Кароткая граматыка беларускай мовы
Фаналогія. Марфаналогія. Марфалогія. У 2 ч. Ч. 1.
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 351с.
Мінск 2007
Цяперашні час шырока выкарыстоўваецца і ў пераносным ўжыванні. Формы цяперашняга часу могуць абазначаць дзеянне, якое адбывалася ў мінулым. Пра гэта можа сведчыць кантэкст, дзеясловы прошлага часу ў гэтым жа або ў папярэдніх сказах. Напрыклад: Петраград семнаццатага года. Вецер буру з Балтыкі нясе... Гэта цяперашні гістарычны час. Ён ужываецца ў аўтарскай мове для актуалізацыі мінулых падзей.
Цяперашні час пры абазначэнні будучага дзеяння мае дзве разнавіднасці. Першая — цяперашні час азначае намер выканаць дзеянне: У будучым годзе я еду за мяжу. Праз дзень бяром з сабоіі неабходны інструмент і адпраўляемся на пошукі. Другая — формы цяперашняга часу могуць абазначаць уяўнае дзеянне. Гаворачая або пішучая асоба малюе карціну будучых дзеянняў, якія як бы стаяць перад яе вачыма ў гэты момант, зараз: Уявіце сабе, што вы
знаходзіцеся ў Афрыцы: людзі гавораць на незразумелай мове, паводзяць сябе зусім інакш, чым у нас, носяць зусім інтае адзенне.
Дзеясловы прошлага часу абазначаюць дзеянне, якое адбывалася ці адбылося да моманту гутаркі. Адрозніваюць два тыпы ўжывання прошлага часу: прошлы час закончанага трывання і незакончанага трывання.
Формы прошлага часу дзеясловаў незакончанага трывання абазначаюць дзеянне, якое адбывалася ў мінульгм і не звязана з цяперашнім часам, без указання на часавую паслядоўнасць дзеянняў, хоць дзякуючы кантэксту і лексічнаму значэнню гэта паслядоўнасць можа быць зразумелай. Ужываецца такі прошлы час у апісаннях: Нікла жыццё ў шумным лесе, агаляўся твар зямлі, і нясліся ў паднябессі з звонкім крыкам жураўлі. А авечкі рунь шчыпалі каля лесу тут адны, ды трывожна пазфалі, ды пужаліся яны.
У апошнім сказе прошлы час дзеясловаў пазіраць і пужацца абазначае дзеянне, якое паўтараецца, што ў большасці характэрна для прошлага часу дзеясловаў незакончанага трывання.
Формы прошлага часу дзеясловаў закончанага трывання могуць абазначаць дзеянне, якое завяршылася ў мінулым, а яго вынік звязаны з момантам гутаркі: У цябе замерзлі рукі, надзень рукавіцы. Вынік падобнага дзеяння можа адносіцца не да моманту гутаркі, а да моманту тых падзей, якія апісваюцца: Увесь час думала пра дзяцей. Змарнела ўся.
Часта такое выкарыстанне прошлага часу закончанага трывання называюць перфектнай разнавіднасцю прошлага часу.
Дзеяслоўныя формы прошлага часу закончанага трывання ўжываюцца без указання на вынік папярэдняга дзеяння. Момант дзеяння ў такім выпадку няпэўны, проста расказваецца пра мінулыя падзеі: Ён прысеў, спакойна закурыў, паглядзеў на неба і пайшоў далей. Гэта аорыставае ўжыванне прошлага часу. Яно выкарыстоўваецца пры апавяданні пра мінулыя дзеянні, якія ў часе ідуць адно за адным.
У беларускай мове побач з простымі формамі прошлага часу сустракаюцца і складаныя. Усё гэта рэшткі былой сістэмы часу, якія захаваліся ў асобных дыялектах, і таму назіраюцца ў гутарковай мове асобных людзей і ў мове мастацкай літаратуры.
Складаныя формы прошлага часу ўтвараюцца з прошлага часу дапаможнага дзеяслова быць (быў, была, было, былі) і дзеяслова прошлага часу: быў пайшоў, была паіішла, было пайшло, былі пайшлі. Зрэдку замест трох родавых форм ужываецца адна форма ніякага роду: ён было сказаў, яна было сказала.
Складаныя формы прошлага часу звычайна абазначаюць дзеянне, якое даўно прайшло. Яны часцей ужываюцца ў сказах 210
з аднароднымі выказнікамі, калі яны абазначаюць ранейшае па часе дзеянне і пазнейшае: Якраз тады прыехалі былі з горада рабочыя і прынялі шэфства над вёскай. Пайшоў было далей, але хутка спыніўся. У складаназалежных сказах, калі выказнік у галоўным сказе абазначае дзеянне, якое адбылося пазней, у даданым сказе таксама ўжываецца форма складанага прошлага: Хто сустрэўся быў са мною, дакрануўся раз ці два, дык той ведае, хто я: я — пякучка крапіва (К. Крапіва).
Зрэдку складаны прошлы час ужываецца і ў простым сказе для абазначэння раней прайшоўшага дзеяння: Ён раней цябе гэта быў убачыў.
Ужываюцца складаныя формы дзеясловаў прошлага часу ў гутарковай мове і ў некаторых іншых выпадках. Напрыклад, пры абазначэнні перарыўнага дзеяння: Яна была спынілася на момант, а потым пайшла яшчэ хутчэір у сказах са словамі каб, бадай: Ото бяспямятны дурніца! Бадай ты спрогся быў, тупіца! (Я. Колас).
Калі інфінітыў заканчваецца на -сці, дзе с адпавядае ў цяперашнім часе д або т асновы, то ў формах прошлага часу суфікс далучаецца да галоснага асновы: плесці (пляту) — плёў, пляла, пляло, плялў весці (вяду) — вёў, вяла, вяло, вялі.
У дзеясловах, інфінітыў якіх заканчваецца на -чы, а ў цяперашнім часе аснова заканчваецца на к, у форме прошлага часу мужчынскага роду суфікс адпаў, і яны заканчваюцца зычным к: цячы — цякуць — цёк, зарачыся — заракуцца — зарокся, пячы — пякуць — пёк. Астатнія формы ўжываюцца з суфіксам -л-: цякла — цякло — цяклі, зараклася — зараклося — заракліся, пякла — пякло — пяклі.
У дзеясловах з інфінітывам на -чы форма прошлага часу мужчынскага роду заканчваецца зычным інфінітыўнай асновы, а ва ўсіх астатніх родавых формах далучаецца суфікс -л-. сцерагчы — сцярог, сцерагла, сцерагло, сцераглг, запрэгчы — запрог, запрагла, запрагло, запраглі.
Дзеясловы з суфіксам -нуформы прошлага часу ўтвараюць па-рознаму. Найбольшая група дзеясловаў з суфіксам -нуў інфінітыве захоўвае гэтыя формы і ў формах прошлага часу: крыкнуць — крыкнуў, крыкнула (ніякі і жаночы род), крыкнулў буркнуць — буркнуў, буркнула, буркнулі', скрыпнуць — скрыпнуў, скрыпнула, скрыпнулў глянуць — глянуў, глянула, глянулі. Яны ўтвараюць прадуктыўны словазмяняльны клас.
У дзеясловах, якія абазначаюць стан прадмета, суфікс -ну-, як правіла, выпадае: мокнуць — мок, сохнуць — сох, здохнуць — здох, патухнуць — патух, згаснуць — згас. Але пад уплывам nep-
шай групы некаторыя з гэтых дзеясловаў могуць і захоўваць -нуў формах прошлага часу: загрузнуць — загруз і загрузнуў, зачахнуць — зачах і зачахнуў, горкнуць — горкнуў. Якія формы мэтазгодна выкарыстоўваць, лепш за ўсё правяраць па слоўніку.
Формы будучага часу абазначаюць дзеянне, якое будзе адбывацца ці абавязкова адбудзецца пасля моманту гутаркі.
Формы будучага простага часу ўжываюцца для абазначэння канкрэтнага дзеяння, якое адбудзецца ў будучым: Зараз прыіідзе настаўнік / пачнецца ўрок. Значна радзей будучы час абазначае дзеянне, якое паўтараецца: Вам прыдзецца пастаянна падпарадкоўвацца каму-небудзь. Будучы просты час можа ўказваць на дзеянне, якое адбудзецца ў будучым, але захоплівае і цяперашні: He скончыцца ніколі гэта дарогс^ па якой ты ідзеш. Хлопец захопіцца палётам / забывае пра ўсё на свеце.
Дзеясловы будучага простага могуць выражаць пабуджэнне да дзеяння, надаваць адценне неабходнасці дзеяння, служыць для перадачы загаду: А цяпер паслухаем, што скажа старшыня. Галіна Пятроўна прынясе саджанцы, ты возьмеш рыдлёўку, а ты — вядро вады.
Формы будучага простага шырока ўжьгваюцца ў бяззлучнікавых і складаназлучаных сказах са значэннем умовы або выніку дзеяння: Восень прыдзе, паспеюць яблыкі, іншыя фрукты, вітамінаў будзе хоць адбаўляй.
Катэгорыя асобы
Катэгорыя асобы характарызуе адносіны суб’екта дзеяння да гаворачай асобы. Яна выражаецца праз словазмяняльныя формы дзеяслова, што адносяцца да 1-й, 2-й або 3-й асобы адзіночнага і множнага ліку. Форма 1-й асобы адзіночнага ліку паказвае, што суб’ектам дзеяння з’яўляецца сама гаворачая асоба (іду, гавару, малюю, хвалююся). Форма 2-й асобы азначае, што суб’ектам дзеяння з’яўляецца субяседнік гаворачай асобы (ідзеш, гаворыш, малюеш, хвалюешся). Форма 3-й асобы адзіночнага ліку называе дзеянне, якое ажыццяўляе суб’ект, што не ўдзельнічае ў размове (ідзе, гаворыць, малюе, хвалюецца).
Неабходна ўлічваць, што формы ўсіх трох асоб у якасці суб’ектаў дзеяння могуць мець як адушаўлёныя, так і неадушаўлёныя назоўнікі, пры гэтым у выпадку з 1-й і 2-й асобамі яны персаніфіцыруюцца: Я, сялянская карова, прашу слова, дайце слова... (К. Крапіва). Аб чым, лес, ійэпчаш, векавы (Я. Колас). Што да 3-й асобы, дык яна ўжываецца як з адушаўлёнымі, так і неадушаўлёнымі суб’ектамі-назоўнікамі.
Форма 1-й асобы множнага ліку фактычна множны лік не абазначае, бо мы — гэта не некалькі я, а гаворачая асоба і яшчэ нехта. Зрэдку мы абазначае наогул толькі адну гаворачую асобу або таго, хто піша. Такое ўжыванне гэтага слова робіць уражанне штучнага манернічання і зараз сустракаецца нячаста. Яго варта пазбягаць, калі падобнае ўжыванне не выкарыстоўваецца для надання выказванню жартаўлівасці.
2-я асоба множнага ліку можа абазначаць або некалькі асоб, да якіх звяртаецца субяседнік, або ветлівы ці афіцыйны зварот да аднаго субяседніка. Калі гэты субяседнік — асоба, якая па нейкіх прычынах выклікае асаблівую павагу або з’яўляецца афіцыйнай, то Вы ў апошнім выпадку прынята пісаць з вялікай літары.
Усе асабовыя формы дзеясловаў могуць ужывацца ў неазначальна-асабовым значэнні, калі суб’ект дзеяння не называецца канкрэтна, а выступае ў абагульненым выглядзе: Гуслям, княжа, не пішуць законаў (Я. Купала). У які б куток Беларусі мы ні паехалі... — скрозь ад маладога да старога пачуем, з якой велізарнай любоўю вымаўляецца імя Янк.і Купалы (П. Броўка). Што пасееш, то / пажнеш.
Значную групу ў беларускай мове складаюць безасабовыя дзеясловы. Іх асаблівасць заключаецца ў тым, што яны абазначаюць дзеянне, якое адбываецца як бы само па сабе, без суб’екта, г. зн. без дзейніка ў сказе: не спіцца, падмарожвае, днее, вечарэе.
Сярод безасабовых дзеясловаў шмат вытворных, асноўным спосабам утварэння якіх з’яўляецца далучэнне суфікса -ся (-ццаў. спіцца, ляжыцца, жывецца.
Безасабовыя дзеясловы звычайна маюць або форму 3-й асобы адзіночнага ліку, або форму прошлага часу ніякага роду, ці інфінітыва: вечарэе, разднеецца, вечарэла, разднелася, вечарэць, разднецца. Яны могуць мець таксама формы ўмоўнага ладу: вечарэлсі б хутчэіі, хоць бы разднелася. Паколькі ў парадыгме гэтых дзеясловаў існуе толькі форма адной асобы, лічыцца, што ім не ўласціва катэгорыя асобы наогул. Адсюль іх назва.
Адрозніваюць уласна безасабовыя дзеясловы і дзеясловы, якія толькі ў пэўным кантэксце выступаюць у якасці безасабовых. Уласна безасабовыя дзеясловы ніколі не маюць іншых форм, акрамя названых вышэй. Значная колькасць дзеясловаў з поўнай парадыгмай набывае ў 3-й асобе адзіночнага ліку, у прошлым часе ніякага роду і ва ўмоўным ладзе безасабовае значэнне: Усіх трасло і калаціла, і дзядзьку смехам захваціла (Я. Колас). Усе дзеясловы ў гэтым сказе з’яўляюцца безасабовымі, хоць у іншых кантэкстах яны маюць катэгорыю асобы і поўную парадыгму (трэсці — трасу, трасеш, трасе, трос, трасі).