Кароткая граматыка беларускай мовы
Фаналогія. Марфаналогія. Марфалогія. У 2 ч. Ч. 1.
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 351с.
Мінск 2007
Усе дзеясловы гэтага класа абазначаюць стан: блякнуць, набракнуць, віснуць, вязнуць, гаснуць, глухнуць, горкнуць, гразнуць, грузнуць, гуснуць, дохнуць, друзнуць, дрыхнуць, жоўкнуць, жухнуць, зызнуць, зябнуць, кіснуць, крэпнуць, ліпнуць, мерзнуць, мокнуць, моўкнуць, мякнуць, нікнуць, пахнуць, прагнуць. пухнуць, сіпнуць, слабнуць, слепнуць, смагнуць, сохнуць, стынуць, тухнуць, уваскрэснуць, хрыпнуць, ціхнуць, чахнуць, чэзнуць; а таксама дзеясловы абрыднуць, абрызгнуць, заскарузнуць, захраснуць, пазбегнуць, прасякнуць, спасцігнуць, спрахнуць, адвергнуць, вывергнуць, звыкнуць, прывыкнуць, набухнуць, разбухнуць, набракнуць, разбракнуць, дасягнуць, перасягнуць, адвергнуць, падвергнуць.
Некаторыя дзеясловы гэтага непрадуктыўнага класа пад уплывам другога прадуктыўнага класа могуць захоўваць суфікс -нуў форме прошлага часу мужчынскага роду: блякнуў, віснуў, вязнуў, горкнуў, жоўкнуў, ліпнуў, пахнуў, прагнуў і іншыя беспрыставачныя дзеясловы. У такіх дзеясловах суфікс -нузахоўваецца толькі ў мужчынскім родзе пры адсутнасці яго ў жаночым і ніякім і ў прыставачных дзеясловах.
Але ад дзеясловаў з прыстаўкамі, утвораных ад гінуць, цягнуць, прагнуць, і ў дзеясловах дасягнуць, вытхнуцца, затхнуцца ўсе формы прошлага часу павінны ўжывацца з суфіксам -ну-: загінуць — загінуў, загінула (для жаночага і ніякага роду), загінулў затхнуцца — затхнуўся, затхнулася (для жаночага і ніякага роду), затхнуліся.
3 суфіксам -нуў прошлым часе мужчынскага роду ўжываюцца дзеясловы ўракнуць, прасякнуць, абвергнуць, пазбегнуць, абрыднуць, абрызгнуць, заскарузнуць. Наадварот, дзеясловы абвыкнуць, адвыкнуць, прывыкнуць, набракнуць, набухнуць, захраснуць, спрахнуць, спасцігнуць ужываюцца без суфікса -ну-.
Усе дзеясловы гэтага класа змяняюцца па першым спражэнні, пры гэтым формы 1-й асобы адзіночнага ліку і 3-й асобы множнага ліку маюць цвёрдае н: набракну — набракнуць, зябну — зябнуць, вязну — вязнуць.
Чацвёрты непрадуктыўны клас
Гэты непрадуктыўны клас уключае дзеясловы, інфінітыў якіх заканчваецца на -ці: вез-ці, лез-ці, клас-ці, прас-ці.
У залежнасці ад суадносін асноў інфінітыва і цяперашняга часу чацвёрты непрадуктыўны клас падраздзяляюць на тры падкласы.
ПадкласА ўключае дзеясловы, якія ў інфінітыве заканчваюцца на -ці, а асновы інфінітыва і цяперашняга часу супадаюць: вез-ці — вяз-уць, грыз-ці — грыз-уць, паўз-ці — паўз-уць, сап-ці — сап-уць, скуб-ці — скуб-уць. Апошні зычны асновы з’яўляецца апошнім зычным формы прошлага часу мужчынскага роду: вёз, нёс, скроб, дзёр, жор.
Падклас Б складаюць дзеясловы на -ці, у якіх аснова інфінітыва заканчваецца на зычны с, а аснова цяперашняга часу — на д або т: красці — крад-уць, плесці — плят-уць, месці — мят-уць, класці — клад-уць. Да гэтага падкласа належаць дзеясловы брысці, весці, гнесці, гусці, класці, красці, месці, плесйў прасці, сесці, цвісці, упасці. Формы прошлага часу ўтвараюцца ў іх шляхам адсячэння канечнай зычнай асновы інфінітыва і далучэння суфікса -л-, які ў мужчынскім родзе пераходзіць у -ў< плес-ці — плёў, пляла, пляло, плялі', мес-ці — мёў, мяла, мяло, мялі.
Падклас В уключае дзеясловы мерці, перці, церці, распасцерці. Яны характарызуюцца чаргаваннем е ў інфінітыве з нулём гука ў аснове цяперашняга часу: мерці ~ мруць, церці ~ труць, перці ~ пруць, распасцерці ~ распаструць.
Асаблівасці формаўтварэння маюць дзеясловы чацвёртага непрадуктыўнага класа расці і клясці. Дзеяслоў расці ў цяперашнім часе мае аснову раст-, а клясці мае аснову клян(расту, кляну — растуць, клянуць). У прошлым часе яны ўтвараюць наступныя формы: рос — расла, расло, раслі', кляў — кляла, кляло, клялі.
Дзеясловы чацвёртага непрадуктыўнага класа змяняюцца па першым спражэнні.
Пяты непрадуктпыўны клас
Гэты клас уключае дзеясловы, інфінітыў якіх заканчваецца на -чы (-■/), а аснова цяперашняга часу — на заднеязычныя к, г, якія чаргуюцца з ч, ж: таўчы ~ таўку, таўчэш... таўчаце, таўк-уць;
сцерагчы ~ сцерагу, сцеражэш... сцеражаце, сцераг-уць. Аснова прошлага часу мужчынскага роду гэтых дзеясловаў заканчваецца на г або к (бярог, пёк), у іншых формах да гэтых зычных далучаецца суфікс -лі родавы або множналікавы канчатак.
Пяты непрадуктыўны клас уключае наступныя дзеясловы: валачы, берагчы, легчы, магчы, прэгчы, стрыгчы, таўчы, цячы, а таксама адпрэгчы, запрэгчы, выпрагчы, падпрэгчы, перапрэгчы, прыпрэгчы, распрэгчы; адрачыся, вырачыся, зрачыся, урачы, урачыся.
Дзеясловы гэтага класа адносяцца да першага спражэння.
Шосты непрадуктыўны клас
Гэты клас уключае дзеясловы, у якіх у аснове інфінітыва маецца суфікс -а (-я), а ў аснове цяперашняга часу яму адпавядае насавы зычны: жаць — жнуць, мяць — мнуць, абняць — абнімуць. У залежнасці ад таго, якія чаргаванні паяўляюцца ў аснове цяперашняга часу, гэты клас распадаецца на два падкласы.
П а д к л a с А складаюць дзеясловы з зычным м у аснове цяперашняга часу: зняць — зніму, абняць, адняць, выняць, даняць, заняць, наняць, падняць, пераняць, паняць, праняць, прыняць, разняць, успрыняць, узняць, узяць.
Падклас Б уключае тры групы дзеясловаў:
1) з прыстаўкай на галосную, у якіх адбываецца чаргаванне -ня~ -йм-: даняць ~ дайму, доймеш... доймуць; заняць ~ займу, зоймет... зоймуць', пераняць ~ перайму, пяроймеш... пяроймуць',
2) з прыстаўкай на зычны з чаргаваннем -ня нім-: абняць ~ абніму, абнімеш... абнімуць\ адняць ~ аднімуць', зняць ~ знімуць', падняць ~ паднімуць; разняць ~ разнімуць', узняць ~ узнімуць. Дзеясловы, у якіх прыстаўка заканчваецца не на д-, могуць мець варыянты: зняць — здыму і зніму, здымуць і знімуць; разнімаць — разніму і раздыму, разнімуць і раздымуць',
3) выняць, прыняць, успрыняць характарызуюцца чаргаваннем -ня— -му-: выняць ~ выму, вымуць; прыняць ~ прыму, прымеш... прымуць', успрыняць ~ успрымуць.
Дзеясловы шостага непрадуктыўнага класа змяняюцца па першым спражэнні.
Сёмы непрадуктыўны клас
Сёмы непрадуктыўны клас уключае дзеясловы, якія ў інфінітыве характарызуюцца поўнагалоссем -ало-, -аро-: палоць, малоць, калоць, бароцца, пароць. Поўнагалоссе адсутнічае ў формах цяперашняга часу, але захоўваецца ў формах прошлага часу: па-
лоць — палю, полеш, поле, полем, полеце, полюць, але: палоў, палола (жаночы і ніякі род), палолі; нароць — пару, пораш, пора, порам, пораце, поруць, але: пароў, парола, паролі', бароцца — баруся, борашся, борацца, борамся, борацеся, боруцца, але: бароўся, баролася (жаночы і ніякі род), бароліся.
Дзеясловы гэтага класа спрагаюцца па першым спражэнні. Пад уплывам чацвёртага прадуктыўнага класа часам ужываюцца з канчаткам другога спражэння, але такое ўжыванне памылковае.
Восьмы непрадуктыўны клас
Гэты клас уключае дзеясловы, у якіх у асновах назіраюцца суадносіны -ва й-: даваць — даюць (дайуць), дзяваць — дзяюць (дзяйуць), надаваць, раздаваць, падзяваць, падзявацца, уставаць, прыставаць, адставаць, а таксама адзяваць, надзяваць, раздзяваць, перадзявацца, спадзявацца, дазнавацца, пазнаваць, прызнаваць, адтаваць, падтаваць, раставаць.
Усе гэтыя дзеясловы і падобныя ім адносяцца да першага спражэння.
Формы прошлага часу ўтвараюцца ад інфінітыўнай асновы з дапамогай суфікса -л(-ўу мужчынскім родзе) і канчаткаў роду і ліку: раставаць — раставаў, раставала (жаночым і ніякім родзе), раставалі.
Дзеясловы адзяваць (і вытворныя), спадзявацца пад уплывам дзеясловаў першага прадуктыўнага класа могуць захоўваць суфікс -ва-, што адпавядае норме літаратурнай мовы: адзяваюцца, спадзяваюцца (побач з адзяюцца, спадзяюцца).
Формы загаднага ладу гэтых дзеясловаў утвараюцца з захаваннем суфікса -ва~: адзявай, адзявайся, спадзявайцеся.
Дзевяты непрадуктыўны клас
Дзевяты непрадуктыўны клас уключае дзеясловы, у якіх аснова інфінітыва заканчваецца галосным і, а ў аснове цяперашняга часу яму адпавядае й: біць — бй-уць (б’юць), піць — пй-уць (п'юць), ліць — льй-уць (льюць), віць — уй-уць (уюць). У формах прошлага часу захоўваецца і: біў, піў, віў, ліў. Усе гэтыя дзеясловы змяняюцца па першым спражэнні.
Дзеясловы ліць і віць часта ўжываюцца без чаргавання і — й у асабовых формах: лію, ліеш, ліе, ліем, ліяце, ліюць', вію, віеш, віе, віем, віяце, віюць. Гэтыя формы дапусцімыя літаратурнай нормай.
Дзесяты непрадуктыўны клас
Гэты клас уключае дзеясловы, у якіх ы (/) у аснове інфінітыва чаргуюцца з ый {ій) у аснове цяперашняга часу: брыць брый-уць (брыюць), шыць ~ шый-уць (шыюць), мыць ~ мый-уць (мыюць), ныць ~ ный-уць (ныюць), рыць ~ рый-уць (рыюць), гніць ~ гній-уць (гніюць). У формах прошлага часу захоўваецца ы: брыў, шыў, мыў, ныў, рыў, гніў. Усе яны спрагаюцца па першым спражэнні.
Адзінаццаты непрадуктыўны клас
Гэты клас уключае дзеясловы, у якіх галосныя асновы інфінітыва у, ы, е (э), а чаргуюцца са спалучэннямі уй, ыв, ен (эн), ан: дуць ~ дуй-уць (дуюць), чуць ~ чуй-уць (чуюць), абуць ~ абуй-уць (абуюць), разуць ~ разуй-уць (разуюцьў жыць ~ жыв-уць, плыць (плысці) ~ плыв-уць, слыць ~ слыв-уць; дзець дзен-уць, спірэць стрэн-уць, стаць ~ стан-уць, адзець ~ адзен-уць, раздзець ~ раздзен-уць.
У залежнасці ад таго, якія зычныя нарошчваюцца ў аснове цяперашняга часу, гэты клас можна разбіваць на тры падкласы. Усе прыставачныя дзеясловы, якія можна ўтварыць ад прыведзеных вышэй, адносяцца да гэтага ж класа. У формах прошлага часу перад суфіксам -л(-ў-) захоўваецца той жа галосны, што і ў інфінітыве: плыў, разуў, стрэў, стаў.
Асабовыя формы цяперашняга часу адносяцца да першага спражэння, пры гэтым у 2-й і 3-й асобах адзіночнага ліку і ў 1-й і 2-й асобах множнага ліку цвёрды зычны чаргуецца з мяккім.
Дзеясловы, якія не ўвайшлі ні ў адзін з класаў
Некалькі дзеясловаў у беларускай мове ўтвараюць індывідуальныя формы словазмянення і таму не адносяцца ні да аднаго з прадуктыўных ці непрадуктыўных класаў. Гэта дзеясловы быць, мець, хацець, есці, надаесці, даць, забыць, збыць, дабыць, ісці, ехаць, бегчы.
Дзеясловы есці, даць спрагаюцца наступным чынам:
Асоба
Адзіночны лік
Множны лік
1-я
ем
дам
ядзім
дадзім
2-я
ясі
дасі
ясцё
дасцё
3-я
есць
дасць
ядуць
дадуць
ГТрошлы час: еў, ела, елў надаеў, надаела, надаелў даў, дала, дало, далі.
Загадны лад: еш, ешце\ надаеш, надаешце', дай, дайце.
Дзеяслоў быць у цяперашнім часе мае адну форму ёсць для ўсіх асоб. У будучым часе ён змяняецца наступным чынам: буду, будзеш, будзе, будзем, будзеце, будуць. Прошлы час: быў, была, было, былі. Загадны лад: будзь, будзьце.