• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кароткая граматыка беларускай мовы Фаналогія. Марфаналогія. Марфалогія. У 2 ч. Ч. 1.

    Кароткая граматыка беларускай мовы

    Фаналогія. Марфаналогія. Марфалогія. У 2 ч. Ч. 1.

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 351с.
    Мінск 2007
    102.26 МБ
    Назоўнікі з прэфіксам аабазначаюць нешта процілеглае таму, што названа матывавальным словам: асіметрыя.
    Назоўнікі з прэфіксам антыабазначаюць нешта процілеглае таму, што названа матывавальным словам: антыфашыст, антыцыклон, антытэзіс, антыдэмакратызм, антыгуманізм, антыкаталізатар, антымастацтва, антынавуковасць.
    Назоўнікі з прэфіксам архіназываюць больш высокую ступень у іерархіі царкоўных пасад, ці самую высокую ступень таго, што названа матьгвавальным словам: архідыякан, архіепіскап, архібіскуп, архімільянер.
    Назоўнікі з прэфіксам без-(бес-) называюць адсутнасць або процілегласць таму, што названа матывавальным словам: беспарадак, безнасенка, безразважнасць, бессямянка',
    Назоўнікі з прэфіксам віцэмаюць значэнне ‘другі па пасадзе, па чыну, па званні, што названы матывавальным словам’: віцэадмірал, віцэ-губернатар, віцэ-кацлер, віцэ-консул, віцэ-прэзідэнт.
    3 дапамогай прэфікса вод(гістарычна з од-) у беларускай мове ўтвараюцца назоўнікі мужчынскага і жаночага роду, якія
    абазначаюць розныя з’явы навакольнага свету, указваючы на меншую ступень праяўлення прыметы, што названа матывавальным словам: водблеск, водсвет, водгалас, водгук, водмель.
    Назоўнікі з прэфіксам дамаюць значэнне ‘часавы адрэзак, які папярэднічае таму, што названа матывавальным словам’ (дагісторыя), або ўказваюць на ўзрост або стан асобы, што папярэднічае ўзросту або стану, названаму матывавальным словам (дапрызыўнік, дсішкольнік).
    Назоўнікі з прэфіксам дысуказваюць на процілегласць або адсутнасць таго, што названа матывавальным словам: дысгармонія, дыспрапорцыя, дыскваліфікацыя, дыскамфорт, дыспазіцыя, дыспрапарцыянальнасць.
    Назоўнікі з прэфіксам дэ-/дэзуказваюць на адсутнасць таго або процілегласць таму, што названа матывавальным словам: дэмантаж, дэмілітарызацыя, дэмабілізацыя, дэзінфармацыя, дэзінфекцыя, дэкваліфікацыя.
    Пры дапамозе прэфікса заўтвараюцца назоўнікі з прасторава-лакальным значэннем. Яны абазначаюць месца або ўказваюць на меншую або нязначную ступень праяўлення таго, што названа матывавальным словам: заграніца, закутак, залысіна, зстазуха, загарад.
    3 дапамогай прэфікса звышутвараюцца назоўнікі, якія ўказваюць на большае праяўленне або перавышэнне таго, што названа матывавальным словам: звышкамплект, звышпрыбытпак, звышціск, звышвартасць, звышмагутнасць, звышправоднасць, звышхуткасць, звышадчувальнасць, звышгенератар, звышгігант, звышмагістраль, звышнапружанне, звышправаднік, звышсенсацыя.
    Назоўнікі з прэфіксам контрназываюць прадметы, з’явы, дзеянні, процілеглыя прадметам, з’явам, дзеянням, што названы матывавальным словам: контратака, контрбаланс, контрмарш, контрнаступленне, контрпраект, контрпрапанова, контррэвалюцыя, контрудар.
    Назоўнікі, утвораныя з дапамогай прэфікса над-, абазначаюць тыя ж прадметы і з’явы, што і матывавальнае слова, але знаходзяцца над імі ў прасторы або якой-небудзь класіфікацыі: надскурка, надчалавек, надсістэма.
    Для ўтварэння назоўнікаў служыць прэфікс не-/ня-у якія ўказваюць на адсутнасць або супрацьлегласць таго, што названа матывавальным словам: непарадак, неўраджай, непагода, небяспека, няміласць, несправядлівасць, няроўнасць, недакладнасць, неспакой, няздольнасць, няведанне, невыкананне, няшчасце, нядоля, няўдача.
    Назоўнікі з прэфіксам недаабазначаюць адцягненыя дзеянні і працэсы, якія праяўляюцца ў недастатковай ступені: неда-
    ацэнка, небавыпуск, недавыраб, недавырабка, небавыручка, недагарт, недаплата, недарасход, недаразвіццё, недавыкананне.
    Назоўнікі з прэфіксам оберабазначаюць асоб, якія з’яўляюцца старшымі па пасадзе, званні ў адносінах да асоб, што названы матывавальным словам: обер-афіцэр, обер-лейтэнант, обермайстар, обер-кандуктар, обер-паліцмайстар, обер-пракурор, оберяфрэйтар.
    Назоўнікі з прэфіксам па-/поабазначаюць прадметы і з’явы, блізкія або падобныя на тыя, што названы матывавальным словам: паверх, павека, погалас.
    Здапамогай прэфікса падутвараюцца назоўнікі, якія абазначаюць розныя прадметы і з’явы. Паводле свайго словаўтваральнага значэння, яны падзяляюцца на тры тыпы:
    назоўнікі, якія маюць агульнае значэнне падпарадкаванасці. Неадушаўлёныя назоўнікі гэтага словаўтваральнага тыпу абазначаюнь звычайна частку цэлага, названага матывавальным словам: падклас, падгрупа, падкамітэт, падтып, падраздзел. Адушаўлёныя назоўнікі звычайна абазначаюць званні і пасады, ніжэйшыя за тыя, што названы матывавальным назоўнікам: падпалкоўнік, падштурман, падпрапаршчык, падмайстар, паднаіімальнік;
    назоўнікі, якія называюць прадметы, што знаходзяцца ніжэй або побач з тым ці схаваны за тым, што названы матывавальным словам: падтропікў падпаха, падзагаловак, падпункт;
    словы са значэннем падабенства, несапраўднасці або падробкі: падгрузд, падворлік, падпавець.
    Назоўнікі з прэфіксам пасляабазначаюць дзеянні і працэсы, якія адбываюцца пасля дзеянняў і працэсаў, названых матывавальным словам: пасляўздзеянне.
    Назоўнікі з прэфіксам пераабазначаюць адцягненыя дзеянні ўтвараюць два тыпы:
    назоўнікі, якія абазначаюць паўторнасць дзеяння, названага матывавальным словам: пераабмеркаванне, пераабранне, пераабучэнне, перавёрстка, перавыбары, перавярбоўка, перазарадка, пераправерка, перапродаж, перарасследаванне, перакваліфікацыя',
    назоўнікі, якія абазначаюць тое ж самае, што і матывавальнае слова, але ўказваюць на празмернасць гэтай з’явы: паравыкананне, перавыдатак, перавытворчасць, пераспеласць, перанасяленне.
    3 дапамогай прэфікса перад-/прадназываюць прадметы, якія знаходзяцца перад прадметамі, названымі матывавальным словам (перадкамера, пераднырка, перадплюсна, перадстэп, прадпарламент), а таксама з’явы і працэсы, якія адбываліся раней, чым з’явы і працэсы, названыя матывавальным словам (перадумова, перадгісторыя, перадсвядомасць, прадпасылка).
    Назоўнікі з прэфіксам праскладаюць у беларускай мове чатыры самастойныя словаўтываральныя тыпы:
    назоўнікі, якія абазначаюць асоб па ўзыходзячай або па нізыходзячай пра.мых лініях сваяцтва: прадзед, прабаба, праўнук, праўнучксг,
    назоўнікі, якія называюць нешта першаснае ў адносінах да таго, названа матывавальным словам: правобраз, прамова, прарадзіма, праславяне, прагісторыя;
    назоўнікі, якія называюць асоб па іх прыналежнасці да пэўных грамадскіх напрамкаў ці груповак, што названы матывавальным словам: прафашыст, прасацыяліст, праамерыканец',
    назоўнікі, якія абазначаюць кагосыді або штосьці, што названа матывавальным словам: праконсул, прарэктар, прагімназія.
    Назоўнікі з прэфіксам пратаўтвараюць два тыпы:
    назоўнікі, якія абазначаюнь асобу (у царкоўнай іерархіі) старшую па чыну (званні) у адносінах да асобы, што названа матывавальным словам: пратадыякан, прапаіерэй, пратапоп, пратапрэсвітэр',
    назоўнікі, якія называюць нешта першаснае ў адносінах да таго, што названа матывавальным словам: пратазорка, прататып, пратагісторыя.
    Назоўнікі з прэфіксам прыскладаюць два тыпы:
    назоўнікі, што называюць тэрыторыі, якія прылягаюць да таго, што названа матывавальным словам: прыгарад, Прыбалтыка, Прычарнамор’е;
    назоўнікі, якія называюць тую ж з’яву, што і матывавальнае слова, але з адценнем несамастойнасці, дадатковасці: прыгук, прысвіст, прысмак, прыказка.
    Назоўнікі з прэфіксам рэўтвараюць два тыпы:
    назоўнікі, якія абазначаюць паўторнасць адцягненага дзеяння, названага матывавальным словам: рэампутацыя, рэарганізацыя, рэмілітарызацыя, рэгенерацыя, рэтрансляцыя',
    назоўнікі, якія абазначаюць з’явы, процілеглыя тым, што названы матывавальным словам рэактагеннасць, рэградацыя, рэдэмаркацыя, рэкапітуляцыя, рэтрансплантацыя, рээвакуацыя, рээкспарт, рээміграцыя, рээмігрант.
    Назоўнікі з прэфіксам са-/сумаюць значэнне сумеснасці з тым, што названа матывавальным словам: саарандатар, сасірэнда, садакладчык, савіноўнік, савыдавец, савыканаўца, садакладчык, саісцец, сарэдактар, сарэжысёр, сатрапезнік, саўдзельнік, суапякун, сужыццё, сузалежнасць, сунаймальнік, сунаследнік.
    Назоўнікі з прэфіксамі супраць-, проціабазначаюць адцягненыя паняцці, процілеглыя таму, што названа матывавальным 190
    словам: супрацьабледзяняльнік (проціабледзяняльнік), супрацьвага (процівага), супрацьдзеянне (процідзеяннеў супрацыіодачнік (процілодачнікў супрацьракета (проціракета), супрацьслізгаценне (проціслізгаценне), супрацьугон (проціўгон), супрацьціск (проціціск), супрацьцячэнне (проціцячэннеў супрацьзаконнасць, супрацьпаказанне.
    Назоўнікі з прэфіксам субскладаюць два тыпы:
    назоўнікі, якія абазначаюць прадметы, што падпарадкаваны таму або з’яўляюцца часткай таго, што названа матывавальным словам: субаранбатар, субарэнда, субінспектар, субкантынент, субпадрадчык;
    назоўнікі, якія абазначаюць тое, што знаходзіцца побач або ніжэй таго, што названа матывавальным словам: субарктыка, субтропікі, субстратасфера, субкантынент.
    Назоўнікі з прэфіксам суперабазначаюць прадметы і з’явы, якія валодаюць павышанай ступенню якасці ў параўнанні з прадметамі, названымі матывавальным словам: суперагент, суперарбітр, супараўтастрада, супербаявік, супергігант, супергорад, супердзяржава, супермода, супертанкер, суперэкспрэс.
    Назоўнікі з прэфіксам ультраабазначаюць прадметы і з’явы, якія ўказваюць на большае праяўленне або перавышэнне таго, што названа матывавальным словам: ультраакустыка, ультрагук, ультракандэнссітсір, ультрарэвалюцыянер, ультраструктура, ультрасучаснасць, ультрафільтр, ультрафільтрацыя, ультрахраматызм.
    Назоўнікі з прэфіксам эксмаюць значэнне ‘раней быў тым, хто названы матывавальным словам’: экс-міністр, экс-прэзідэнт, экс-рэкардсмен, экс-чэмпіён.
    Назоўнікі з прэфіксам экстраабазначаюць тое, што і матывавальнае слова,але з высокай ступенню праяўлення ўласцівасці: экстраклас, экстрамода.
    Прэфіксальна-суфіксальныя назоўнікі
    У беларускай мове вытворныя назоўнікі дастаткова актыўна ўтвараюцца прыставачна-суфіксальным спосабам, г. зн. шляхам адначасовага далучэння да ўтваральнай асновы словаўтваральнага прэфікса і словаўтваральнага суфікса (у тым ліку і нулявога). У якасці ўтваральных для прыставачна-суфіксальных назоўнікаў выступаюць галоўным чынам назоўнікі розных лексіка-семантычных разрадаў, радзей дзеясловаў і прыметнікаў: адгалосак, адвячорак, асілак, ашыек, ашыйнік, безбілетнік, безбацькоўства, безбярэжжа, безгалоўе, беззямелец, беззямелле, безуладдзе, бязвер’е, бяздонне, бяздум ё, бязладзіца, бязлесіца, бязлюддзе, бязрыб’е, бяскорміца, бяспраўе, бяссілле, бясслаўе, бяссонне, бяссонніца, завулак.,