Кароткая граматыка беларускай мовы
Фаналогія. Марфаналогія. Марфалогія. У 2 ч. Ч. 1.
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 351с.
Мінск 2007
чых пярэднеязычных шыпячых»: <с’ц’ шч> косць ~ кашчэіг, «спалучэнне пярэднеязычньгх шыпячых ~ пярэднеязычных свісцячых»: <шч ~ с’ц’> тлушч ~ тлусцець, тлушч тлусціць. Падобныя чаргаванні прадстаўлены ў сучаснай беларускай літаратурнай мове не так шырока, як чаргаванні характару «адначлен ~ адначлен».
Пры словаўтварэнні ад назоўнікаў у асобных лексемах сустракаюцца адначасова чаргаванні камбінаванага характару, прадстаўленыя зычнымі і галоснымі фанемамі: <е а>, <к ~ к’>, <0 ~ е>, <л ~ л’> пекла —► пякельньг, <о ~ а>, <п’ ~ п>, <е ~ 0>, <ц ~ ч> хлопец —>■ хлапчук; <м ~ м’>, <о ~ а>, <а ~ о> сорам —> сароміць; <о ~ е>, <д ~ дз’> лёд —> ледзяны', <о ~ а>, <з ~ з’> поза —* пазірсіваць. Спектр такіх чаргаванняў у адназоўнікавым суфіксальным словаўтварэнні шырокі. Спалучальнасць у адной словаўтваральнай парадыгме розных альтэрнацый даволі разнастайная. Адны з іх прадстаўлены альтэрнацыямі, суадноснасць якіх з’яўляецца адзінкавай, напрыклад, як у словах хлопец хлапчук. Другія — з’ява заканамерная і тыповая, якая рэалізуецца пры ўтварэнні толькі пэўных часцін мовы. Так, пры суфіксальным спосабе ўтварэння прыметнікаў з суфіксам -н ад назоўнікаў, якія ўтварыліся ад дзеяслоўных асноў пры дапамозе суфікса -к, назіраецца паслядоўная рэалізацыя спалучэнняў альтэрнацый <ў ~ в>, <0 ~ а>, <к ~ ч>: абвіўка —* абвівачны, абмундзіроўка —> абмундзіровачны, прыбаўка -* прыбавачны. Такая ж з’ява назіраецца і ў наступных словаўтваральных парах: <0 ~ а>, <к ч>: сібвязка —> абвязачны, абкатка —> абкатачны, аборка аборачны, казксі —► казачны, заяўка —> заявачны.
Разгледжаныя марфаналагічныя фактары ствараюць неабходныя фонатактычныя ўмовы для спалучэння словаўтваральных адзінак. Лінейныя пераўтварэнні — нарашчэнне і ўсячэнне — дапамагаюць пазбегнуць скаплення аднолькавых фанем на марфемным шве. За кошт скарачэння ці падаўжэння вытворнай асновы адбываецца марфаналагічнае ўзаемапрыстасаванне каранёвых і афіксальных морфаў. Марфаналагічныя чаргаванні рэалізуюцца ў сярэдзіне і на канцы ўтваральнай асновы, могуць быць прадстаўлены адначленнымі і двухчленнымі альтэрнацыямі.
Марфаналагічныя змены ў аснове ўтваральнага прыметніка
Прыметнік, у параўнанні з назоўнікам, намнога меншая ў колькасных адносінах часціна мовы. Аднак утваральныя асновы прьгметнікаў шырока выкарыстоўваюцца як база для ўтварэння назоўнікаў, дзеясловаў, прыслоўяў, новых прыметнікаў. Да па-
кансанантных словаўтваральных морфаў пры адпрыметнікавым утварэнні слоў адносяцца: -ак (бедны —♦ бядняк), -няк (сухі —>■ сушняк), -чак (вясёлы —> весяльчак, смелы —► смяльчак), -ік (паравы —► паравік, дарожны —♦ дарожнік, рыжы —► рыжык), -нік (альховы —> альхоўнік, выгнаны —► выгнаннік.), -асць {ураўняльны —» ураўняльнасць, урбаністычны —► урбаністычнасць), -ок (белы —♦ бялок, жоўты —► жаўток, малы —► малёк). Да ліку фіналей, якія адсякаюцца пры далучэнні пакансанантных морфаў да ўтваральных асноў, адносяцца: /к/ (салодкі -♦ саладзіць, блізкі —» наблізіць, беларуская —♦ беларусізм, рускі —* русізм, кароткі —» каратыш, мяккі —> мякіш), /ок/ (шырокі —► тырыня, высокі —► высозны), /п/ (вульгарны —> вульгарызм, халодны —> халадзец, партыйны —> партыец), /ск/ (канцылярскі —* канцылярызм, зэльвенскі —♦ зэльвенец), /т/ (гістарычны —♦ гістарызмў /істычн/ (ідэалістычны —► ідэалізм), /гх/ (насаты —► насач, рагаты —► рагач, багаты —► багач, барадаты —» барадач, вусаты —► вусач).
У працэсе ад’ектыўнай дэрывацыі фіксуюцца наступныя мадыфікацыі ўтваральных асноў: чаргаванні зычных фанем і ўсячэнне асновы. Найбольш распаўсюджаным пераўтварэннем утваральнай асновы з’яўляецца чаргаванне канцавых зычных фанем. Пры гэтым прадстаўлены альтэрнацыйныя рады зычных фанем, якія па дыферэнцыяльных прьгметах разбіваюцца на сем тыпаў.
Першы тып уключае тры альтэрнацыі, у якіх чаргуюцца: «заднеязычная ~ пярэднеязычная шыпячая»: <г’~ ж> адлогі —► адложысты, благі —♦ блажэць, дарагі —♦ даражэць, доўгі даўжыня', <к’~ ч> ёмкі -чямчэць, ёлкі ялчэць, далёкі —♦ далеч, вялікі —> велічыня, горкі —> гарчыца', <х’ ~ ш> глухі —> глушэць, сухі —► сушняк, ціхі —> ціш.
Другі тып уключае дзве альтэрнацыі, у якіх чаргуюцца: «пярэднеязычная апікальная ~ пярэднеязычная шыпячая»: <ц ~ ч> нямецкі —> нямеччынсц <с ~ ш > высокі -> вышыня.
Трэці тып уключае дзве альтэрнацыі, у якіх чаргуюцца: «пярэднеязычная шыпячая ~ заднеязычная»: <ч ~ к> эластычны —>■ эластык, пластычны пластык\ <ш ~ х> душны —» духата, пешы —* пяхота.
Чацвёрты тып уключае дзесяць альтэрнацый, у якіх чаргуюцца: «цвёрдая зычная ~ мяккая зычная»: <б ~ б’> рабы —► рабізна, грубы —> грубіць, дробны —> дробязь', <п ~ п’> сляпы сляпець, тупы —» тупіць; <в~ в’> сівы —► сівізна, палахлівы —► палахлівец, бытавы -^бытавізм, фалычывы —» фальйіывіць, дажджавы —» дажджавік, шаўковы —► шаўкавісты', <м ~ м’> нямы —♦ нямець', «цвёрдая пярэднеязычная апікальная ~ мяккая пярэднеязычная апікальная»: <л ~ л’> малы —► малёк, смелы —♦ смяльчак, круглы
кругляк, вясёлы —» весяліць, кіслы —» кіслявы, светлы -+ святліца, белы —► бель', <н ~ н’> грыбны —> грыбніца, чырвоны —> чырвань, бедны —► бядняк, чыгуначны —► чыгуначнік, лянівы —> лянопіа, самавольны -* самавольнічаць, ватны —> ватнік, мучны —► мучністы; «цвёрдая пярэднеязычная апікальная ~ мяккая пярэднеязычная свісцячая»: <д ~ дз’> брудны —► брудзіць, цвёрды —> цвярдзець, малады —> маладзіца, гладкі-+ гладзь, худы -♦ худзізна\ <т ~ ц’> халасты —> халасцяк, чысты —> чысцёха, круты —> круцізна, густы —> гусцець; <с ~ с’> лысы —> лысець, касы —► касець, русы —► русець, высокі —* высь\ <з ~ з’> цвярозы —► цверазець, дробязны —► дробязь.
Пяты тып уключае чатыры альтэрнацыі, у якіх чаргуюцца: «мяккая заднеязычная ~ цвёрдая заднеязычная»: <г’~ г> благі —> благое, тугі —► туга, дарагі —> дорага, строгі -> строга', <к’ ~ к> моўчкі —► маўчком, дзікі —* дзіка, дваякі —* дваяка, горкі —> гаркавы, лоўкі —► лаўкач, меткі —> меткасць', <х’~ х> ціхі —♦ ціхоня, глухі —► глухар, сухі —► сухар\ <к’ ~ г> слізкі —► слізгаць.
Шосты тып уключае альтэрнацыю, у якой чаргуецца «губназубная ~ губна-губная»: <в ~ ў> групавы —> групаўшчына.
Сёмы тып уключае альтэрнацыю з чаргаваннем «спалучэнне пярэднеязычных апікальных ~ пярэднеязычных шыпячых»: <ст ~ шч> густы —► гушчар, тоўсты —> таўшчыня.
У працэсе ўтварэння вытворных адад’ектыўных лексем, якія сфарміраваліся на беларускай моўнай глебе, адбываюцца розныя віды ўсячэнняў. Усякаюцца асобныя суфіксы, суфіксападобныя спалучэнні фанем, флексійныя морфы ўтваральных асноў. Празмернае нанізванне некалькіх суфіксаў — непажаданая з’ява для словаўтваральнай марфаналогіі. Перш за ўсё размова ідзе аб дэрывацыйных утварэннях, якія сфарміраваліся па сродках суфіксаў з «другасным» значэннем. Да такіх належаць суфіксы, якія ўносяць у семантыку новай лексемы дадатковую ацэнку ў дачыненні да асноўнага значэння. У першую чаргу гэта суфіксы суб’ектыўнай ацэнкі, якія служаць для выражэння розных эмацыянальна-экспрэсіўных адценняў (ласкальнасці, фамільярнасці, памяншальнасці і інш.), а таксама са значэннем дадатковай ацэнкі непаўнаты праяўлення прыметы. Сюды адносяцца суфіксы -аньк, -еньк, -утк, -эзн, -ават-, -шчын: кароткі —* кароценькі, драбнюткі —* драбнюсенькі, высокі —* высачэзны, казённы казёншчына.
Адсякацца могуць і асобныя суфіксы, і суфіксападобныя фанемныя спалучэнні -к, -ок, -ік, -ат, -л, -н, -р, -т, -чн: мулкі —> муляць, кароткі —► каратыш, мяккі —> мякіш, высокі —► высь, вузкі —♦ вузіць, мелкі мель, дрэнны — дрэнь, мурзаты —► мурза, дохлы —» дохнуць, капрызны —> капрызуля, нейтральны —♦ нейтралізаваць, ла-
За Зак. 3881 73
цінскі —> латынізаваць. пластычны —> пластык, рагатая —> рагуля, дробны —> дробязь, мокры —» мокнуць, густы —► гуснуць, мутны —> муціць, схематычны —» схематызаваць.
Непажаданым з’яўляецца спалучэнне трох зычных фанем. асабліва, калі дзве апошнія з’яўляюцца санорнымі, таму фіналь -н са спалучэнняў -мн, -нн, -льн перад суфіксам -чык, -шчык усякаецца: ананімны —► ананімшчык, падзённы^падзёншчык, інструментальны —► інструменталыйчык.
Адсякаюцца канцавыя часткі -ічн, -ычн, -ск перад суфіксам -іст, -ін: наркатычны —> наркацін, стэрыльны —> стэрылін, ахрамапіычны —> ахрамацін, спецыяльны спецыяліст, акуратны —>• акураціст, архаічны —> архаіст.
Утварэнне назоўнікаў з абстрактным значэннем, якія афармляюцца з дапамогай суфікса -ств, -цтв, суправаджаецца ўсячэннем канцавой фіналі ўтваральнай асновы (-н, -тн, -ск, -цк, -ж, -ш); сямейны —► сямейства, далікатны —► далікацтва, казначэйскі —» казначэйства, прыгожы —► прыгоства, харошы —> хараство.
Да тыповых і рэгулярных усячэнняў адносяцца ўсячэнні -н, -ск , -ат перад -ец, -ач: халодны —> халадзец, махнаты —> махнач, кудлаты —> кудлач, багаты —♦ багач, насаты —>■ насач, брухаты —> брухач.
Пры ўтварэнні назоўнікаў адсякаюцца канцавыя часткі ўтваральных асноў -к, -н, -ск, -ычн, -істычн перад суфіксам -ізм, -ызм: беларускі -> беларусізм, вульгарны —> вульгарызм, германскі —>■ германізм, канцылярскі —► канцылярызм, гістарычны —» гістарызм, ідэайлістычны —► ідэалізм.
Рэгулярнасць рэалізацыі марфаналагічнага ўсячэння аналізуемых структур залежыць ад іх спалучальнасці з канкрэтнымі дэрывацыйнымі суфіксамі.
Марфаналагічныя з’явы пры словазмяненні
Марфаналагічныя з’вы ў парадыгматыцы дзеяслова
У марфаналогіі словазмянення дзеяслоўная парадыгма ўтрымлівае найбольшую колькасць словаформ, што дазваляе выявіць асноўныя рысы марфаналагічнай сістэмы. Наяўнасць пераменнага зычнага сегмента ў морфах адной каранёвай марфемы (наяўнасць марфаналагічнага чаргавання) можна кваліфікаваць як дьгярэму, інакш кажучы, такі элемент словаформы, які валодае функцыяй размежавання марфем. Парадак ці накіраванасць чаргавання ўстанаўліваецца ўмоўна: першы альтэрнант (А,) вызначаецца па зыходным варыянце асновы, які прадстаўлены ў слоўні-
кавай форме слова — у форме інфінітыва. Іерархія морфаў вызначаецца ад зыходнага да вытворных адпаведна іх з’яўленню ў складзе пэўным чынам упарадкаванай парадыгмы. К.алі выкарыстоўваецца ў якасці зыходнага морф. прадстаўлены ў форме інфінітыва, у будове альтэрнацыйнага рада адлюстроўваецца паслядоўнасць, якая адпавядае з’яўленню розных морфаў адной марфемы ў складзе парадыгмы. Колькасць альтэрнантаў, як правіла, адпавядае колькасці морфаў, у якіх рэалізуецца ў канкрэтных словаформах дадзеная марфема. Пераменныя сегменты морфаў, што фарміруюць у рамках марфемы марфаналагічнае чаргаванне, з’яўляюцца носьбітамі канкрэтнай граматычнай інфармацыі і прымаюць удзел у супрацьпастаўленні словаформ аднаго слова. Магчымасці марфаналагічных чаргаванняў у розных марфемах слова не аднолькавыя. Асноўная колькасць чаргаванняў у беларускай мове прыпадае на канец каранёвай марфемы. Гэта ў першую чаргу датычыцца чаргаванняў зычных. Альтэрнацыйныя рады не ў зыходзе каранёвай марфемы выяўляюцца радзей.