Кароткая граматыка беларускай мовы
Фаналогія. Марфаналогія. Марфалогія. У 2 ч. Ч. 1.
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 351с.
Мінск 2007
насілк-ах
дух-ах
Каментарыі да парадыгмы
Назоўны склон. У назоўным склоне назоўнікі з цвёрдай асновай, з асновай на шыпячыя, р і ц маюць канчатак -ы, назоўнікі з мяккай асновай і асновай на г, к, х маюць канчатак канікулы, зносіны, дрожджы, грошы, шоры, лейцы, мазгі, высеўкі, плаўні, джунглі.
Родны склон. У родньгм склоне множналікавыя назоўнікі маюць канчаткі -аў (-яў), -оў (-еу), -ей (-эй) або формы з нулявым канчаткам. Выбар аднаго з канчаткаў вызначаецца характарам канцавога зычнага асновы, часткова яе марфалагічнай будовай або семантыкай, месцам націску ў зыходнай форме.
3 канчаткам -аў (-яў) ужываюцца:
а) большасць назоўнікаў са збегам зычных у канцы асновы: аліментаў, апладысментаў, фінансаў, абёдкаў, абмалоткаў, ападкаў, падмосткаў, пацяробкаў, пласкагубцаў, клешчаў, прыгаршчаў, восцяў, гусляў, джунгляў, цугляў, ясляў;
б) усе назоўнікі на адзін зычны к у аснове: дрыжыкаў, лекаў, плечыкаў, прысмакаў, скокаў, субтропікаў, уцёкаў, хітрыкаў, ходзікаў;
в) аддзеяслоўныя назоўнікі Pluralia Tantum з асновай на адзін зычны: аковаў, ведаў, давыбараў, залётаў, провадаў, перавыбараў, родаў, сходаў, усходаў, а таксама множналікавыя назоўнікі, якія адрозніваюцца па значэнні ад назоўнікаў, што маюць адзіночны лік: збораў (падрыхтоўка да чаго-н.), выбараў (выбранне галасаваннем), адкладаў (асадкі);
г) складаныя назоўнікі з асновай на адзін зычны: вогнепрыпасаў, маладажонаў',
д) іншамоўныя назоўнікі з асновай на адзін зычны: аналаў, дэбатаў, кулуараў, мемуараў, пенатаў.
3 канчаткам -оў ужываюцца назоўнікі, якія ў назоўным склоне маюць націскны канчатак: абцугі — абцугоў, азы — азоў, бацькі — бацькоў, брыжы — брыжоў, ваўчкі — ваўчкоў, гарадкі — гарадкоў, духі — духоў, ціскі — ціскоў, шамкі — шамкоў, штаны — штаноў.
Канчатак -оў (-ёў) маюць таксама тапонімы з націскным канчаткам у назоўным склоне: Бастуны — Бастуноў, Валюкі — Валюкоў, Масты — Мастоў, Чачсілі — Чачалёў.
3 нулявым канчаткам ужываюцца:
а) частка назоўнікаў з асновай на адзін зычны, у прыватнасці назоўнікі з суфіксамі -ін-ы (-ын-ыў -іц-ы і некаторыя іншыя: абставіны — абставін, агледзіны — агледзін, адведзіны — адведзін, запоіны — запоін, заручыны — заручын, зносіны — зносін, імяніны — імянін, паводзіны — паводзін, радзіны — радзін, уводзіны — уводзін, хрэсьбіны — хрэсьбін, весніцы — весніц, нагавіцы — нагавіц, нажніцы — нажніц, вароты — варот, дровы — дроў, канікулы —канікул, крупы — круп, нары — нар, шахматы — шахмат;
б) тапонімы на -ічы (-ычы), -іцы {-ыцы\ -аны (-яны), -іны, (-ыны), -оны, (-ёны): Асіповічы — Асіповіч, Баранавічы — Баранавіч, Акінчыцы — Акінчыц, Язвіны — Язвін, Расоны — Расон, Кругляны — Круглян, Снігяны — Снігян, Мсікраны — Макран',
в) назоўнікі са збегам зычньгх у канцы асновы, калі паміж імі паяўляецца беглы галосны: апілкі — апілак, вілкі — вілак, выжымкі — выжымак, вячоркі — вячорак, дажынкі — дажынак, зёлкі — зёлак, могілкі — могілак, начоўкі — начовак, раскопкі — раскопак, санкі — санак, суткі — сутак.
Аднак у практыцы некаторыя з гэтых назоўнікаў ужываюцца і з канчаткам -аў, які мае тэндэнцыю да пашьфэння ў сучасным маўленні: абставінаў, драбінаў, зносінаў, імянінаў, нагавіцаў, нажніцаў, варотаў, канікулаў, шахматаў, з Баранавічаў, каля Макранаў, з апілкаў, зёлкаў, могілкаў.
Канчатак -ей (-эй) маюць назоўнікі гоні — гоней, грудзі — грудзеіі, людзі —людзей, сані — саней, сені — сяней, дзверы — дзвярэй.
Канчатак -аіі мае назоўнік грошы: грошаіі.
Давальны склон. У давальным склоне ўжываецца канчатак -ам (-ям): абцугам, бацькам, трусам, ападкам, каралям, яслям, еаротам, Баранавічам, дажынкам, грудзям.
Вінавальны склон. Канчаткі вінавальнага склону супадаюць з канчаткамі назоўнага склону: бачу вароты, пісаць мемуары.
Творны склон. У творным склоне, як правіла, множналікавыя назоўнікі маюць канчатак -амі (-ямі): ведамі, канікуламі, крупамі, шахматамі, бацькамі, абцугамі, джунглямі.
Некаторыя назоўнікі могуць мець варыянтныя канчаткі -ыма і -мі:
а) назоўнікі грошы, дзверы: грашамі, грашыма, грашмі, дзвярамі, дзвярыма, дзвярмі. Формы з канчаткам -ыма шырока прадстаўлены ў розных стылях пісьмовай мовы і ў гутарковай мове і іх трэба лічыць літаратурным варыянтам. Формы ж з канчаткам -мі выходзяць за межы літаратурнай нормы;
б) для назоўнікаў грудзі, сані характэрны варыянтныя формы з канчаткамі -ямі і -мі: грудзямі — грудзьмі, санямі — саньмі;
в) назоўнік людзі ў якасці нарматыўнага мае канчатак -мі: людзьмі. Форма людзямі, якая сустракаецца ў мове мастацкай літаратуры і ў гутарковай мове, з’яўляецца адступленнем ад нормы.
Месны склон. У месным склоне множналікавыя назоўнікі маюць канчаткі -ах (-яху на канікулах, пры бацьках, у джунглях.
Скланенне назоўнікаў ніякага роду на -я (-ё), -о, якія абазначаюць маладых істот
Узор скланення
Склон
Адзіночны лік
Множны лік
Н.
цял-я
(-ё)
хлапчан-я
(-ё)
дзяўч-о
цялят-ы
хлапчанят-ы
Р.
цяляц-і
хлапчаняц-і
дзяўчац-і
цялят
хлапчанят
д.
цяляц-і
хлапчаняц-і
дзяўчац-і
цялят-ам
хлапчанят-ам
в.
цял-я
(-ё)
хлапчан-я
(-ё)
дзяўч-о
цялят
хлапчанят
т.
цял-ём
хлапчан-ём
дзяўч-ом
цялят-амі
хлапчанят-амі
м.
(аб)
цяляц-і
хлапчаняц-і
дзяўчац-і
цялят-ах
хлапчанят-ах
Каментарыі да парадыгмы
У назоўным склоне адзіночнага ліку, акрамя форм з канчаткам -я, дапускаецца ўжыванне форм з варыянтным канчаткам -ё (парасё, качанё, хлапчанё). Для назоўнікаў дзіця, дзіцяня формы з канчаткам -ё (дзіцё, дзіцянё) з’яўляюцца адступленнем ад нормы.
У родным, давальным і месным склонах назоўнікі гэтай групы набываюць устаўку -яц(-ац-) і канчатак -і.
У творным склоне ўжываецца форма з націскным канчаткам -ём (-ом) без устаўкі -яцНазоўнік дзіця мае форму з ненаціскным канчаткам -ем (дзіцем). Форма дзіцём, якая сустракаецца ў моўнай практыцы, выходзіць за межы літаратурнай нормы.
У множным ліку назоўнікі тыпу цяля ва ўсіх склонах ужываюцца з устаўкай -ят(Н. цяляты, Р. цялят, Д. цялятам, В. цялят, Т. цялятамі, М. (аб) цялятах). Назоўнік дзіця скланяецца без устаўкі -яті мае наступныя формы: Н. дзеці, Р., В. дзяцей, Т. дзецьмі (форма дзецямі ненарматыўная), М. (аб) дзецях.
Ад назоўнікаў свінчо, дзяўчо, хлапчо формы множнага ліку не ўтвараюцца. Пры неабходнасці для назоўнікаў дзяўчо, хлапчо можна выкарыстаць формы дзяўчаткі, хлапчаняты.
Скланенне назоўнікаў ніякага роду на -мя
У гэту групу адносяцца рознаскланяльныя назоўнікі імя, племя і стрэмя. Назоўнікі бярэмя, вымя, полымя, семя, цемя скланяюцца без устаўкі -ен-, як назоўнікі ніякага роду з мяккай асновай, прычым назоўнікі полымя, семя і цемя не маюць формы множнага ліку.
Узор скланення
Склон
Адзіночны лік
Н.
ім-я
стрэм-я
плем-я
Р.
ім-я (імен-і)
стрэм-я (стрэмен-і)
плем-я (племен-і)
д.
ім-ю (імен-і)
стрэм-ю (стрэмен-і)
плем-ю (племен-і)
в.
ім-я
стрэм-я
плем-я
т.
ім-ем (імен-ем)
стрэм-ем (стрэмен-ем)
плем-ем (племенем)
м.
(аб)
ім-і (імен-і)
стрэм-і (стрэмен-і)
плем-і (племен-і)
Склон
Множны лік
Н.
ім-і (імён-ы)
стрэм-і (страмён-ы)
плямён-ы
Р.
ім-яў (імён, імён-аў)
стрэм-яў (страмён, страмён-аў)
плямён (плямён-аў)
д.
ім-ям (імён-ам)
стрэм-ям (страмён-ам)
плямён-ам
В.
ім-і (імён-ы)
стрэм-і (страмён-ы)
плямён-ы
т.
ім-ямі (імён-амі)
стрэм-ямі (страмён-амі)
плямён-амі
м.
(аб)
ім-ях (імён-ах)
стрэм-ях (страмён-ах)
плямён-ах
Каментарыі да парадыгмы
У родным, давальным, творным і месным склонах адзіночнага ліку назоўнікі імя, племя і стрэмя маюць варьгянтныя формы з устаўкай -енабо без яе. Пры наяўнасці ўстаўкі -ену родным, давальным і месным склонах яны маюць канчатак -і, у творным склоне — канчатак -ем. Калі ўстаўка адсутнічае, то яны скланя-
юцца як назоўнікі ніякага роду з асновай на мяккі зычны тыпу шчасце, поле.
У множным ліку назоўнікі імя і стрэмя могуць мець формы з устаўкай -ёнабо без яе і адпаведна скланяцца як назоўнікі ніякага роду з мяккай або цвёрдай асновай.
Назоўнік племя ў множным ліку ва ўсіх формах мае формы з устаўкай -ён-.
Ад’ектыўнае скланенне назоўнікаў
Па ўзору прыметнікаў скланяюцца назоўнікі, якія ўтварыліся шляхам субстантывацыі прыметнікаў і дзеепрыметнікаў (сувязны, служачы, малочная, марожанаё).
Узор скланення
Склон
Адзіночны лік
мужчынскі род
жаночы род
ніякі род
Н.
сувязн-ы
накладн-ая
будуч-ае
насяком-ае
Р.
сувязн-ога
накладн-ой
будуч-ага
насяком-ага
д.
сувязн-ому
накладн-ой
будуч-аму
насяком-аму
в.
сувязн-ога
накладн-ую
будуч-ае
насяком-ае
т.
сувязн-ым
накладн-ой (-ою)
будуч-ым
насяком-ым
м.
(аб)
сувязн-ым
накладн-ой
будуч-ым
насяком-ым
Склон
Множны лік
Н.
сувязн-ыя
накладн-ыя
насяком-ыя
сутачн-ыя
Р.
сувязн-ых
накладн-ых
насяком-ых
сутачн-ых
д.
сувязн-ым
накладн-ым
насяком-ым
сутачн-ым
в.
сувязн-ых
накладн-ыя
насяком-ых
сутачн-ыя
т.
сувязн-ымі
накладн-ымі
насяком-ымі
сутачн-ымі
М. (аб)
сувязн-ых
накладн-ых
насяком-ых
сутачн-ых
Каментарыі да парадыгмы
Прыналежнасць гэтых назоўнікаў да адушаўлёных ці неадушаўлёных выражаецца марфалагічна: у множным ліку і ў назоўнікаў мужчынскага роду адзіночнага ліку адушаўлёных назоўнікаў форма вінавальнага склону супадае з формай роднага склону, а ў неадушаўлёных назоўнікаў — з формай назоўнага склону.
Скланенне некаторых прозвішчаў
Прозвішчы, якія заканчваюцца на зычны (напрыклад, Голуб, Мароз, Мележ, Драч, Баранцэвіч, Тур, Аксючыц, Кавалёнак, Жук, Ясень, Салавей), скланяюцца як асабовыя назоўнікі мужчынскага роду на адпаведны зычны ў тым выпадку, калі яны называюць асобу мужчынскага полу.
н.
Іван Голуб, Мележ, Міцкевіч, Тур, Жук, Салавей
р.
Івана Голуба, Мележа, Міцкевіча, Тура, Жука, Салаўя
л
Івану Голубу, Мележу, Міцкевічу, Туру, Жуку, Салаўю
в.
Івана Голуба, Мележа, Міцкевіча, Тура, Жука, Салаўя
т.
Іванам Голубам, Мележам, Мінкевічам, Турам, Жуком, Салаўём
М. (аб)
Іване Голубе, Мележу, Міцкевічу, Туру, Жуку, Салаўю
He змяняюцца пры скланенні такія прозвішчы, калі іх носьбітамі з’яўляюцца жанчыны.
Прозвішчы, якія ўзыходзяць да кароткіх форм прыметнікаў і дзеепрыметнікаў, субстантываваліся, набылі граматычныя рысы назоўнікаў (Глух, Кохан, Лапавух, Любім, Молад) і скланяюцца, як асабовыя назоўнікі мужчынскага роду ў выпадку, калі належаць асобам мужчынскага полу (Рыгор Кохан, Рыгора Кохана, Рыгору Кохану і г. д.). Але: Марыя Кохан, Марыі Кохан, Марыяй Кохан.