• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кароткая граматыка беларускай мовы Фаналогія. Марфаналогія. Марфалогія. У 2 ч. Ч. 1.

    Кароткая граматыка беларускай мовы

    Фаналогія. Марфаналогія. Марфалогія. У 2 ч. Ч. 1.

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 351с.
    Мінск 2007
    102.26 МБ
    ладоўка; /-&ўк/ чыхаць —► чыхаўксг, /-ну/ лізаць — лізнуць, махаць — махнуць.
    Галосная /о/ — перад суфіксалыіымі морфамі: /-эц/ бароцца —> барэц; /-к/ закалоць —> заколка', /-ун/ калоць —> калун; /-ну/ калоць —> кальнуць, пароць —> парнуць.
    Галосная /е/ — перад суфіксальнымі морфамі: /-ін/ глядзець —>■ агледзіны; /-&ч/ глядзець —> глядач; /-ачк-(-ячк-)/ балець -» балячка; /-асць/ дурэць -♦ дурасць, хварэць —► хворасць; /-ну-/ рыпець —► рыпнуць, скрыпець —► скрыпнуць.
    Галосная /і/ — перад суфіксальнымі морфамі: /0/, /-к/ праходзіць —» праход, праходка, рубіць —> рубка; /-ай/ урадзіць — ураджай\ /-нік/ паглыбіць —> паглыбнік', /-ун/ фарсіць —► фарсун, весяліць -* весялун; /-&р/ званіць —> званар', /-ыш/ выкарміць —♦ выкармыйг, /-ів(-ыв-)/ варыць —» варыва, паліць —<• паліва, крэсіць крэсіва; /-ств-/ дзяжурыць —► дзяжурства', /-ну-/ тармасіць —> тармаснуць.
    Галосная /у/ — перад суфіксальнымі морфамі: /0/, /-шчык/, /-лів-/ падмануць —♦ падман, падмануць —♦ падманшчык, абмануць —> абманлівы, акунуць —>■ акунаць\ /&/ стынуць —> стынь(ж.). Часцей у дзеясловах гэтага класа адсякаецца ўся фіналь -нуперад пакансанантнымі словаўтваральнымі морфамі: мерзнуць —> мерзлы, уздыхнуць уздых, прывыкнуць —> прывычка, успыхнуць —► успышка.
    Рэгулярны характар таксама носіць усячэнне зыходнай асновы ўтваральнага дзеяслова за кошт фіналей, якія складаюцца з дзвюх і болей фанем і могуць выступаць у якасці самастойных суфіксальных морфаў дзеяслоўнай асновы. Перад пакансанантнымі словаўтваральнымі морфамі адсякаюцца фіналі: -ваналаджваць —> наладчык, укладваць —► укладыш, настойваць настойка, прыпісваць прыпіска', -ава-(-ява-) друкаваць —> друкар, пацалаваць —► пацалунак, талкаваць —> толк, адрасаваць —♦ адрасант, гандляваць —► гандляр, маляваць —+ малюнак', -ывавыігрываць выйгрыш, праігрываць —> пройгрыш, разыгрываць —> розыгрыш; -ірава(-ырава-) дубліраваць —> дубляж, манціраваць —♦ мантаж, пілаціраваць —> пілатаж, апаніраваць —> апанент, суфліраваць —> суфлёр, масажыраваць —> масаж, эмігрыраваць —» эмігрант, дырыжыраваць —♦ дырыжор.
    Фіналі /-ава-/ і /-ірава-/ рэгулярна адсякаюцца перад запазычанымі па паходжанні суфіксальнымі морфамі -ар-, -ор-/-ёр-/> -ант-/-янт-/-энт-, -ат-, -аж-, -абельн-, -ацы/j/-, -цы/j/-, -i/j/(у словах на -ія/-ыя): арганізаваць —♦ арганізатар, бракаваць —+ бракёр, дырыжыраваць —♦ дырыжор, кватараваць —> кватарант, спекуліраваць —» спекулянт, прэтэндаваць прэтэндэнт, абаніраваць —>• абонент, адрасаваць -> адрасат, дэлегіраваць —► дэлегат, сабатаваць —>■ сабатаж, транспартаваць —> транспартабельны.
    ізаліраваць —► ізаляцыя, рэвізаваць —■ рэвізія, рэпрэсіраваць —► рэпрэсія, публікаваць —► публікацыя.
    Рэгулярны характар носіць усячэнне зыходнай асновы ўтваральнага дзеяслова за кошт фіналі /-ва-/, якая адсякаеца перад пакансанантнымі словаўтваральны.чі морфамі прыслоўяў/0/, /ку/, /кам/: падхватваць —► нападхват, ускідваць наўскід, дагадвацца —> наўздагад, прыкусваць —► упрыкуску, скідваць наўскідку, абмацваць —+ вобмацкам.
    Ва ўсіх аддзеяслоўных утварэннях (назоўніках, прыметніках, прыслоўях) адсутнічае постфікс -ца, які ўваходзіць у склад асновы ўтваральнага дзеяслова: зрастацца —> зрастанне, дагадвацца —> дагадка, баяцца —> боязь, боязнасць, боязна, дамовіцца —► дамоўленасць, залівацца —♦ залівісты, красціся —♦ украдкам, разваліцца —> уразвалку, раскідацца —+ уроскід, захлёбвацца —► узахлёб.
    У некаторых аддзеяслоўных утварэннях зыходная аснова ўтваральнага дзеяслова адсякаецца не толькі за кошт галоснай фіналі, але і папярэдняй зычнай, якая належыць кораню. Гэта ўсячэнне абмежавана некалькімі дзеяслоўнымі каранямі. Сюды адносіцца ўсячэнне перад суфіксальным морфам -нуасноў дзеясловаў: кідаць —♦ кінуць, кляваць —> клюнуць, ляскаць —> ляснуць, пырскаць —♦ пырснуць, тыцкаць —> тыцнуць, ціскаць —> ціснуць, трэскаць —> трэснуць, пляскаць —► пляснуць, вярцець —+ павярнуць, спаць —> заснуць. У пералічаных дзеяслоўных каранях адсякаюцца зычныя /д/, /дз’/, /в/, /к/, /т/, /ц’/, /п/. Усячэнні дзеяслоўнай словаўтваральнай асновы дапамагаюць пазбегнуць непажаданых фанемных спалучэнняў на марфемным шве, ствараюць неабходныя фаналагічныя ўмовы для ўтварэння слоў. Рэгулярнасцю характарызуецца ўсячэнне канцавых галосных дзеяслоўных утваральных асноў.
    Ёсць толькі невялікая група дзеясловаў, у якіх канцавая галосная асновы інфінітыва захоўваецца перад павакальнымі морфамі /-лец/, /-цц/ё, /-цц/е: жыць —♦ жылец, карміць —> кармілец, пагарэць —> пагарэлец, пастаяць —> пастаялец, адкрыць —» адкрыццё, біць —♦ біццё, выць —> выццё, забыць —► забыццё, мыць —>■ мыццё, ныць —» ныццё, падняць —> падняцце, паняць —+ паняцце, прыняць —► прыняцце, распяць —> распяцце, пачуць —► пачуцце і пачуццё, прыкрыць —► прыкрыцце і прыкрыццё.
    Далучае да сябе павакальныя суфіксальныя морфы /-нн-/, /-льн-/ фіналь /-ва-/ першаснай імперфектывацыі дзеясловаў: пазнаваць —> пазнаванне, пазнавальны, распіаваць —> раставанне, уставаць уставанне, даваць—» давальны.
    Марфаналагічнае нарашчэнне асноў утваральных дзеясловаў адносіцца да менш прадуктыўных з’яў. Распаўсюджаным 56
    спосабам нарашчэння зыходнай асновы ўтваральнага дзеяслова (асновы на галосную) з’яўляецца нарашчэнне яе перад пакансанантнымі суфіксальнымі морфамі за кошт тых зычных, якія фарміруюць аснову цяперашняга часу ўтваральнага дзеяслова: жаць — жн-уць —> жн-ец, жн-яя, жн-іво, жн-ярка\ пачаць — пачн-уць -♦ пачын', плыць — плыв-уць -* плыв-ец, плыв-ун. плыв-унец\ мыць — мы/]/-уць —> мыЦІ-ка, мы/Ц-ня, мы/]/-шчык\ есці — яд-уць —► яд-а, яд-ок, яд-ак, яд-кў грэць — грэ/Ц-уць —► целагрэ/Ц-ка', гніць — гні/Ц-уць —> гніЦ/-енне.
    Асновы ўтваральных дзеясловаў з аднаскладовым коранёвым морфам на галосную таксама пераўтвараюцца шляхам нарашчэння за кошт зьгчных, якія не выступаюць у аснове цяперашняга часу ўтваральнага дзеяслова. Нарашчэнне за кошт зычных /т/, /ц’/ выступае ў асновах дзеясловаў знаць, дуць, абуць, віць, ліць, біць, крыць, ныць, гнуць, жаць, жыць, стаць, пачаць, заняць, паняць, быць, даць, расці: знаць —> знаток, знатны, знатнасць\ дуць —> сырадутны', абуць —► абутак, абутнік', віць —> віток', ліць —> словалітня (палігр.), словалітчык, словалітны, кровапралітны; зліць —» злітны', біць біта, глінабітны', скрыць —> скрытньг, ныць —» ныцік; гнуць —> гнуткі', жаць —» жатка', жыць —♦ перажытак, перажытае; астацца —> астатак; пачаць —► пачатак; заняць —► занятак', паняць —► панятлівьг, быць —► бытнасць', прыбы-ць —>■ прыбытак', убыць —> убытак', збыць —>■ збыт; раздаць —> раздатачны', прыдаць —> прыдатак, прыдатны', падацца падатлівы', расці рост.
    Нарашчэнне за кошт зычнай /в/ назіраецца ў асновах дзеясловаў шыць, біць, ліць, крыць, піць, стаць: шыць —► пашыўка, біць —> бівень, ліць —>■ лівень, накрыць накрыўка, пець пявун, пявучы, стаць —»■ ледастаў. Нарашчэнне за кошт зычнай /л/ назіраецца ў асновах дзеясловаў жыць, мяць: жыць старажыл, мяць —> мяла (н.). Нарашчэнне за кошт зычнай /н/ выступае ў аснове дзеяслова тлець: тлець —► тлен (уст.).
    Адзначаюцца нешматлікія ўтварэнні з нарашчэннем дзеяслоўнай асновы інфінітыва за кошт зычных фіналей /б/, /в/, /л/: жаніць —> жаніцьба, сяліць сяліба, бароцца —>■ барацьба, варыць —» варыва, крэсіць —> крэсіва, мроіць —* мроіва, мясіць —> месіва, паліць —► паліва, пячы —> печыва, запяваць —► запявала, грузіць —> грузіла, граміць —> граміла, зубрыць —> зубрыла, хныкаць —» хныкала, зубіць —> зубіла.
    Нарашчэнне зыходнай асновы дзеяслова пры ўтварэнні прыслоўяў — з’ява даволі рэдкая. Сюды адносяцца адзінкавыя выпадкі нарашчэння асновы дзеяслова за кошт фіналей: /в/ плыць —> уплаў; /н/ уцяміць —+ няўцямна, перастаць —> бесперастанку, рассыпацца —» урассыпную\ /1/ набіцца^ бітком. Пры ўтварэнні
    прыслоўя напрапалую ад дзеяслова прападаць адсякаюцца фанемы ўтваральнай асновы /а/ і /д/, а затым адбываецца нарашчэнне асновы за кошт зычнай фанемы /л/.
    У некаторых матывавальных дзеясловах перад пакансанантнымі морфамі назіраецца рэгулярнае нарашчэнне асновы, пераўтворанай шляхам адсячэння фіналі -ну-, за кошт каранёвай зычнай фіналі /д/, /т/, /п/, /б/, /г/. Пры гэтым адзначаецца два моманты. У дзеяслоўнай аснове аднаўляецца адсечаная перад суфіксам -нузычная кораня, якая прысутнічала ў папярэдніх словаўтваральных ланцужках. Такое аднаўленне зычнай кораня /д/ мае месца ў асновах наступных дзеясловаў: глядзець — гля(ну)-ць — погляд, скідаць — скі(ну)-ць — скідка, падкідаць — падкі(ну)-ць — падкідыш, спаць — зас(ну)-ць — засынаць. Канцавая зычная першы раз паяўляецца ў словаўтваральным ланцужку ў аддзеяслоўных асновах: гнуць — гнуткі, гнуты', тануць — топкі, утапіць, утопленьг, гнуць — загібаць, загіб', загнуць — загін; цянуць — цягач', успыхнуць — успышка.
    У аддзеяслоўным словаўтварэнні назіраюцца тры адметныя змены фіналей асновы ўтваральнага дзеяслова. Па-першае, замена <ав ~ у> ва ўсечанай за кошт фіналі /а/ аснове дзеясловаў кляваць, пляваць, соваць перад морфам -ну-: кляв(а)-ць — клюнуць, пляв(а)-ць — п/л’уі-нуць, сов(а)-ць — су-нуць. Па-другое, замена зычнай /j/ ва ўсечанай за кошт галоснай /а/ аснове дзеясловаў на іншую зычную фіналь перад пакансанантнымі суфіксальнымі морфамі:  у аснове дзеяслова сеяць: се/ў/(а)-ць —> сяўба, сявец, сяв-ок; выкана/Л-уць —► выканаўца, шы/]/-уць —> шавец, дзьмуха/Ц-уць —» дзьмухав-ец, кро/Ц-аць —> кравец',  у аснове дзеяслова таяць: та/ў/(а)-ць —> праталіна',  у аснове дзеяслова смяяцца: смя/ў/{а)-цца —> смех. Адзначаецца мена /х/ на /ш/ перад морфамі -ы-, -лів-, -ок-, -ынк-: смяшыць, смяшлівы, смяшок, смяшынка. Па-трэцяе, замена зычнай /п/ ва ўсечанай за кошт галоснай /а/ аснове дзеяслова спаць на зычную /н/ — у выпадку спаць —> сон, соня (з адначасовай менай галосных < 0 о>).
    Характэрнай асаблівасцю аддзеяслоўнага словаўтварэння з’яўляецца мена галосных фіналей зыходнай асновы. Яна мае месца ў наступных выпадках: <а ~ і> мазаць -* мазіла; <і ~ е> тапіць тапелец, плаціць —+ плацелынчык, маліцца малельня', <ва ~ а> прыцягваць —> прыцягальны, складваць складальны', <ава ~ а> знаменаваць —> знамянальны, рэкамендаваць —* рэкамендацыйны.
    Прэфіксальная частка асновы ўтваральнага дзеяслова адсутнічае ў складаных назоўніках з нулявым суфіксам і апорным кампанентам -вод-0. Асноўная колькасць словаскладанняў з гэтым кампанентам матывавана дзеясловам разводзіць'. пчалавод,