Кароткая граматыка беларускай мовы
Фаналогія. Марфаналогія. Марфалогія. У 2 ч. Ч. 1.
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 351с.
Мінск 2007
Пэўным чынам і асобныя колькасныя лічэбнікі звязаны з катэгорыяй адушаўлёнасці—неадушаўлёнасці. Форма вінавальнага склону лічэбнікаў два (дзвеў тры, чатыры залежыць ад таго, дапасуюцца яны да адушаўлёных ці неадушаўлёных назоўнікаў: бачу тры машыны, але бачу трох дзяўчат. Аднак у сучаснай мове дапускаюцца выключэнні з агульнага правіла аб спалучэнні лічэбнікаў два — чатыры з назоўнікамі. Замест формы вінавальнага склону гэтыя лічэбнікі могуць мець форму назоўнага склону, калі ўжываюцца пры: назоўніках, што абазначаюць назвы жывёл (Тады атрымай сем коней двухгодак. і дзве каровы для жанчын (У. Караткевіч); асабовых назоўніках, пераважна ў састаўных лічэбніках, якія заканчваюцца на два — чатыры (прыняць сто тры абітурыенты, высунуць дзвесце сорак чатыры кандыдаты, праэкзаменаваць дваццаць два студэнтыу, назоўніку істота (бачу тры жывыя істоты).
Сінтаксічныя асаблівасці лічэбнікаў
Сінтаксічна лічэбнікі звязаны з тымі прадметнымі імёнамі, лічэнне і колькасць якіх у межах множнасці яны выражаюць у дакладных (або ў выпадку няпэўнаколькасных слоў тыпу многа, некалькі і пад. — у недакладных) ліках. Асаблівасці спалучэння лічэбнікаў з назоўнікамі адносяцца да ліку найбольш важных 9*
граматычных уласцівасцей. Розныя групы лічэбнікаў валодаюць асобнымі сінтаксічнымі прыметамі. Лічэбнікі спалучаюцца з назоўнікамі трыма асноўнымі спосабамі: дапасаваннем, кіраваннем і прымыканнем.
Дапасаванне ў родзе, ліку і склоне да назоўнікаў характэрна для лічэбніка адзін (адна жанчына, адзін мужчына, адно дзіця, адны лыжы, адным чалавекам). Пры колькасных простых лічэбніках два (дзве), тры, чатыры і складаных, якія заканчваюцца на два (дзве), тры, чатыры, у назоўным склоне назоўнікі ўсіх родаў ужываюцца ў множным ліку (два будынкі, дзве дзяўчыны, трыццаць тры вучні, чатыры дрэвы), у якасці спосабу сінтаксічнай сувязі тут выступае дапасаванне: Гаварылі тры дні / тры ночкі, нагаварылі сорак тры бочкі (К. Крапіва). Асобныя назоўнікі жаночага роду пры простых лічэбніках дзве, тры, чатыры, а таксама складаных лічэбніках, якія заканчваюнца на дзве, тры, чатыры, ужываюцца ў форме роднага склону адзіночнага ліку (з націскам на канчатку): дзве нагі, тры сястры, чатыры рукі, дваццаць дзве сасньі', у такіх словазлучэннях тып сінтаксічнай сувязі — кіраванне. Некаторыя назоўнікі мужчынскага і ніякага роду, якія захавалі ў акцэнтнай парадыгме рэшткі былога парнага ліку, у спалучэннях з назоўным і вінавальным склонамі лічэбнікаў два, тры, чатыры (і складаных лічэбнікаў, якія заканчваюцца на два, тры, чатыры) маюць форму множнага ліку з іншым націскам у параўнанні з іх звычайнымі формамі множнага ліку: два кані (але: імчацца коніў тры вбзеры (але: Беларускія азёры), чатыры акны (але: вялікія вокны\ Для гэтых спалучэнняў характэрна дапасаванне. Ва ўскосных склонах (уключаючы вінавальны склон) лічэбнікі два (дзве), тры, чатыры таксама дапасуюцца да назоўнікаў: В. два дубы, дзвюх сябровак', Д. тром гарадам', Р. чатырох стагоддзяў.
Для колькасных лічэбнікаў пяць, шэсць і далей (за выключэннем састаўных, якія заканчваюцца на адзін — чатыры), а таксама для лікавых слоў тысяча, мільён, мільярд і няпэўнаколькасных слоў у назоўным і вінавальным склонах характэрна кіраванне; яны патрабуюць форму роднага склону множнага ліку назоўнікаў: шэсць лімонаў, дзесяць сшыткаў, тысяча рублёў, мільён чалавек, некалькі кніг. Ва ўскосных склонах (акрамя вінавальнага) пэўнаколькасныя лічэбнікі, пачынаючы з пяці, а таксама зборныя і няпэўнаколькасныя некалькі, колькі, столькі дапасуюцца да назоўнікаў: пяццю метрамі, дваццаці гадоў, чацвярыма хлопчыкамі, аб некалькіх кнігах.
Дробавыя лічэбнікі патрабуюць пасля сябе форму роднага склону адзіночнага ліку назоўніка: дзве шостыя плошчы, адна пятая 260
насельніцтвсг, спосаб сінтаксічнай сувязі ў такіх спалучэнняў — кіраванне.
Прымыканне характэрна для ўласнаколькаснага лічэбніка дзевяноста (дзевяноста кніг, з дзевяноста кнігамі, аб дзевяноста кнігах), паколькі залежнае слова, якім з’яўляецца гэты лічэбнік, нязменнае.
У сучаснай літаратурнай мове назіраецца ўжыванне лічэбнікаў, сінтаксічна слаба звязаных з назоўнікамі ці ўвогуле сінтаксічна ізаляваных. Гэта датычыць назваў марак машын, прыбораў, выстаў, нумароў дамоў, гэлефонаў і пад. (BA3-212I, ГАЗ-32, ЗІЛ-ІЗ, К.ІРМАШ-99, дом 76, тэлефон 240-20-35).
Сінтаксічныя сувязі розных лічэбнікаў з часцінамі мовы неаднолькавыя, але можна выдзеліць асноўныя асаблівасці, якія аб’ядноўваюць пэўнаколькасныя лічэбнікі:
I) лічэбнікі спалучаюцца толькі з назоўнікамі: Я пражыў сем гадоў, дзе палыхае паўночнае ззянне (С. Грахоўскі). Вароты ў агароджы адчыненыя, каля іх міліцэйскі пост, ажно піры чалавекі (I. Шамякін);
2) у назоўным і вінавальным склонах разам з назоўнікамі і іх азначэннямі лічэбнікі ўтвараюць сінтаксічна непадзельныя словазлучэнні, якія выконваюць у сказе функныю дзейніка або дапаўнення: У часе глыбокага Сцёпкавага разважання па вуліцы прасунуліся дзве чорныя постаці (Я. Колас). На скрыжаванні дзвюх пыльных небрукаваных вуліц ім сустрэліся двое юнакоў (В. Быкаў);
3) ім не ўласціва дапасаванае азначэнне з прычыны сваёй «непрадметнай» семантыкі. Калі ёсць такія азначэнні (прыметнікі або займеннікі), то яны адносяцца не да лічэбнікаў, а да ўсяго колькасна-іменнага спалучэння ў цэлым. Яны ўжываюцца ў форме множнага ліку і дапасуюцца ў склоне да ўсяго спалучэння: Гэтыя тры дні Лабановіч жыў / спшловаўся ў пісара (Я. Колас). А так збочым з дарогі, пройдзем лішнія тры вярсты (У. Караткевіч). У асноўным, калі спалучэнне з лічэбнікамі два — чатыры стаіць у назоўным ці вінавальным склоне, азначэнні прымаюць форму назоўнага склону. Азначэнні ў форме роднага склону прадстаўлены адзінкавымі прыкладамі; гэта датычыць устойлівых канструкцый тыпу два цэлых.., тры якіх.., прычым азначэнне звычайна знаходзіцца ў прэпазіцыі: Яны ад’ехалі якіх кіламетраў чатыры (М. Лынькоў). Але ў мове мастацкай літаратуры і вусным маўленні сустракаюцца выпадкі ўжывання азначэння ў форме роднага склону, якое ў спалучэнні не абавязкова займае прэпазіцыйнае становішча: Тры сястры міласэрных — Любоў, Надзея і Вера (М. Кусянкоў). Хутка ляжа, як належыць, санная дарога, трэба бярвенне падвозіць. А нам жа выпсідае зрабіць нямала,
толькі тры асноўных лініі (П. Броўка). А ў дадатак да ўсяго ў нас ёсць яшчэ і два ручных кулямёты (М. Лынькоў). Што датычыць колькасна-іменных спалучэнняў з лічэбнікамі, пачынаючы з пяці, то, паколькі як бы носьбітам склону (назоўнага ці вінавальнага) спалучэння з’яўляецца сам лічэбнік, азначэнне дапасуецца ў склоне да яго: Усе дарогі тут мне знаёмыя, як свае пяць пальцаў (М. Лынькоў). Трэба мінуць горад, названы па рацэ, і ісці яшчэ бясконцыя дваццаць вёрст (I. Шамякін). Так і быць: твае шэсцьдзесят працэшпаў, мае — сорак (П. Місько).
Магчымасць самастойна спалучацца з атрыбутыўнымі словамі лічэбнікі набываюць толькі ў выніку субстантывацыі, утвараючы пры гэтым колькасна-іменнае спалучэнне: Тры хлопцы ў бацькі, усе тры, браточкі, як дубы тыя... (П. Броўка). I ўсе чатыры былі нечым падобныя (У Караткевіч). У выразе тыпу тлустае «два» субстантыват «два» як нескланяльны назоўнік набывае значэнне ніякага роду (параўн. цёплае кашнэ).
Важная сінтаксічная характарыстыка лічэбнікаў — гэта лік выказніка, які дапасуецца да дзейніка-лічэбніка або да колькасна-іменнага спалучэння. Пры зборных лічэбніках абодва, абедзве, абое выказнік ужываецца заўсёды ў форме множнага ліку: Нарэшце змоўклі абедзве (А. Ждан). Абодва зноў маўчалі (У Караткевіч). Пры астатніх зборных лічэбніках выказнік таксама ў асноўным прымае форму множнага ліку: I трое хлопцаў пасунулі па цёмнай вуліцы да Заборцаў (Я. Колас). У мове мастацкай літаратуры сустракаюцца выпадкі ненарматыўнага ўжывання выказнікаў у адзіночным ліку: На двары, каля паветкі, стаяла двое саней... (А. Кулакоўскі). Пры ўласнаколькасных лічэбніках два — чатыры пераважна ўжываецца форма множнага ліку выказніка: На гэты раз сустрэліся не тры жанчыны, а дзве (Я. Маўр). Але калі гэта датычыць асобных прэпазіцыйных дзеясловаў прайсці, быць, мінуць, заставацца і г. д., то яны ўжываюцца ў форме адзіночнага ліку ў канструкцыях тыпу прайшло тры гады, у запасе было два дні, заставалася тры чалавекі, мінула чатыры гадзіны. Форма множнага ліку выказніка з’яўляецца дапушчальнай: У сутарэнні былі чатыры чалавекі (У. Караткевіч).
Як правіла, лічэбнікі займаюць прэпазіцыйнае становішча ў адносінах да назоўнікаў (пяць пальцаў, сем дзён). Іншы парадак слоў змяняе сэнс словазлучэння; яно набывае значэнне прыблізнай колькасці: Год сорак таму назад стаяла яшчэ за дрэвам чорная лазня (У. Караткевіч). Шумнаю, гаманліваю грамадою — а было іх чалавек пятнаццаць — накіраваліся яны ў бок возера, на дарогу, што вяла ў Мікуцічы (Я. Колас). Гадзіны тры спалі — ажно пакуль не разбудзіла сонца (I. Шамякін).
Для ўказання на прыблізны або недакладны лік часам ужываецца некалькі сродкаў: змена парадку ў сказе лічэбнікаў і назоўнікаў, спецыяльныя прыназоўнікі пад, зфа), каля, за, пабочнае слова мо: А ў вас яшчэ і школа мнагалюдная — каля ста дзяцей набярэцца (Я. Колас). Бліжэйшыя гайкі і хмызнякі кіламетры за чатыры (С. Грахоўскі). Зямлянак мо дзесяць усяго (П. Місько). Уясным ранішнім небе гулі самалёты, іх было дзесяткі са два, мо болеіі (М. Лынькоў). Адтуль усяго якіх кіламетраў з дзесяць да сяла (М. Лынькоў).
Нярэдка ў мове мастацкай літаратуры сустракаецца ўжыванне назоўніка, што знаходзіцца ў прэпазіцыі да лічэбніка, у форме роднага склону множнага ліку, хоць нормай у такім выпадку з’яўляецца іншая склонавая форма: Я тут буду дзён тры, мяне можна знайсці ў сельсавеце (К. Чорны). Гадоў два цягліся гэтыя пошукі (К. Чорны). Казік хоць і болын гадоў на тры, але і ён яйічэ дзіця горкае (П. Місько).
Значэнне лікавай прыблізнасці можа быць перададзена і з дапамогай выкарыстання не аднаго, а двух, так званых спараных, лічэбнікаў: У той час нават у багатым на сады Прыдняпроўі пры кожнай сялянскай хаце было не болый як тры-чатыры дрэвы (У. Караткевіч). Будка тая і раз’езд, адкуль яны едуць, за якія пяць-шэсць кіламетраў ад станцыі (I. Шамякін). Гэта былі ўсё тыя ж чатыры-пяць нот, але, здаецца, большай роспачы і болю не было яшчэ на зямлі (У. Караткевіч). Часам колькасны лічэбнік адзін і парадкавы лічэбнік першы могуць замяняцца ў такіх выпадках назоўнікамі, якія падлічваюцца: Тое, што раней магла зрабіць за гадзіну-другую, цяпер расцягвала на дзень-два (I. Шамякін). Мне журботна / сумна на душы, калі я дзень-два не чую твой голас, не бачу цябе (Г. Марчук).