Кароткая граматыка беларускай мовы
Фаналогія. Марфаналогія. Марфалогія. У 2 ч. Ч. 1.
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 351с.
Мінск 2007
Утварэнне ступеней параўнання не з’яўляецца адметнай рысай усіх якасных прыметнікаў. He ўтвараюць форм ступеней параўнання прыметнікі, якія называюць прыметы колькасна нязменныя (босы, гарбаты, глухі, жанаты, крывы, лысы, мёртвы, нямы, сляпы, халасты), абазначаюць масці жывёл (буланы, буры, вараны, гняды, дарашаваты, пярэсты, рабы, рыжы, шызы, шэры) ці колер прадметаў праз іх адносіны да іншых прадметаў (бурачковы. бэзавы, васільковы, вішнёвы, залацісты, зямлісты, кафейны, крэмавы, попельны, серабрыспіы).
Толькі складаныя формы ступеней параўнання маюць прыметнікі, утвораныя ад іменных і дзеяслоўных асноў пры дапамозе суфіксаў -н-, -альн{-яльн-ў -лів(марозны, радасны, сардэчны, адчувальны, паказальны, спрыяльны, дакучлівы, клапапілівы, урадлівыў прыметнікі, утвораныя ад запазычаных назоўнікаў пры дапамозе суфікса -ічн(-ычн-) (гераічны, іранічны, меладычны, песімістычны, рытмічны, эластычны), прыметнікі, утвораныя ад дзеяслоўных асноў пры дапамозе суфікса -л(вялы, зразумелы, пахілы, працяглы, узнёслы, хрыплы), пераважная большасць пры-
метнікаў з суфіксам -к(гнуткі, зверскі, крохкі, ліпкі, пругкі, стромкіў многія прыметнікі з суфіксамі -am-, -аст-, -іст-, -іт-, -авіт(стракаты, шурпаты, віхрасты, выгінасты, агністы, звілісты, знакаміты, сярдзіты, сакавіты, таленавіты).
Абмежавана ўтварэнне форм ступеней параўнання ад прыметнікаў, утвораных прэфіксальным і прэфіксальна-суфіксальным спосабам, а таксама ад складаных прыметнікаў: яны або маюць толькі складаныя формы ступеней параўнання (бездапаможны, бязлітасны, неабсяжны, разудалы, нізкарослы, быстракрылы, паўнаводны, старадаўніў або зусім не маюць іх (беспрабудны, бязрогі, няспынны, няўхільны, беланогі, круталобы, цёмна-сіні, яснавокі).
Некаторыя якасныя прыметнікі ўтвараюць формы, якія выражаюць значэнне высокай меры якасці ці непаўнаты яе ў прадмеце без параўнання з якасцю іншых прадметаў. Гэтымі формамі адначасова перадаюцца і адносіны асобы да выражанай якасці — павелічальнасць, памяншальнасць, ласкальнасць, зневажальнасць. Словаўтваральнымі сродкамі, якія надаюць прыметнікам павелічальна-ўзмацняльнае.значэнне, выступаюць суфіксы -ізн-, -ізарн-, -эзн-, -энн(-енн-), -эрн-, -эразн-, -озн-: вялізны, велізарны, шырачэзны, страшэнны, здаравенны, таўшчэрны, даўжэразны, глыбозны. Выражэнне непаўнаты якасці з памяншальна-ласкальным адценнем набываюць прыметнікі з суфіксамі -еньк(-эньк-, -аньк-), -енечк-, -евеньк-, -аваценьк-, -ічк-, -ютк(-утк-), -юсеньк(-усеньк-), -юпасеньк-, -юсенечк-: дробненькі, старэнькі, шэранькі, маленечкі, чарнявенькі, даўнаваценькі, невялічкі, паўнюткі, свяжугпкі, танюсенькі, ціхусенькі, малюпасенькі, зелянюсенечкі.
Поўныя і кароткія формы якасных прыметнікаў
Якасныя прыметнікі звычайна ўжываюцца ў поўнай форме, г. зн. маюць у назоўным склоне адзіночнага ліку для мужчынскага роду канчатак -ы(-і) малад-ы, сін-і, для жаночага ая(яя) малад-ая, сін-яя, для ніякага ое, -ае(-яе) малад-ое, добр-ае, сін-яе, у множным ліку для ўсіх трох родаў ыя(-ія) малад-ыя, сін-ія. Поўная форма з’яўляецца асноўнай і выконвае ў мове не толькі атрыбутыўную, але і прэдыкатыўную функцыю: А прыйдзе восень, з клёна ўпадзе ч ы р в о н ы ліст, як вугалёк, г a р а ч ы (С. Грахоўскі). Ноч была с в е ж а я, х а л о д н а я (Я. Колас).
У працэсе моўных зносін прыметнікі могуць утвараць і кароткія формы, якія ў назоўным склоне адзіночнага ліку маюць нулявы канчатак у мужчынскім родзе (весел, молад), канчатак -а
ў жаночым і ніякім родзе (люб-а, міл-ау а ў назоўным склоне множнага ліку ва ўсіх родах — канчатк -ы(-і) вінават-ы, далёк-і. Аднак магчымасці з’яўлення такіх форм абмежаваны пэўнымі фанетыка-марфалагічнымі і семантычнымі ўмовамі.
Найбольшую залежнасць ад характару фанетыка-марфалагічнай структуры выяўляюць прыметнікі мужчынскага роду. Фактычна ў кароткай форме могуць выступаць толькі тыя з іх, якія маюць невытворную аснову з адным канцавым зычным (дуж, люб, строг) або вытворную з суфіксам -к(глыбок, лёгак., нізак). Калі ж аснова заканчваецца збегам зычных або гукам в, здольнасцю ўтвараць кароткую форму валодаюць адзінкавыя лексемы: бедны — бедзен, згодны — згодзен, поўны — повен, гатовы — гатоў, здаровы — здароў.
Прадуктыўнасць утварэння кароткіх форм залежыць і ад лексічнага значэння прыметнікаў. У пераважнай большасці кароткія формы набываюць прыметнікі, якія абазначаюць унутраны стан або знешнія прыметы асобы, фізічныя ўласцівасці прадметаў, прасторавыя паняцці: бедзен, весел, галодзен, молад, прыгож, горак, лёгак, свецел, цёмен, ясен, блізак, высок, глыбок, далёк, шырок. Кароткія формы ў адрозенне ад поўных называюць прымету, што звязваецца з пэўным часам і не з’яўляецца пастаяннай (параўн.: я весел і я вясёлыў
Кароткія формы прыметнікаў не змяняюцца па склонах і выступаюць заўсёды ў застылай форме назоўнага склону: 0, як жа тады быў я pad і ш ч а с л і ў (Я. Купала). To в е с е л быў, то сумаваў паэт (Ц. Гартны).
Скланенне прыметнікаў
У сучаснай беларускай мове скланяюцца толькі поўныя прыметнікі. У адзіночным ліку склонавыя канчаткі прыметнікаў адрозніваюцца ў залежнасці ад роду (мужчынскага, ніякага ці жаночага), месца націску (на аснове ці на канчатку), а таксама ад характару асновы (цвёрдай, мяккай ці на г, к, х). У множным ліку формы прыметнікаў маюць адрозенні толькі ў залежнасці ад характару канцавога зычнага асновы.
Склонавыя канчаткі прыметнікаў у адзіночным ліку
У назоўным склоне адзіночнага ліку прыметнікі мужчынскага роду маюць незалежна ад месца націску пры цвёрдай аснове канчатак -ы, пры мяккай і на г, к, х — -і (густы, дубовы, ранішні.
ціхі), ніякага — пры цвёрдай аснове і на г, к, х пад націскам канчатак -ое, пры мяккай — -яе (густое, дубовае, ранішняе, ціхае), жаночага — пры цвёрдай аснове і на г, к, х канчатак -ая, пры мяккай яя (густая, дубовая, ранішняя, ціхая).
Ва ўскосных склонах (акрамя вінавальнага) назіраецца супадзенне форм мужчынскага і ніякага роду. Так, у родным склоне для абодвух родаў прыметнікаў характэрны пры цвёрдай аснове і на г, к, х пад націскам канчатак -ога, не пад націскам ага, а пры мяккай яга (густога, дубовага, ранішняга, ціхага), у давальным склоне яны маюць пры цвёрдай аснове і на г, к, х пад націскам канчатак -ому, не пад націскам -—аму, пры мяккай — -яму (густому, дубоваму, ранішняму, ціхаму), у творным і месным склонах — пры цвёрдай аснове незалежна ад націску канчатак -ым, пры мяккай і на г, к, х — -ім (густым, дубовым, ранішнім, ціхім).
Формы вінавальнага склону прыметнікаў ніякага роду супадаюць з формамі назоўнага склону. У мужчынскім жа родзе такое супадзенне характэрна толькі для прыметнікаў, якія дапасуюцца да неадушаўлёных назоўнікаў. Пры дапасаванні да адушаўлёных назоўнікаў яны набываюць канчаткі, аднолькавыя з родным склонам, параўн.: Схіліла рабіна з я л ё н а е вецце (А. Куляшоў). Сеў на прызбе пад старою ліпай, трымаючы м а л о г a хлапчука (П. Панчанка).
Для прыметнікаў жаночага роду ў вінавальным склоне ўласцівьг пры цвёрдай аснове і аснове на г, к, х канчатак -ую, пры мяккай юю {густую, дубовую, ранішнюю, ціхую). У астатніх ускосных склонах — родным, давальным, творным і месным — яны, калі маюць цвёрдую аснову або аснову на г, к, х, афармляюнца пры дапамозе агульнага для ўсіх гэтых склонаў канчатка -оч пад націскам або -ай не пад націскам, а пры мяккай аснове маюць канчатак -яй (густой, дубоваіі, ранішняй, ціхай). У жывой народнай мове і мове мастацкай літаратуры варыянтнымі да іх выступаюць у родным склоне канчаткі -ое, -ае(-яё), а ў творным склоне — -ою, -аю(-яю): Барсукі стаіліся па норах у чаканні ц і х а е начы (П. Броўка). 3 г о л а ю галавою ходзіць восень псі ціхіх сваіх сцежках (К. Чорны).
У разрадзе адносных прыметнікаў вылучаюцца толькі прыналежныя прыметнікі, якія ў назоўным і вінавальным склонах маюць кароткую форму: брапшў медаль, леснікова ружжо, матчына хата, сестрыну хустку.
Узор скланення прыметнікаў
Адзіночны лік
Склон
Аснова на цвёрды зычны
мужчынскі род
ніякі род
жаночы род
Н
малад-ы
садов-ы
малад-ое
садов-ае
малад-ая
садов-ая
Р
малад-ога садов-ага
малад-ой (-ое)
садов-ай (-ае)
д.
малад-ому садов-аму
малад-ой
садов-ай
в
малад-ы
садов-ы
малад-ое
садов-ас
малад-ую
садов-ую
і малад-ога
садов-ага
т.
малад-ым садов-ым
малад-ой (-ою)
садов-ай(-аю)
М. (аб)
малад-ым садов-ым
малад-ой
садов-ай
Склон
Аснова на мяккі іычны
мужчынскі род
ніякі род
жаночы род
Н.
сін-і
зімн-і
сін-яе
зімн-яе
сін-яя
зімн-яя
Р.
сін-яга зімн-яга
сін-яй (-яе)
зімн-яй (-яе)
д.
сін-яму зімн-яму
сін-яй
зімн-яй
в.
сін-і
зімн-і
сін-яе
зімн-яе
сін-юю
зімн-юю
і сін-яга
зімн-яга
т.
сін-ім зімн-ім
сін-яй (-яю)
зімн-яй (-яю)
М. (аб)
сін-ім зімн-ім
сін-яй
зімн-яй
Склон
Аснова на г, к. х
мужчынскі род
ніякі род
жаночы род
н.
туг-і
ярк-і
ціх-і
туг-ое
ярк-ае
ціх-ае
туг-ая
ярк-ая
ціх-ая
р
туг-ога ярк-ага ціх-ага
туг-ой (-ое)
ярк-ай (-ае)
ціх-ай (-ае)
д.
туг-ому
ярк-аму
ціх-аму
туг-ой
ярк-ай
ціх-ай
в
туг-і
ярк-і
ціх-і
туг-ое
ярк-ае
ціх-ае
туг-ую
ярк-ую
ціх-ую
і туг-ога
ярк-ага
ціх-ага
т.
туг-ім ярк-ім ціх-ім
туг-ой (-ою)
ярк-ай (-аю)
ціх-ай (-аю)
м.
(аб)
туг-ім ярк-ім ціх-ім
туг-ой
ярк-ай
ціх-ай
Склонавыя канчаткі прыметнікаў у множным ліку
Прыметнікі множнага ліку не маюць родавых адрозненняў. У назоўным склоне, а таксама ў вінавальным, калі ён супадае з назоўным, яны маюць пры цвёрдай аснове канчатак -ыя, пры мяккай і аснове на г, к, х ія (густыя, дубовыя, ранішнія, ціхія). Толькі прыналежныя прыметнікі пры дапасаванні да неадушаўлёных назоўнікаў выступаюць з канчаткам -ы (бацькавы сябры, матчыны рукі, суседавы вокны).
Для роднага і меснага склонаў пры цвёрдай аснове характэрны канчатак -ых, пры мяккай і аснове на г, к, х — -і (густых, дубовых, ранішніх, ціхіх). Адпаведная дыферэнцыяцыя ў залежнасці ад характару канцавога зычнага асновы назіраецца і ў давальным і творным склонах, аб чым сведчыць наяўнасць тут канчаткаў -ым(-ім) (густым, дубовым, ранішнім, сухім), -ымі(-імі) (густымі, дубовымі, ранішнімі, ціхімі).
Узор скланення
Множны лік