Кароткая граматыка беларускай мовы
Фаналогія. Марфаналогія. Марфалогія. У 2 ч. Ч. 1.
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 351с.
Мінск 2007
д) частка двухскладовых назоўнікаў з асновай на адзін зычны і націскам на канчатку ў назоўным склоне адзіночнага ліку: брыво — броваў, звяно — звёнаў, крыло — крылаў, крысо — крысаў, лязо — лёзаў, пяро — пёраў, сіло — сілаў',
е) двухскладовыя назоўнікі з асновай на л і націскам на аснове, а таксама назоўнікі ложа, веча, мора, пуза: біла — білаў, джала — джалаў, дула — дулаў, кола — колаў, мяла — мялаў, шыла — шылаў, вечаў, ложаў, мораў, пузаў;
ж) трохскладовыя назоўнікі з асновай на в: зарыва — зарываў, тулава — тулаваў, а таксама воблака — воблакаў і аблокаў.
3 канчаткам -оў ужываюцца аднаскладовыя назоўнікі дно, шво: дноў, йівоў', з канчаткам -ёў ужываецца назоўнік поле: палёў.
Значная колькасць назоўнікаў можа мець варыянтныя формы з канчаткам -аў або з нулявым канчаткам. Гэта назоўнікі, якія:
канчаюцца на адзін зычны (цвёрды, ж, ш, ч, р, ц): балот і балотаў, бярвён і бярвёнаў, верацён і верацёнаў, азёр і азёраў, матавіл і матавілаў, павек і павекаў, памёл і памёлаў, рэшат і рэшатаў, він і вінаў, дрэў і дрэваў, сіт і сітаў, сёл і сёлаў\
назоўнікі са збегам зычных тн, мн, кн, сьм, сл, др у канцы асновы, калі паміж імі паяўляецца беглы галосны: палатно — палотнаў і палоцен, гумно — гумнаў і гумен, акно — вокнаў і вокан (аконў валакно — валокнаў і валокан, пісьмо — пісьмаў і пісем', вясло — вёслаў і вёсел, чысло — чыслаў і чысел, а таксама войск і войскаў.
Заўвага. У сучаснай моўнай практыцы назіраецца тэндэнцыя да пашырэння канчатка -аў (-яў) у формах роднага склону адзіночнага ліку назоўнікаў ніякага роду і замацаванне іх у якасці нарматыўных.
Канчатак -яў маюць назоўнікі са збегам зычных, у якіх апошні зычны мяккі або й, а таксама з падоўжаным зычным: пачуцце — пачуццяў, выпрабаванне — выпрабаванняў, вяселле — вяселляў, вусце — вусцяў, сузор ’е — сузор ’яў, кап ’ё — коп ’яў.
Канчатак -эй у родным склоне маюць назоўнікі вока, вуха, плячо: вачэй, вушэй, плячэй.
Другое скланенне
Канчаткі назоўнікаў жаночага роду на -а (-я) як у адзіночным, так і ў множным ліку залежаць ад характару асновы, месца націску.
Агульная схема склонавых канчаткаў назоўнікаў жаночага роду
Склон
Адзіночны лік
Множны лік
аснова на цвёрды зычны
аснова на ж, ш, ч, р, Ц
аснова на
г, к, х
аснова на мяккі зычны
аснова на цвёрды зычны
аснова на Ж, Ш, ч, р, ц
аснова на
г, к, х
аснова на мяккі зычны
Н
-а
-я
-ы
-і
Р.
-ы
-і
0, -аў
0
0, -яў
Д.
-е
-ы
-ы, -е, -э
-і
-ам
-ям
В.
-у
-ю
-ы
-і
т.
-ой (-ою), -ай (-аю)
-ёй (-ёю), -яй (-ЯЮ)
-амі
-ямі
м.
-е
-ы
-ы, -е, -э
-і
-ах
-ях
Узор скланення назоўнікаў жаночага роду на -а (-я) Адзіночны лік
Склон
Аснова на цвёрды зычны
н.
брыгад-а
брытв-а
вярб-а
сасн-а
зім-а
р.
брыгад-ы
брытв-ы
вярб-ы
сасн-ы
зім-ы
д.
брыгадз-е
брытв-е
вярб-е
сасн-е
зім-е
в.
брыгад-у
брытв-у
вярб-у
сасн-у
зім-у
Т.
брыгад-ай (-аю)
брытв-ай (-аю)
вярб-ой (-ою)
сасн-ой
(-ою)
зім-ой (-ою)
М. (аб)
брыгадз-е
брытв-е
вярб-е
сасн-е
зім-е
Склон
A
снова на шыпячыя, р, ц
Н.
мяж-а
душ-а
пушч-а
сястр-а
рукавіц-а
Р.
мяж-ы
душ-ы
пушч-ы
сястр-ы
рукавіц-ы
д.
мяж-ы
душ-ы
пушч-ы
сястр-ы
рукавіц-ы
в.
мяж-у
душ-у
пушч-у
сястр-у
рукавіц-у
т.
мяж-ой (-ОЮ)
душ-ой (-ОЮ)
пушч-ай (-аю)
сястр-ой (-ОІО)
рукавіц-ай (-аю)
М. (аб)
мяж-ы
душ-ы
пушч-ы
сястр-ы
рукавіц-ы
Склон
Аснова на г, к, х
Н.
дуг-а
пуг-а
шчак-а
вавёрк-а
ткачых-а
Р.
ДУГ-І
пуг-і
шчак-і
вавёрк-і
ткачых-і
д.
дуз-е
пуз-е
шчац-э
вавёрц-ы
ткачыс-е
В.
дуг-у
пуг-у
шчак-у
вавёрк-у
ткачых-у
т.
дуг-ой
(-ою)
пуг-ай (-аю)
шчак-ой (-ОЮ)
вавёрк-ай (-аю)
ткачых-ай (-аю)
М. (аб)
дуз-е
пуз-е
шчац-э
вавёрц-ы
ткачыс-е
Склон
Аснова на мяккі зычны і й
Н.
вышын-я
яблын-я
зямл-я
бале-я
прэмі-я
Р.
вышын-і
яблын-і
зямл-і
бале-і
прэмі-і
д.
вышын-і
яблын-і
зямл-і
бале-і
прэмі-і
в.
вышын-ю
яблын-ю
зямл-ю
бале-ю
прэмі-ю
т.
вышын-ёй (-ёю)
яблын-яй (-ЯЮ)
зямл-ёй (-ёю)
бале-яй (-ЯЮ)
прэмі-яй (-ЯЮ)
М. (аб)
вышын-і
яблын-і
зямл-і
бале-і
прэмі-і
Множны лік
Склон
Аснова на цвёрды зычны
Н.
брыгад-ы
брытв-ы
верб-ы
сосн-ы
зім-ы
р.
брыгад
брытв-аў
верб-аў
сосен (сосн-аў)
зім
д.
брыгад-ам
брытв-ам
верб-ам
сосн-ам
зім-ам
В.
брыгад-ы
брытв-ы
верб-ы
сосн-ы
зім-ы
Т.
брыгад-амі
брытв-амі
верб-амі
сосн-амі
зім-амі
М. (аб)
брыгад-ах
брытв-ах
верб-ах
сосн-ах
зім-ах
Склон
Аснова на шыпячыя, р, ц
Н.
меж-ы
душ-ы
пушч-ы
сёстр-ы
рукавіц-ы
Р.
меж
душ
пушч-аў
сясцёр (сёстр-аў)
рукавіц
Л.
меж-ам
душ-ам
пушч-ам
сёстр-ам
рукавіц-ам
в.
меж-ы
душ-ы
пушч-ы
сясцёр (сёстр-аў)
рукавіц-ы
т.
меж-амі
душ-амі
пушч-амі
сёстр-амі
рукавіц-амі
М. (аб)
меж-ах
душ-ах
пушч-ах
сёстр-ах
рукавіц-ах
Склон
Аснова на г, к, х
Н.
ДУГ-І
пуг-і
шчок-і
вавёрк-і
ткачых-і
Р.
дуг
пуг
шчок
вавёрак
ткачых
д.
дуг-ам
пуг-ам
шчок-ам
вавёрк-ам
ткачых-ам
в.
дуг-і
пуг-і
шчок-і
вавёрак
ткачых
т.
дуг-амі
пуг-амі
шчок-амі
вавёрк-амі
ткачых-амі
М. (аб)
дуг-ах
пуг-ах
шчок-ах
вавёрк-ах
ткачьгх-ах
Склон
Аснова на мяккі зычны і й
Н.
вышын-і
яблын-і
земл-і
бале-і
прэмі-і
Р.
вышынь
ябл ынь
зямель
(земл-яў)
балей
прэмій
д.
вышын-ям
яблын-ям
земл-ям
бале-ям
прэмі-ям
в.
вышын-і
ябльгн-і
земл-і
бале-і
прэмі-і
т.
вышын-ямі
яблын-ямі
земл-ямі
бале-ямі
прэмі-ямі
М. (аб)
вышын-ях
яблын-ях
земл-ях
бале-ях
прэмі-ях
Каментарыі да парадыгмы
Адзіночны лік
Назоўны склон. У назоўным склоне назоўнікі на цвёрды зычны, шыпячыя, р і ц маюць канчатак -а, назоўнікі з асновай на мяккі зычны і й — канчатак -я: сцян-а, гар-а, наг-а, нядзел-я, ліні-я (ліній-а).
Родны склон. У родным склоне адзіночнага ліку назоўнікі з асновай на цвёрдыя зычныя, шыпячыя, р і ц маюць канчатак -ы, назоўнікі з асновай на г, к, х, мяккія зычныя і й — канчатак -і. Прычым у назоўніках на г, к, х адбываецца змякчэнне гэтых зычных: сцяны, шашы, нагі, хусткі, хвалі.
Давальны склон. У давальным склоне канчаткі залежаць ад зычнага асновы і месца націску:
а) канчатак -е маюць назоўнікі з асновай на цвёрдыя зычныя, якія чаргуюцца з мяккімі: сцян-а — сцян-е, трав-а — трав-е, палат-а — палац-е, а таксама на г, х, якія чаргуюцца адпаведна з мяккімі з’, с’: кніг-а — кніз-е, дарог-а — дароз-е, ткачых-а — ткачыс-е',
б) з канчаткам -і ўжываюцца назоўнікі з асновай на мяккія зычныя і й: хвалі, зямлі, арганізацыі (арганізацый-іў,
в) канчатак -ы маюць назоўнікі з асновай на шыпячыя, р і ц: мяжы, шашы, задсічы, хмары, вуліцы, а таксама з асновай на -к
і націскам не на канчатку, пры абавязковы.м чаргаванні /к ~ ц/: гутарк-а — гутарц-ы, кніжк-а — кніжц-ы;
г) канчатак -э маюць назоўнікі з асновай на к і націскным канчаткам пры абавязковым чаргаванні /к ~ ц/: дачк-а — дачц-э, мук-а — муц-э, рак-а — рсіц-э.
Вінавальны склон. У вінавальным склоне назоўнікі маюць канчатак -у (-ю): сцяну, гару, шашу, нядзелю, лінію.
Творны склон. У творным склоне назоўнікі з асновай на цвёрдыя зычныя, шыпячыя, р і ц, а таксама на г, к, х пад націскам маюць канчатак -ой (-ою), а не пад націскам — канчатак -ай (-аю), а назоўнікі з асновай на мяккі зычны і -й пад націскам маюць канчатак -ёй (-ёю), не пад націскам яй (-яю).
Аднаскладовы канчатак -ой (-ёіі), -ай (-яй) характэрны ў асноўным мове афіцыйна-дзелавога стылю: займацца ліквідацыяй вынікаў аварыі', адносіны Рэспублікі Беларусь з Грэцыяір праграмай прадугледжанст, адбылася сустрэча Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з групай беларускіх сацыёлагаў (з газет). У мове мастацкай літаратуры ўжываюцца формы з аднаскладовым і двухскладовым канчаткам: Замак акружаны высокай сцяною з чатырма вежамі і безліччу байніц (В. Вольскі). Другі снарад, прабіўйіы трухлявую сцяну самай крсшняй хаты і засыпаўшы жоўтай парахнёю гліняны ток, трапіў у дзежку з рошчынай (В. Адамчык). Пасля паводкі лугі і выган укрываліся густою травою (С. Грахоўскі). Залаты і ійафранны захад шырокай паласой дагараў за ляснымі волатамі (У. Караткевіч). Хочам, каб голуб міру над усёй зямлёй кружыў (П. Панчанка). Ельнік расступіўся перад невялікай лугавінсш з рэдкім асіннікам і кустамі лазы (А. Кудравец).
Месны склон. У месным склоне канчаткі залежаць ад зычнага асновы або ад месца націску:
а) канчатак -е маюць назоўнікі з асновай на цвёрды зычны, які чаргуецца з мяккім зычным: сцян-а — на сцян-е, трав-а — у mpae-е, палат-а — у палац-е, а таксама на г, х, якія чаргуюцца адпаведна з мяккімі з’, с’: кніг-а — у кніз-е, дарог-а — на дароз-е, страх-а — на страс-е;
б) з канчаткам -і ўжываюцца назоўнікі з асновай на мяккі зычны і -й: на хвалі, на зямлі, у арганізацыі (арганізацый-Іў,
в) канчатак -ы маюць назоўнікі з асновай на шыпячыя, р і ц: на мяжы, у задачы, у хмары, на вуліцы, а таксама з асновай на к і ненаціскным канчаткам пры абавязковым чаргаванні /к ~ ц/: гутарк-а — у гутарц-ы, кніжк-а — у кніжц-ы',
г) канчатак -э маюць назоўнікі з асновай на к і націскам на канчатку пры абавязковым чаргаванні /к ~ ц/: дачк-а — пры дачц-э, мук-а — у муц-э, рак-а — на рац-э.
Множны лік
Назоўны склон. Назоўнікі з асновай на цвёрдыя зычныя, шыпячыя, р і ц маюць канчатак -ы, назоўнікі з асновай на г, к, х, на мяккі зычны і й — канчатак ружы, грушы, задачы, агароджы, коўдры, паліцы, кнігі, чайкі, вольхі, землі, цагельні, лініі (лінійі).
Родны склон. У родным склоне назоўнікі жаночага роду могуць мець нулявы канчатак або канчатак -аў (-яу) і толькі ў адзінкавых выпадках націскны канчатак -эй (-ейў Ужыванне гэтых канчаткаў часткова залежыць ад таго, канчаецца аснова на адзін зычны ці на збег зычных, ад якасці зычнага асновы, месца націску.
3 нулявым канчаткам ужываецца пераважная большасць назоўнікаў з асновай на адзін зычны: бяроза — бяроз, зіма — зім, з'ява — з’яў, карова — кароў, перспектыва — перспектыў, хапіа — хат, мяжа — меж, тысяча — тысяч, груша — груш, гара — гор, настаўніца — настаўніц, жменя — жмень, куля — куль, алея — алей, катэгорыя — катэгорый, лінія — лінііі, сесія — сесій. Аднак для большасці такіх назоўнікаў дапускаецца ўжыванне і канчатка -аў {-яўў бярозаў, зімаў, з 'яваў, хатаў, грушаў, межаў, тысячаў, алеяў, жменяў, куляў. Але толькі: кароў, траў, спраў, вуліц, настаўніц, карэспандэнцый, аперацыіі.