Кароткая граматыка беларускай мовы
Фаналогія. Марфаналогія. Марфалогія. У 2 ч. Ч. 1.
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 351с.
Мінск 2007
Канкрэтныя і абстрактныя назоўнікі
Усе агульныя назоўнікі падзяляюцца на канкрэтныя і абстрактныя. 3 лагічнага пункту погляду да канкрэтных адносяцца назоўнікі, якія называюць прадметы, аб’екты і з’явы, што ўспрымаюцца як асобныя рэаліі, субстанцыі і паддаюцца лічэнню. Да іх адносяцца не толькі назвы адзінкавых прадметаў тыпу аловак, замок, камбайн, кніга, стол, сані, яблык, але і назвы такіх рэалій, з’яў, рэчываў, як вада, вуліца, дарога, дом, завод, канал, лес, мора, вецер. дождж, сонца, назвы часавых адзінак, адзінак меры і вагі тыпу дзень, суткі, тыдзень, месяц, год, метр, кілаграм, волып, ват. Умоўна да канкрэтных назоўнікаў адносяцца назвы людзей, геаграфічных паняццяў, прадпрыемстваў, твораў і г. д.: Мікола, Аксіння, Брэст, Навагрудчына, Свіслач, «Усход» (калгас), «Дрыгва» (аповесць).
Абстрактныя назоўнікі абазначаюць не ўласна прадметы, аб’екты, а пэўныя прыкметы, уласцівасці, дзеянні, працэсы, стан. Да разраду гэтых назоўнікаў адносяцца назоўнікі са значэннем уласцівасцей і прыкмет (дабрата, сціпласць, добрасумленнасць, геройства, устойлівасць, цяжкасць, чырвань, сінь, белізна), дзеянняў і працэсаў (бег, касьба, хадзьба, узважванне, пераезд, гарэнне, кіпенне, сон), пачуццяў, псіхічнага і фізічнага стану (здароўе, хвароба, боль, голад), навуковых паняццяў (клімат, хуткасцЬ' валентнасць, аглушэнне, гравітацыя, сюжэт, функцыя).
Асноўным граматычным паказчыкам абстрактных назоўнікаў з’яўляецца немагчымасць утварэння ад іх формы множнага ліку, напрыклад: барацьба, белізна, веліч, гарэнне, дабрата, цярпенне, справядлівасць, сум, чырвань, касьба, рэалізм. Абстрактныя назоўнікі мужчынскага роду ў родным склоне адзіночнага ліку маюць канчатак -у (~ю). Утварэнне форм множнага ліку магчыма толькі ў тых выпадках, калі абстрактны назоўнік абазначае адзінкавае праяўленне ўласцівасці, якасці, прыкметы, дзеяння або працэсу: цяжкасць — вялікія цяжкасці, глыбіня — марскія глыбіні, бяда — усе беды, радасць — радасці жыцця, чытанне — Коласаўскія чытанні, назва — назвы, метад — новыя метады, закон — законы (як дакументы).
Частка абстрактных назоўнікаў з’яўляецца множналікавымі (абставіны, агледзіны, канікулы) або мае форму множнага ліку, якая адрозніваецца семантыкай ад аднакарэнных назоўнікаў адзіночнага ліку (выбар — выбары дэпупштаў, збор — ваіісковыя зборы, зборы ў дарогуў
Рэчыўныя назоўнікі
Назоўнікі, якія абазначаюць назвы рэчываў аднароднага саставу, называюцца рэчыўнымі. Групу рэчыўных назоўнікаў складаюць назвы: карысных выкапняў, металаў, газаў (вугаль, соль, сталь, медзь, чыгун, нафта, газ, азот, вадародў грунту (зямля, пясок, гліна, жвірў лекаў і прэпаратаў (аспірын, валідол, стрэптацыд, цытрамон), злакаў, траў, агародных культур, ягад (ячмень, пшаніца, проса, крапіва, асот, чабор, капуста, морква, бульба, гарох, маліна, агрэст), харчовых прадуктаў (хлеб, цеста, сыр, мука, сала, малако, цукар, чай, сок, віноў тканін (сукно, бастон, шоўк, штапель, крэпдэшын, палатноў будаўнічых матэрыялаў (вапна, граніт, драўніна, шыфер), прыродных з’яў (снег, град, іней) і інш. Усе рэчыўныя назоўнікі мужчынскага роду (выключэнне хлеб, авёс) у родным склоне адзіночнага ліку маюць канчатак -у (-ю).
Звычайна рэчыўныя назоўнікі ўжываюцца толькі ў адзіночным ліку і абазначаюць рэаліі, якія не паддаюцца лічэнню як асобна ўзятыя прадметы. Але ад некаторых назоўнікаў у моўнай практыцы могуць утварацца формы множнага ліку тыпу сталь — сталі, сок — сокі, авёс — аўсы. У такіх выпадках форма множнага ліку атрымлівае дадатковую семантычную нагрузку і абазначае тып, від, сорт рэчыва (метал — лёгкія металы, віно — дэсертныя віны, соль — калійныя солі, вада — мінеральныя воды, глеба — лёгкія глебы) або вялікую іх колькасць (пясок — пяскі пустыні, вада — воды акіяна, жыта — жыты, ячмяні). Частка рэчыўных назоўнікаў мае толькі форму множнага ліку (дрожджы, духі, крупы, высеўкі, апілкі).
Зборныя назоўнікі
Зборныя назоўнікі выражаюць сукупнасць аднародных або падобных прадметаў, якія ўспрымаюцца як непадзельнае цэлае (лісце, калоссе, галлё, настаўніцтва). Характэрнай прыметай гэтых назоўнікаў з’яўляецца адсутнасць у іх форм множнага ліку. Да зборных назоўнікаў не адносяцца назвы, у семантыцы якіх выдзяляецца значэнне сукупнасці, зборнасці (асоб, прадметаў), але гэтыя назоўнікі абазначаюць сукупнасць дыскрэтную, якая
паддаецца лічэнню, напрыклад: група — дзве групы турыстаў, каманда — футбольныя каманды, ансамбль — танцавальныя ансамблі, лес — змешаныя лясы, сад — сады цвітуць. Значэнне зборнасці выражаецца пры дапамозе суфіксаў -ств-а (-цтв-а), -j-o (-J-e), -bij-a (-ij-d), -am-a (-om-a), -н-я,-ур-а, -ap-a, -ін-а (-ын-а), -нік, -няк, -ык-а (-ік-а), -атык-а, -арый і шляхам падаўжэння зычных: вучнёўства, студэнцтва, звяр’ё, галлё, пер’е, калоссе, насенне, інжынерыя, адміністрацыя, бедната, дворня, агентура, прафесура, апаратура, дзетвара, машкара, садавіна, ярына, бярэзнік, хмызняк, сімволіка, праблематыка, інструментарый.
Да зборных адносяцца таксама некаторыя назоўнікі, якія маюнь нулявы суфікс і выражаюнь зборнасць лексічна: зброд. люд, моладзь.
Катэгорыя роду
У залежнасці ад семантычных і марфалагічных прымет назоўнікі адносяцца да аднаго з трох родаў: мужчынскага, жаночага або ніякага. Выключэнне складаюць множналікавыя назоўнікі (pluralia tantum): сані, нажніцы, канікулы, абдымкі, высеўкі. Катэгорыя роду ўласціва назоўніку як слову ва ўсёй сістэме яго форм, але граматычна найбольш выразна яна праяўляецца ў формах адзіночнага ліку, напрыклад: новы (мой) дом, новая (мая) кніга, новае (маё) плацце — новыя (маё) дамы, кнігі, плацці.
У большасці назоўнікаў граматычны род не матываваны, не звязаны з семантыкай. Гэта датычыцца галоўным чынам неадушаўлёных назоўнікаў: клён, дуб, граб, але ліпа, бяроза, вольха; васілёк, мак, але ружа, вяргіня', смутак, жаль, плач, здзек, але радасць, журба, злосць; гора, ліха, пракляцце', панядзелак, аўторак, чацвер, але нядзеля, серада, пятніца, субота.
У сучаснай беларускай мове пераважная большасць назоўнікаў, якія з’яўляюцца найменнямі жывых істот, належыць да мужчынскага або жаночага роду. Ніякі род характэрны толькі для назваў маладых істот.
Па марфалагічных (фармальных) прыметах да назоўнікаў мужчынскага роду адносяцца:
1) назоўнікі з нулявым канчаткам і асновай на цвёрды і зацвярдзелы зычны, а таксама на г, к, х (завод, лес, рыбалоў, нож, дождж, шалаш, плач, вецер, палац, луг, бярэзнік, настаўнік, мох), акрамя адзінкавых назоўнікаў жаночага роду на губныя і шыпячыя зычныя, р і ц (верф, любоў, кроў, свякроў, ціш, Сібір, шыр, моц)\
2) назоўнікі з нулявым канчаткам і асновай на мяккі зычны і й, якія ў родным склоне маюць канчатак -я або -ю (алень, дзень, хмель, вугаль, геній, гай, ураджай).
У групе адушаўлёных назоўнікаў, якія з’яўляюцца назвамі істот, назоўнікі мужчынскага і жаночага роду выкарыстоўваюцца незалежна ад полу істоты, напрыклад: верабей, ластаўка, заяц, вавёрка, жук, муха, акунь, плотка. Некаторыя з гэтых назоўнікаў могуць утвараць словаўтваральныя і суплетыўныя пары, як і асабовыя назоўнікі: воўк — ваўчыца, певень — курыца, бык — карова, баран — авечка.
Паводле значэння да назоўнікаў мужчынскага роду адносіцца частка назоўнікаў з канчаткамі -а (-я) у назоўным склоне адзіночнага ліку:
1) назоўнікі, якія абазначаюць асоб мужчынскага полу, а таксама асабовыя мужчынскія ўласныя імёны (бацька, дзядзька, мужчына, старшына, mama, хлапчына, ваявода, дазорца, мула, старшыня, тамада, Даніла, Мікола, Міша, Янкаў
2) назоўнікі з эмацыянальна-ацэначнымі суфіксамі -к-, -як-, -іск{-ыск-ў -ішч(-ышч-), утвораныя ад адпаведных назоўнікаў мужчынскага роду з нулявым канчаткам: верабеака, салавеака, каняка, даміска, вятрыска, галасішча, вятрыйіча, дамішча',
3) назоўнікі салана, сірока, тарнада (назвы вятроў);
4) назоўнікі сабака, цюцька’,
5) некалькі ўласных назоўнікаў на -о: Дняпро, Пятро, Паўло',
6) іншамоўныя нескланяльныя назоўнікі, якія абазначаюць асоб мужчынскага полу або сукупнасць асоб, а таксама жывыя істоты незалежна ад полу (аташэ, буржуа, дэндзі, кюрэ, ранцье, парцье, янкі, грызлі, какаду, кенгуру, поні, фламінга, шымпанзэў назоўнікі lead і цэцэ адносяцца да жаночага роду па аналогіі з назоўнікамі жаночага роду рыба, муха\
7) нескланяльныя назвы гарадоў (Батумі, Сухумі, Сочы, Тарту, Дэлі, Чыкага).
Да назоўнікаў жаночага роду адносяіша:
1) назоўнікі, якія ў назоўным склоне адзіночнага ліку заканчваюцца на -а (-я): булка, вясна, сасна, зямля, кніга, кропля, настаўніца, сажа, шаша, ткачыха, хмара',
2) назоўнікі з нулявым канчаткам у назоўным склоне і асновай на мяккі зычны, на цвёрдыя губныя і шыпячыя зычныя, ц і р і канчаткам -і (-ы) у родным склоне адзіночнага ліку (гладзь, дэталь, моладзь, намаразь, нацыянальнасць, памяць, соль, якасць, ноч, рэч, шчолач, мыш, Свір, глыб, верф, кроў), а таксама назоўнік маці',
3) запазычаныя нескланяльныя назоўнікі, якія абазначаюць асоб жаночага полу, імёны і прозвішчы жанчын (ледзі, мадам, міс, місіс, пані, фрау, ханум, Кармэн, Мэры, Элен, Зэгерс, Шагінянў
4) нескланяльныя назвы моў (бенгалі, пушту, фіджы, хіндзіў,
5) нескланяльныя назвы дзяржаў, рэк, гор, пустынь (Чылі, Нікарагуа, Місісіпі, Ай-Петры, Кіліманджара, Гобіў
6) назоўнікі кальрабі (гатунак капусты), беры-беры (хвароба), салямі (каўбаса).
Да ніякага роду адносяцца:
1) назоўнікі, якія маюць канчаткі -е, -о (-ё), -а ў назоўным склоне адзіночнага ліку: зерне, поле, вядро, дупло, галлё, жыццё, воблака, мора, неба, сонца;
2) назоўнікі на -я(-ё), якія абазначаюць маладых істот: ваўчаня (ё), гусяня (ё), парася (ё), а таксама дзіця, хлстчаня (ё), дзяўчо',
3) назоўнікі на -мя: бярэмя, вымя, імя, племя, полымя, семя, стрэмя, цемя;
4) назоўнікі з суфіксамі -ств-(а), -анн-(е), -енн-(е), -ішч-(аў -ытч-(а): прадпрыемства, сялянства, хадайніцтва, меркаванне, насенне, вогнішча, іржышчсг,
5) неадушаўлёныя нязменныя назоўнікі: алібі, пенальці (гол), бюро, інтэрв ’ю, кіно, леча, метро, пюрэ, рагу, радыё, фае, фота',
6) назоўнік экю (манета) можа ўжывацца і як назоўнік ніякага роду;
7) нязменныя назвы азёр: Антарыа, Ківу,
8) словы, якія пераходзяць у назоўнікі з часцін мовы, што не маюць родавых форм: вялікае «дзякуй», гучнае «ўра», працяжнае «выганяй», тваё «я», сказаць апошняе «бывай».