Кароткая граматыка беларускай мовы
Фаналогія. Марфаналогія. Марфалогія. У 2 ч. Ч. 1.
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 351с.
Мінск 2007
садавод, кветкавод, сабалявод, сабакавод. Другая, невялікая група словаскладанняў з тым жа кампанентам матывавана дзеясловам праводзіцы водаправод, паветравод. Адпаведна ў словаскладаннях першай групы адсутнічае прэфікс раз-, а ў словаскладаннях другой групы — прэфікс праў адных выпадках захоўваецца, у іншых — адсякаецца. Акрамя гэтага прэфіксальная частка адсутнічае ў наступных аддзеяслоўных імёнах і прыслоўях: расследаваць —> следчы, набіцца бітком, пагрузіць —» грузіла, насыціць —► сытны.
У словаўтваральнай аддзеяслоўнай марфаналогіі прадстаўлены як кансанантныя, так і вакалічныя чаргаванні. Аднак першыя найболын шматлікія і адыгрываюць значную ролю ў сістэме аддзеяслоўнага словаўтварэння. Магчымасці марфаналагічных чаргаванняў пры аддзеяслоўным словаўтварэнні ў розных марфемах слова таксама не аднолькавыя. Асноўная іх колькасць прыпадае на канец утваральнай (каранёвай) марфемы. Гэта ў асноўным датычьгцца зычных фанем. Вакалічныя ж чаргаванні рэалізуюцца не на зыходзе каранёвай марфемы.
Пры аддзеяслоўным словаўтварэнні суфіксальным спосабам выдзяляецца чатырнаццаць тыпаў чаргаванняў канцавых зычных каранёвай марфемы.
Першы тып уключае тры альтэрнацыі, у якіх чаргуюцца «заднеязычная ~ пярэднеязычная шыпячая»: <г ~ ж> абвяргаць —> абвяржэнне, перабягаць —> перабежка, абцягнуць —> абцяжны, зсіцягваць —> зацяжксг, <к ~ ч> адмыкаць —> адмычка, адракацца —> адрачэнне, плакаць —> плач, скакаць —> скачок', <х ~ ш> задыхацца —> задышка, замахваць -» замашка, насміхацца —► насмешлівы, паслухаць —► паслушэнства, штурхаць —» штуршок.
Другі тып уключае шэсць альтэрнацый, у якіх чаргуюцца «пярэднеязычная апікальная -пярэднеязычная шыпячая»: <с’ ~ ш> насіць —> ноша, гасіць » гашэнне, папрасіць —>■ папрашайка, надкасіць —> надкошваць', <д ~ ж> прападаць —► прапажа', <з’ ~ ж> звузіць —>■ звужэнне, абмарозіць —> абмаражэнне-, <дз’ ~ дж> саладзіць —>■ саладжэнне, абудзіць —>■ абуджэнне, ездзіць езджаны; <дз’ ~ ж> вадзіць —* важак; <ц’ ~ ч> асвяціць —* асвячэнне, кіпяціць —♦ кіпячэнне.
Трэці тып уключае пяць альтэрнацый, у якіх чаргуюцца «пярэднеязычная шыпячая ~ пярэднеязычная апікальная»: <дж ~ д> аб’язджаць —+ аб’ездчык, зараджаць —> зарад, ашчаджаць —> ашчадлівы', <ж ~ з> адгружаць -+ адгрузка, разгружаць -> разгрузка, пагражаць —> пагроза', <ш ~ с> дакошваць —♦ дакоскі, заквашваць —> закваска, прымушаць прымусам', <ч ~ т> дамалочваць дамалоткі, заварочваць заваротак, закручваць закрутка\ <ч ~ ц> выварочваць вывараць.
Чацвёрты тып уключае тры альтэрнацыі, у якіх чаргуюцца «пярэднеязычная шыпячая ~ заднеязычная»: <ч ~ к> лячыць —> лекі, тачыць —> токар, пячы —► пякотка, валачы —+ волакам, разлічыць -> разлік', <ж ~ г> пужаць пугач. важыць —> вагаўшчык, дрыжаць —> дрыготкі, разважаць —+ развагср <ш ~ х> пацяшаць пацеха, зрушыць —+ зрух, засушыць —♦ засуха, спяшацца —> спех.
Пяты тып уключае чатыры альтэрнацыі, у якіх чаргуюцца «пярэднеязычная свісцячая ~ пярэднеязычная апікальная»: <з ~ т> аналізаваць —♦ аналітык, паралізаваць —+ паралітык', <с’ ~ д> выкласці —» выкладка, дапрасці -+ дапрадкі, есці —► едкі, аб’есці —» аб’едкф <с’ ~ т> аплесці —> аплётка, месці —> мятлсг, <с’ ~ дз’> прсісці —* прадзільшчык, вывесці —> вывядзенне, запасці —> западзіна.
Шосты тып уключае альтэрнацыю з чаргаваннем «заднеязычная ~ пярэднеязычная апікальная»: <х ~ с> калыхаць —»■ калыска.
Сёмы тып уключае альтэрнацыю з чаргаваннем «пярэднеязычная свісцячая ~ заднеязычная»: <с’ ~ х> трусіць —> трухам.
Восьмы тып уключае дзве альтэрнацыі, у якіх чаргуюцца «губна-зубная ~ губна-губная»: <в ~ ў> абмываць абмыўка, даліваць —> даліўка, абіваць —» абіўшчык, балаваць балаўнік', <в’ ~ ў> ставіць —> стаўка, надбавіць —> надбаўка.
Дзевяты тып уключае дванаццаць альтэрнацый, у якіх чаргуюцца «цвёрдая зычная ~ адпаведная мяккая зычная»: <п ~ п’> выкапаць —> выкапень, драпаць —► драпіна, капаць —> капец, хлюпаць хлюпік', <б ~ б’> гібнуць гібель, грабіць грабілка, захлёбвацца захлёбістьр <в ~ в’> адводзіць —>■ адвядзенне, выдавсіць выдавец, залівацца —> залівісты, зрывацца зрывісты', <ф ~ ф’> графа графіць', <м ~ м’> наймаць —> найміт, задумацца —> задуменны, напомніць —>■ напамінак', <н ~ н’> адцягнуць —>■ адцягненне, імкнуцца —> імкненне, выгнаць —+ выгоністьг, <л ~ л’> калоць калючы, калоць —> кальнуць', <д ~ дз’> адпадаць адпадзенне, закладваць —> закладзіны; <т ~ ц’> імпартаваць —>■ імпарцёр; <с ~ с’> гаснуць —> гасіць’, <з ~ з’> вязаць —>■ вязень', <к ~ к’> бракаваць —> бракёр, панікаваць ~ панікёр', <х ~ х’> папіхаць —► папіхіч, падбрэхваць падбрэхіч.
Дзесяты тып уключае дванаццаць альтэрнацый, у якіх чаргуюцца «мяккая зычная ~ адпаведная цвёрдая зычная»: <п’~ п> закупіць —> закупка, адчапіць —> адчапны, кіпець —> кіпучы, прыкупіць прыкупка', <б’ ~ б> рубіць —► рубка, абрубіць —> абрубак, аздобіць аздобны, згубіць —> згуба', <в’ ~ в> дзівіць —» дзівак, кансервіраваць —>■ кансервант', <м’~ м> дыміць дымны, грымець —♦ грымнуць, тлуміць —> тлум; <н’~ н> званіць званар, засланяць —> заслонка, жаніцца жанаты, заманьваць —>■ заманлівы, ацаніць —>
ацэншчык\ <л'~ л> валіць —► валам, забельваць —► забелка, зваліць —* звалка, засаліць —> засол\ <дз’~ д> наводзіць —> наводка, глядзець —♦ глядач, вынаходзіць —> вынаходнік, абрыдзець —* абрыднуць\ <ц’ ~ т> малаціць —► малатарня, закруціць —> закрутка, калаціць —► калатнуць, кіпяціць —> кіпяток', <с’ ~ с> заквасіць —> закваска, касіць —► касавіца, вісець —> віснуць, заносіць —> занос; <з’ ~ з> вазіць —> вазок, лазіць —» лазун, завозіць —► завозны\ <с’ц’~ ст> распусціць —> распуста, падрасці —> падростак', <к’ ~ к> блакіраваць > блакада.
Адзінаццаты тып уключае восем альтэрнацый, у якіх чаргуюцца «губная зычная ~ губная з л’»: <п ~ пл’> заступаць —>■ заступленне, наступаць —♦ наступленне', <п’~ пл’> счапіць —♦ счапленне, захапіць —> захапленне, купіць купля’, <б ~ бл’> грэбці —> граблі, грэбаваць —> грэблівы', <б’~ бл’> зрабіць —> зроблены, драбіць —► драбленне\ <ф’~ фл’> графіць —> графленне', <м’ ~ мл’> затлуміць —> затлумленне, таміць —<■ тамленне; <в ўл’> гадаваць —> гадоўля; <в’ ~ ўл’> абнавіць —» абнаўленне, вымавіць —> вымаўленне, лавіць —► лоўля.
Дванаццаты тып уключае пяць альтэрнацый, у якіх чаргуюцца «губная з л’ губная зычная»: <пл’ ~ п> адчэпліваць —> адчэпка, закупляць —>■ закупшчык, зашчапляць —» зашчапка', <бл’~ б> завабліваць —> завабньр <мл’~ м> затрымліваць затрьшка, выдумляць —> выдумка', <ўл’ в’> запраўляць —> заправіла, праяўляць —>■ праявіцель, збаўляць —► збавенне-, <ўл’ ~ ў> састаўляць —> састаўны, заяўляць —> заяўка, запраўляць —> запраўшчык.
Трынаццаты тып уключае дзве альтэрнацыі, у якіх чаргуюцца «сярэднеязычная ~ заднеязычная»: рэканструяваць рэканструкцыя', смяяцца —+ смех', пасеяць ~ пасеў.
Чатырнаццаты тып уключае альтэрнацыю з чаргаваннем «пярэднеязычная сярэднеязычная»: <л’~ j> назаляць ~ назойлівы.
У аддзеяслоўнай словаўтваральнай марфаналогіі шырока прадстаўлены кансанантныя альтэрнацыі, у якіх задзейнічана амаль уся сістэма зычных.
У аддзеяслоўным словаўтварэнні ў марфаналагічных мэтах шырока выкарыстоўваецца карэляцыя цвёрдасці—мяккасці. Гэты тып чаргавання з’яўляецца самым распаўсюджаным і прадуктыўным. Яго прадуктыўнасць тлумачыцца тым, што фанемы, суадносныя па цвёрдасці—мяккасці, утвараюць карэляцыйныя пары. Аднак не ўсе фанемы рэалізуюць свае карэляцыі, не знаходзіць адлюстравання карэляцыйная пара губных фанем <ф ~ ф’>.
Пры ўтварэнні дзеясловаў незакончанага трывання (другасных дзеясловаў) ад дзеясловаў закончанага трывання з асновай на -і-, а таксама ад некаторых дзеясловаў з асновай на -е-, ад-
бываюцца (акрамя чаргавання губных з л') чаргаванні зычных: <дз’ дж> загарадзіць —> загароджваць, прадугледзець -♦ прадугледжваць; <с’ ш> выпрасіць —► выпрошваць, замясіць —>• замешваць', <ц’ ч> зсівярцець —> зсіверчваць, затраціць —► затрачваць', <с’ц’ ~ шч> вырасціць —► вырошчваць, намасціць —* намошчваць. Есць невялікая колькасць дзеясловаў, якія ўтвараюць трывальныя пары шляхам чаргавання галосных у аснове з нулём галоснай: адаслаць —» адсылаць, падаслаць —► падсцілаць, сабраць —> сабіраць, назваць -♦ называць', пры дапамозе пераходу націску: адкідаць -> адкідаць, выразаць выразаць, адмераць —> адмяраць.
У беларускай мове выяўляецца высокая рэгулярнасць утварэння назоўнікаў ад дзеясловаў. Прычым найбольшая колькасць чаргаванняў рэалізуецца пры ўтварэнні дэрыватаў з удзелам суфіксальных фармантаў -энн/-енн і -к: <г ~ ж> знемагсіць • знемажэнне; <с’ ~ ш> запрасіць -* запрсішэнне\ <з’ ~ ж> занізіць —> заніжэнне\ <дз’ ~ дж> брадзіць браджэнне; <п’ ~ пл’> счапіць —> счапленне; <б’ ~ бл’> драбіць —> драбленне', <м’ ~ мл’> глуміць —» глумленне', <в’ ~ ўл’> выздаравець —> выздараўленне\ <в ~ ў> даліваць —> даліўкср <в’ ~ ў> правіць —> праўка\ <п’ ~ п> закупіць —» закупка', <л’ ~ л> запаліць —> запалка', <ц’ ~ т> выкруціць —> выкрутка, <дз’ ~ д> наладзіць наладка', <мл’ ~ м> выдумляць —> выдумка; <г ~ ж> перабегчы —> перабежка', <с’ ~ с> занавесіць —> занавеска.
Пашырана таксама ўтварэнне прыметнікаў ад дзеяслоўных асноў. Найбольшую кольскасць марфаналагічньгх пераўтварэнняў асноў канцэнтруе ад’ектыўнае словаўтварэнне пры дапамозе суфікса -лів: <х ~ ш> насміхацца насмешлівьр <дж ~ д> ашчаджаць ашчадлівы', <ц’ ~ т> выкруціць выкрутлівы', <1X3,’ ~ д> блудзіць —> блудлівы', <м’ ~ м> кеміць ~ кемлівы.
Пры адцзеяслоўным утварэнні прыслоўяў суфіксальным спосабам колькасць чаргаванняў наадварот абмежаваная. Гэта абумоўлена непрадуктыўнасцю ўтварэння прыслоўяў ад дзеяслоўных асноў пры дапамозе суфіксаў -ам, -кам, -ма: <ш ~ с> прымушаць прымусам; <ч ~ к> валачы —> волакалг, <с’ ~ х> трусіць -> трухам', <л’ ~ л> валіць валам; <г ~ ж> падбегчы —► подбежкам; <в’ ~ ў> ставіць —>■ стаўма, равець —> роўма.
Рэгулярнасць марфаналагічных чаргаванняў зычных пры аддзеяслоўным словаўтварэнні суфіксальным спосабам накіравана па ўбываючай ад дэрыватаў назоўнікаў да прыслоўяў. Максімум альтэрнацый прыпадае на мадэль «дзеяслоў —> назоўнік», мінімум — на мадэль «дзеяслоў —>■ прыслоўе».
У аддзеяслоўнай словаўтваральнай марфаналогіі прадстаўленьг таксама і вакалічныя чаргаванні, хаця яны не так шырока рэалізуюцца, як кансанантныя. Галосныя фанемы, якія высту-