Кароткая граматыка беларускай мовы
Фаналогія. Марфаналогія. Марфалогія. У 2 ч. Ч. 1.
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 351с.
Мінск 2007
наму, напрыклад: Б'е крыніца, бяжыць рачулка (К. Кірэенка). Садок быў, праўда, невялічкі (Я. Колас).
Формы множнага ліку ўказваюць на раздзельную множнасць прадметаў, з’яў, напрыклад: Люблю сваіх дубоў калоны / соснаў стромкія ствалы (С. Грахоўскі).
Катэгорыя ліку выражаецца пры дапамозе канчаткаў, якія ўтвараюць формы адзіночнага і множнага ліку: стол — сталы, дагавор — багаворы, камень — камяні, кніжка — кніжкі, вобласць — вобласці, мадэль — мадэлі.
Сінтаксічным шляхам выражаецца проціпастаўленне адзінкавасць—множнасць у нескланяльных назоўніках: купілі новае паліто і купілі новыя паліто’, вісіць паліто і вісяць паліто', наш аташэ і нашы аташэ', паравознае дэпо і паравозныя дэпо.
Адзіночналікавыя назоўнікі (singularia tantum)
У групу назоўнікаў, якія маюць толькі форму адзіночнага ліку ўваходзяць наступныя лексіка-граматычныя разрады:
1) рэчыўныя назоўнікі: азот, асфалып, віно, волава, вугаль, гарох, жалеза, жвір, золата, кісель, клей, малако, масла, мёд, ртуць, рыс, сала, салома, снег, сок, соль, чарніла, ялавічына, ячмень',
2) зборныя назоўнікі: апаратура, лістота, радня, моладзь, вучнёўства, настаўніцтва, студэнцтва, птаства, галлё, голле, лісце, зуб’е, карэнне, бярвенне, каменне, калоссе,
3) большасць абстрактных назоўнікаў са значэннем дзеяння, працэсу, псіхічнага стану, прыметы і г. д.: адраджэнне, аўтаматызацыя, беларускасць, бляск, бурленне, ветлівасць, глыбіня, дрымота, ініцыятыва, калектывізм, капіталізм, мараль, навучанне, неабдымнасць, непрыемнасць, поўдзень, поўнач, радасць, смех, суседспіва, яскравасць',
4) большасць уласных назваў: Вольга, Іван, Урбановіч, Мінск, Парыж, Урал, Эльбрус, Нёман, Няміга, Азія, Афрыка, Еўропа, Венера, Юпітэр.
У моўнай практыцы некаторыя адзіночналікавыя назоўнікі могуць ужывацца ў форме множнага ліку. Аднак гэтыя формы набываюць дадатковае значэнне. Так, рэчыўныя назоўнікі ў форме множнага ліку абазначаюць від, гатунак (лячэбныя гразі, калійныя солі, высакаякасныя сталІ). Форма множнага ліку некаторых абстрактных назоўнікаў абазначае канкрэтнае праяўленне пэўных якасцей або шматактнае дзеянне (радасці сустрэч, чімат непрыемнасцей, касмічныя хуткасці, аўтамабільныя гонкіў
Адносіньг адзіночнага і множнага ліку некаторых рэчыўных і абстрактных назоўнікаў адлюстроўваюць розніцу ў велічыні.
масе, аб’ёме, прасторы, інтэнсіўнасці праяўлення: авёс — спеюць аўсы, пясок — пяскі пустыні, снег — бязмежныя снягі Поўначы, ячмень — высокагатунковыя ячмяні. Прыклады з мастацкай літаратуры: Я бачу роўныя пакаты Палёў за Нёманам і іх шаты — Аўсоў палоскі, лавы жыта (Я. Колас). Had полем, дзе спелі жыта / пшаніцы, / мыліся ў росах аўсы. Прайшла, празваніла свой час навальніца На ўсе галасы (Я. Колас).
Формы множнага ліку ўласных асабовых імён ужываюцца для абазначэння некалькіх асоб, якія носяць адно і тое ж імя: у класе дзве Валў у магазіне працуюць дзве 1вановы\ браты Казловы; муж і жонка Пятровічы', сям’я Урбановічаў.
У мове мастацкай літаратуры адзначаецца ўжыванне форм тыпу бруссі, бярвенні, валоссі, зуб’і, каменні. калоссі, карэнні, коллі, крыллі, лісці, паеоддзі, праменні, якія па марфалагічнай структуры суадносяцца са зборнымі назоўнікамі бруссе, бярвенне, валоссе, зуб'е, каменне, успрымаюцца як формы з абагульнена-зборным значэннем нерасчлянёнай множнасці. Параўн.: Ідзеш па каменнях, Глядзіш на каменне, 3 камення і цэглы Муры / скляпенні (Я. Купала). [Вярбіна да ручайка]: Цяжка маім ножкам — Цісне іх каменне, А твая вадзіца Зрэзала карэнне (Я. Колас). Схілялася налітае ядраным зернем калоссе (А. Васілевіч). Падточвае рэчка жылястае карэнне (Я. Купала). Нават лёгкі подых ветру нёс востры смалісты водар прасохлага на сонцы бярвення (I. Дуброўскі); і Ад шопату спелых пшанічных калоссяў, ад шэлесту лісцеў узмежных грут Музычнае водгулле ў песню лілося (Я. Купала). Цярплівыя каменні і тыя нылі ад жары і лопаліся (Я. Колас). Зіма стаіць у самай сіле. Яе няўмытыя снягі, Як лебядзіных стадаў крыллі, Ляглі на стрэхі, на стагі (Я. Колас). Па краях цягнуліся маладыя і старыя алешыны, пусціўшы глыбока карэнні (Я. Колас). Месяц серабрыў хвалі, на якіх пагойдваліся бярвенні — па рацэ сплаўлялі лес (М. Даніленка). Бярэзнік беластволы пад зарой Звініць, умыты чыстаю расой, Пакуль карэнні п’юць зямныя сокі (А. Бялевіч).
Множналікавыя назоўнікі (pluralia tantum)
Да назоўнікаў, якія маюць толькі форму множнага ліку, адносяцца:
1) назоўнікі, якія абазначаюць прадметы, што складаюцца з дзвюх ці некалькіх аднолькавых частак: абцугў акуляры, вагі, вароты, вілы, вусны, граблі, грудзі, дзверы, клешчы, каралі, краты, кросны, куранты, лічыльнікў лескі, лейцы, лёгкія, нажніцы, нары, насілкі, пласкагубцы, сані, сені, соты, шалі, шашкі, шахматы, яслў
2) назоўнікі, якія абазначаюць сукупнасць чаго-небудзь як мноства, зборнасні: аліменты, аналы, грошы, джунглі, мемуары, рэсурсы, фінансы;
3) назвы з агульным рэчыўным значэннем: аб’едкў апілкі, ачысткі, абоі, высеўкі, дровы, дрожжы, духі, крупы, памыі, прысмакі',
4) абстрактныя назоўнікі, якія абазначаюць дзеянні, пэўныя адрэзкі часу, абрады, звычаі, святы, гульні: выбары, канікулы, суткі, хрэсьбіны, радзіны, адведкі, уваходзіны, памінкі, імяніны, дажынкі, Каляды, Дзяды, жмуркі, хованкі;
5) ад’ектыўныя назоўнікі, якія з’яўляюцца батанічнымі і заалагічнымі тэрмінамі, некаторыя сельскагаспадарчыя тэрміны: вязавыя, грубацветныя, злакавыя, цытрусавыя, азімыя, яравыя, жвачныя, хрыбетныя',
6) некаторыя ўласныя геаграфічныя і астранамічныя назвы: Альпы, Карпаты, Філіпіны, Баранавічы, Смалявічы, Навасёлкі, Кругляны, Шалі.
Множналікавыя назоўнікі, якія абазначаюць прадметы, што можна лічыць (абцугі, дзверы, нажніцы, сені, суткі), а таксама некаторыя назоўнікі з часавым значэннем могуць мець проціпастаўленне адзінкавасць—множнасць, якое выражаецца сінтаксічна. Значэнне адзінкавасці перадаецца спалучэннямі множналікавага назоўніка з лічэбнікам адны (адны абцугі, адны нажніцы, адны канікулы, адны суткі). Значэнне множнасці (звычайна пры ўказанні колькасці да пяці) перадаецца спалучэннямі са зборнымі лічэбнікамі (двое нажніц, трое саней, чацвёра сутак) або з колькаснымі ці няпэўна-колькаснымі лічэбнікамі (пры ўказанні колькасці, пачынаючы з пяці): пяць абцугоў, дзесяць дзвярэй, дваццаць пяць сутак, некалькі насілак.
Ад множналікавых назоўнікаў трэба адрозніваць словы, якія ўжываюцца пераважна ў множным, але маюць і форму адзіночнага ліку: блізняты — блізня (ё), боты — бот, буклі — букля, буцы — буца, валёнкі — валёнак, гетры — гетра, гольфы — гольфа, ініцыялы — ініцыял, лыжы — лыжа, медыкаменты — медыкамент, панажы — гюнаж. поручні — поручань, туфлі — туфель, чаравікі — чаравік.
Катэгорыя склону
Катэгорыя склону — гэта словазмяняльная катэгорыя назоўніка, якая паказвае на адносіны назоўніка да іншага слова ў словазлучэнні або сказе. У беларускай мове катэгорыя склону прадстаўлена шасцю радамі флексій у адзіночным ліку і шасцю
ў множным (назоўны, родны, давальны, вінавальны, творны, месны склоны). У сучаснай беларускай мове ёсць яшчэ клічная форма, якая ў асноўным характэрна асабовым назоўнікам. Па марфалагічным афармленні гэтая форма магла б увайсці ў парадыгматычную сістэму, але яна не атрымала статуса склону ў сістэме сінтаксічных сувязей з-за асобага, адметнага месца, якое яна займае ў сказе. Напрыклад: [Незнаёмы]. He хвалюйся, зямляча! (У. Халіп).
Скланенне
Размеркаванне назоўнікаў па склонах
Змяненне слова па склонах, а таксама клас слоў, аб’яднаных агульнасцю словазмянення, называецца скланеннем.
У залежнасці ад сістэмы канчаткаў у адзіночным ліку кожнага асобнага назоўніка, а таксама граматычнага роду назоўнікі размяркоўваюцца па трох скланеннях: першае, другое і трэцяе. Назва скланенняў чыста ўмоўная. У навуковых граматыках традыцыйна да першага скланення адносяцца:
назоўнікі мужчынскага роду з нулявым канчаткам у назоўным склоне адзіночнага ліку: дом, звон, лес, поплаў, стол, стог, кажух, кірунак, ноч, чытач, шалаш, дождж, токар, пляц, агонь, каваль, прамень, гай, край, Іван, Алесь, Лукаш; назоўнікі тыпу Пятро, Дняпро, а таксама назоўнікі мужчынскага роду на -а з ацэначнымі суфіксамі -іск-а (-ыск-а), -ішч-а (-ышч-a): агніска, вятрыска, даміска, галасішча, дамішча, халадзішчсг,
назоўнікі ніякага роду, якія ў назоўным склоне адзіночнага ліку заканчваюцца на -о (-ёў -а, -е: акно, вядро, галлё, жыццё, мора, рэчышча, сена, насенне, поле, шчасце, а таксама пяць назоўнікаў на -мя: бярэмя, вымя, полымя, семя, цемя. У школьных граматыках гэтыя назоўнікі традыцыйна адносяцца да другога скланення.
Да другога скланення адносяцца назоўнікі жаночага роду з канчаткам -а (-я) у назоўным склоне адзіночнага ліку: галава, сцяна, ліпа, жанчына, праца, мяжа, агароджа, шаша, гітара, зямля, сесія, станцыя, дыня, стацця, хваля, нага, рука, страха. У школьных граматыках гэтыя назоўнікі адносяць да першага скланення.
Да трэцяга скланення адносяцца назоўнікі жаночага роду з нулявым канчаткам у назоўным склоне: даль, соль, радасць, магчымасць, ноч, печ, туш, верф, кроў, свякроў.
Некаторымі асаблівасцямі пры скланенні вызначаюцца асабовыя назоўнікі мужчынскага роду на -а (-я): бацыаі, мужчына, прамоўца, старшыня, назоўнікі агульнага роду (задавака, плакса,
ціхоня), назоўнікі з суфіксамі -анін(-янін-ў -чанін: віцяблянін, мінчанін, а таксама назоўнікі cyced, чорт, вока, вуха, неба, калена, назоўнік маці, а таксама назоўнікі тыпу кабелыпаў, швартоў.
Да рознаскланяльных назоўнікаў адносяцца назоўнікі ніякага роду, што называюць маладых істот тыпу ваўчаня(е), цяля^ёў свінчо (разм.), а таксама дзіця, немаўля, хлапчаня, хлапча, дзяўчо і тры назоўнікі на -мя: імя, племя, стрэмя.
Па ад’ектыўным скланенні змяняюцца субстантываваныя прыметнікі (ляснічы, хворы, прыёмная, сталовая, марожанае, насякомае, зернавыя, пазваночныя).
Невялікая група запазычаных назоўнікаў не змяняецца па склонах. Да іх адносяцца:
назоўнікі, якія заканчваюцца на галосны (таксама ўласныя геаграфічныя назвы, імёны і прозвішчы): дэндзі, аташэ, парцье, пані (паня — скланяецца), дэпо, какаду, кенгуру, Сочы, Чылі, Дадэ\
назоўнікі жаночага роду з асновай на зычны (у тым ліку імёны і прозвішчы): мадам, міс, місіс, Элен, Зэгерс.