Кароткая граматыка беларускай мовы
Фаналогія. Марфаналогія. Марфалогія. У 2 ч. Ч. 1.
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 351с.
Мінск 2007
Дзеяслоў ісці ў цяперашнім часе змяняецца наступным чынам: іду, ідзеш, ідзе, ідзём, ідзяце, ідуць; прошлы час: ійіоў, ішла, ішло, ішлў загадньг лад: ідзі, ідзіце.
Дзеяслоў ехаць у цяперашнім часе мае формы: еду, едзеш, едзе, едуць, едзеце, едуць', прошлы час: ехаў, ехала, ехалг, загадны лад: едзь, едзьце.
Дзеяслоў мець у цяперашнім часе мае формы: маю, маеш, мае, маем, маеце, маюць', прошлы час: меў, мела, мелі; загадны лад: май, майце.
Прыставачныя дзеясловы ад ісці, калі прыстаўка заканчваецца на галосны гук, змяняюнь /' на іі (прайсці, прыйсціў, і на ы, калі прыстаўка заканчваецца на зычны (сысці, узысці, падысці).
Узаемадзеянне словазмяняльных класаў дзеясловаў
Узаемадзеянне прадуктыўных класаў дзеясловаў выражаецца ў пераразмеркаванні асобных дзеясловаў унутры гэтых класаў.
Так, дзеясловы валодзець, уладзець, халадзець, якія адносіліся да трэцяга прадуктыўнага класа, набылі формьг валадаць, уладаць, халадаць і перайшлі ў першы прадуктыўны клас: валода-юць, улада-юць, халада-е.
Дзеясловы першага прадуктыўнага класа дужацца, апрыкрсіць, занядужацца, красаць, выкрасаць, мераць, муляць замест форм дужаўся, апрыкраць, выкрасаю, мераю, муляе набываюць формы чацвёртага прадуктыўнага класа дужыўся, апрыкрыць, занядужыў, выкрашу, мерыш, мерыць, (яны) мераць, муліць. Але гэтыя формы, хоць іх і можна сустрэць у вядомых беларускіх пісьменнікаў і паэтаў (К. Крапіва, Я. Колас, П. Панчанка, М. Лынькоў, А. Чарнышэвіч, I. Пташнікаў, Я. Пушча), усё ж не з’яўляюцца літаратурнай нормай.
Дзеясловы дурэць, зардзецца, заружавецца, заружавець, саромецца, тлець, якія належаць да першага прадуктыўнага класа, могуць атрымліваць канчаткі чацвёртага прадуктыўнага класа: дурыць (замест дурэеў заружовіліся (замест заружавеліся), зардзіся (замест зардзейсяў зардзіцца (замест зардзеецца), сароміўся (замест саромеўсяў засаромілася (замест засаромеласяў Зноў жа гэта неабходна лічыць адхіленнем ад літаратурнай нормы, нягледзячы на ўжыванне такіх форм вядомымі пісьменнікамі.
Адзначаны асобныя выпадкі ўплыву другога прадуктыўнага класа на дзеясловы чацвёртага прадуктыўнага класа. Так, дзеяслоў спыніцца (чацверты прадуктыўны клас) звычайна мае формы спынюся, спыніўся, але можна сустрэць спынуся, спынуўся (другі прадуктыўны клас). Падобныя выпадкі — грубае адхіленне ад літаратурнай мовы.
Такім чынам, узаемадзеянне прадуктыўных класаў парушае сістэму словазмянення дзеясловаў і пакуль што не прывяло да колькаснага змянення прадуктыўных класаў, хоць у будучым такія змяненні не выключаны.
Даследчыкі выявілі ўзаемаўплыў і сярод непрадуктыўных класаў дзеясловаў. Так, дзеясловы свірчэць, кішэць, сквірчэць, імжэць (падклас Б другога непрадуктыўнага класа) аказваюць уплыў на дзеясловы падкласа А гэтага класа, якія заканчваюцца шыпячымі, у выніку чаго пасля шыпячых пачынае ўжывацца галосны э, а не а. Так з’яўляюцца формы дрыжэць (замест дрыжаць), тырчэць (замест тырчаць), блішчэць (замест блішчацьў пійічэць (замест пішчаць).
Аднак гэты ўпльгў і сярод непрадуктыўньгх класаў з’яўляецца парушэннем літаратурнай нормы.
Пад уплывам дзесятага непрадуктыўнага класа ў дзеяслова стынуць (трэці непрадуктыўны клас) узнікла форма стыць, якая зараз лічыцца літаратурнай нормай. Як і ў дзеясловаў трэцяга непрадуктыўнага класа ў прошлым часе, у гэтым дзеяслове, як і ў інфінітыве, знікае суфікс -ну-: стыць — цяперашні час: стыну, стынеш... спіынуць; прошлы час: стыў, стыла, стылі.
Дзеепрыметнік
Дзеепрыметнік — гэта дзеяслоўна-іменная форма, якая абазначае дзеянне як прымету прадмета, што праяўляецца ў часе. Гэта форма мае граматычныя характарыстыкі дзеяслова і прыметніка, што знайшло адлюстраванне ў самім тэрміне. Як дзеяслоў, ён мае граматычную катэгорыю трывання, часу і стану, звязваецца з іменем пры дапамозе кіравання. Як і прыметніку, дзеепрыметніку ўласцівы катэгорыі роду, ліку і склону. Падобна прыметнікавым катэгорыям, род, лік і склон дзеепрыметніка цалкам залежаць ад адпаведных значэнняў роду, ліку і склону назоўніка, да якога дапасуецца дзеепрыметнік. Як і прыметнікі, дзеепрыметнікі могуць мець поўную і кароткую форму.
3 азначэння вынікае, што дзеепрыметнікі валодаюць не ўсімі катэгорыямі дзеяслова і не ўсімі катэгорыямі прыметніка. У адрозненне ад дзеясловаў яны не маюць катэгорый асобы і ладу, у адрозненне ад прыметніка — ступеней параўнання.
Калі ўлічыць, што і многія прыметнікі (адносныя і прыналежныя) таксама не маюць ступеней параўнання, і тое, што прыметнікавыя катэгорыі знаходзяць выражэнне праз канчаткі дзеепрыметнікаў, то апошнія граматычна значна бліжэйшыя да прыметнікаў, чым да дзеясловаў. Пра гэта сведчыць і той факт, што дзеепрыметнікі пастаянна папаўняюць клас прыметнікаў.
Дзеепрыметнікі бываюць незалежнага, залежнага або сярэдне-зваротнага стану. Дзеепрыметнікі незалежнага стану абазначаюць дзеянне як прымету і ўтвараюцца ад дзеясловаў, якія маюць суб’ект дзеяння або яно адбываецца без суб’екта. Дзеепрыметнікі залежнага стану ўтвараюцца ад дзеясловаў, якія абазначаюць дзеянне, накіраванае на прадмет, які з'яўляецца аб’ектам уздзеяння суб’екта.
Дзеепрыметнікі бываюць толькі цяперашняга і прошлага часу і не маюць будучага. Час дзеепрыметніка вызначаецца па часу дзеяслова-выказніка. Дзеепрыметнікі цяперашняга часу абазначаюць адначасовасць з дзеяннем дзеяслова-выказніка. Дзеепрыметнікі прошлага часу суадносяцца з вынікам дзеяння, што абазначае дзеяслоў-выказнік (незакончанае трыванне), або дзеянне — прыкмету, якое папярэднічае дзеянню дзеяслова-выказніка (закончанае трыванне). Трыванне дзеепрыметніка залежыць ад трывання дзеяслова, ад якога ён утвораны. Дзеепрыметнікі незакончанага трывання маюць прошлы і цяперашні час, дзеепрыметнікі закончанага трывання — толькі прошлы час.
Дзеепрыметнікі незалежнага стану
Дзеепрыметнікі незалежнага стану ўтвараюцца ад пераходных і непераходных незваротных дзеясловаў і могуць быць цяперашняга і прошлага часу.
Дзеепрыметнікі цяперашняга часу ўтвараюцца ад асноў дзеясловаў цяперашняга часу з дапамогай суфіксаў -уч(-юч-), -ач(-яч-) і родавых канчаткаў прыметнікаў ў адзіночным ліку або канчаткаў множнага ліку пры.метнікаў: чытаючая машына, ідучы чалавек, пахучая кветка, стаячая вада, хадзячая энцыклапедыя, ляжачыя людзі, пішучая машынка.
Дзеепрыметнікі цяперашняга часу незалежнага стану ў літаратурнай мове сустракаюцца рэдка. Гэта звязана з тым, што ў мужчынскім родзе адзіночнага ліку яны фармальна супадаюць з дзеепрыслоўямі цяперашняга часу, а калі яны адносяцца да незакончанага трывання, часта пераходзяць у прыметнікі, якія могуць субстантывавацца, параўн.: служачы, ваеннаслужачы.
Дзеепрыметнікі незалежнага стану прошлага часу шырока ўжываюцца ў літаратурнай мове, асабліва ва ўскосных склонах 230
адзіночнага ліку і ў множным ліку. Утвараюцца яны з дапамогай суфіксаў -йіі -ўйі-. Пры дапамозе суфіксаў -ш-, -ўшдзеепрыметнікі ўтвараюцца ад асновы інфінітьгва пераходных і непераходных дзеясловаў: перамогшая крсііна, паўстаўшыя сяляне, прамёрзтая зямля, пераспеўшая збажына, прагоркнуўшы хлеб і да т. п.
У сучаснай мове назіраецца тэндэнцыя замены дзеепрыметнікаў з суфіксам -ўш-, -шсловамі з суфіксам -л-, у якіх дзеяслоўныя катэгорыі выступаюць невыразна, таму практычна бывае складана адносіць іх да дзеепрыметнікаў ці адносных прьгметнікаў: вымерлыя жывёлы, расталы снег, пераспелыя яблыкі, палеглая трава, парыжэлыя стагі, пажоўклсія трава, прамоклае адзенне. Аднясенню падобных слоў да дзеепрыметнікаў пярэчыць той факт, што яны ніколі не ўказваюць на час, а абазначаюць вынік дзеяння. Яны ўтвараюцца толькі ад прыставачных дзеясловаў і толькі зрэдку ад беспрыставачных, параўн.: паспелае збожжа — спелы колас, замерзлая трава — мерзлсія бульба.
Дзеепрыметнікі залежнага стану
Дзеепрыметнікі залежнага стану ўтвараюцца ад пераходных дзеясловаў і маюць цяперашні і прошлы час.
Дзеепрыметнікі залежнага стану ўтвараюцца ад пераходных дзеясловаў незакончанага трывання пры дапамозе суфіксаў -ем-, -ім(-ым-) і адпаведных прыметнікавых канчаткаў: друкаваць — друку-ем-ы (-ая, -ае, -ыяў прачытваць — прачытва-ем-ы (-ая, -ае, -ыяў любіць — люб-ім-ы (-ая, -ае, -ыяў, бачыць — бач-ым-ы (~ая, -ае, -ыяў гнаць — ган-ім-ы (-ая, -ае, -ыя).
Падобньгя дзеепрыметнікі ў беларускай літаратурнай мове ўжываюцца толькі ў навуковым стылі і ў публіцыстыцьг (газеты, часопісы) і толькі зрэдку ў мастацкай літаратуры.
Дзеепрыметнікі залежнага стану прошлага часу ў асноўным утвараюцца ад дзеясловаў закончанага трывання і рэдка ад дзеясловаў незакончанага пры дапамозе суфіксаў -т-, -ні -ен-(-ан-) і адпаведных канчаткаў прыметнікаў. Суфікс -тутварае дзеепрыметнікі ад дзеясловаў другога прадуктыўнага класа, ад некаторых дзеясловаў трэцяга і чацвёртага непрадуктыўных класаў і некаторых іншых непрадуктыўных класаў: пакінуць — пакіну-т-ы (-ая, -ае, -ыя), апрануць — апрану-т-ы (-ая, -ае, -ыя), памяць — памя-т-ы (-ая, -ае, -ыя), падняць — падня-т-ы (-ая, -ае, -ыя), праклясці — пракля-т-ы ў-ая, -ае, -ыя), прашыць — прашы-т-ы (-ая, -ае, -ыя), праліць — пралі-т-ы (-ая, -ае, -ыяў мыць — мы-т-ы, чытаць — чыта-н-ы.
Пры дапамозе суфікса -нутвараюцца дзеепрыметнікі залежнага стану прошлага часу ад дзеясловаў, інфінітыўная аснова
якіх заканчваецца на -а (-я), і адпаведных канчаткаў прьгметнікаў: сарваць — сарва-н-ы {-ая, -ае, -ыя), засеяць — засея-н-ы (-ая, -ае, -ыя), заплакаць — заплака-н-ы (-ая, -ае, -ыя), звеяць —звея-н-ы (-ая, -ае, -ыя), склікаць — скліка-н-ы (~ая, -ае, -ыя); мыць — мыт-ы, чытаць — чыта-н-ы.
Пры дапамозе суфікса -ен(-анпасля зацвярдзелых) утвараюцца дзеепрыметнікі залежнага стану прошлага часу ад дзеясловаў, інфінітыўная аснова якіх заканчваецца на -іабо на зычны: вызваліць — вызвал-ен-ы (-ая, -ае, -ыя), спячы — спеч-ан-ы (-ая, -ае, -ыя), звезці — звез-ен-ы (-ая, -ае, -ыя), прайсці — пройдз-ен-ы (-ая, -ае, -ыя), насіць — нош-ан-ы {-ая, -ае, -ыя), раніць — ран-ен-ы (-ая, -ае, -ыя), зрабіць — зробл-ен-ы (-ая, -ае, -ыяў выпаіць — выпа-ен-ы (-ая, -ае, -ыя).
У мове мастацкай літаратуры зрэдку можна назіраць, калі дзеепрыметнікі залежнага стану ад аднаго і таго ж дзеяслова ўтвараюцца то з дапамогай суфікса -т-, то з дапамогай суфіксаў -н-, -ен-: замкнуты і замкнёны, абгорнуты і абгорнены, націснуты і націснены. Хоць такія варыянты і дапушчальныя, але відавочна, што адзін з іх больш нарматыўны.