• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кароткая граматыка беларускай мовы Фаналогія. Марфаналогія. Марфалогія. У 2 ч. Ч. 1.

    Кароткая граматыка беларускай мовы

    Фаналогія. Марфаналогія. Марфалогія. У 2 ч. Ч. 1.

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 351с.
    Мінск 2007
    102.26 МБ
    завушніца, загароддзе, загор’е, загрывак, загуменне, задворак, закраек, замаразкў замужжа, запечча, зарэчча, застолле, застрэшша, застрэшак, зацішша, нагор’е, надброўе, надвосень, надвячорак, надгартаннік, надкосніца, надомнік, наезнік, накаленнік, накамарнік, налакотнік, намеснік, напарнік, напітак, наскурнік, наспіннік, недалетак, нездаволенне, пагалоўе, пагорак, падаконнік, падбародак, падбярозавік, падворак, падвор’е, падгалосак, падгалоўе. падгор’е, падгрудак, паддашша, падкрылле, падлакотнік, падлесак, падлессе, падлетак, падлюстэрнік, падножка, падпасак, падпечак, падстрэшша, падшлемнік, пакупнік, памор’е, паплечнік, парастак, пасынак, паходка, перадгор’е, пералесак, пераноссе, перашыек, прыгорсіК' прымор’е, прыпечак., узбярэжжа, узгорак, узмежак, узмор’е, узлесак, адгалос, адкос, асалода, бездараж, недахоп.
    Складаныя назоўнікі
    У сучаснай беларускай мове назоўнікі актыўна ўтвараюцца шляхам складання дзвюх ці больш слоў (уласна словаскладанне) або ўтваральных асноў (асноваскладанне). Пры словаскладанні ў адно слова аб’ядноўваюцца дзве граматычна аформленыя лексічныя адзінкі: плашч-палатка, сцежкі-дарожкі, генерал-лейтэнант, кінафільм, кінаэкран, кінаакцёр, кінаартыст, кінамеханік, кінатэатр, кінафестываль, дыван-самалёт, вагон-рэстаран, кампактдыск. Адпаведна адрозніваюцца цэласнааформленыя складаныя назоўнікі, у якіх пры скланенні змяняецца толькі апошняя частка (плашч-палатка, сцежкі-дарожкі, генерал-лейтэнант, кінафільм, кінаэкран), і раздзельнааформленыя, у якіх пры скланенні змяняюцца абедзве часткі (дыван-самалёт, дывана-самалёта, дывану-самалёту). Уласна словаскладанне з’яўляцца непрадуктыўным спосабам утварэння назоўнікаў у сучаснай беларускай мове.
    Шляхам асноваскладання ўтвараецца значная колькасць назоўнікаў. Адрозніваецца асновасловаскладанне, калі ў адно слова аб’ядноўваецца аснова першага і цэлае другое слова, і асноваскладанне з суфіксацыяй (у тым ліку і нулявой). Пры асноваскладанні ўтваральныя асновы, як правіла, злучаюцца з дапамогай злучальных галосных (інтэрфіксаў). У якасці ўтваральных асноў выступаюць словы розных часцін мовы (назоўнікі, дзеясловы, прыметнікі, лічэбнікі):
    а)	асноваскладанне: бавоўнаўборка, балотаўтварэнне, бомбасховішча, бензакалонка, бензасховішча, бронемашына, бронетранспарцёр, бронеаўтамабіль, бульбанарыхтоўка, бульбасховішча, вагонабудаванне, вадасховішча, вепірарухавік., водазабеспячэнне, водалячэбніца, вуглездабыча, дабрабыт, домаўладальнік, домабудаванне,
    жалезабетон, жывёлагадоўля, збожжаачыстка, збожжанарыхтоўка, збожжасховішча, збожжаўборка, зверагадоўля, зернесушылка, зернеўборка, зернясклад, золатапрамысловасць, ільнозавод, ільнокамбінат, ільносушылка, каменедрабілка, канатаходзец, кітабаза, лесазавод, лесаматэрыяЛ' лесакамбінат, лесанасаджэнне, лессталаса, лесатундра, мараплаванне, мясакамбінат, насаглотка, насеннясховішча, нафтаздабычсі, нафтапрадукты, нотадрукаванне',
    б)	асноваскладанне і суфіксацыя: аднаасобнік, аднавясовец, аднагодак, аднадумец, аўтамабілебудаўнік, бавоўнапрадзілынчык, басаножка, белашвачка, бензазстраўка, бетонамяшалка, бульбаводства, бульбасаджалка. буракаводства, васьмікласнік, васьміграннік, дваццацігоддзе, звераводства, нафтапрамысловец, першакласнік',
    в)	асноваскладанне і нулявая суфіксацыя: аленявод, бамбавоз, бензавоз, бульбавод, буракавод, вадалаз, вадамер, ваданос, вадарэз, вадаскат, вадаспад, вакамер, вастраслоў, верхагляд, ветрабой, ветралом, ветрагон, водаправод, двукоссе, двухкроп ’е, жывёлавод, каменялом, кітабой, лесаруб, навасёл, небасхіл, небакрсш.
    Разнавіднасцю словаскладання з’яўляецца абрэвіяцыя, г. зн. утварэнне складанаскарочаных слоў з пачатковых частак двух і больш зыходных слоў, напрыклад, БДУ (Беларускі дзяржаўны універсітэт), лясгас (лясная гаспадарка), драмгурток (драматычны гурток).
    У сучаснай беларускай мове ў залежнасці ад характару састаўных частак выдзяляецца некалькі разнавіднасцей абрэвіятур-назоўнікаў:
    1)	ініцыяльныя абрэвіятуры гукавога тыпу, якія ўтвораны з пачатковых гукаў слоў, што ўваходзяць у склад зыходнага словаспалучэння: ААН(Арганізацыя Аб’яднаных Нацый), ЦУМ(Цэнтральны універсальны магазін), загс (запіс актаў грамадзянскага стану);
    2)	ініцыяльныя абрэвіятуры літарнага тыпу, якія складаюцца з пачатковых літар слоў, што ўваходзяць у склад зыходнага словаспалучэння (чытаюцца па назвах гэтых літар): ВНУ (вышэйшая навучальная ўстанова, чытаецца вэнэу), РБ (Рэспубліка Беларусь, чытаецца эрбэ), МЗС (Міністэрства замежных спраў, чытаецца эмзээсў
    3)	складовыя абрэвіятуры, утвораныя з пачатковых частак некалькіх зыходных слоў: медфак (медыцынскі факультэт), медсанбат (медыцынскі санітарны батальён), ваенкор, выканком, камандарм, камбрыг, камдыў, леспрамгас, метрабуд, мясцком',
    4)	абрэвіятуры, у склад якіх уваходзяць усечаная частка першага слова і пачатковыя гукі астатніх слоў зыходнага словаспа-
    лучэння: ТелТА (Беларускае тэлеграфнае агенцтва), (Беларускі аўтамабільны завод), гарСЭС (гарадская санітарна-эпідэміялагічная станцыя);
    5)	абрэвіятуры, утвораныя з усечаных частак (або першых складоў) першага слова словаспалучэння і пачагковых літар астатніх: педВНУ (педагагічная вышэйшая навучальная ўстанова, чытаецца педеэнэу);
    6)	абрэвіятуры, якія складаюцца з усечанай часткі першага слова і цэлага другога слова зыходнага словаспалучэння: дзяржзаказ (дзяржаўны заказ), санпост (санітарны пост), аўтазавод (аўтамабільны завод), ашчадбанк (ашчадны банк). Гэтая разнавіднасць абрэвіятур з’яўляецца вельмі шматлікай у беларускай мове: авіябомба, авіядэсант, авіятранспарт, аўтавакзал, аўтагараж, быткамбінат, ваентэхнік, ваенурач, ветфельчар, дзяржбанк, дзяржкантроль, дзяржэкзамен, заапарк, заасад, зааферма, жылплошча, запчасткў зарплата, кулыпработа, культтавары, літгурток, літфонд, медагляд, медінстытут, медкамісія, медпункт, медработнік, метэастанцыя, нарсуд, натураплата, падлодка, педсавет, педінстытут, разведшкола, разведцэнтр, райцэнтр, рацпрапанова, рэдкалегія, санчасць, санапрацоўка, спартзала, спецшкола, страхагент, танцпляцоўка, тэлеатэлье, тэлекамера, тэленавіны.
    Сярод гэтай групы складанаскарочаных назоўнікаў асобную падгрупу складаюць адзінкі, другой часткай якіх з’яўляюцца формы слова ў пэўным склоне: начштаба (начальнік штаба), камроты (камандзір роты);
    7)	абрэвіятуры, якія складаюцца з пачатковай часткі першага слова і канцавой — другога: мапед (матацыкл + веласіпед), рацыя (радыё + станцыя);
    8)	абрэвіятуры, якія ўзніклі з пачатковай часткі першага слова і пачаткова і канцавой частак другога: эсмінец (эскадраны мінаносец), ваенкамат (ваенны камісарьгят).
    ДЗЕЯСЛОУ
    Дзеяслоў— часціна мовы, якая абазначае дзеянне або працэс і выражае іху марфалагічных катэгорыях трывання, стану, пераходнасці—непераходнасці, зваротнасці—незваротнасці, ладу, часу і асобы. Дзеяслоў мае таксама катэгорыю ліку, а ў прошлым часе і ва ўмоўным ладзе — катэгорыю роду. Практычна дзеяслоў выяўляецца з дапамогай пытанняў што рабіць? або што зрабіць?
    Дзеясловы абазначаюць фізічнае дзеянне (малаціць, хадзіць, ісці, рабіць, ірваць, зграбаць, збіраць), стан (кіпець, сядзець, ляжаць, варыцца, спаць, стаяць), у тым ліку псіхалагічны (радавацца, сумаваць, думаць, гаварыць), пераход з аднаго стану ў іншы (прачынацца, задрамаць, закіпаць).
    3 марфалагічнага пункту погляду дзеяслоў мае разгалінаваную сістэму форм, у сувязі з чым не заўсёды можна вызначыць, маем справу з формай аднаго і таго слова ці з асобнымі словамі, бо такія формы характарызуюцца розным наборам граматычных катэгорый. Фактычна ўсім словам, якія адносяцца да дзеяслова, заўсёды ўласціва толькі катэгорыя трывання, хоць для большасці з іх таксама характэрна катэгорыя стану і ліку, а для некаторых — адметныя граматычныя катэгорыі асобы і ладу.
    Згодна з традыцыйнымі поглядамі, у аб’ём парадыгмы дзеяслова ўключаюцца: інфінітыў (неазначальная форма дзеяслова), формы ладу і трывання, формы часу, дзеепрыметнікі і дзеепрыслоўі. Калі ж звярнуцца да слоўнікаў, то яны падаюць у асобных слоўнікавых артыкулах дзеясловы закончанага і незакончанага трывання (праўда, у тлумачальных слоўніках значэнне падаецца толькі пры дзеясловах закончанага трывання, а для дзеясловаў незакончанага трывання робіцца адсылка да адпаведнага дзеяслова закончанага трывання), прыводзяцца асобным слоўнікавым артыкулам некаторыя дзеепрыметнікі. Гэта азначае, што лексікографы, нягледзячы на граматычную традыцыю, разглядаюць як самастойныя словы дзеясловы закончанага і незакончанага трывання і дзеепрыметнікі. У асобных слоўнікавых артыкулах падаюцца зваротныя дзеясловы, а таксама дзеепрыслоўі.
    Назоўнікі і іншыя імёны звязваюцца з дзеясловам пры дапамозе кіравання, пры дапамозе прымыкання ён паясняецца прыслоўем.
    У сказе дзеяслоў выступае звычайна ў якасці выказніка (Фама па вушы закахаўся), але можа ў пэўных выпадках выступаць у якасці дзейніка (неазначальная форма, дзеепрыметнік), азначэння (часцей за ўсё дзеепрыметнік), дапаўнення (інфінітыў, дзеепрыметнік), акалічнасці (дзеепрыслоўе).
    Сувязь дзеяслова-выказніка з дзейнікам, выражаным назоўнікам, ажыццяўляецца асобным відам сувязі — прэдыкатыўнай.
    Дзеяслоў як часціна мовы мае шырокую семантыку, што абумоўлена яго роляй у сказе. Таму дзеясловы падзяляюцца на разнастайныя семантычньгя групы: дзеясловы руху і перамяшчэння, дзеясловы гаварэння, дзеясловы псіхічнага стану, дзеясловы спосабу дзеяння і г. д. Многія дзеясловы характарызуюцца пэўнай размытасцю сваёй семантыкі, што знаходзіць выражэнне ў вялікай колькасці лексічных значэнняў, у разгалінаванай дзеяслоўнай сінаніміі (напрыклад, дзеяслоў ісці — паіішоў, пайіпарыў, пакілдыбаў, накіраваўся, пашпацыраваў, паскакаў, махнуў). У дзеясловах-звязках тыпу дыць, мець, хацець лексічныя значэнні наогул адсутнічаюць.
    Зыходнай формай дзеяслова лічыцца інфінітыў, хоць вядома, што ўтваральнымі асновамі дзеяслоўных форм з’яўляецца аснова інфінітыва, якая супадае з асновай прошлага часу, і аснова цяперашняга часу. Апошнюю найбольш зручна выдзяляць па форме 3-й асобы множнага ліку шляхам адкідання канчатка: нос-яць, чысц-яць, ходз-яць. У дзеясловах другога спражэння ётаваная галосная літара я абазначае мяккасць папярэдняга зычнага. Што да дзеясловаў першага спражэння, у якіх ётаваная літара звычайна стаіць пасля галоснай, то яна абазначае два гукі ([«1 + адпаведны галосны). Гук [й] у гэтым выпадку адносіцца да асновьг цяперашняга часу: чытай-уць, пяй-уць, разбірай-уць.