Кароткая граматыка беларускай мовы
Фаналогія. Марфаналогія. Марфалогія. У 2 ч. Ч. 1.
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 351с.
Мінск 2007
Чаргаванні галосных з зычнымі
У дзеяслоўным словазмяненні прадстаўлены яшчэ адзін тып чаргаванняў — чаргаванне галосных фанем з зычнымі. Гэта чаргаванне абмежавана некалькімі дзеяслоўнымі лексемамі: жаць, мяць, пяць, пачаць, біць, віць, ліць, піць. Зыходны альтэрнант, галосная фанема, захоўваецца ў фор.мах прошлага часу і чаргуецца з зычнай ва ўсіх асабовых формах: жаць, жаў, жала, жалі ~ жну, жнеш, жне, жнём, жняце, жнуць; мяць, мяў, мяла, мялі ~ мну, мнеш, мне, мнём, мняце, мнуць', біць, біў, біла, біл ~ б/Цу, б/Цеш, б/j/e, бЦ/ом, бІЦаце.
Размеркаванне галосных альтэрнацый па формах парадыгмы аб’ядноўвае дзеясловы ў чатыры групы. Першая група характарызуецца захаваннем зыходнага вакалічнага альтэрнанта ў формах прошлага часу, 1-й асобе адзіночнага ліку і чаргаваннем ва
ўсіх астатніх асабовых формах: <а о> азалаціць азалоціш, малаціць ~ малоціш, палоць ~ полеш, лавіць ловіш; <а ~ е> чарніць чэрніш, шаптаць ~ шэпчаш, бяліць ~ беліш, сяліць ~ селіш, цяпліць ~ цепліш. Другая група характарызуецца чаргаваннем у форме прошлага часу мужчынскага роду і захаваннем зыходнага галоснага альтэрнанта ва ўсіх астатніх формах: <а ~ о> паўзці ~ поўз, прадрачы ~ прадрок, урачы ~ урок, пячы ~ пёк, цячы ~ цёк, вярзці ~ вёрз. Трэцяя група характарызуецца захаваннем зыходнага альтэрнанта ў форме прошлага часу жаночага роду, а таксама чаргаваннем /а/ ці /0/ ва ўсіх асабовых формах і загадным ладзе: <е ~ о ~ а> везці, везла ~ вёз ~ вязу\ легчы, легла ~ лёг ~ лягу, <е ~ о ~ 0> перці, перла ~ пёр ~ пру; распасцерці, распасцерла ~ распасцёр ~ распастру, церці, церла ~ цёр ~ тру, мерці, мерла ~ мёр ~ мру. Чацвёртая група характарызуецца захаваннем зыходнага альтэрнанта ў формах прошлага часу і чаргаваннем /а/ ва ўсіх асабовых формах і загадным ладзе: <0 ~ а> браць ~ бяру, драць ~ дзяру, зваць ~ заву, <е ~ а> мерь ~ маю, сесці ~ сяду, бегчы бягу; <а ~ н> пачаць ~ пачну, <і ~ j> піць ~ п’/ j/y (заг. л. пі, піцё), ліць ~ л’/Цу (загадны лад лі, ліце).
Беларускай мове ўласціва строгая і паслядоўная сістэма чаргаванняў галосных і зычных фанем у дзеяслоўнай парадыгме. Зычныя фанемы, якія ўступаюць у чаргаванне ў асноўным займаюць канцавое палажэнне ў каранёвай марфеме. У дзеяслоўнай парадыгме кансанантнымі чаргаваннямі каранёвай марфемы марфаналагічна маркіраваны катэгорыя асобы, ліку і ладу. У парадыгме спражэння падкрэсліваецца супрацьпастаўленасць форм 1-й асобы адзіночнага ліку цяперашняга часу ўсім іншым формам асобы.
Закрытыя па колькасці членаў чаргавання альтэрнацыі ўтвараюць альтэрнацыйныя рады, якія ўказваюць на граматычнае супрацьпастаўленне словаформ цяперашняга і прошлага часу, адзіночнага і множнага ліку, абвеснага і загаднага ладу.
Марфаналагічныя з’явы ў парадыгматыцы назоўнікаў
Поўная словазмяняльная парадыгма назоўнікаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы складаецца з дванаццаці словаформ, якія адрозніваюцца паміж сабой граматычнымі значэннямі ліку і склону пры дапамозе марфалагічных (флексіі) і марфаналагічных (чаргаванні) сродкаў. Да словазмяняльных марфаналагічна маркіраваных катэгорый адносіцца таксама форма клічнага склону назоўнікаў, хаця ўжыванне форм гэтага склону не рэгламентавана літаратурнай нормай, але яны шырока выкарыстоўваюцца пад уплывам народных гаворак у мове мастацкай літарату-
ры. таму паслядоўна ўключаюцца ў парадыгму словазмянення. У словаформе назоўнага склону адзіночнага ліку прадстаўлены зыходны варыянт субстантыўнай асновы (ЗВА) для назоўнікаў singularia tantum і назоўнікаў, якія маюць формы адзіночнага і множнага ліку, для назоўнікаў pluralia tantum ЗВА прадстаўлены ў словаформе назоўнага склону множнага ліку. У межах поўнай парадыгмы назоўнікаў выдзяляюцца марфаналагічныя чаргаванні чатырох тыпаў: чаргаванні зычных фанем у зыходзе субстантыўнай асновы; чаргаванні галосных фанем з нулём у канцавым сегменце субстантыўных асноў; чаргаванні галосных фанем у субстантыўнай аснове; чаргаванні, звязаныя з усячэннем і нарашчэннем асновы. Вакалічныя чаргаванні з альтэрнацыямі націскных галосных і чаргаванні, звязаныя з метатэзай фактычна невядомы назоўнікам сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Найбольш распаўсюджанымі ў беларускім іменным словазмяненні з’яўляюцца чаргаванні першых двух відаў.
Чаргаванні зычных фанем у зыходзе субстантыўнай асновы прадстаўлены альтэрнацыйнымі радамі, альтэрнанты якіх рэалізаваны: «заднеязычнымі і пярэднеязычнымі свісцячымі», «заднеязычнымі і пярэднеязычнымі шыпячымі», «заднеязычнымі і пярэднеязычнымі апікальнымі», «пярэднеязычнымі цвёрдымі і мяккімі фанемамі»: <г ~ з’> дарога ~ дарозе', <х ~ с’> страха ~ страсе\ <х ~ ш> вуха ~ вушы', <к ~ ч> вока ~ вочьг, <к ц> рака ~ (у) рацэ\ <т ~ ц’> парта ~ парце', <н ~ н’> сцяна ~ сцяне.
Чаргаванні галосных фанем з нулём рэалізаваны фанемамі /а/, /о/, /е/ (арфаграфічна е, э), з аднаго боку, і нулём, з другога: <о ~ 0> асёл ~ асла, авёс ~ аўса, карабок ~ карабка, гаёк ~ гайка', <е ~ 0> камель ~ камля, пень ~ пня, хлябец ~ хлябцы, хрыбет ~ хрыбта, тварэц ~ тварца', <а ~ 0> бяздомак ~ бяздо.мка, рынак ~ рынку, свёкар ~ свёкра, барвенак ~ барвенку, <0 ~ а> суткі ~ сутак, рукавічкі ~ рукавічак, парэчкі ~ парэчак', <0 ~ е> граблі ~ грабель, каноплі ~ канапель, кропля ~ кропель', <0 ~ о> жанкі ~ жанок, кросны ~ красён, княжна ~ княжон, махры ~ махор.
Чаргаванні трэцяга тыпу прадстаўлены альтэрнацыйным радам <о ~ е> (чорт ~ чэрці) і носяць у сістэме субстантыўнага словазмянення спарадычны характар, стаяць на перыферыі марфаналагічнай структуры мовы. Да гэтага тыпу чаргаванняў, улічваючы іх лексічную распаўсюджанасць і адлюстраванне на пісьме, неабходна адносіць чаргаванні, звязаныя са зменай націску <а ~ е>, <а ~ о>, <о ~ а>, <е ~ а>, <о ~ ы>: цана ~ цэны, зара ~ зоры, звяно ~ звёны, пяро ~ пёры, блясна ~ блёсны, горад ~ гарады, стрэмя ~ страмёны, мудрэц ~ мудраца, грэх ~ грахі, кроў ~ крыві, свякроў ~ свекрыві.
Чаргаванні, звязаныя з усячэннем і нарашчэннем асновы, могуць быць абумоўлены далучэннем да ЗВА сегментаў /ос/, /ін/, /ен/, /он/, /ер/: імя ~ імёны, племя плямёны, цяля цяляты, маці ~ мацеры, альбо ўсячэннем канцавых сегментаў /ін/, /ын/, /ыц/ ЗВА: селянін ~ сяляне, мінчанін ~ мінчане, баярын ~ баяры, курыца ~ куры. Чаргаванні з усячэннем і нарашчэннем асновы маркіруюць лексічна абмежаваную групу назоўнікаў і валодаюць неаднолькавай ступенню заканамернасцей у сваім праяўленні. Пры іх рэалізацыі адзначаецца, што чаргаванні з усячэннем асновы <ін ~ 0> і нарашчэннем асновы <0 ~ ат> у межах пэўных прадуктыўных лексіка-словаўтваральных груп дзейнічаюць без выключэння. Першае чаргаванне характарызуе назоўнікі, якія абазначаюць асоб па іх нацыянальнай і сацыяльнай прыналежнасці, другое — ўласціва назоўнікам, якія называюнь маладых істот. Іншыя чаргаванні гэтага тыпу маркіруюць абмежаваныя ў колькасных адносінах групы назоўнікаў і нават адзінкавыя назоўнікі: кола ~ калёсы, племя ~ племені, імя ~ імені, стрэмя ~ стрэмені, маці ~ мацеры. Ізаляванае чаргаванне <ын ~ ат> маркіруе формы адзіночнага і множнага ліку назоўніка дзяўчына ~ дзяўчаты.
Кансанантныя чаргаванні ў парадыгматыцы назоўнікаў
Пры словазмяненні назоўнікаў болынасць чаргаванняў адбываецца на канцы каранёвай марфемы і рэалізуецца зычнымі фанемамі. Тут прадстаўлены альтэрнацыйныя рады зычных фанем, якія па дыферэнцыяльных прыметах класіфікуюцца па чатырох тыпах.
Першы тып уключае тры альтэрнацыі: «заднеязычная ~ пярэднеязычная шыпячая»: <к ч> вока ~ вочы, чалавекчалавеча, казак ~ казача', <х ~ ш> вуха — вушы', <г ~ ж> друг — дружа.
Другі тып уключае дзве альтэрнацыі: «пярэднеязычная апікальная ~ пярэднеязычная шыпячая»: <ц ~ ч> хлопец ~ хлопча, старац ~ старча, украінец ~ украінча; «пярэднеязычная свісцячая ~ пярэднеязычная шыпячая»: <з’~ ж> князь ~ княжа.
Трэці тып уключае тры альтэрнацыі: «заднеязычная ~ пярэднеязычная свісцячая»: <г ~ з’> бераг ~ (на) беразе, снег ~ (у) снезе, нага ~ (на) назе, чарга ~ (аб) чарзе', <х ~ с’> гарох ~ (у) гаросе, кажух ~ (у) кажусе, завіруха ~ завірусе; «-заднеязычная ~ пярэднеязычная апікальная»: <к ~ ц> дачка ~ дачцэ, мука ~ муцэ, лодка ~ лодцы, усмешка ~ усмешцы.
Чацвёрты тьш уключае чатырнаццаць альтэрнацый: «нвёрдая губная ~ мяккая губная»: <б ~ б’> дуб ~ (аб) дубе, глыба ~ глыбе; <п ~ п’> прынцып ~ (аб) прынцыпе, грып ~ (аб) грыпе', <в в’> дрэва ~
(на) дрэве, кроў ~ крыві, інфінітыў ~ (аб) інфінітыве', <ф ~ ф’> арфа ~ арфе, німфа німфе, верф верфр «цвёрдая губная санорная ~ мяккая губная санорная»: <м ~ м’> сінонім ~ (аб) сіноніме, дом ~ (аб) доме\ «цвёрдая пярэднеязычная апікальная санорная ~ мяккая пярэднеязычная апікальная санорная»: <л ~ л’> акула ~ акуле, стол ~ (на) стале; «цвёрдая пярэднеязычная апікальная санорная ~ мяккая пярэднеязычная дарсальная санорная»: <н ~ н’> слон ~ (аб) слане, акно (у) акне, каліна ~ каліне', «цвёрдая пярэднеязычная апікальная ~ мяккая пярэднеязычная свісцячая»: <д ~ дз’> мёд ~ (аб) мёдзе, гняздо ~ ( у) гняздзе, сусед ~ (аб) суседзе; <т ~ ц’> брат ~ (аб) браце, балота ~ (у) балоце', <з ~ з’> мароз ~ (на) марозе, мімоза ~ мімозе; <с ~ с’> лес ~ (у) лесе, прэса ~ прэсе; «цвёрдая заднеязычная ~ мяккая заднеязычная»: <г ~ г’> сцяг ~ сцягі, кніга кнігі', <к ~ к’> вожык ~ вожыкі, гурток ~ гурткў <х ~ х’> ткачыха ~ ткачыхі, арэх ~ арэхі. У субстантыўным словазмяненні ўсе зычныя фанемы суадносныя па цвёрдасці—мяккасці аказваюцца ўцягненымі ў сістэму марфаналагічных чаргаванняў канцавых фанем каранёвай марфемы. Па характару размеркавання гэтых кансанантных чаргаванняў усе назоўнікі размяркоўваюцца па чатырох супрацьпастаўленых марфаналагічных групах словаформ у межах парадыгмы аднаго слова:
1) АР <адз. (акрамя М.), мн. ~ адз. М.> — у назоўніках першага скланення мужчынскага і ніякага роду (сезон, вобраз, гняздо, мерапрыемстваў
2) АР <адз. (акрамя Д„ М.), мн. ~ адз. Д., М.> — у назоўніках другога скланення жаночага роду (сцяна, карова, зубрыла, сіратаў,
3) АР <адз. (акрамя М.) ~ адз. М., мн.> — у некаторых назоўніках першага скланення мужчынскага і ніякага роду (сусед, калена, чорт);
4) АР адушаўлёныя назоўнікі <адз., мн. (акрамя Н.) ~ мн. Н.> (геолаг ~ геолагі, грыбнік ~ грыбнікі, жаніх ~ жаніхіў, неадушаўлёныя назоўнікі <адз., мн. (акрамя Н., В.) ~ мн. Н., В.> (дыялог ~ дыялогі, лічэбнік ~ лічэбнікі, агрэх ~ агрэхі).