ —/с/, /з’/ — /с’/, /ж/ — /ш/, /дж/ — /ч/, /г/ — /х/, /г/ (выбухны) — /к/, /дз/ — /ц/. 3 гэтых пар фанем найбольш слаба проціпастаўлены /дз/ — /ц/, /г/ — /к/, таму што гукі [дз| і [г| выбухны вельмі рэдкаўжывальныя, пры гэтым, як ужо адзначалася, [г| выбухны з’яўляецца факультатыўным варыянтам фанемы /г/.
Проціпастаўленне глухіх і звонкіх фанем найбольш поўна праяўляецца перад галоснымі гукамі. Толькі /б’/ — /п’/ слаба проціпастаўлены перад /у/ у сувязі з тым, што перад гэтай фанемай [б’] і [п’] сустракаюцца галоўным чынам у запазычаных словах: бюро, пюрэ, купюра, бювар, бюст. Захоўваецца гэта проціпастаўленне і перад санорнымі з той толькі асаблівасцю, што перад імі фанемы /б’/ і /п’/ не сустракаюцца, а /дз’/, /ц’/, /с’/, /з’/ бываюць рэдка толькі перад /м/: дзьмуць, цьма, пісьмо, вязьмо. Толькі зрэдку перад санорнымі проціпастаўлены і /дж/ — /ч/: дажджлівы — зычлівы.
Наяўнасць карэлятыўных адносін паміж парнымі глухімі і звонкімі зычнымі фанемамі пацвярджаецца тым, што ў радзе фанетычных пазіцый яны супадаюць у адным гуку. У канцы слоў і перад глухімі звонкія зычныя аглушаюцца, у выніку ў межах адной і той жа марфемы назіраецца чаргаванне звонкіх зычных з глухімі:
грыбам
— [грып] грыпам
каса
каза
— [кос]
ношак
— [ношка]
ножак
Такім жа чынам перад звонкімі зычнымі глухія азванчаюцца і ўзнікае чаргаванне глухіх са звонкімі: касіць — касьба [каз’ба], прасіць — просьба [проз’ба], малаціць — малацьба [маладз’ба], лічыць — лічба [л’іджба].
Як вядома, у беларускай арфаграфіі прынята правіла, заснаванае на марфалагічным прынцыпе, згодна з якім чаргаванне глухіх і звонкіх зычных або звонкіх і глухіх не перадаецца на 30
пісьме, а ва ўсіх пазіцыях абазначаецца той гук, які чуецца ў становішчы перад галосным. На словаўтварэнне і словазмяненне гэта карэляцыя зычных істотнага ўплыву не аказвае.
Значная колькасць зычных гукаў пар па глухасці—звонкасці не складае. Да няпарных фанем у беларускай мове адносяцца: /в/, /в’/, /ф/, /ф’/, /л/, /л’/, /м/, /м’/, /н/, /н’/, /р/, /й/. Па сваіх функцыянальных уласцівасцях яны распадаюцца на дзве групы. Да першай адносяцца /ф/ і /ф’/, якія, артыкуляцыйна і акустычна адносячыся да глухіх, маюць і ўсе іх уласцівасці. Перад імі звонкія зычныя аглушаюцца, параўн.: зрабіць, але сфармуляваць', адлучыць, але адфрэзераваць [атфрэз’еравац’). Гук |ф| перад звонкімі зычнымі ([ф’] у гэтай пазіцыі ў беларускай мове амаль не ўжываецца) мае тэндэнцыю да пераходу ў [ў| — азванчаецца; звычайна ў гутарковай мове вьгмаўляюць [Аўган’істан], [аўган’ец], [аўган’і].
Да другой групы адносяцца ўсе астатнія няпарныя. Большасць з іх артыкуляцыйна і акустычна істотна адрозніваецца ад звонкіх зычных, галоўным чынам умовамі вылучэння гукавой хвалі, хоць назіраюцца і падобныя рысы, асабліва ў /в/ і /в’/. Аднак найбольш істотныя і паслядоўныя адрозненні назіраюцца ў функцыянаванні. Перад імі не адбываецца азванчэнне глухіх, параўн.: сляпіць і зляпіць, срэбны і зрэбны, зняць і сняць, двор і твор, б'юць [бйуц’] і п’юць |пйуць], смялець (ад смелы) і змялець (ад мелкі). Уся гэта група зычных з функцыянальнага боку не мае нічога агульнага са звонкімі зычнымі (тым больш з глухімі) і ўтварае прынцыпова новы клас зычных, найбольш распаўсюджаная назва якога — санорныя. Іх называюць часам санантамі прымяняльна да тых моў, у якіх яны здольны выступаць у якасці складаўтваральных элементаў побач з галоснымі.
I сапраўды, нават у мовах, у якіх яны не могуць быць складаўтваральнымі, у прыватнасці ў беларускай, паміж імі і галоснымі існуе не толькі акустычнае, але і функцыянальнае падабенства. Яно заключаецца ў тым, што перад санорнымі і глухія, і звонкія зычныя гучаць так, як перад галоснымі. Менавіта таму перад санорнымі лёгка выяўляецца проціпастаўленне глухіх і звонкіх.
Са сказанага відаць, што назва, якая была першапачаткова выкарыстана і якая з’яўляецца традыцыйнай — няпарныя па глухасці—звонкасці зычныя, — няправільна адлюстроўвае асноўную функцыянальную асаблівасць санорных. Самым істотным для іх з’яўляецца не тое, што яны не маюць адпаведных парных глухіх, а тое, што яны паводзяць сябе адносна глухіх і звонкіх так, як і галосныя. У сувязі з гэтым, напрыклад, няма
патрэбы правяраць напісанне глухіх і звонкіх зычньгх перад санорнымі, а можна пісаць, што чуецца. Наадварот, пры напісанні слоў, у якіх ёсць спалучэнні глухіх або звонкіх зычных, іх можна змяняць так, каб пасля гука, які трэба праверьгць, аказаўся санорны, бо няясны гук будзе такім жа, як і перад галоснымі, параўн.: [дарошка], але [дарожны] або [дарожак], [дарожан’ка].
Важнай асаблівасцю санорных у беларускай мове з’яўляецца тэндэнцыя да ўжывання іх у непасрэдным суседстве з галоснымі. Гэта тэндэнцыя асабліва паслядоўна праводзіцца для [р], [л], [л’|, [в|, [в’|, [й|, [н], [н’] і некалькі менш паслядоўна для [м], [м’|. Гукі [м|, [м’| часта сустракаюцца не побач з галоснымі, а з іншым санорным зычным, які аддзяляе іх ад галоснага: многа, фільм, корм, мне.
Адхіленняў ад тэндэнцыі ўжывання санорных у непасрэдным суседстве з галоснымі ў беларускай мове няшмат: мсцівец і ўсе аднакарэнныя з ім словы; стогн, гімн і некаторыя іншыя запазычаныя словы: рэзерв, нерв, В’етнам, спектакль, ансамбль, міністр. Варта адзначьгць, што пры вымаўленні гэтых слоў часта адбьгваюцца пэўньгя фанетычныя змены, напрыклад, словы тыпу нерв часцей ужываюцца ў множным ліку, у словах тыпу стогн, спектакль, міністр паяўляецца рэдукаваны галосны, які можа развівацца ў нармальны гук, параўн.: горан з горн, дзёран з дзёрн, бабёр з бобр. У радзе слоў адбылося адпадзенне канцавых санорных: боязь, жандар, Мсціслаў, жораў, параўн. руск. боязнь, жандарм, Мстнславль, журавль.