Кароткая граматыка беларускай мовы
Фаналогія. Марфаналогія. Марфалогія. У 2 ч. Ч. 1.
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 351с.
Мінск 2007
тыў -ават-(ы) (сук сукаваты, дупло —> дуплаваты), -ів-(ы) (літасць —► літасцівы, праўда —► праўдзівы), -ов-(ы) (тып —> тыповы, зіма —* зімовы), ав-(ы) (век —» векавы), -оў {рыбак —► рыбакоў, уюн —► уюноўў -аў (брат —> братаў, бусел —► буслаўў -ін-ы(-ын-ы) (зязюля —> зязюлін, журавель —► жураўліны, сястра —> сяспірын, лісіца —► лісіцын, звер —* звярыны), -ач-ы(-яч-ы) (кошка —► кашачы, парася —► парасячы, цяля —> цялячыў прыслоўяў: -ма (кішэць кішма, раўці —> роўмаў -ом (бег —* бягом, таіць —> таіікомў -ам (валіць —► валам, падбегчы —* подбегам, хадзіць —♦ мімаходам), -кі (маўчаць —> моўчкі, перагнаць —> наперагонкіў -ку (пераставаць ->■ бесперастанку, прыкусваць —* упрыкуску, перамяшаць —* уперамешку), -ач (скакаць —> наўскач). Пакансанантнымі з’яўляюцца таксама ўсе нулявыя суфіксальныя морфы: аснова ва ўтварэннях з нулявым суфіксам заўсёды заканчваецца на зычную: выхад-0, бяз-рук-0-і, прыездж-0-ы, амаль-0, воддалек-0, наперад-0, вобзем-0, уміг-0. Пакансанантнымі з’яўляюцца морфы адпрыметнікавых прыслоўяў: -а (волкі —> волка, ціхі —► ціха), -е (роўны —► нараўнё), -кі (просты напрасткі, прамы —♦ напрамкі), -ак (касы —► наўскасяк), -ом {тайны —> тайком, чысты —► часцякомў -цом ^жывы —>■ жыўцом). Прыслоўям, якія ўтварыліся на базе прыслоўяў, таксама ўласцівы пакансанантныя морфы: -ка.м {подбегам -♦ подбежкамў -уткі (нічога —> нічагуткіў -авата (бледна —>■ бледнавата).
Да пакансанантных морфаў адносяцца інтэрфіксальныя морфы -а-(-я-), -о-, -ох-, -ух-, -і-, -е-: лед-а-кол, ільн-о-часалка, чатыр-ох-годдзе, дв-ух-томны, пяц-і-мінутны, земл-е-капалка, земл-яроб. Інтэрфіксы -а-, -о-, -ох-, -ухвыкарыстоўваюцца ў тых выпадках, калі папярэдняя аснова складанага слова заканчваецца цвёрдым зычным: бульбасховішча, паравозавагонарамонтньц ільноцерабільны, трохгадзінны, двухствольны. Інтэрфіксы -і-, -е-, -явыступаюць у тых складаных словах, першая аснова якіх заканчваецца на мяккі зычны: дзесяцірублёвы, вогнетрывалы, палявод.
Інтэрфіксы выступаюць як злучальныя элементы ў тых складаных словах, асновы якіх уключаюць у сябе каранёвыя марфемы {лесастэп, землетрасенне, двухгадзінны), і якія маюць афіксоіды (канявод, мовавед, ардэнаносец, знамяносец). Інтэрфіксы ў вытворных словах ужываюцца як сродак адаптацыі паміж марфемамі, як сродак ліквідацьгі збегу зычных.
Адметнымі па сваіх марфаналагічных уласцівасцях з’яўляюцца павакальна-пакансанантныя суфіксальныя морфы, якія ў адных словах выступаюць пасля зычнай, а у другіх — пасля галоснай. Большасць павакальна-пакансанантных морфаў выкарыстоўваюцца пры ўтварэнні назоўнікаў, у меншай ступені яны характэрны прыметнікам і дзеясловам. Да павакальна-паканса-
нантных морфаў адносяцца суфіксальныя морфы назоўнікаў: -ізм (сімвал —» сімвалізм, архаічны -♦ архаізм), -іст (архаічны —> архаіст, спецыяльны —+ спецыяліст), -атар (эвакуацыя —> эвакуатар, ірыгацыя —> ірыгатар), -ік (проза —> празаік., хімія хімік), -ін (кофе —» кафеін, вата —► вацінў, прыметнікаў: -ск(і) (фардо — бардоскі, Кіеў —> кіеўскі), -л-(ы) (мерзнуць —♦ мерзлы, растаць —► расталыў -т-(ы) (шыць —► шыпіы, церці —► цёртыў, дзеясловаў: -ірава(інтэрв’ю —► інтэрв'юіраваць, вентыляцыя —► вентыліраваць), -ка (ну —» нукаць, гаў -^гаўкаць), -ну{дуць —> дунуць, махаць -+ махнуць).
У марфаналагічных зменах утваральнай асновы адрозніваюцца лінейныя і нелінейныя пераўтварэнні. Пакансанантнасцю ці павакальнасцю афіксальных морфаў (суфіксальных і інтэрфіксальных) вызначаецца наяўнасць ці адсутнасць лінейных пераўтварэнняў асновы ўтваральнага дзеяслова і іменных утваральных асноў. Л і н е й н ы я пераўтварэнні ўяўляюць сабой механізм узаемапрыстасавання, спалучэння ўтваральнай асновы і словазмяняльнага ці словаўтваральнага афікса, якія валодаюць прынйыпова рознымі марфаналагічнымі ўласцівасцямі. Да л і н е йн ы х пераўтварэнняў адносяцца ўсячэнне (шырокі —> шырыня, касіць —» касец, скрыпка —♦ скрыпач, дубліраваць —* дубляж, перапісваць —♦ перапісчык) і нарашчэнне (пячы —>■ пякарня, ліць —► лівень, кофе —► кафейны) асновы за кошт якога-небудзь адрэзка ў канцы яе. У большасці выпадкаў лінейныя пераўтварэнні асновы маюць месца ў яе фінальнай частцы, гэта значыць у той частцы, якая ва ўтваральным слове непасрэдна знаходзіцца перад словазмяняльнымі афіксамі, а ў адпаведным вытворным слове перад суфіксальным ці інтэрфіксальным словаўтваральным морфам. Так, напрыклад, да фінальнай часткі адносіцца адрэзак -аінфінітыўнай асновы дзеяслова чытаць'. чытаў, чытач, чытацкі, але чытка. Усячэнні і нарашчэнні з’яўляюцца сродкамі арганізацыі марфемнай паслядоўнасці ў рамках асновы ўтваральнага слова.
Н е л і н е й н ы я пераўтварэнні з’яўляюцца асноўным механізмам марфемнага вар’іравання і ўзаемнага прыстасавання марфем пры іх спалучэнні ў слове. Да нелінейных пераўтварэнняў асновы ўтваральнага слова адносяцца чаргаванне і змена націску (скакаць —> скачок, пагражаць —» пагроза, гаварыць —> гаворка, грашыць —> грэшнікў Усе гэтыя чаргаванні маюць месца толькі ў зыходных асновах на зычную, гэта значыць пры пакансанантных афіксальных морфах. Чаргаванні фанем у марфемах з’яўляюцца сродкам адаптацыі марфем адной да другой і адначасова сігналам аб якім-небудзь семасіялагічным ці марфалагічным адрозненні. Яны з’яўляюнца фаналагічным сродкам перадачы адрозненняў марфалагічнага парадку, паколькі ў іх выкарыстоўваюцца
розныя фанемы для перадачы розных марфалагічных катэгорый. Пад чаргаваннем разумеецца болей ці меней рэгулярная ў пэўнай пазіцыі (пры спалучэнні з асобнымі морфамі) змена галосных ці зычных фанем у межах марфемы. Чаргаванне лічыцца марфаналагічным, калі морфы адной марфемы, маючы розную фаналагічную структуру, выконваюць ролю своеасаблівага функцыянальнага сродку і ў той жа час замацаваны за пэўнай пазіцыяй. Для словаўтваральнай марфаналогіі інтарэс у першую чаргу прадстаўляюць тыя змены галосных і зычных фанем, якія знаходзяцца ў дадатковай дыстрыбуцыі, фарміруючы новыя разнавіднасці вытворных асноў у складзе ўтваральных.
Да нелінейных пераўтварэнняў, якія выконваюць тую ж функцыю дадатковых граматычных сродкаў, што і марфаналагічныя чаргаванні, адносіцца націск. Гэтай функцыяй націск валодае пры ўмове рухомасці: гдлас — безгалдсы, дрыжаць — дрыгбткі, трапятаць — трапяткі.
Як аперацыйнае паняцце, звязанае з пераўтварэннем, чаргаванне прадугледжвае фіксацыю накіравання змен, трактоўку аднаго члена чаргавання як зыходнага, другога — як вытворнага. Зыходнай словаўтваральнай асновай лічыцца простая ці вытворная аснова, якая з’яўляецца базай далейшага словаўтварэння ці формаўтварэння. Чаргаванні ў аснове ўтваральнага слова, якія суправаджаюць афіксацыю, выступаюць ва ўтварэннях з пакансанантнымі морфамі (<к ~ ч> адмыкаць —► адмычка, кніжка —> кніжчын', <г ~ ж> начлег —> начлежка, снег -+ снежны, берагчы —► беражлівы', <х ~ ш> верх —♦ верталіна, арэх —> арэшнік, паслухаць —> паслушэнства', <ц ~ ч> чарніцы —► чарнічнік, месяц —> месячнік, заяц —> заячы', <дз’ ~ дж> мядзведзь ~ мядзведжы, усходзіць ~ усходжы, хадзіць ~ хаджэнне), а таксама ў словах, утвораных з дапамогай нулявога суфікса (<дз’ ~ д> выходзіць —> выхад, гудзець —► гуд; <ч ~ к > крычаць —* крык, печ —» запек).
Найбольш паслядоўна рэгулярнасць марфаналагічных мадыфікацый пры словаўтварэнні ў сучаснай беларускай мове праяўляецца ў двух планах: па-першае, ва ўстойлівасці марфаналагічных карэляцый і змен паміж канкрэтнымі элементамі фармальнай структуры марфем, па-другое, у наяўнасці суадносных радоў чаргаванняў у кожнай асобнай пазіцыі. Да гэтага можа быць дабаўлена яшчэ адна галіна марфаналагічнай рэгулярнасці: сярод чаргаванняў у аснове ўтваральнага слова адрозніваюцца чаргаванні неканцавыя і канцавыя, якія ўтвараюць суадносныя рады чаргаванняў (альтэрнацыі).
Да неканцавых адносяцца чаргаванні не на канцы ўтваральнай асновы. Гэта чаргаванні галосных фанем: <а ~ о>
накіраваць ~ накіроўваць, выпрасіць ~ выпрошваць', <е ~ а> пралезці непралазны, адрэзаць адразньг, < о ы > кроў ~ крывяны, дровы ~ дрывяньр <е ~ о> везці ~ воз, плесці плот', <о ~ і> збор ~ збіраць\ <о ~ у> сохнуць ~ сухў <о е> цёмны ~ цемра, цёмны ~ цемень. Адметным выпадкам неканцавых чаргаванняў з’яўляюцца чаргаванні галоснага з нулём фанемы /0/ (бегласць галоснага): <а ~ 0> пачатак ~ упачатку, ранак ранкам', <о ~ 0> акцёр ~ актрыса, лоб ~ спадылба, збор сабраць', <0 ~ ы> зазваць ~ зазываць, перарваць ~ перарываць; <ы ~ 0> замыкаць ~ замкну; <0 ~ о> акно ~ аконшчык, барахло ~ барахолксг, <е ~ 0 > марганец ~ марганцоўка, поўдзень ~ апоўдні, канец бясконца; <0 ~ е> капля ~ капельніца, вафля ~ вафельніца. Чаргуюцца галосныя з нулём гука таксама ў дэрывацыйных афіксах: халадок ~ халадка, раздзерці ~ разадраць.
Найбольш рэгулярныя чаргаванні адбываюцца на марфемным шве — на мяжы асновы і суфікса. Датычацца яны канцавых зычных фанем і з’яўляюцца найбольш распаўсюджаным відам марфаналагічных пераўтварэнняў утваральных асноў. Да к а нц а в ы х адносяцца чаргаванні зычных, якія непасрэдна папярэднічаюць афіксальнаму словаўтваральнаму морфу: <г ~ ж> нага ножка\ <к ~ ч> рука —> ручны, азбука —» азбучньг, <х ~ ш> штурхаць —> штуршок, паспіух —>■ пастушок. Тыя абставіны, што большасць альтэрнацый прадстаўлена менавіта ў зыходзе каранёвых марфем, на мяжы марфемнага шва, тлумачацца тым, што гістарычна гэтыя чаргаванні не прыводзілі да страты тоеснасці марфем.
Марфаналагічныя змены ў аснове ўтваральнага дзеяслова
Як правіла, у асновах утваральных дзеясловаў усякаюцца фінальныя галосныя і канцавыя суфіксы. Аб усячэнні ўтваральных асноў прынята гаварыць тады, калі ў структуры вытворнага слова адсутнічае канцавая фанема (ці фанемы) утваральнай асновы. Перад словаўтваральнымі суфіксамі рэгулярна адсякаюцца канцавыя галосныя /а/, /о/, /е/, /і/, /у/.
Галосная /а/ — перад суфіксальнымі морфамі: /-к/ чытаць чытка, думаць думка\ /-ык/ пішчаць —> пішчык; /-&к/ рэзаць -> разак; /-чык/ лятаць —> лётчык’, /-шчык/ танцаваць —>■ танцаўшчык, выдумаць —> выдумшчык; /-w/ запісаць —♦ запісньг, /-ш/ прадаваць —> прадавец\ /-ачк(-ячк)/ паліваць —► палівачка, жваць —» жвачка, спаць —> спячка', /-\к/ каласаваць —» каласавік, красаваць красавік', /-н\к/ будаваць —> будаўнік, кіраваць —> кфаўнік:, /-у\\/ балбатаць —>■ балбатун, лятаць — лятун', /-ml бразгаць —» бразгат, грукатаць —» грукат’, /-\х/ абараняць абаронцср /-оўк/ галадаць —» га-