Кароткая граматыка беларускай мовы
Фаналогія. Марфаналогія. Марфалогія. У 2 ч. Ч. 1.
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 351с.
Мінск 2007
Мужчынскія прозвішчы, што ўтварыліся ад прыналежных прыметнікаў на -оў (-аў), -ёў (-еў), -ін (-ын), скланяюцца як агульныя асабовыя назоўнікі, за выключэннем творнага склону, у якім маюць канчатак прыметніка -ым.
Н.
Зайцаў, Гарбуноў, Мядзведзеў, Сарокін
кабельтаў, швартоў
Р.
Зайцава, Гарбунова, Мядзведзева, Сарокіна
кабельтава, швартова
д.
Зайцаву, Гарбунову, Мядзведзеву, Сарокіну
кабельтаву, швартову
в.
Зайцава, Гарбунова, Мядзведзева, Сарокіна
кабельтава, швартова
т.
Зайцавым, Гарбуновым, Мядзведзевым, Сарокіным
кабельтавым, швартовым
м.
(аб)
Зайцаве, Гарбунове, Мядзведзеве, Сарокіне
кабельтаве, швартове
Іншамоўныя мужчынскія прозвішчы на -оў (-аў), -ёў (-еў), -ін (-ын) у творным склоне адзіночнага ліку маюць канчатак -ам (-ом): Бюлаў — Бюлавам, Бёклін — Бёклінам, Дарвін — Дарвінам, Франклін — Франклінам, Чаплін — Чаплінам, Гпын — Грынам.
Жаночыя прозвішчы ад прыналежных прыметнікаў у родным, давальным, творным і месным склонах маюць канчаткі прыметнікаў жаночага роду, у вінавальным — канчаткі назоўнікаў.
н.
Раманава, Кавалёва, Фаміна
р.
Раманавай, Кавалёвай, Фаміной
д.
Раманавай, Кавалёвай, Фаміной
в.
Раманаву, Кавалёву, Фаміну
т.
Раманавай, Кавалёвай, Фаміной
М. (аб)
Раманавай, Кавалёвай, Фаміной
Прозвішчы, якія ўзыходзяць да назоўнікаў жаночага роду на -а (-я), што абазначаюць прадметы, незалежна ад полу асобы скланяюцца як агульныя назоўнікі жаночага роду з адпаведным тыпам асновы.
Н.
Іван, Ніна Скіба, Пушча, Кропля, Лаза, Дуга, Талака, Кніга, Сарока, Саладуха
Р
Івана, Ніны Скібы, Пушчы, Кроплі, Лазы, Дугі, Талакі, Кнігі, Сарокі, Саладухі
д.
Івану, Ніне Скібе, Пушчы, Кроплі, Лазе, Дузе, Талацэ, Кнізе, Сароцы, Саладусе
в.
Івана, Ніну Скібу, Пушчу, Кроплю, Лазу, Дугу, Талаку, Кнігу, Сароку, Саладуху
т.
Іванам, Нінай Скібай, Пушчай, Кропляй, Лазой, Дугой, Талакой, Кнігай, Сарокай, Саладухай
М.(аб)
Іване, Ніне Скібе, Пушчы, Кроплі, Лазе, Дузе, Талацэ, Кнізе, Сароцы, Саладусе
Як назоўнікі жаночага роду на -я, змяняюцца прозвішчы на -еня (-эня, -аня), -уня (-юня), -іня (-ыняў -ня, -оля, -уля (-юля), -ля, незалежна ад полу іх носьбітаў.
Н.
Іван, Ніна Каваленя, Кляўчэня, Лабуня, Бядуля, Ціхіня
Р.
Івана, Ніны Кавалені, Кляўчэні, Лабуні, Бядулі, Ціхіні
д.
Івану, Ніне Кавалені, Кляўчэні, Лабуні, Бядулі, Ціхіні
в.
Івана, Ніну Каваленю, Кляўчэню, Лабуню, Бядулю, Ціхіню
т.
Іванам, Нінай Каваленяй, Кляўчэняй, Лабуняй, Бядуляй, Ціхіняй
м.
(аб)
Іване, Ніне Кавалені, Кляўчэні, Лабуні, Бядулі, Ціхіні
Прозвішчы, якія суадносяцца з назоўнікамі ніякага роду, што абазначаюць прадметы, змяняюцца па склонах толькі ў выпадку, калі іх носьбітамі з’яўляюцца асобы мужчынскага полу.
н.
Іван Шыла, Долата, Века, Вясло
р.
Івана Шыла, Долата, Века, Вясла
д.
Івану Шылу, Долату, Веку, Вяслу
в.
Івана Шыла, Долата, Века, Вясло
т.
Івана.ч Шылам, Долатам, Векам, Вяслом
М. (аб)
Іване Шылу, Долату, Веку, Вясле
Калі такія прозвішчы належаць жанчынам, яны па склонах не змяняюцца.
Прозвішчы на -а (-я), якія не суадносяцца з назвамі прадметаў, таксама скланяюцца толькі тады, калі яны называюць асобу мужчынскага полу.
Н.
Іван Скрыба, Лукша, Шакура, Сапега, Чэрня, Глебка
Р.
Івана Скрыбы, Лукшы, Шакуры, Сапегі, Чэрні, Глебкі
д.
Івану Скрыбу, Лукшу, Шакуру, Сапегу, Чэрню, Глебку
В.
Івана Скрыбу, Лукшу, Шакуру. Сапегу, Чэрню, Глебку
т.
Іванам Скрыбам, Лукшам, Шакурам, Сапегам, Чэрнем, Глебкам
М. (аб)
Іване Скрыбу, Лукшу, Шакуру, Сапегу, Чэрню, Глебку
Скланенне двайных прозвішчаў падпарадкоўваецца агульным правілам змянення мужчынскіх і жаночых простых прозвішчаў.
Н.
Бялыніцкі-Біруля, Неміровіч-Данчанка,
Бялыніцкая-Біруля, Ніна Неміровіч-Данчанка
Р.
Бялыніцкага-Бірулі, Неміровіча-Данчанкі,
Бялыніцкай-Бірулі, Ніны Неміровіч-Данчанка
д.
Бял ын і ц камуБірул і, Неміровічу-Данчанку,
Бялыніцкай-Бірулі, Ніне Неміровіч-Данчанка
в.
Бялыніцкага-Бірулю, Неміровіча-Данчанку,
Бялыніцкую-Бірулю, Ніну Неміровіч-Данчанка
т.
Бялыніцкім-Бірулем, Неміровічам-Данчанкам,
Бялыніцкай-Біруляй, Нінай Неміровіч-Данчанка
М. (аб)
Бялыніцкім-Бірулю, Неміровічу-Данчанку
Бялыніцкай-Бірулі, Ніне Неміровіч-Данчанка
He змяняюцца пры скланенні прозвішчы, якія адносяцца да наступных груп:
1. Прозвішчы, якія канчаюцца націскным -о: Бузо, Буйло, Гурло, Лапо, Шамро, Кахно, Дурнаво, Груцо, Клімко, Рылько, Шырко, Віярдо, Гюго. Гуно. Дзідро. Дэфо. Русо, Фуко.
Выключэнне складаюць мужчынскія прозвішчы на націскное -о, якія супадаюць з назоўнікамі ніякага роду, што абазначаюнь прадметы (Сцябло, Скрабло, Талакно). Такія прозвішчы скланяюцца па ўзору адпаведных агульных назоўнікаў.
2. Іншамоўныя прозвішчы з націскным і ненаціскным ё, які знаходзіцца пасля галосных або мяккага знака, а таксама з ненаціскным о пасля галоснага: Антаніё, Бакачыё, Баньё, Пюньё, Эскамільё, Бідлсю, Галілео, Мао.
3. Прозвішчы, якія канчаюцца на -і (-ы): Айні, Арбелі, Балі, Бральі. Вердзі, Гандзі, Гарыбальдзі, Дабіны, Джаваньёлі, Лахуці, Паганіні, Пучыні, Растрэлі, Руставелі, Тарычэлі, Веспучы, Радары, Куінджы, Кюры, Сальеры, Страдзівары. (Псеўданім Кукрыніксы скланяецца як назоўнік множнага ліку з адпаведнай асновай.)
4. Іншамоўныя прозвішчы на -е (-э): Літке, Тарле, Нідэрле, Гацье, Мілье, Фур'е, Струвэ, Фрунзе, Гейне, Гётэ, Фальканэ, Бізэ.
5. Іншамоўныя прозвішчы на -у (-ю): Амаду, Джэтысу, Мілку, Неру, Садавяну, Траянеску, Шэню.
6. Многія іншамоўныя прозвішчы на -а (-я): Галуа, Дзюбуа, Дзюма, Бруна, Сукарна, Халіла, Ціта, Заля.
7. Прозвішчы, якія канчаюцца на -іх (-ых): Буйскіх, Высокіх, Чуткіх, Баранавых, Белых, Крутых, Малых, Сядых, Чарных.
Словаўтварэнне назоўнікаў
У сучаснай беларускай літаратурнай мове словаўтварэнне назоўнікаў характарызуецца развітой сістэмай спосабаў і сродкаў. Назоўніку як часціне мовы ўласцівы наступныя спосабы словаўтварэння: суфіксальны (у тым ліку і нульсуфіксальны), прэфіксальны, прэфіксальна-суфіксальны, асноваі словаскладанне, асноваскладанне ў спалучэнні з суфіксацыяй (у тым ліку і нулявой), абрэвіяцыя.
Словаўтварэнне назоўнікаў вызначаецца шырокай утваральнай базай. Матываваныя назоўнікі ўтвараюцца ад назоўнікаў (унутранае словаўтварэнне), дзеясловаў, прыметнікаў і вельмі абмежавана ад лічэбнікаў і займеннікаў (знешняе словаўтварэнне).
Паводле сваёй семантыкі словаўтварэнне назоўнікаў характарызуецца шырокім спектрам словаўтваральных значэнняў. У межах знешняга словаўтварэння ўтвараюцца назоўнікі з транспазіцыйнымі значэннямі ‘адцягненага дзеяння’ і ‘адцягненай прыкметы’, а таксама з разнастайнымі мутацыйнымі значэннямі. У межах унутранага словаўтварэння ўтвараюцца назоўнікі з мутацыйнымі і мадыфікацыйнымі значэннямі.
Суфіксальныя назоўнікі
Назоўнікі, утвораныя ад асноў дзеясловаў
Аддзеяслоўныя назоўнікі паводле словаўтваральнага значэння падзяляюцца на дзве вялікія групы: назоўнікі з транспазіцыйным значэннем ‘назвы адцягненага дзеяння’ і назоўнікі з мутацыйным значэннем ‘носьбіт працэсуальнай прыметы’.
Назоўнікі са значэннем ‘назвы адцягненага дзеяння’
Суфіксальныя назоўнікі з транспазіцыйньгм значэннем ‘назвы адцягненага дзеяння’ абазначаюць дзеянні, працэсы або стан як прадмет. Яны спалучаюць лексічнае значэнне матывавальнага дзеяслова і граматычнае значэнне назоўніка, выражанае катэгорыямі роду, ліку і склону. 3 гэтым значэннем утвараюцца назоўнікі мужчынскага, жаночага і ніякага роду, а таксама Pluralia tantum (множналікавыя) ад асноў дзеясловаў закончанага і незакончанага трывання. Пры гэтым некаторыя суфіксальныя фарманты спалучаюцца пераважна з дзеяслоўнымі асновамі пэўнага трывання.
У беларускай літаратурнай мове аддзеяслоўныя назоўнікі са значэннем ‘назвы адцягненага дзеяння’ ўтвараюцца з дапамогай суфіксаў:
а) мужчынскага роду: -ж: продаж (ад прадаць/прадаваць), запродаж, перапродаж, распродаж', -аж (-яж)/-еж: інструктаж (ад інструкціраваць), мантаж, масаж, пілатаж, сабатаж, рэпартаж, трэнаж, фіксаж, дубляж; -ат: бразгат (ад бразгаць), булькат, віскат, грукат, лускат, ляскат, плёскат, стукат, піупат, цёхкат, цокат', -0: абмен (ад абменьваць), агляд, напамін, бег, запуск, бег, уваход;
б) жаночага роду: -б(а)/-об(а): бажба (ад бажыцца), варажба (ад варажыць), гарадзьба, ганьба, гульба, дзяльба, дружба, жальба, мальба, касьба, пальба, пахвальба (ад дзеяслова закончанага трывання пахваліць), разьба, стральба (параўн. стрэльба), служба.
сяўба, вучоба (ад вучыць, вучыцца), хвароба (ад хварэцьў -в(а)/-тв(а): клятва (ад клясці і бітва, малітва (ад біць, маліццаў -ж(а): распрадажа (ад распрадацьў -л(я): лоўля, купля, гадоўля, будоўля; -к(а)/ ёжк(а)/-оўк(а)/-ноўк(а)/-нк(а)/-анк(а)/-янк(а): даробка, наладка, закладка, разведка, наводка, адбелка, размінка, праверка, змыўка, адпрацоўка, утрамбоўка, чытка, шыфроўка, бамбёжка, перасоўка, агаласоўка, галадоўка, перамяжоўка (морф -ноўк(а) выкарыстоўваецца для ўтварэння назоўнікаў са значэннем адцягненага дзеяння ад дзеясловаў з коранем став-: расстаноўка, падстаноўка, абстаноўка, пастаноўка, перастаноўка), гулянка, лаянка, маўчанка, пагулянка, прагулянка, п’янка\ -нін(а); гырксініна, трасканіна, цісканіна, груканіна, стуканіна, ламаніна, карпаніна, шарпаніна, тупаніна, пісаніна, блытаніна, чытаніна, штурханіна, таўханіна, мешаніна, страляніна, трасяніна, тузаніна, разаніна, мазаніна, цяганіна, беганінсг, -н(я)/-тн(я)/-атн(я): хлусня, мітусня, балбатня, стракатня, варкатня, калатня, крутня, гульня, боііня, брахня, звягня, хадня, мазня, валтузня, грызня, разня', буркатня, бегатня, грукатня, піскатня, таўкатня, траскатня, тупатня, стукатня, штурхатня\ -от(а): дрымота, згрызота, капота, ламота, плюхота, плявузготсц пярхота, рвота, турбота, хлюпотсг, -іх(а): шуміха', -асць/-льнасць/-альнасць(-яльнасць)/-насць/-знасць/-масць: хворасць, еднасць, рэўнасць, бытнасць, ужытнасць, ужывальнасць, лучнасць, боязнасць, дзялімасць, хадзімасць; нараджальнасць, выраджальнасць, націскальнасць, спякальнасць, скранальнасць, загаральнасць, згушчальнасць, праламляльнасць, заражальнасць, з’яднальнасць, палягальнасць, прыжывальнасць, выжывальнасць, змешвальнасць, зношвальнасць, скрыжавальнасць, супраціўляльнасць', затапляльнасць, выпаральнасць, захваральнасць', -ацыя [-ацьц(а)]/ -цыя [-цы.і(а)|/-ыцыя [-ыцьц(а)]/-энцыя [-энцьц(а)]: акупацыя, жэстыкуляцыя, нумарацыя, стылізацыя, эвакуацыя, фальсіфікацыя, рэалізацыя, атэстацыя, сімуляцыя, канкурэнцыя, інтэрферэнцыя', -авіц(а): бліскавіца, дыхавіца, касавіцсг, -ч(а): здабыча, выдача, раздача, перадача, дача, сустрэча, стрэча’, -шчын(а): мітынгоўшчына, штурмаўшчына; -0: рэзь, стынь', -0(a): абарона, дапамога, заваёва, пагроза, язда, хада, спакуса, выплата, расплата, затрата, даплата, пратрута, помстсг,