• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кароткая граматыка беларускай мовы Фаналогія. Марфаналогія. Марфалогія. У 2 ч. Ч. 1.

    Кароткая граматыка беларускай мовы

    Фаналогія. Марфаналогія. Марфалогія. У 2 ч. Ч. 1.

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 351с.
    Мінск 2007
    102.26 МБ
    Пад уплывам форм тыпу сялян, грамадзян побач з формамі з канчаткам -аў некаторыя назоўнікі, якія абазначаюць асобу па прыналежнасці да пэўнай нацыянальнай групы, а таксама назоўнікі салдат і партызан могуць мець варыянтную форму з нулявым канчаткам (башкіраў і башкір, мадзьяраў і мадзьяр, манголаў і мангол, румынаў і румын, туркменаў і туркмен, цыганаў і цыган, партызанаў і партызан, салдатаў і салдат).
    У мове мастацкай літаратуры адзначаюцца варыянтныя формы з канчаткам і без канчатка ад назоўнікаў, якія абазначаюць парныя прадметы (валёнкаў і валёнак, капытоў і капыт, пагонаў і пагон, чаравікаў і чаравік).
    Даволі пашыраны формы з нулявым канчаткам ад назоўнікаў раз і год: пяць раз, некалькі год піаму назад, колькі год яны жывуць?
    Назоўнікі госць, конь, лапаць, локаць пры ўказанні на зборнасць у родным склоне маюць канчатак -ей: гасцей, коней, лап140
    цейг, у колькасна-іменных спалучэннях пры абазначэнні раздзельнай множнасці ўжываецца канчатак -ёў (-яў): пяць канёў, некалькі лапцяў, двух локцяў.
    Назоўнікі сусед і чорт у родны.м склоне маюць варыянтныя канчаткі -яў і -ей: суседзяў і суседзей, чэрцяў і чарцей.
    Заўвага. У сучаснай моўнай практыцы назіраецца тэндэнцыя да пашырэння канчатка -аў (-яў) у формах роднага склону множнага ліку назоўнікаў мужчынскага роду і замацаванне іх у якасці нар.матыўных.
    Давальны склон. У давальным склоне множнага ліку назоўнікі з асновай на цвёрды зычны, шыпячыя, р, ц і г, к, х маюць канчатак -ам, з асновай на мяккі зычны — канчатак -ям (дубам, сялянам, нажам, краўцам, геолагам, узгоркам, коням, дням, кавалям, суседзям, гасцям).
    Вінавальны склон. Форма вінавальнага склону адушаўлёных назоўнікаў супадае з формай роднага склону: бачу студэнтаў, хлопцаў, настаўнікаў, ваўкоў, кавалёў, вераб'ёў, салдат (салдатаўў суседзяў (суседзей).
    Форма вінавальнага склону асабовых назоўнікаў супадае з формай назоўнага склону ў словазлучэннях з дзеясловамі, якія абазначаюць пераход у іншае становішча, уключэнне ў пэўную катэгорыю асоб: пайшоў у салдаты, пайшоў у партызаны, выбралі ў акадэмікі, выйшаў у людзі, выйшаў у перадавікі, выбіцца ў людзі, вылучыць у дэпутаты, клікаць у госці, аддаць у рэкруты, запісацца ў героі. Назоўнікі, якія абазначаюць свойскіх жывёл, таксама могуць ужывацца з канчаткам, які супадае з канчаткам назоўнага склону: пасе коні, даглядае валы.
    Неадушаўлёныя назоўнікі ў вінавальным склоне маюць форму, агульную з назоўным склонам: бачу лясы, сталы, трамваі, агні.
    Творны склон. У творным склоне множнага ліку назоўнікі з асновай на цвёрды зычны, шыпячыя, р, ц і г, к, х маюць канчатак -амі, назоўнікі з асновай на мяккі зычньг — канчатак -ямі (лясамі, дамамі, аўтобусамі, нажамі, настаўнікамі, геолагамі, кавалямі, медалямі, вучнямі, гаямі).
    У гутарковай мове і мове мастацкай літаратуры назоўнік конь сустракаецца з канчаткам -мі (коньміў які з пункту погляду сучаснай нормы з’яўляецца яе парушэннем.
    Месны склон. У месным склоне назоўнікі з асновай на цвёрды зычны, шыпячыя, р і ц, а таксама г, к, х маюць канчатак -ах, з асновай на мяккі зычны — канчатак -ях (у лясах, на сталах, у агародах, на нажах, аб геолагах, аб настаўніках, аб кавалях, вучнях, у гаяхў
    Клічны склон. У множным ліку зваротак ужываецца ў форме назоўнага склону, за выключэннем назоўніка пан, ад якога клічная форма можа быць панове, побач з формай паны. Напрыклад: He пацяшайцеся, панове, Што нас вы ў путы закулі (М. Васілёк).
    Скланенне назоўнікаў ніякага роду
    Назоўнікі ніякага роду, якія ў назоўным склоне адзіночнага ліку маюць канчаткі -а (-о), -е (-ё), скланяюцца як назоўнікі мужчынскага роду з нулявым канчаткам, хаця ў паасобных склонах адзіночнага і множнагаліку вызначаюцца некаторымі асаблівасцямі, што залежыць галоўным чьгнам ад характару асновы назоўніка.
    Узор скланення назоўнікаў ніякага роду Адзіночны лік
    Склон
    Аснова на цвёрды зычны
    Н.
    долат-а
    зарыв-а
    кавадл-а
    акн-о
    гнязд-о
    Р.
    долат-а
    зарыв-а
    кавадл-а
    акн-а
    гнязд-а
    д.
    долат-у
    зарыв-у
    кавадл-у
    акн-у
    гнязд-у
    в.
    долат-а
    зарыв-а
    кавадл-а
    акн-о
    гнязд-о
    т.
    долат-ам
    зарыв-ам
    кавадл-ам
    акн-ом
    гнязд-ом
    М. (аб)
    долац-е
    зарыв-е
    кавадл-е
    акн-е
    гняздз-е
    
    Склон
    Аснова на шыпячыя, р і ц
    Н.
    збожж-а
    узвышш-а
    рабр-о
    сэрц-а
    Р.
    збожж-а
    узвышш-а
    рабр-а
    сэрц-а
    д.
    збожж-у
    узвышш-у
    рабр-у
    сэрй-у
    в.
    збожж-а
    узвышш-а
    рабр-о
    сэрц-а
    т.
    збожж-ам
    узвышш-ам
    рабр-ом
    сэрц-ам
    М. (аб)
    збожж-ы
    узвышш-ы
    рабр-ы
    сэрц-ы
    
    Склон
    Аснова на к, х
    Н.
    воблак-а
    ачк-о
    рэх-а
    мястэчк-а
    Р.
    воблак-а
    ачк-а
    рэх-а
    мястэчк-а
    д.
    воблак-у
    ачк-у
    рэх-у
    мястэчк-у
    В.
    воблак-а
    ачк-о
    рэх-а
    мястэчк-а
    Т.
    воблак-ам
    ачк-ом
    рэх-ам
    мястэчк-ам
    М. (аб)
    воблак-у
    ачк-у
    рэх-у
    мястэчк-у
    Склон
    Аснова на мяккі зычны і й
    Н.
    пол-е
    касс-ё
    нагор’-е
    адценн-е
    Р.
    пол-я
    касс-я
    нагор’-я
    адценн-я
    д.
    пол-ю
    касс-ю
    нагор’-ю
    адценн-ю
    В.
    пол-е
    касс-ё
    нагор’-е
    адценн-е
    т.
    пол-ем
    касс-ём
    нагор’-ем
    адценн-ем
    М. (аб)
    пол-і
    касс-і
    нагор’-і
    адценн-і
    Множны лік
    Склон
    Аснова на цвёрды зычны
    Н.
    долат-ы
    зарыв-ы
    кавадл-ы
    вокн-ы
    гнёзд-ы
    Р.
    долат-аў
    зарыв-аў
    кавадл-аў
    вокн-аў
    гнёзд-аў
    Д-
    долат-ам
    зарыв-ам
    кавадл-ам
    вокн-ам
    гнёзд-ам
    В.
    долат-ы
    зарыв-ы
    кавадл-ы
    вокн-ы
    гнёзд-ы
    Т.
    долат-амі
    зарыв-амі
    кавадл-амі
    вокн-амі
    гнёзд-амі
    М. (аб)
    долат-ах
    зарыв-ах
    кавадл-ах
    вокн-ах
    гнёзд-ах
    
    Склон
    Аснова на шыпячыя, р, ц
    Н.
    узвышш-ы
    рэбр-ы
    сэрц-ы
    Р.
    узвышш-аў
    рэбр-аў
    сэрц-аў
    д.
    узвышш-ам
    рэбр-ам
    сэрц-ам
    В.
    узвышш-ы
    рэбр-ы
    сэрц-ы
    Т.
    узвышш-амі
    рэбр-амі
    сэрц-амі
    М. (аб)
    узвышш-ах
    рэбр-ах
    сэрц-ах
    
    Склон
    Аснова на к
    Н.
    воблак-і
    ачк-і
    мястэчк-і
    Р.
    воблак-аў
    ачк-оў
    мястэчак
    д.
    воблак-ам
    ачк-ам
    мястэчк-ам
    в.
    воблак-і
    ачк-і
    мястэчк-і
    т.
    воблак-амі
    ачк-амі
    мястэчк-амі
    М. (аб)
    воблак-ах
    ачк-ах
    мястэчк-ах
    Склон
    Аснова на мяккі зычны і й
    Н.
    пал-і
    косс-і
    нагор’-і
    адценн-і
    Р.
    пал-ёў
    косс-яў
    нагор’-яў
    адценн-яў
    д.
    пал-ям
    косс-ям
    нагор’-ям
    адценн-ям
    в.
    пал-і
    косс-і
    нагор’-і
    адценн-і
    т.
    пал-ямі
    косс-ямі
    нагор’-ямі
    адценн-ямі
    М. (на)
    пал-ях
    косс-ях
    нагор’-ях
    адценн-ях
    Каментарыі да парадыгмы
    Адзіночны лік
    Назоўны склон. Назоўнікі ніякага роду з асновай на цвёрды зычны, ж, ш, ч, р, ц і к, х маюць канчатак -а не пад націскам (жалеза, узвышша, сэрца, рэха), пад націскам — канчатак -о (гняздо, рабро, малако). Назоўнікі з асновай на мяккі зычны і й не пад націскам заканчваюцца на -е (поле, калоссе, нагор’е), пад націскам маюць канчатак -ё (жыццё, кассё, звяр’ё).
    Родны склон. У родным склоне назоўнікі з асновай на цвёрды зычны, ж, ш, ч, р, ц і к, х маюць канчатак -а (зарыва, долата, узвышша, рабра, сэрца, малака), на мяккі зычньг і й — канчатак -я (жыцця, касся, звяр’яў
    Давальны склон. Назоўнікі з асновай на цвёрды зычны, з асновай на ж, ш, ч, р, ц і к, х маюць канчатак -у (долату, узвышшу, сэрцу, малаку, рэхў), а з асновай на мяккі зычны і й — канчатак -ю (жыццю, калоссю, звяр’ю).
    Вінавальны склон Канчаткі вінавальнага склону супадаюць з канчаткамі назоўнага склону.
    Творны склон. Назоўнікі з асновай на цвёрды зычны, ж, ш, ч, р, ц і к, х не пад націскам маюць канчатак -ам (зарывам, кавадлам, узеышшам, сэрцам, воблакам), пад націскам — канчатак -ом (акном, ружжом, малаком); з асновай на мяккі зычны і й не пад націскам маюць канчатак -ем (полем, нагор’ем), пад націскам — канчатак -ём (галлём, звяр’ём).
    Месны склон. У месным склоне ў залежнасці ад зычнага асновы назоўнікі могуць ужывацца з канчаткамі -е, -ы, -у, -і. 3 канчаткам -е ўжываюцца назоўнікі з асновай на цвёрды зычны (на акне, у рэшаце, у балоце). Назоўнікі на шыпячыя і р, ц ужываюцца з канчаткам -ы (на ўзвышшы, на моры, на месцы). 3 канчаткам -у ўжываюцца назоўнікі на -к, -х (аб воблаку, у вуху,
    абрэху). Назоўнікі з мяккай асновай і асновай на й маюць канчатак на полі, на кассі, аб нсідвор'і (надворй-І).
    Назоўнік малако мае канчатак -у (радзей -э: у малацэ). Для назоўніка вядро дапускаюцца варыянтныя формы (у вядры і ў вядрэ).
    Тапонімы, якія маюць форму ніякага роду, скланяюцца па мадэлі агульных назоўнікаў з адпаведнымі асновамі: Н. Адамова, Жодзіна, Беражно, Селішча, Заполле; Р. Адамова, Жодзіна, Беражна. Селішча, Заполля', Д. Адамову, Жодзіну, Беражну, Селішчу, Заполлку В. Адамова, Жодзіна, Беражно, Селішча, Заполле; Т. Адамовам, Жодзінам, Беражном, Селішчам, Заполлем; М. (у) Адамове, Жодзіне, Беражне, Селішчы, Заполлі.
    Множны лік
    Назоўны склон. У назоўным склоне назоўнікі ніякага роду маюць канчаткі -ы (пасля цвёрдых зычных) і (пасля мяккіх зычных і к, хў. сёлы, узвышшы, вёдры, сэрцы, палі, пачуцці, воблакі.
    Назоўнікі вока і вуха ўтвараюць формы вочы, вуты. Аднак у спалучэнні з лічэбнікамі два, тры, чатыры, абодва ўжываюцца формы вокі, вухі. Назоўнік неба ў множным ліку набывае суфікс -ес-: нябёсы. Назоўнік калена пры абазначэнні раздзельнай множнасці ў назоўным склоне мае форму калены, форма множнага ліку ўтвараецца ад асновы на мяккі зычны: калені.
    Родны склон. У родным склоне назоўнікі ніякага роду маюць канчаткі -аў (-яўў -оў (-ёу) або нулявы канчатак. Канчатак -аў (пад націскам -оў) маюць назоўнікі на цвёрды зычны, на к, х, канчатак -яў (пад націскам -ёў) маюць назоўнікі на мяккі зычны.
    3	канчаткам -аў ужываюцца:
    а)	назоўнікі, аснова якіх заканчваецца збегам зычных, апошнім з якіх з’яўляецца санорньг, а перадапошнім шумны зычны: сцябло — сцёблаў, дупло — дуплаў, кавадла — кавадлаў, спюйла — стойлаў, горла — горлаў, бяльмо — бельмаў, ярмо — ёрмаў, сцягно — сцёгнаў, рабро — рэбраў. Назоўнікі вядро, бядро, ядро, рабро могуць мець побач з канчаткам -аў і нулявы канчатак: вёдраў і вёдзер, бёдраў і бёдзер, ядраў і ядзер, рэбраў і рэбер',
    б)	назоўнікі са шматгукавымі спалучэннямі зычных: ваяводства — ваяводстваў, лякарства — лякарстваў, мерапрыемства — мерапрыемстваў, агенцтва — агенцтваў',
    в)	назоўнікі са спалучэннямі двух шумных зычных: гняздо — гнёздаў, балотца — балотцаў, дрэўца — дрэўцаў, сэрца — сэрцаў, прозвішча — прозвішчаў, месца — месцаў. Некаторыя з іх могуць ужывацца і з нулявым канчаткам: гнёзд, прозвішч, месц',
    г)	назоўнікі, аснова якіх заканчваецца падоўжанымі зычнымі жж, шш, чч: узвышша — узвышшаў, ружжо — ружжаў, аблічча — абліччаў',