• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кароткая граматыка беларускай мовы Фаналогія. Марфаналогія. Марфалогія. У 2 ч. Ч. 1.

    Кароткая граматыка беларускай мовы

    Фаналогія. Марфаналогія. Марфалогія. У 2 ч. Ч. 1.

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 351с.
    Мінск 2007
    102.26 МБ
    У другой групе дзеясловаў неканцавы націск на каранёвай фанеме /о/ і канцавы (магчымы ў моўнай практыцы): апарожніш ~ апаражніш, барозніш ~ баразніш, валочыш валачыш, годзіт ~ гадзіш, дробніш ~ драбніш, жоўціш ~ жаўціш, залоціш ~ залаціш, корыш ~ карыш, малодзіш ~ маладзіш, просціш ~ прасціш, разорыш ~ разарыш, тармозіш ~ тармазіш, узгодніш ~ узгадніш.
    Нягледзячьг на распаўсюджанне эвентуальна магчымай формы з канцавым націскам, нарматыўным варыянтам для дзеясловаў з этымалагічным /о/ у марфеме з’яўляецца неканцавы націск у асабовых формах, акрамя 1-й асобы адзіночнага ліку. Змена націску пры словазмяненні дзеясловаў з этымалагічнай галоснай /е/ у каранёвай марфеме прыводзіць да яе аднаўлення ў асабовых формах адзіночнага і множнага ліку, акрамя формы 1-й асобы адзіночнага ліку, інфінітыва, загаднага ладу, дзе ў першым пераднаціскным складзе ўжываецца /а/. Пры гэтым пасля шыпячых, р і ц фанема /е/ рэалізуецца літарай э: ачапіць ~ ачэпіш, брахаць ~ брэшаш, рашыць ~ рэшыш, трапаць ~ трэплеш, укараніць ~ укарэніш, цадзіць ~ цэдзійг, пасля мяккіх зычных — літарай е: абвясціць ~ абвесціш, бяліць ~ беліш, вярцець ~ верціш, пляскаць ~ плешчаш, сяліцьселіш, шчабятацьшчабечаш. Каранёвая націскная фанема /е/ з’яўляецца літаратурнай нормай, хаця ў моўнай практыцы адзначаецца ў асабовых формах перамяшчэнне націску на канчатак.
    Што ж да націскной фанемы /е/ у формах жаночага і ніякага роду адзіночнага ліку і ў форме множнага ліку прошлага часу, то тут неабходна выдзеліць тры моманты:
    1)	націскная каранёвая фанема /е/ — адзіны нарматыўны варыянт: дзерла (дзерліў мерзла (мерзлі), распасцерла (распасцерлі), скрэбла (скрэбліў трэсла (трэслі), церла (церлі). Хутчэй за ўсё ў да-
    дзеных формах пераход націску адбыўся пасля таго, як гістарычны пераход /е/ у /о/ ужо завяршыўся ў тых гаворках, на якія абапіраецца ў гэтым выпадку літаратурная норма. На значнай тэрыторыі (паўночна-ўсходнія гаворкі) і гэтым формам уласціва чаргаванне /е/ ~ /о/: заперці ~ запёрла, памерці ~ памёрла, церці ~ цёрла. Формы адзіночнага і множнага ліку без пераходу /е/ у /о/ характэрны паўднёва-заходнім гаворкам: памерла, аддзерла, сперла, сцерлі',
    2)	націск толькі канцавы: гняла (гнялі), мяла (мялі), пляла (плялі), пякла (пяклі);
    3)	распаўсюджанне ў сучаснай моўнай практыцы двух тыпаў націску — неканцавога з /е/ націскным і канцавога — сведчыць аб тым, што, па-першае, у нормы рознадыялектная аснова, па-другое, гістарычна ўтварэнне гэтых форм у беларускай мове магло быць звязана са змяшчэннем націску на каранёвы галосны: везла (везлі) — вязла (вязлі), грэбла (грэблі) — грабла (граблі), легла (леглі) — лягла (ляглі), прэгла (прэглі) — прагла (праглі). Аб тым, што формы з націскам на каранёвай галоснай больш новыя, сведчыць той факт, што націск на канчатку адзіна магчымы ў рускай мове. Нарматыўныя беларускія крыніцы рэкамендуюць пераважна неканцавы націск і радзей канцавы, што дазваляе першы лічыць нарматыўным, а другі ацэньваць як дапусцімы варыянт.
    Літаратурныя акцэнталагічныя нормы абапіраюцца на дыялектную базу ўсходняй падгрупы паўднёва-заходніх гаворак і сярэднебеларускія гаворкі. Аднак у сучасных гаворках Віцебскай, Магілёўскай, Брэсцкай, усходняй часткі Гомельскай вобласці тэрытарыяльна больш распаўсюджан ы формы з канцавым націскам (акрамя формы памёрла). Марфалагічная і акцэнталагічная сістэмы беларускіх гаворак вызначылі літаратурныя нормы ў галіне пабудовы дзеяслоўных форм. Формы прошлага часу ў аднаскладовых дзеясловах быць, жыць, піць, віць, ліць, плыць, слыць ва ўсіх беларускіх гаворках утрымліваюць канцавы націск: была (былі), жыла (жылі), піла (пілі), віла (вілі), плыла (плылі), слыла (слылі). Такі ж тып націску ўласцівы і літаратурнай мове.
    Марфалагічныя працэсы дзеяслоўнага словазмянення суправаджаюцца заканамернымі прасадычнымі зменамі. У парадыгме дзеясловаў у функцыі дадатковых граматычных сродкаў практычна адначасова выступае і чаргаванне і націск, хаця яны могуць, па-першае, адрозніваць адны і тыя ж формы, г. зн. дубліраваць адзін аднаго, і, па-другое, адрозніваць розныя формы, утвараючы тым самым больш складаныя суадносіны супрацьпастаўленасці націску і чаргавання. Так, найбольш часта форма l-й асобы адзіночнага ліку дзеясловаў, якія адносяцца па размеркаванні
    зычных канцавых фанем каранёвай марфемы да першай марфаналагічнай групы, адрозніваецца ад астатніх асабовых форм адначасова сродкамі чаргавання і націску: <б’~ бл’> любіць ~ люблю ~ любіш ... любяць; <в’ ~ вл’> лавіць лаўлю ~ ловіш ... ловяць; <п’ пл’> купіць куплю ~ купіш ... купяць; <ц’ ~ ч> малаціць ~ малачу ~ малоціш ... малоцяць; <с’ ~ ш> прасіць прашу ~ просіій ... просяць', <з’ ~ ж> вазіць ~ важу ~ возіт ...возяць; <с’ц’ ~ шч> расціць ~ рашчу росціш ...росцяць.
    Наадварот, дзеясловы, якія адносяцца па размеркаванні канцавых зычных фанем каранёвай марфемы да трэцяй марфаналагічнай групы, маюць пастаянны канцавы націск, а ў парадыгме выдзяляецца дзве групы фанем, якія чаргуюцца: у формах 1-й асобы адзіночнага ліку і 3-й асобы множнага ліку (крайніх формах); і ў формах 2-й, 3-й асобы адзіночнага ліку, 1-й, 2-й асобы множнага ліку (сярэдніх формах): <г ~ ж> стрыгу, стрыгуць ~ стрыжэш ... стрыжаце', <к ~ ч> тку, ткуць ~ тчэш ... тчаце; <д ~ дж> жду, ждуць ~ жджэш ... жджаце', <н ~ н’> хіну, хінуць ~ хінеш ... хіняце', <з ~ з’> грызу, грызуць ~ грызеш ... грызяце', <с ~ с’> нясу, нясуць ~ нясеш ... несяце; <б ~ б’> скубу, скубуць ~ скубеш ... скубяце', <в ~ в’> парву, парвуць ~ парвейі ... парвяце\ <м ~ м’> надзьму, надзьмуць ~ надзьмет ... надзьмяце', <п ~ п’> храпу, храпуць ~ хрстеш ... храпяце', <д ~ дз’> праду, прадуць ~ прадзеш... прадзяце\ <т ~ ц’> пляту, плятуць ~ пляцеш ... плецяце.
    Чаргаванні галосных з нулём гука
    Гэтыя чаргаванні складаюць другі тып альтэрнацый галосных фанем у дзеяслоўнай парадыгме. Наяўнасць/адсутнасць галоснай адрознівае словаформы адной лексемы: разатру, разатры, але расцёр, расцерцц гнаць, гнаў, але ганю, гоніш. Чаргаванне галоснага з нулём — гэта не толькі фанетычная і фаналагічная заканамернасць, але і марфалагічны сродак, які выкарыстоўваецца ў сістэме словазмянення дзеяслова. Чаргаванне <0 ~ V> належыць да таго класа з’яў, у якіх адрозненні ў плане выражэння сігналізуюць аб наяўнасці адрозненняў і ў плане зместу. Пры дапамозе гэтага чаргавання маркіруюцца пэўныя альтэрнацыйныя рады. У дзеяслоўных парадыгмах чаргаванні <0 ~ V> распаўсюджаны ў меншай ступені, чым іншыя чаргаванні і чым гэтыя ж чаргаванні ў імёнах. У дзеясловах гэты тып чаргаванняў сустракаецца ў каранёвых і прэфіксальных марфемах. У каранёвых марфемах чаргаванне <0 ~ V> адзначаецца ў адзінаццаці лексемах і абмяжоўваецца альтэрнацыямі <е ~ 0>, <0 ~ е>, <0 ~ а>, <0 ~ о>.
    Альтэрнацыя <е ~ 0> маркіруе парадыгмы пяці дзеясловаў: мерці, жэрці, перці, церці. распасцерці. Фанема /е/ знаходзіцца ў інфінітыве, a /0/ галоснай адзначаецца ў асабовых формах і загадным ладзе. Галосная фанема /о/ як марфаналагічны варыянт маркіруе толькі морф прошлага часу адзіночнага ліку мужчынскага роду: мёр, жор, пёр, цёр, распасцёр. Альтэрнацыя <е ~ о> утварае альтэрнацыйны рад: інфінітыў, прошлы час жаночага, ніякага роду ~ прошлы час мужчынскага роду ~ асабовыя формы цяперашняга часу.
    Альтэрнацыя <0 ~ е> зафіксавана ў адным дзеяслове слаць (у значэнні ‘ рассцілаць'), які ў формах з асновай цяперашняга часу мае галосную /е/ і чаргаванне <л ~ л’>, а ў формах прошлага часу і інфінітыве — /0/ галоснай: слаць, слаў, слала, слалі ~ сцялю, сцелеш, сцеле, сцелем, сцелеце, сцелюць. У каранёвай марфеме гэтага дзеяслова адбылося спрашчэнне групы зычных /стл —► сл/. Альтэрнацыя <0 ~ е> утварае альтэрнацыйны рад: інфінітыў, прошлы час ~ асабовыя формы цяперашняга часу.
    Альтэрнацыя <0 ~ а> маркіруе парадыгмы чатырох дзеясловаў: браць, драць, зваць, праць. Першы альтэрнант /0/ знаходзіцца ў формах прошлага часу і інфінітыве, другі альтэрнант /а/ паяўляецца ў асабовых формах адзіночнага і множнага ліку і ў загадным ладзе: браць, браў, брала, бралі ~ бяру, бярэш, бярэ, бяром, бераце, бяруць, бяры, бярыце. Альтэрнацыя <0 ~ а> утварае альтэрнацыйны рад: інфінітыў, прошлы час ~ асабовыя формы цяперашняга часу, загадны лад.
    Альтэрнацыя <0 ~ о> сустракаецца ў дзеяслове гнаць. Першы альтэрнант знаходзіцца ў інфінітыве, прошлым часе, а фанема /о/ — ва ўсіх асабовых формах, акрамя 1-й асобы адзіночнага ліку і загаднага ладу, дзе ў першым пераднаціскным складзе адзначаецца пазіцыйнае чаргаванне з /а/: гнаць, гнаў, гнала, гналі ~ ганю, гоніш, гоніць, гонім, гоніце, гоняць, гані, ганіце. Альтэрнацыя <0 ~ о> утварае альтэрнацыйны рад: інфінітыў, прошлы час ~ асабовыя формы цяперашняга часу.
    У прэфіксах дзеясловаў адзначаецца толькі адна альтэрнацыя <0 ~ а>. Чаргаванне галоснай фанемы з нулём галоснай адбываецца на марфемным шве прэфіксаў, якія ў сваёй звычайнай форме заканчваюцца на зычны: аб-, ад-, з-, уз-, пад-, раз-. Правіла марфаналагічнай абумоўленасці гэтых чаргаванняў фармуліруецца наступным чынам: у словаформах з беглай галоснай у каранёвай марфеме фіксуецца ступень чаргавання, якая рэалізуецца галоснай фанемай /а/ у прэфіксе; абазваць ~ абзаву, адабраць ~ адбяру, адагнаць ~ адганю, сазваць ~ ззаву, падперці ~ падапру, сабраць ~ збяру, разагнаць ~ разганю, разаслаць ~ рассцялю. Чаргаванне га-
    лоснай з нулём галоснай у прэфіксе адбываецца ў словазмяненні дзеясловаў рэгулярна. Яно ахоплівае ўсе дзеясловы з беглай галоснай у каранёвай марфеме, з’яўляецца ўсеагульным і не ведае выключэнняў. Несумненна, што гэта рэгулярнасць <0 ~ V> у значнай ступені тлумачыцца ўздзеяннем сістэмы, г. зн. словазмяненнем дзеясловаў з нулём галоснай у каранёвай марфеме, за межамі гэтай сістэмы размеркаванне варыянтаў прэфіксальных марфем парушана. Магчымасць дублетных форм тыпу разднець і разаднець, разгрэбці і разагрэць, зазываць і ззываць сведчыць аб тым, што з’яўленне нуля галоснага ў прыставачных морфах падпарадкоўваецца не строгім фанетычным заканамернасцям, а марфаналагічным правілам, якія не забараняюць рознае вар’іраванне марфемы ў адной і той жа пазійыі.
    Чаргаванне <0 ~ V> у прэфіксальных і каранёвых марфемах з’яўляецца марфаналагічным. Яно выкарыстоўваецца для ўтварэння пэўных катэгорый слоў, вызначае іх фанетыка-марфалагічную будову. Пры апісанні чаргаванняў гэтага тыпу ўжо сам парадак размеркавання альтэрнантаў <0 ~ V> ці  нясе пэўную інфармацыю аб тым, парадыгмы якіх дзеясловаў маркіраваны тым ці іншым чаргаваннем. Пры чаргаванні <0 ~ V>, зразумела, што размова ідзе аб групе дзеясловаў тыпу браць, драць, гнаць', пры чаргаванні  маюцца на ўвазе парадыгмы дзеясловаў тыпу мерці, перці, церці. Важна адзначыць, што ў аснове дзеяслова можа быць толькі адзін морф, які ўключае ў сябе чаргаванне з нулём галоснага. Нуль можа знаходзіцца ў каранёвай марфеме ці ў прэфіксальнай: абадраць, але абдзерці, сібадраны, але абдзёрты, абдзяру, але абадраў.