• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кароткая граматыка беларускай мовы Фаналогія. Марфаналогія. Марфалогія. У 2 ч. Ч. 1.

    Кароткая граматыка беларускай мовы

    Фаналогія. Марфаналогія. Марфалогія. У 2 ч. Ч. 1.

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 351с.
    Мінск 2007
    102.26 МБ
    3 нулявым канчаткам ужываюцца назоўнікі, аснова якіх заканчваецца на зычныя г, к, х: дарога — дарог, дуга — дуг, кніга — кніг, крыга — крыг, нага — ног, піка — пік, навука — навук, рака — рэк, рука — рук, фабрыка — фабрык, блыха — блох, вяха — вех, лёха — лёх, паха — пах, саха — сох, страха — стрэх, панчоха — панчох.
    У гутарковай мове ад некаторых назоўнікаў на паднябенныя зычньгя адзначаюцца формы з канчаткам -аў (дугаў, крыгаў, стрэхаў). Але такія формы з’яўляюцца адхіленнем ад літаратурнай нормы.
    Толькі з нулявым канчаткам ужываюцца назоўнікі з суфіксам -К-, прычым паміж к і папярэднім зычным паяўляецца беглы галосны а або е: галоўка — галовак, думка — думак, булка — булак, казка — казак, птушка —птушак, скрынка — скрынак, суседка — суседак, вішанька — вішанек, жменька — жменек, бутэлька — бутэлек, хвойка — хвоек, камізэлька — камізэлек.
    Нулявы канчатак маюць таксама ііазоўнікі ладдзя (лад-ьй-а), пападдзя (папад-ьй-а), свіння (свін-ыі-а), сям’я (сям-ьй-а), у якіх гістарычна выдзяляецца суфікс -ьй: ладзей, пападзей, свінеіі, сямей.
    Канчатак -аў (-яу) маюць назоўнікі са збегам зычных або з падоўжаным зычным у канцы асновы: прызба — прызбаў, просьба — просьбаў, адозва —адозваў, бітва — бітваў, фалда — фалдаў, кегля — кегляў, выжла — выжлаў, бутля — бутляў, спазма — спазмаў,
    абойма — абоймаў, выдма — выдмаў, паверхня — паверхняў, лядоўня — лядоўняў, кузня — кузняў, багна — багнаў, галубятня — галубятняў, госця — госцяў, мышца — мышцаў, саламандра — саламандраў, коўдра — коўдраў, доўбня — доўбняў, ліштва — ліійтваў, кайстра — кайстраў, ванна — ваннаў, мадонна — мадоннаў, панна — паннаў, ілгуння — ілгунняў, келля — келляў, ткалля — ткалляў, свацця — сваццяў.
    Аднак у выпадках, калі паміж гэтымі зычнымі можа паяўляцца беглы галосны, у родным склоне дапускаецца і форма з нулявым канчаткам: зямля — земляў і зямель, аўчарня — аўчарняў і аўчарань, майстэрня — майстэрняў і майстэрань, вішня — вішняў і вішань, чарэшня — чарэтняў і чарэшань, сотня — сотняў і соцень, песня — песняў і песень, сасна — соснаў і сосен, вясна — вёснаў і вёсен, баразна — барознаў і баразён, сястра — сёстраў і сясцёр, сям 'я — сем ’яў і сямей.
    У навуковым і публіцыстычным стылях, у адрозненне ад мовы мастацкай літаратуры, дзе шырока прадстаўлены формы з канчаткам -аў (-яў) і з нулявым канчаткам, пераважае ўжыванне форм з нулявым канчаткам. Формы з нулявым канчаткам часцей маюць месца і ў запазычаных назоўніках: праграма — праграм, сістэма — сістэм, сфера — сфер, марфема — марфем, газета — газет, мінута — мінут, а таксама ў назоўніках на -ія (-ыя), якія запазычаны з грэчаскай ці лацінскай мовы: аблігацый, арганізацый, канцэпцый, катэгорый, манаграфій, тэорый.
    Заўвага. У сучаснай моўнай практыцы назіраецца тэндэнцыя да пашырэння канчатка -аў {-яў) у формах роднага склону множнага ліку назоўнікаў жаночага роду і замацаванне іх у якасці нарматыўных.
    3 канчаткам -эй ужываюцца назоўнікі бахча, каланча: бахчэй, каланчэй.
    Давальны склон. У давальным склоне назоўнікі маюць канчатак -ам, калі аснова заканчваецца на цвёрды зычны, шыпячыя, р, ц і на г, к, х: соснам, мінутам, каровам, пушчам, нагам, рукам, падушкам, панчохам. Назоўнікі з асновай на мяккі зычны і іі маюць канчатак -ям: землям, хвалям, лініям.
    Вінавальны склон. У вінавальным склоне множнага ліку канчаткі неадушаўлёных назоўнікаў супадаюць з канчаткамі назоўнага склону, канчаткі адушаўлёных назоўнікаў — з канчаткамі роднага склону. Напрыклад: чытаць газеты, збіраць ягады, глядзець на зорьг, даглядаць пчол, любіць сваіх дачок.
    Назоўнікі, якія абазначаюць свойскіх жывёл, могуць мець у вінавальным склоне форму, якая супадае з формай назоўнага склону: Яны [ваўкі] часта падкопваліся пад хлявы і душылі авечкі (3. Бядуля). Справіў пугу-павіванку, Вузлы вывязаў гурком / пагнаў авечкі ў поле (Я. Колас). — Такія выпадкі ўжо былі, — панура ад-
    казаў Раман: — Нсі Данскім хутары з трох дамоў пабралі каровы і коні, дзядзя Кандрат сказваў (Я. Колас).
    Творны склон. У творным склоне назоўнікі з асновай на цвёрдыя зычныя маюць канчатак -амі, назоўнікі з асновай на мяккія зычныя і й — канчатак -ямі: соснамі, каровамі, пушчамі, нагамі, рукамі, падушкамі, панчохамі, хвалямі, лініямі.
    У мове мастацкай літаратуры некаторыя назоўнікі сустракаюцца з варыянтным канчаткам -мі (слязамі — слязьмі, свіннямі — свіньмі). Напрыклад: Кроплі гарачага поту... цяклірагамі імяшаліся са слязьмі (Я. Колас). — Што, сынку, што? — са слязьмі ў вачах казаў дзядзька Кандрат (Я. Брыль).
    Месны склон. У месным склоне назоўнікі з асновай на цвёрды зычны маюць канчатак -ах, назоўнікі з асновай на мяккі зычны і й — канчатак -ях: на соснах, на каровах, у пушчах, на нагах, на руках, на падушках, у панчохах, на хвалях, аб лініях.
    Скланенне назоўнікаў мужчынскага і агульнага роду на -а (-я)
    Назоўнікі мужчынскага роду на -а (-я) тыпу мужчына, дзядзька, стараста, старшыня і агульнага роду тыпу запявала, плакса, сірата пры змяненні па склонах маюць канчаткі першага і другога скланенняў.
    Узор скланення назоўнікаў мужчынскага роду на -а (-я)
    Адзіночны лік
    Склон
    Аснова на цвёрды зычны
    Н.
    мужчын-а
    стараст-а
    Мікол-а
    Р.
    мужчын-ы
    стараст-ы
    Мікол-ы
    д.
    мужчын-у
    стараст-у
    Мікол-у
    в.
    мужчын-у
    стараст-у
    Мікол-у
    т.
    мужчын-ам
    стараст-ам
    Мікол-ам
    М. (аб)
    мужчын-е
    старасц-е
    Мікол-е
    
    Склон
    Аснова на шыпячыя, р, ц
    Н.
    рыкш-а
    майстр-а
    вынаходц-а
    Грыш-а
    Р.
    рыкш-ы
    майстр-ы
    вынаходц-ы
    Грыш-ы
    д.
    рыкш-у
    майстр-у
    вынаходц-у
    Грыш-у
    в.
    рыкш-у
    майстр-у
    вынаходц-у
    Грыш-у
    т.
    рыкш-ам
    майстр-ам
    вынаходц-ам
    Грыш-ам
    М. (аб)
    рыкш-у
    майстр-у
    вынаходц-у
    Грыш-у
    Склон
    Асновсі нсі г, к
    Н.
    юнг-а
    дзядзьк-а
    калег-а
    Янк-а
    Р.
    юнг-і
    дзядзьк-і
    калег-і
    Янк-І
    д.
    юнг-у
    дзядзьк-у
    калег-у
    Янк-у
    в.
    юнг-у
    дзядзьк-у
    калег-у
    Янк-у
    т.
    юнг-ам
    дзядзьк-ам
    калег-ам
    Янк-ам
    М. (аб)
    юнг-у
    дзядзьк-у
    калег-у
    Янк-у
    
    Склон
    Аснова на мяккі зычны
    Н.
    цесл-я
    старшын-я
    Кол-я
    Р.
    цесл-і
    старшын-і
    Кол-і
    д.
    цесл-ю
    старшын-і
    Кол-ю
    В.
    цесл-ю
    старшьгн-ю
    Кол-ю
    т.
    цесл-ем
    старшын-ёй
    Кол-ем
    М. (аб)
    цесл-ю
    старшын-і
    Кол-ю
    Множны лік
    Склон
    Аснова на цвёрды зычны
    Н.
    мужчын-ы
    стараст-ы
    Р.
    мужчын
    стараст-аў
    д.
    мужчын-ам
    стараст-ам
    в.
    мужчын
    стараст-аў
    т.
    мужчын-амі
    стараст-амі
    М. (аб)
    мужчын-ах
    стараст-ах
    
    Склон
    Аснова на шыпячыя, р, ц
    Н.
    рыкш-ы
    майстр-ы
    вынаходц-ы
    Р.
    рыкш-аў
    майстр-аў
    вынаходц-аў
    д.
    рыкш-ам
    майстр-ам
    вьгнаходц-ам
    в.
    рыкш-аў
    майстр-аў
    вынаходц-аў
    т.
    рыкш-амі
    майстр-амі
    вынаходц-амі
    М. (аб)
    рыкш-ах
    майстр-ах
    вынаходц-ах
    
    Склон
    Аснова на г, к
    Н.
    юнг-і
    дзядзьк-і
    слуг-і
    Р.
    юнг-аў
    дзядзьк-аў
    слуг-аў
    д.
    юнг-ам
    дзядзьк-ам
    слуг-ам
    в.
    юнг-аў
    дзядзьк-аў
    слуг-аў
    т.
    юнг-амі
    дзядзьк-амі
    слуг-амі
    М. (аб)
    юнг-ах
    дзядзьк-ах
    слуг-ах
    Склон
    Аснова на мяккі зычны
    Н.
    цесл-і
    старшын-і
    Р.
    цесл-яў
    старшынь
    д.
    цесл-ям
    старшын-ям
    в.
    цесл-яў
    старшынь
    т.
    цесл-ямі
    старшын-ямі
    м
    (аб)
    цесл-ях
    старшын-ях
    Каментарыі да парадыгмы
    Усе асабовыя назоўнікі мужчынскага роду на -а (-я) у родным і вінавальным склонах адзіночнага ліку маюць тыя ж канчаткі, што і назоўнікі жаночага роду на -а (-я), г. зн. канчаткі -ы (-/) у родным склоне і -у (-ю) у вінавальным склоне.
    У давальным, творным і месным склонах адзіночнага ліку назоўнікі мужчынскага роду на -а (-я) маюць тыя ж канчаткі, што і асабовыя назоўнікі мужчынскага роду першага скланення. Аднак пад уплывам назоўнікаў жаночага роду ў мове мастацкай літаратуры ўжываюцца і формы з канчаткамі назоўнікаў жаночага роду: Ну, бачыш, якая у цябе сястра, — казаў ён мне, — пагаварыць нам як мужчыне з мужчынам не дае (Б. Сачанка). Што можна ваяводзе (Я. Колас). А дзецям і дзядуні вы, цёценька, паказалі мой ліст? (3. Бядуля). Міхась зацікавіўся толькі дзядуляй (Я. Брыль). Ваенны білет належаў старшыні сельсавета (М. Паслядовіч). Сцяпан у сельсавеце сядзеў, старшынёю (Я. Брыль). Вось мужычок быў хітры, — абралі старшыной (Я. Купала). Ён быў настаўнікам, суддзёю (Я. Колас).
    Назоўнікі з націскам на канчатку (старшыня, старшына) у давальным, творным і месным склонах маюць тыя ж канчаткі, што і назоўнікі жаночага роду на -а (-я): старшыні, суддзі, старшынёй, суддзёй.
    У множным ліку назоўнікі мужчынскага роду на -а ў-я) маюць тыя ж канчаткі, што і назоўнікі першага і другога скланенняў. Толькі ў родным склоне назоўнікі з асновай на адзін зычны часцей маюць форму з нулявым канчаткам. Назоўнікі са збегам зычных у канцы асновы маюць канчатак -аў (-яўў Але дапускаецца ўжыванне некаторых назоўнікаў і без канчатка -аў (-яў): стараст.
    Узор скланення назоўнікаў агульнага роду
    Адзіночны лік
    Склон
    Аснова на цвёрды зычны
    
    мужчынскі род
    жаночы род
    Н.
    плакс-а
    запявал-а
    плакс-а
    запявал-а
    Р.
    плакс-ы
    запявал-ы
    плакс-ы
    запявал-ы
    Д.
    плакс-у
    запявал-у
    плакс-е
    запявал-е
    В.
    плакс-у
    запявал-у
    плакс-у
    запявал-у
    Т.
    плакс-ам
    запявал-ам
    плакс-ай (-аю)
    запявал-ай (-аю)
    М (аб)
    плакс-е
    запявал-е
    плакс-е
    запявал-е
    
    Склон
    Аснова на шыпячыя і р
    
    мужчынскі род
    жаночы род
    Н.
    лістанош-а
    задзір-а
    лістанош-а
    задзір-а
    Р.
    лістанош-ы
    задзір-ы
    лістанош-ы
    задзір-ы
    Д.
    лістанош-у
    задзір-у
    лістанош-ы
    задзір-ы
    В.
    лістанош-у
    задзір-у
    лістанош-у
    задзір-у
    Т.
    лістанош-ам
    задзір-ам
    лістанош-ай (-аю)
    задзір-ай (-аю)
    М(аб)
    лістанош-у
    задзір-у
    лістанош-ы
    задзір-ы
    
    Сююн
    Аснова на г, к, х
    
    мужчынскі род
    жаночы род
    Н.
    туляг-а
    задавак-а
    чысцёх-а
    туляг-а
    задавак-а
    чысцёх-а
    Р.
    туляг-і
    задавак-і
    чысцёх-і
    туляг-і
    задавак-і
    чысцёх-і
    д.
    туляг-у
    задавак-у
    чысцёх-у
    туляз-е
    задавац-ы
    чысцёс-е
    в.
    туляг-у
    задавак-у
    чысцёх-у
    туляг-у
    задавак-у
    чысцёх-у
    т.
    туляг-ам
    задавакам
    чысцёхам
    тулягай (-аю)
    задавакай (-аю)
    чысцёхай (-аю)
    м.
    (аб)
    туляг-у
    задавак-у
    чысцёх-у
    туляз-е
    задавац-ы
    чысцёс-е
    
    Склон
    Аснова на мяккі зычны
    
    мужчынскі род
    жаночы род
    Н.
    капрызул-я
    ціхон-я
    капрызул-я
    ціхон-я
    Р.
    капрызул-і
    ціхон-і
    капрызул-і
    ціхон-і
    д.
    капрызул-ю
    ціхон-ю
    капрызул-і
    ціхон-і
    в.
    капрызул-ю
    ціхон-ю
    капрызул-ю
    ціхон-ю
    т.
    капрызул-ем