Кароткая граматыка беларускай мовы
Фаналогія. Марфаналогія. Марфалогія. У 2 ч. Ч. 1.
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 351с.
Мінск 2007
Кансанантныя чаргаванні ў парадыгмах назоўнікаў дазваляюць устанавіць некаторую ўзаемазалежнасць фаналогіі і марфалогіі, якія дэманструюць спецыфічнасць марфаналогіі. Рэгулярныя чаргаванні ў парадыгме назоўнікаў зводзяцца да непераходнага памякчэння пярэднеязычных, пераходнага памякчэння заднеязычных (палаталізацыі) і ацвярдзення (дыспалаталізацыі). Самая вялікая група назоўнікаў беларускай мовы пры скланенні характарызуецца непераходным памякчэннем: <б ~ б’>, <л ~ л’>, <н ~ н’> і г. д. Непераходнае памякчэнне заднеязычных <г ~ г’>,
<к ~ к’>, <х ~ х’> характэрна для апазіцыі адзіночны лік множны лік. Пераходнае памякчэнне заднеязычных (палаталізацыйнае) характэрна для назоўнікаў першага скланення мужчынскага роду і другога скланення жаночага роду <г з’>, <к ~ ц>, <х с’>.
У некаторых выпадках адзіным паказчыкам адрознення слоў і іх форм служыць наяўнасць падоўжаных зычных: цішшу (творны склон) — цішу (вінавальны склон), ззяць — зяць, паддаванне — падаванне, разводдзе — (аб) разводзе, палоннік — палонік, вараннё — варанё.
Пры словазмяненні назоўнікаў жаночага роду, якія ў назоўным склоне маюць нулявы канчатак, марфаналагічна маркіраванымі падаўжэннем зычных аказваюнна словаформы творнага склону адзіночнага ліку. Марфемная структура гэтых словаформ патрабуе спецыяльнага разгляду. Традыцыйна флексіяй творнага склону адзіночнага ліку лічыцца флексія /-у/ (арфаграфічна -у, -ю), а структура словаформ назоўнікаў дэталлю, прыстанню, вільгаццю, гуссю, шчолаччу, мышшу, залежжу мае выгляд /дэтал’Іл’-у/, ... Ізалеж/ж-уІ, аналагічна граматычна адназначным словаформам глыб’ю /глыбЦ-уІ, шыр’ю /шырЦ-уІ, верф'ю Іверф/j-y/. У гэтых назоўніках /-j-/ ці яго заменнік разглядаецца не як элемент флексіі, а як ускладняльнік асновы, а флексія творнага склону адзіночнага ліку назоўнікаў жаночага роду такім чынам аказваецца, што складаецца як і ва ўсёй парадыгме з аднаго элемента. Гістарычна спалучэнні «мяккая зычная + -j-» (Су) і іх адпаведнікі ўзніклі на мяжы марфем, але пры разглядзе іх у сінхронным плане можна канстатаваць перараскладанне асноў, у выніку чаго ўскладняльнікам асновы стаў ці [j], ці зычны, які ідэнтычны папярэдняму. Гэта дазваляе ў сінхронным плане аднастайна растлумачыць усе шматлікія і разнастайныя факты са спалучэннем С’С’<— C’j на стыку марфем.
Значыць, калі зыходны варыянт асновы заканчваецца на мяккую зычную, у творным склоне другі элемент падаўжэння разглядаецца як ускладненне зыходнага варыянта асновы.
Калі зыходны варыянт асновы завяршаецца не на адну зычную, а на спалучэнне зычных фанем, тады ў словаформе творнага склону адзіночнага ліку варыянт асновы застаецца па сваім фанемным складзе тоесным ЗВА: аповесць — аповесцю, чвэрць — чвэрцю, жоўць — жоўцю.
Пры словазмяненні назоўнікаў на марфемным шве каранёвай і флексійнай марфемы падаўжаюцца наступныя зычныя фанемы:
< ж ~ ж:> бездараж ~ бездаражжу, залеж ~ залежжу, вупраж ~ вупражжу;
< ч ~ ч:> поўнач ~ поўначчу, печ печчу, рэч ~ рэччу, шчолач йічолаччу,
< ш ~ ш:> мыш ~ мышшу, ціш ~ цінііну, глуш ~ глушшу, неруш ~ нерушшу,
< дз’~ дз’:> гладзь ~ гладдзю, моладзь ~ моладдзю, медзь ~ меддзю', <з’~ з’:> завязь зсівяззку дробязь дробяззю, вязь ~ вяззку <л’~ л’:> арцель арцеллю, мараль ~ мараллю, соль ~ соллю;
< н’~ н’:> рунь рунню, прыстань прыстанню, рань ~ раннку <с’ ~ с’:> гусь ~ гуссю, прымесь ~ прымессю, сумесь ~ сумессю;
< ц’ ~ ц’:> сенажаць ~ сенажаццю. мякаць ~ мякаццю, гаць ~ гаццю.
Такім чынам, пры словазмяненні назоўнікаў на марфемнай мяжы падаўжаюцца пярэднеязычныя шыпячыя /ж/, /ч/, /ш/, пярэднеязычныя свісцячыя /с’/, /з’/, /ц’/, /дз’/ і пярэднеязычныя апікальныя /н’/ /л’/.
Чаргаванні галосных фанем з нулём унутры асновы
Чаргаванне галоснага з нулём шырока выкарыстоўваецца ў сістэме словазмянення беларускай мовы. Чаргаванні гэтага віду з’яўляюцца характэрнай асаблівасцю іменнага словазмянення. Галосныя /а/, /о/, /е/, якія ўстаўляюцца ў адных і знікаюць у другіх формах таго ж слова, называюцца беглымі галоснымі. Адсутнасць беглых галосных у гэтых выпадках кваліфікуецца як наяўнасць «нуля галоснай»: у адных формах слова адзначаецца наяўнасць галосньгх /а/, /о/, /е/, у другіх — наяўнасць «нуля галоснай». Гэты від чаргавання абумоўлены фанетыка-марфалагічнай пазіцыяй, паколькі выбар поўнай ці нулявой ступені залежыць і ад фармальнай будовьг флексіі, і ад лексічнай і характарызуе парадыгмы толькі пэўнага кола слоў. У аснове слова можа быць толькі адзін элемент, які ўключае ў сябе чаргаванне галоснага з нулём . Пры словазмяненні чаргаванне галоснага з нулём можа знаходзіцца ў каранёвай або ў суфіксальнай марфеме. Размеркаванне элементаў чаргавання паміж каранёвай марфемай і асновай, якія ўключаюць чаргаванне , адбываецца наступным чынам: па-першае, каранёвая марфема можа змяшчаць у сабе чаргаванне толькі ў тым выпадку, калі яна супадае з асновай словаформы: дзень ~ дня, пень ~ пня; па-другое, пасля далучэння якой-небудзь суфіксальнай марфемы чаргаванне пераходзіць на яе, прычым беглы галосны знаходзіцца заўсёды ў канцавой суфіксальнай марфеме незалежна ад колькасці суфіксальных марфем у складзе асновы: дзень ~ д0ня, дзянёк ~ дзянь0ка, дзянёчак ~ дзян-ёч0ка,
дзянёчачак дзянёчач&ка. Выяўляюцца пэўныя заканамернасці ўзнікнення гэтага чаргавання. Ступень, рэалізаваная галосным, з’яўляецца ў субстантыўнай аснове пры афармленні словаформы нулявой флексіяй; а ступень чаргавання, рэалізаваная нулём, фіксуецца ў аснове прьг наяўнасці вакалічных флексій: лён льнау версібей ~ вераб’я, вакно ~ вакон, чарэшня ~ чарэшань.
Разам з гэтым у сучаснай беларускай літаратурнай мове маецца вялікая колькасць такіх субстантыўных асноў, у якіх данай залежнасці ў выбары нулявой ці поўнай ступені чаргавання ад фанетыка-марфалагічнай пазіцыі (а дакладней — складовай ці нескладовай будовы пэўнай флексіі) не адзначаецца і чаргаванне галоснага з нулём гука адсутнічае. Параўн.: лоб ~ ілба, але зоб — зоба, пясок ~ пяску, але чаўнок — чаўнака.
У беларускай мове адзначаецца розны характар марфалагічнай абумоўленасці таго ці іншага тыпу чаргавання. Адны чаргаванні дзейнічаюць у межах пэўнай марфалагічнай катэгорыі паслядоўна, без усялякіх выключэнняў і лексічна неабмежавана. Як рэгулярнае, прадказальнае з’яўленне ступені чаргавання, рэалізаванае мяккай зычнай фанемай, перад флексіяй меснага склону адзіночнага ліку /-е/: (аб) слане, поглядзе, лесе, вярбе, бярозе, рыфме, царкве назоўнікаў першага і другога скланення, ЗВА якіх заканчваецца на парную цвёрдую зычную фанему, змякчэнне асновы на заднеязычныя /к/ і /г/ перад флексіяй назоўнага склону множнага ліку /-і/: бацька — бацькі, калега — калегі, музыка — музыкі. На другія ж чаргаванні мова накладвае «забароны» рознага характару (марфалагічныя, лексічныя, стылістычныя), у выніку чаго яны аказваюцца прыкметай парадыгм толькі пэўнай групы слоў, а іх адметнай рысай становіцца абмежаванасць дзеяння, нерэгулярнасць і слабая лексічная «прадстаўленасць», як у чаргаваннях галоснай фанемы з нулём унутры субстантыўнай асновы {дзень ~ дня, пень ~ пня, але дзель — дзеллю, пеня — пені).
Да ліку нерэгулярных чаргаванняў, якія характарызуюць, як правіла, парадыгмы невялікіх груп слоў, адносяцца чаргаванні, звязаныя з рознымі з’явамі нарашчэння і ўсячэння субстантыўных асноў (ряІр0/о ~ пе/рЦе, кроў ~ кро/yj/y, цяля ~ цяляты). Сярод марфаналагічных чаргаванняў, якія характарызуюцца нерэгулярнасцю, найбольш складана ўстанавіць кола асноў з чаргаваннямі галоснай фанемы з нулём.
У назоўніках тыпу ксічалка, мазанка, санкі, сведка, вакно, рамка, посцілка, вопратка канцавыя сегменты ў зыходзе асновы могуць быць рэалізаваны спалучэннем зычных фанем (бк, дк, жк, зк, йк, лк, л’к, мк, нк, н’к, пк, рк, ск, тк, ўк, цк, чк, шк, др, жн, кн, рн’, хн’, шн’): паскрэбкі ~ паскрэбак, угодкі ~ угодак, абножкі ~
абножак, завязка завязак, байка баек, русалка ~ русалак, бутэлька бутэлек, выдумка ~ выдумак, разынка ~ разынак, банькі банек, тапкі~ тапак, пацеркі пацерак, дакоскідакосак, пульсэтка ~ пульсэтак, загартоўка загартовак, клёцка клёцак, вечка ~ вечак, дзеравяшка ~ дзеравяшак, вядро вёдзер, талюжня ~ таможань, вакно ~ вакон. кавярня ~ кавярань, кухня ~ кухань, блешня блешань.
Паслядоўнай залежнасці паміж характарам зыходу асновы і з’яўленнем вакалічнай ступені чаргавання ў словаформах з нулявой флексіяй не існуе, паколькі самі па сабе артьгкуляцыйнаакустычныя ўласцівасці зычных, якія рэалізуюць канцавьт сегмент у ЗВА, не заўсёды могуць з безумоўнасцю сведчыць аб тым, што спалучэнне гэтых дзвюх зычных з’яўляецца нязменным ва ўсіх словаформах пэўнага слова (параўн.: ве/чкіа, ве/чк./у ... (аб) ве/чк/у і завіту/шк/а, завітуішк’іі ... (аб) завіту/шц/ы). Адзначаныя спалучэнні зычных ЗВА ў словаформах з вакалічнымі флексіямі разбіваюцца марфаналагічным нулём, які рэалізуецца галоснай фанемай у словаформах з нулявой флексіяй (рара/з0н/а — бара/з’онІ0 — баро1з0н/аў, гняздзе/ч0к./а — гняздзеІчак/0 — гняздзе/ч0к1ау).
Адзначаецца паслядоўнае разбіванне канцавых спалучэнняў зычных асновы перад нулявой флексіяй роднага склону множнага ліку ў тых назоўніках, у якіх апошні зычны рэалізаваны фанемай /к/. Збег зычных асновы зк, мк, рк, ск, жк, шк, дк, тк, ўк, лк, л’к, чк, цк забараняецца марфаналагічнай пазіцыяй перад нулявой флексіяй і сігналізуе аб абавязковым з’яўленні ў гэтай марфаналагічнай пазіцыі вакалічнай ступені чаргавання <0 ~ V>: казка ~ казак, выжымкі ~ выжымак, вячоркі ~ вячорак, каска ~ касак. лыжка ~ лыжак, птушка ~ птушак, суседка ~ суседак, суткі ~ сутак, галоўка ~ галовак, булка ~ булак, бутэлька ~ бутэлек, дачка ~ дачок, цацка ~ цацак, але ападкі — ападкаў, войска — войскаў. Асновы назоўнікаў, якія характарызуюцца чаргаваннем «нуль галоснай ~ галосная» ў канцавым сегменце, могуць быць рэалізаваны спалучэннем зычных фанем двух відаў: агюшні кампанент сегмента — цвёрдая зычная фанема (вясло ~ вёсел, цёзка ~ цёзак, думка ~ думак, зорка ~ зорак, коска ~ косак, кніжка ~ кніжак, пешка ~ пешак, суседка ~ суседак, цётка ~ цётак, вясна ~ вёсен, гумно ~ гумен, крэсла ~ крэсел, сабачка ~ сабачакіў мяккая зычная фанема (вішня ~ вішань, граблі ~ грабель, кухня ~ кухань, зёлкі ~ зёлак, таможня ~ таможань, зямля ~ зямель, суткі ~ сутак, каноплі ~ канапель, раскопкі ~ раскопак, санкі ~ санак).